Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
На дарозе ні душы. Прайшло нямала часу, і з боку Маладзечна пачулася гудзенне многіх матораў. Машыны сталі праскокваць адна за адной, а Рымальд нават не варухнуўся.
-	He магузразумець,што ён задумаў! -усклікнуў Саша Бурло.
А што тут разумець: не будзе ж ён адзін нападаць на цэлую калону, разважыў Гарачаў.
На дарозе зноўусталявалася цішыня. Партызаны пачалі замярзаць. Вылез са сховішча і Рым, пачаў падскокваць і танцаваць, каб сагрэцца. Час цягнуўся марудна. Нарэшце з боку Мінска пачулася ледзь чутнае гудзенне. Рымальд рашуча ўстаў, зняў з шыі свой чорны шалік, павязаў яго на галаву і твар, зверху надзеў пілотку так рабілі ўсе гітлераўцы, ратуючыся ад холаду. Выйшаў на дарогу. Паказалася легкавушка. Рымальд пачаў хадзіць узад-уперад узбоч дарогі, а калі машына наблізілася да яго, падняў правую руку з аўтаматам, стаў «галасаваць».
Машына спынілася,і вадзіцельадчыніўдзверцы. Рымальд падбег і, сагнуўшыся, нібы жадаючы залезці ў машыну, даў кароткую чаргу з аўтамата. Пакончыўшы з шафёрам, ён скамандаваў пасажыру, які сядзеў на заднім сядзенні:
Хэндэ! і абяззброіў яго. Адступіўшы на крок, скамандаваў: Вэг! Вылазь з машыны!
3 машыны вылез нямецкі палкоўнік.
Вось мы і сустрэліся, гер камендант. Я чуў, што вы вельмі хацелі мяне бачыць.
Рымальд, гэта ты? Я цябе не пазнаў... Рады цябе бачыць!
Ды ўжо ж відаць: наватдрыжыш ад радасці.
Я спачатку спалохаўся, бо адразу цябе не пазнаў, а цяпер сапраўды рады. 0, майн гот: што было б са мной, каб я не табе, а іншаму партызану трапіў бы ў рукі?
He прыкідвайся дурнем, пан палкоўнік! Раздзявайся!
0, пан дэ Юнг, змілуйся!
А ты памілаваў бы мяне, калі б я трапіў табе ўлапы?
Дальбог, памілаваў бы!
А хто даваў каманду злавіць мяне жывым ці мёртвым? Ану, хутчэй здымай усё да бялізны, a то зараз прашыю з аўтамата. Памятаеш ацяпляльніка Адамейку? Ты загадаў салдатам распрануць яго на 30-градусным марозе і паліваць вадой, пакуль ён не ператварыўся ў ледзяную статую. Хачу, каб ты сёння сам паспрабаваў гэта задавальненне, пан камендант. Тваё шчасце, што цяпер слабы марозік, ды і вады паблізу няма.
Дзень падыходзіў да канца, і мароз узмацняўся. Тлустае цела каменданта сінела на вачах. Фашыст,
пераступаючы з нагі на нагу, упрошваў Рымальда даць яму магчымасць надзець форму шафёра Рауля Ляўфмана, каб сагрэцца. Замест гэтага Рымальд дазволіў яму бегаць на дыстанцыю 25 метраў ад машыны і назад. Гітлеравец з радасцю пабег. Зрабіўшы некалькі забегаў, ён у чарговы раз не павярнуў назад, а прыпусціў з усіх ног у бок Мінска. Тады Рымальд падняў аўтамат і прашыў яго чаргой справа налева, і ўся спіна фашыста афарбавалася крывёю.
Рымальд дэ Юнг падышоў да яго, пераканаўся, што ён мёртвы, вярнуўся да машыны і агледзеў яе. Але акрамя скрынкі з крыжамі і фашысцкімі медалямі ў ёй нічога не аказалася. Значыць, камендант атрымаў ад Вільгельма Кубэ ўзнагароды для ўручэння сваім верным служакам. Масты і дарогі ў партызанскай зоне былі разбураныя, Рымальд спаліў машыну разам з трупам Ляўфмана, узваліў на плячо адзежу каменданта і скрынку з узнагародамі, хутка накіраваўся на базу атрада.
Насустрач яму з кустоў падняліся партызаны, якія ўвесь гэты час назіралі за дзеяннямі Рымальда.
-	Ты, Рым, не толькі каменданта, але і нас замарозіў. I была табе ахвота столькі часу з ім валаводзіцца? паўжартам спытаў Гарачаў.
-	Гэта я з ім расправіўся яго ж метадам.
