Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
У Глыбачанах спыніліся на адпачынак. Раніцай 5 красавіка вярнуліся разведчыкі і далажылі, што фашысты невялікімі атрадамі занялі вёскі партызанскай зоны і бязлітасна рабуюць несельніцтва. Жыхары гэтых населеных пунктаў схаваліся ў лясах, забралі з сабой усё самае каштоўнае, і таму гітлераўцы мала чым пажывіліся. Вораг зноў стварыў вялікую колькасць новых гарнізонаў, аднавіў і яшчэ больш умацаваў старыя, адрамантаваў масты і дарогі, выправіў сувязь. Праціўнік стаў прымяняць авіяцыю, і партызаны вымушаны былі маскіравацца ўлясах. Некалькі дзён атрады «Штурмавой» манеўрыравалі па тэрыторыі Плешчаніцкага і Бягомльскага раёнаў, ухіляючыся ад кантактаў з ворагам.
Фашысты і тут гойсалі і рабавалі насельніцтва. 18 красавіка народныя мсціўцы сутыкнуліся з імі каля вёскі Задроздзе. Успыхнула схватка, і вораг адступіў, пакінуўшы на полі бою параненых. У партызан заканчваліся боепрыпасы, таму праследаваць гітлераўцаў яны не сталі. Нечакана на авіяпляцоўку брыгады імя Жалезняка БШПР прыслаў для «Штурмавой» баявы груз: 80 тысяч вінтовачныхпатронаў, 12 аўтаматаўі 12тысяч патронаў да іх, супрацьтанкавае ружжо (ПТР) і 100 патронаў да яго. Радасці партызан не было межаў: Радзіма ўспомніла пра іх у самы цяжкі для іх час.
Набліжалася Першамайскае свята. Прыйшла вестка, што карнікі схлынулі з зоны былога размяшчэння брыгады, і партызаны вырашылі вярнуцца «дамоў». За ноч з 26 на 27 красавіка партызаны зрабілі 60-кіламетровы марш і спыніліся на днёўку ў вёсцы Хадакі. Толькі размясціліся адпачываць, як разведчыкі Праслаў і Рашэўскі далажылі пра вялікую калону фашыстаў, якая рухалася да гэтага населенага пункта. Прыйшлося прыняць бой... На світанні 28 красавіка атрады ўвайшлі ў свой лес. Навокал панавала цішыня, разгараўся ясны і цёплы вясновы дзень, калі ўся прырода ажывае ад зімовай спячкі. Пасля доўгіх блуканняў па прасёлкавых дарогах і вёсках, цяжкіх баёў свой лес здаваўся зямным раем. Як толькі атрады ўцягнуліся ў яго, аб’явілі прывал. Людзі падалі на зямлю і адразу засыналі. He спалі толькі разведчыкі, вартавыя, кухары ды камандаванне брыгады.якое абмяркоўвала план баявых дзеянняў на бліжэйшыя 2-3 дні.
Прааналізавалі данясенні разведкі, вырашылі знішчыць варожыя гарнізоны ў Канатопе і Удранцы,
якія фашысты аднавілі за час свайго апошняга паходу. Гэтыя фарміраванні знаходзіліся ў зоне дзеяння атрада «Грозны» і вельмі перашкаджалі партызанам. Увесь дзень 29 красавіка рыхтаваліся да баявых дзеянняў: чысцілі зброю, рамантавалі абмундзіраванне і абутак. Вечарам разведчыкі далажылі, што хаця гарнізоны і былі павялічаны ў некалькі разоў, але за апошнія дні нікуды не выязджалі, а «рыхтаваліся» да 1 Мая, бо чакалі баявых дзеянняў партызан.
Лютаваўтолькі адзін батальён, якім камандаваў фашысцкі галаварэз любімчык фюрэра штурмбанфюрэр Дзірлівангер. Увесь яго батальён складаўся з крымінальных элементаў, бандытаў, для якіх забіваць людзей, вешаць іх, спальваць стала прафесіяй. Нібы смерч, насіўся ён па паўночназаходніх і заходніх раёнах вобласці, сеючы смерць, пажары, спусташэнні. Раніцай 50 красавіка батальён уварваўся ў пасёлак Трусавічы і пачаў расправу над мірнымі жыхарамі. Нягледзячы на колькасную і тэхнічную перавагу ворага, «Штурмавая» пайшла на карнікаў. Выйшаўшы на пагорак, убачылі калону гітлераўцаў, расцягнутую амаль на кіламетр.
