Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Атрады «За Айчыну» і «За Радзіму» смела ўступілі ў бой з карнікамі, якія любой цаной спрабавалі ўгнаць вялікі абоз з награбленым дабром. Але «Штурм», падаспеўшы на месца бою, нанёс нечаканы ўдар, і фашысты пабеглі, пакінуўшы ўсё нарабаванае, забітых, мінамёт і міны, многа патронаў. Жыхары вёскі, якіх збіраліся расстраляць, і іх дабро былі выратаваны. А праз некалькі дзён лагойскія паліцэйскія пад камандаваннем свайго начальніка Голаса ўварваліся ў вёску Віпраты, забралі ў вяскоўцаў двух кароў, тры вазы зерня, мукі.адзежы і схаваліся ўЛагойску.
РАЗГРОМ ЛАГОЙСКАГА ГАРНІЗОНА
У другой палавіне снежня ў атрад «Штурм» прыехаў камандзір суседняга атрада «За Айчыну» лейтэнанат Захараў. За сяброўскай гутаркай абмяняліся інфармацыяй пра баявыя справы сваіх
падраздзяленняў, пра абстаноўку ў сваіх зонах дзеяння. Жартам Фёдараў папракнуў госця, што той, напэўна, заключыў перамір’е з лагойскімі паліцаямі, бо тыя свабодна разгульваюць у зоне дзеяння яго атрада.
У Іллі Мартынавіча быў свой асобны рахунак да Лагойскага гарнізона. Яшчэ ў чэрвені на базе атрада «Штурм» з’явіўся незнаёмец, назваўся акружэнцам Баранавым і папрасіў прыняць яго ў атрад. Вечарам таго ж дня атрад пайшоў граміць маёнтак «Гранічы» Радашковіцкага раёна. На аперацыю «Штурм» павёў Іван Гламаздзін. 3 атрадам пайшоў і Баранаў. Фёдараў застаўся ўлагеры,дзе былі трое параненых і трое вартавых для аховы базы. 3 аперацыі Баранаў не вярнуўся, а на партызанскі лагер, як толькі туды прыйшоў атрад, напалі фашысты. На шчасце, Фёдараў хуценька адвёў атрад у бяспечнае месца, і карнікам не ўдалося яго знішчыць. На другі дзень, вярнуўшыся ўлагер, выявілі, што фашысты забралі і вывезлі ўсю зімовую вопратку і абутак.
Гэта выклікала немалое здзіўленне. Неўзабаве ўсё высветлілася: разведчыкі, вярнуўшыся на базу, далажылі, што гітлераўцы хваліліся перад мясцовым насельніцтвам сваёй перамогай над «бандытамі» і паказвалі адзенне партызан, якіх яны нібыта ўсіх знішчылі. А лагойскія паліцаі, што прымалі ўдзел у карнай аперацыі, падчас папойкі хваліліся сваімі подзвігамі. Асабліва выхваляўся адзін з іх, сцвярджаючы, што толькі дзякуючы яму аперацыя прайшла паспяхова: гэта ён пранік на базу партызан, усё разведаў і нават «асабіста пазнаёміўся з камандзірам і камісарам атрада.якіх цяпер захапілі і павесілі на сасне».
I Фёдарава нібы токам ударыла:
- Таварышы, а дзе Баранаў? Бачыў яго хтонебудзь у Гранічах ці па дарозе?
- Учора, як толькі мы выйшлі з лагера, сказаў Аляксандр Бурло, ён ішоў наперадзе мяне. Потым адышоўся ўбок і стаў пераабувацца. А вось ці вярнуўся ён у строй, я не бачыў.
Усё стала зразумелым: улагеры пабываў шпіён, лёгка і проста разведаў і дыслакацыю атрада, і ўзбраенне, і колькасць асабовага саставу. Гэта паслужыла добрым урокам. Правялі гутаркі на тэму асцярожнасці і абачлівасці нетолькі з партызанамі, але і з мясцовым насельніцтвам. Ад сувязных даведаліся, што ў распрацоўцы «плана ліквідацыі партызанскай банды» непасрэдны ўдзел прымаў начальнік лагойскай паліцыі Голас. Гэта па яго заданні ў лагер пранік шпіён Баранаў, сапраўднае прозвішча якога Шульговіч.
Цяпер, падчас візіту Захарава ў штаб «Штурма», зайшла размова пра сумесныя дзеянні супраць лагойскага гарнізона. Лейтэнант паскардзіўся, што з-за невялікай колькасці байцоў у атрадзе ён не можа паставіць у кожнай вёсцы сваёй зоны партызанскія пасты і абараніць насельніцтва ад карнікаў.