Камендант Маладзечна прынёс партызанам многа зла, не раз спрабаваў знішчыць іх, па яго загадах палілі вёскі і расстрэльвалі мірных безабаронных людзей жанчын, дзяцей, і лясныя салдаты не адзін раз думалі, як ад яго пазбавіцца, але так нічога і не прыдумалі. Рымальд жа вырашыў гэту задачу лёгка і проста: ён дакладна ведаў, у якія дні і гадзіны «гер камендант» ездзіўса справаздачай да Вільгельма Кубэ...
...I СВІНЦОМ 3 НАБОРНАЙ КАСЫ
Мінскія падпольшчыкі Канстанцін Няхай.Міхаіл Гарачун разам з разведданымі калі-нікалі прысылалі ў штаб і фашысцкія газеты «Мінскер цайтунг», «Беларускую газету» і «Руль», каб партызаны маглі не толькі пасмяяцца з грубай, беспардоннай маны гітлераўцаў і іх прыспешнікаў, але і знайсці ў гэтым патокуілжы і паклёпу«рацыяналынае зерне» і факты, якія можна было выкарыстаць супраць фашыстаў. Аднойчы ў «Беларускай газеце» прачыталі: «Войскі вермахта сумесна з ахоўнымі падраздзяленнямі разграмілі банду “Штурм”, якая дзейнічала на тэрыторыі Заслаўскага і Лагойскага раёнаў. Забіта больш як 100 бандытаў і многа захоплена ў палон, у тым ліку радыстка з рацыяй».
Гэта была нахабная мана. Да студзеня 1943 года страты атрада «Штурм» за ўвесь час барацьбы з акупантамі складалі толькі адзінкі, а сваёй радысткі з рацыяй у партызан не было наогул. На чарговай нарадзе камандна-палітычнага саставу брыгады Фёдараў зачытаў фашысцкую заметку пра «разгром банды “Штурм”». Яна выклікала спачатку смех, пасля абурэнне ў прысутных. Камандзір атрада «За Айчыну» Уладзімір Захараў усклікнуў:
-	Трэба знішчыць галоўнага брахуна, рэдактара «Беларускай газеты» фашысцкага халуя Казлоўскага! Даручыце гэта майму атраду!
Супраць гэтага ніхто не спрачаўся: тут жа на нарадзе Казлоўскаму вынеслі смяротны прысуд, і Уладзімір Захараў па ўласнай ініцыятыве ўзяўся выканаць такую нялёгкую аперацыю. У рэдакцыі «Беларускай газеты» працаваў тэхрэдактарам агентурны разведчык атрада «За Айчыну» пад-
польшчык журналіст Алесь Матусевіч. Ён часта па службе сустракаўся з Уладзіславам Казлоўскім, бываўуяго на кватэры,ведаўпра яго ўсё і велізарным намаганнем волі хаваў сваю нянавісць да гэтага заклятага ворага беларускага народа, стараючыся па заданні партызан увайсці да яго ў поўны давер.
Алесь марыў перайсці ў атрад, але камандаванне настаяла на тым, каб ён заставаўся ў Мінску і здабываў каштоўную інфармацыю. Работа ў газеце беларускіх нацыянал-сацыялістаў давала магчымасць знаходзіць неабходныя звесткі і наводзіць сувязі з патрэбнымі людзьмі. Дарэчы, ад Матусевіча камандаванне партызан даведалася, што перакладчыцай у генеральнага камісара Вільгельма Кубэ працуе сумленная савецкая патрыётка, камсамолка, дачка вядомага акадэміка М. А. Прыляжаева Ірына. Яе не давялося доўга ўгаворваць дапамагчы партызанам, і неўзабаве каштоўная падрабязная інфармацыя пра дзейнасць фашысцкага ката ў Беларусі і пра яго акружэнне стала рэгулярна паступацьу штаб брыгады.
Матусевіч, бываючы ў атрадзе «За Айчыну», бачыў, як цяжка камісару Міхаілу Мартынаву і парторгу Васілю Патомскаму перапісваць ад рукі дзясяткі экзэмпляраў зводак Саўінфармбюро. Такое становішча было і ў іншых атрадах брыгады. Ён як журналіст добра ведаў кошт і цану друкаванаму слову. I Алесь Матусевіч вырашыў дапамагчы палітработнікам: кожны дзень ён выносіў з друкарні шрыфты. Такім чынам ён назапасіў столькі літар, прабельнага матэрыялу, што хапіла б на дзве друкарні. Пляменнікі Матусевіча разведчык Мікалай Дзядзюля і жыхар вёскі Мачаны Лагойскага
раёна Васіль Карповіч даставілі шрыфт у гэту вёску, дзе ён і ляжаў мёртвым грузам.