Фашысты ўжо зрабілі сваю чорную справу і ад’язджалі на вёску Буцькі. Народныя мсціўцы лесам уздоўж дарогі, па якой рухалася калона, пайшлі хуткім маршам, маскіруючыся, каб заўчасна не выявіць сябе. Галаўным ішоў атрад «Грозны», пасля імя Жукава, далей «Штурм», імя Фрунзэ. Хутка атрады параўняліся з калонай і рухаліся паралельна ёй. Да вёскі Буцькі было ўжо зусім блізка, і партызаны вырашылі не дапусціць туды фашысцкіх галаварэзаў.
Вось галаўны атрад абагнаў варожую калону. Камандзір Брэчка расставіў «пэтээраўцаў», куля-
мётчыкаў, мінамёты. Побач залеглі байцы атрада імя Жукава. Гламаздзін таксама хутка вызначыў пазіцыю свайго атрада «Штурм»: ён будзе біць па цэнтры калоны. Гурко са сваім атрадам атрымаў заданне ўдарыць па хвасце фашысцкай змяі. Гламаздзін выдзеліў роту аўтаматчыкаў і пад камандаваннем Захара Цыклаурыя адправіў у Буцькі. Яна ў выпадку зацяжнога бою павінна была падняць там страляніну і шум, каб стваралася ўражанне, што да партызан спяшаецца падмацаванне.
Па сігнале белай ракеты ўсе чатыры атрады адкрылі агонь па ворагу, фашысты замітусіліся і як гарох пасыпаліся з аўтамашын. Партызаны ўскочылі, каб праследаваць галаварэзаў, але тыя залеглі і навялі такую страляніну, што прымусілі партызан таксама залегчы. У гітлераўцаў было некалькі гармат, мінамёты, кулямёты, танк і бронемашына. Раптам бранятэхніка аддзялілася і рушыла на партызанскія рады. Васіль Брэчка не сцярпеў, схапіў у пэтээраўцаў ружжо і пабег наўздагон за браневіком. 3 двух стрэлаў ён падбіў яго. Наперад вырваўся танк. Стрэл і ён таксама спыніўся, другі і з танка паваліў густы чорны дым, танкісты пачалі ратавацца бегствам, але падалі ад кулямётных чэргаў.
Раптам бронемашына крута павярнула і пачала адаляцца. Узваліўшы ПТР на плячо, Брэчка зноў пабег за ёй. Вось ён зайшоў справа, каб ударыць у бок, дзе браня слабейшая, прыцэліўся і стрэліў машына загарэлася. 3 яе выскачылі два фашысты. Першы тут жа ўпаў на зямлю, пасля ўсхапіўся і што было сілы пабег, пятляючы нібы заяц, да сваіх. Партызаны выпусцілі па ім не адзін дзясятак куль, але ён, падаючы і ўскокваючы, дабег і ўпаў у кювет.
У гэты момантз вёскі Буцькі павёў у атаку сваю роту Цыклаурыя: ён вырашыў, што прыйшоў час «падымаць шум». 3 крыкам «ура» разгорнуты ланцуг партызан набліжаўся да ворага. Было відвочна, што камроты паспяшаўся: яшчэ крыху і аўтаматчыкі стануць выдатнай мішэнню для фашыстаў. Трэба было штосьці рабіць, і Фёдараў скамандаваў атаку. I вось ужо ўся брыгада са зброяй наперавес кінулася на гітлераўскую банду. Узраўлі маторы, карнікі ўскочылі ў аўтамашыны і кінуліся ўцякаць. Першым ускочыў у машыну той, хто выратаваўся бегствам. А другога з бронемашыны партызаны захапілі жывым. На допыце карнік расказаў, што ён вадзіцель бронемашыны, а другім быў ніхто іншы, як штурмбанфюрэр СС Дзірлівангер. Стала вельмі шкада, што жорсткаму кату ўдалося збегчы!
Гарнізоны.адноўленыя гітлераўцамі наУдранцы і ў Канатопе, аказаліся ў самым цэнтры дзеяння атрада «Грозны». Больш за тое, аднавіўшы мост на рацэ Удранцы, фашысты ўстанавілі прамы рух па дарозе Радашковічы Ілля. Цяпер яны маглі лёгка закупорыць партызан у невялікім чатырохкутніку: Астрашыцкі Гарадок Радашковічы Ілля Лагойск Астрашыцкі Гарадок. Каб не дапусціць гэтага, трэба было ў першую чаргу знішчыць гэтыя гарнізоны, мост на Удранцы і вывесці са строю дарогу Радашковічы Ілля.
У гонар Першамайскага свята брыгада ноччу разграміла гэты моцны гарнізон на рэчцы Удранка. Галоўны ўдар нанёс атрад «Грозны» пры падтрымцы атрадаў «Штурм», імя Фрунзэ і падраздзялення атрада «За Айчыну». Партызаны спалілі памяшканні гарнізона,знішчылі мост,забілі 11 салдаті 2 паранілі. Група байцоў атрада «Штурм», прыкрываючы
дзеянні асноўных сіл, замініравала шасейную дарогуУдранка Канатоп і ўзарвала 2 аўтамашыны. Пры гэтым загінула 40 варожых салдат і афіцэр.