Цяпер пытанне пра пераезд Матусевіча ўатрад вырашалася само сабой. Калі яго запрасілі ў атрад, Захараў сустрэў яго словамі:
-	Ну вось, цяпер, здаецца, прыйшоў час, калі вам можна будзе перабрацца з Мінска ў атрад, але пры адной умове: калі вы выканаеце адно наша заданне.
I Захараў патлумачыў сутнасць задання. Алесь з радасцю згадзіўся. Тут жа распрацавалі план аперацыі, прызначылі памочнікаў Грышу Страшко і Сяргея Прылепку. Да выканання прыгавору над фашысцкім памагатым Казлоўскім сям’ю Матусевіча перавезлі ўатрад.
Заданне аказалася надзвычай небяспечным: памяшканне, дзе знаходзілася рэдакцыя «Беларускай газеты» і кватэра Казлоўскага, было ў самым цэнтры Мінска, на рагу Рэвалюцыйнай і плошчы Свабоды. На другім паверсе размяшчалася казарма, а побач гарадская паліцыя. Каб трапіць у кватэру рэдактара, трэба было прайсці каля казармы і паліцэйскага вартавога. Калі б паставы або любы нямецкі салдат абшукаў Матусевіча і Страшко, у іх кішэнях знайшлі б пісталеты, і канец абодвум. Атут справа ўскладнілася яшчэ і тым, што Казлоўскі ў тую раніцу быў у кватэры не адзін.
Дзверы адчыніў не сам гаспадар, а яшчэ больш агідны тып Фабіян Акінчыц фюрэр беларускіх нацыяналістаў, фашыст да мозгу касцей, закляты вораг савецкага народа, які спачатку служыў польскай дыфензіве, а пасля нямецкім акупантам. Яшчэ задоўга да Вялікай Айчыннай вайны ён перабраўся ў Берлін і рыхтаваў там шпіёнаў
і дыверсантаў супраць Савецкага Саюза. Таму Алесь вырашыў адправіць на той свет і Акінчыца. Ён хутка прайшоў у пакой паглядзець, ці няма каго-небудзь там яшчэ, і крыкнуў Грышу Страшко:
-	Пачынай!
Страшко выхапіў пісталет і стрэліў у Акінчыца. Той зароў, але не ўпаў, а накінуўся на Матусевіча, памкнуўся адабраць у яго пісталет. Алесь некалькі разоў стрэліў ва ўпор, і Акінчыц зваліўся на падлогу. Усё адбылося на працягу некалькіх секунд. Казлоўскі яшчэ ляжаў у ложку ў наступным пакоі. Але як толькі прагучаў першы стрэл, ускочыў, схапіў свой пісталет і стрэліў у Страшко, ды са страху прамазаў, хаця куля празвінела ля самага вуха Рыгора і нават злёгку абпаліла скуру. Страшко націснуў на курок, але пісталет даў асечку. Казлоўскі зачыніў дзверы і пачаў страляць праз іх усляпую.
Матусевічу і Страшко нічога не заставалася, як хуценька адыходзіць: на шум і стрэлы маглі прыбегчы салдаты. Яны выскачылі на вуліцу, дзе іх чакаў грузавік з нявыключаным рухавіком. 3 месца аўтамашына рванула да Лагойскага тракта. Праехалі кіламетраў 15, адпусцілі грузавік і пайшлі далей пешшу. У партызанскім лагеры Матусевіч расказаў пра ход і вынікі аперацыі, і Захараў усклікнуў:
-Усё роўна мы павінны яго знішчыць!
Нарэшце Алесь Матусевіч узяўся за абсталяванне друкарні. Зрабіў касы і пачаў разбіраць і раскладваць па ячэйках шрыфт. Некалькі дзён прайшло, а разабраным аказалася толькі яго невялікая частка. Задача аказалася не з лёгкіх, і ён звярнуўся да камандавання з прапановай прывезці кваліфікаванага наборшчыка з Мінска,дзе ўяго быў надзейны патрэбны чалавек: удрукарні імя Сталіна
працавала непрыкметная сціплая дзяўчына Бася Чарняк. Яе і вырашыў Алесь запрасіць у брыгаду. Бася з радасцю прыняла гэту прапанову. Знайшоўся сярод партызан і яшчэ адзін чалавек, крыху знаёмы з друкарскай справай, Сяргей Сіланцьеў. Утраіх яны за тыдзень разабралі шрыфты і падрыхтавалі друкарню да работы.