3 2 па 15 мая брыгада ўмела манеўравала, ухілілася ад буйных карных падраздзяленняў фашыстаў колькасцю да 10 000 чалавек...
Хроніка баявых дзеянняў брыгады:
«18.05. Пры нопадзе атрада “Штурм”на гарнізон вёскі Канатоп спалены ўмацаваныя казармы і гараж, забіта 46 гітлераўцаў паранена 1 б.Угаражы згарэлі танк і бронемашына. Страты партызан 4 забітых і 5 пароненых. (Аперацыяй кіровалі т.т. Гламаздзін і Гурко). На ўчастку чыгункі супраць вёскі Шавалі под адхон спушчаны эшалон. Пошкоджаны паравоз, разбіта 5 вагонаў з вугалем, 5 вагоны пашкоджаны (аперацыяй кіраваў т. Абрамчык).
19	.05. Атрад “Грозны” зробіў налёт на гарнізон ув. Удранка. Забіта 5 і цяжка паранена 14 гітлераўцаў знішчана бронемашына. Страты партызан 2 забітых і 5 параненых. (Кіравалі аперацыяй т.т. Брэчка і Багданаў).
21	.05. Групо партызон з атрада “Штурм” (старшым быў Ямелін) трапіла на засаду і прыняла бой каля вёскі Путнікі Радашковіцкаго раёна. Забіта 3 і паранены 2 паліцэйскія.
21	.05. Падрыўнікі атрада імя Жукаво спусцілі пад адхон эшалон, разбіты паравоз і 6 вагонаў.
22	.05. Група атрада імя Фрунзэ з засады каля вёскі Гоыні абстраляла калону аўтамашын. Забіто 17 і паранены 4 фашысты (кіраўнік т. Руткоўскі).
24	.05. Гоупа атрада імя Жукава ўзаравала мост даўжынёй 20 пагонных метраў на шасэ Маладзечна Барысаўля вёскі Гоыні (т. Ціцкі).
25	.05. Атрад “За Айчыну” разбіў ваенны горнізон у гаспадарцы былога соўгасо “Прырэз” Лагойского роёно, Забіта 7 спалена 37 паліцэйскіх, адзін нямецкі афіцэр і 1 жандарм. Спалены ўсе гаспадарчыя пабудовы, 3 трактары, забралі 80 коней, 120 авечак, 170 короў. Узяты трафеі: ротны мінамёт, 16 мін, станкавы кулямёт, 7 вінтовак, 3,5 тыс. патронаў 9 велас/педаў... Страты партызан: двое забітых. (Камандзір т. Захараў).
26	.05. Групо отрадо імя Жукава разграміло Сёмкаўскі малакозавод (кіраўнік т. Власаў).
29	.05. Група атрада “Штурм”у засадзе на шасэ каля вёсок Новы Деор Казекаеа знішчыла 2 легкавыя аўтамашыны, забіты 3 афіцэры і 9 солдот. Абстрэляно і трэцяя оўтамашына, у якой былі забітыя і параненыя. Колькасць іх не ўстаноўлена. (Кіроўнік т. Шубін)».
Як бачна, амаль кожны дзень партызаны выходзілі на баявыя аперацыі, не давалі спакою ворагу, наносілі яму страты, бралі трафеі. Заўважым, што такія выніковыя баявыя дзеянні брыгада вяла ва ўмовах карнай экспедыцыі ворага. Прычым кожная аперацыя праводзілася пасля дакладнай разведкі, якой у брыгадзе кіраваў Мікалай Iванавіч Казлоў, а ў кожным атрадзе быў створаны ўзвод разведчыкаў. У кожным гарнізоне, у кожным населеным пункце працавалі сувязныя і агенты пад агульным кіраўніцтвам начальніка асобага аддзела брыгады сяржанта дзяржбяспекі Беліка.
Перад чарговай аперацыяй разведданыя скрупулёзна аналізавалі ў штабах, і калі ўёй павінен быў удзельнічаць амаль увесь састаў брыгады, аперацыю дэталёва абмяркоўвалі ў штабе брыгады,
дзе прысутнічала камандаванне кожнага атрада, складалі падрабязны план, які пасля афармляўся загадам, падпісаным камандаваннем брыгады. Вось як, напрыклад, у чарговым загадзе кіраўніцтвам брыгады распланавана аперацыя па разгроме варожага гарнізона ў Хаценчыцах, якая была праведзена ноччуз 22 на 23 чэрвеня 1943 года.