Ідэя твая, Уладзімір Дзмітрыевіч, правільная, але здзейсніць яе трэба па-іншаму, заўважыў Фёдараў. Так мы ўсе атрады расфарміруем, калі будзем партызан ставіць вартавымі ў кожнай вёсцы.
А што вы прапануеце? запытаў Захараў.
Трэба, каб само насельніцтва ў кожнай вёсцы выставіла свае пасты для кругласутачнага дзяжурства. I калі з’явяцца фашысты, яны адразу паведамяць партызанам.
- Вось гэта ідэя! усклікнуў начштаба Фогель. У кожнай вёсцы ёсць нямала юнакоў і дзяўчат, і яны з задавальненнем будуць несці такую службу.
- Нам варта таксама паставіць там сваіх партызанскіх старастаў, якія арганізоўвалі б каравульную службу і адказвалі б за поўны парадак, прапанаваў Гламаздзін.
Прыступілі да абмеркавання плана па разгроме Лагойскага гарнізона. Захараў расказаў, што яго разведка ўстанавіла колькасць узброеных сіл у Лагойску, дзе засталіся, галоўным чынам, жандармерыя, паліцэйскія і тылавая часць усяго 240 салдат і паліцаяў. У атрадах «Штурм», «Грозны» і «За Айчыну» налічвалася да 500 партызан. Але непасрэдна ўаперацыі маглі ўдзельнічаць не больш за 350 байцоў, бо ў кожным атрадзе значная частка партызан была занята ўнутранымі справамі: кухары, ахова лагераў, персанал шпіталяў, параненыя.
Справа ўскладнялася тым, што праціўнік у Лагойскудобра акапаўся, пабудаваў дзоты, выкапаў акопы, траншэі, хады зносін, а вакол службовых памяшканняў паставіў у некалькі радоў драцяныя агароджы. Давядзецца, значыць, пераадолець гэтыя перашкоды і выбіваць ворага з укрыццяў. Дамовіліся нанесці ўдар па гарнізоне ноччу 22 снежня 1942 года. Агентурную разведку праводзілі ўасноўным партызаны атрада «За Айчыну» Мікалай Дзядзюля, Пятро Паўлоўскі і іншыя ўраджэнцы Лагойска, якія добра ведалі ўсе хады і выхады з горада, мясцовых жыхароў і некаторых паліцаеў.
Былі ўстаноўлены дакладная колькасць і ўзбраенне праціўніка, сістэма яго абароны, месцы патруліравання ў розныя гадзіны сутак, паролі, размяшчэнне складоў з боепрыпасамі і прадуктамі.
Даведаліся, дзе размешчаны раённая ўправа, пошта, банк, памяшканні камендатуры, жандармерыі і паліцыі. Камандзір разведкі атрада «За Айчыну» Міхаіл Уласаў і палітрук Мікалай Тарасевіч праз сваіх разведчыкаў звязаліся з лагойскімі падпольшчыкамі Анатолем Фурсам, Барысам Сасноўскім, Мікалаем Апалінскім і іншымі, праз якіх удалося завербаваць некаторых паліцэйскіх і ўпраўляючага банка. Падпольшчыкі і сувязныя сталі выдатнымі праваднікамі.
У 21 гадзінупа плануатрады «Штурм»,«Грозны» і «За Айчыну» сканцэнтраваліся ўлесе на паўднёвы ўсход ад пасёлка Лагаза-2. Раздзяліўшыся на дзве калоны, яны рушылі ў наступ. Першая калона, якой камандаваў Іосіф Фогель, павінна была знішчыць праціўніка ў памяшканнях паліцыі і жандармерыі. Другая, пад камандаваннем Уладзіміра Захарава, выконвала галоўную і асноўную задачу разбіць гарнізон артскамендатуры, размешчанай у будынку былога райвыканкама.
Па сігнале белай ракеты калоны кінуліся наперад, абрынулі агонь з усіх відаў зброі па агнявых кропках і хутка іх падавілі. Захоплены знянацку вораг не аказаў сур’ёзнага супраціўлення. Але асноўныя яго сілы знаходзіліся ў добра ўмацаваных памяшканнях жандармерыі, паліцыі і камендатуры. Адтуль гітлераўцы адкрылі моцны кулямётны і аўтаматны агонь, закідвалі атакуючых гранатамі. Партызаны былі вымушаны залегчы, схавацца за сценамі дамоў. У гэты час камандзір гарматы Аляксей Косараў далажыў Фогелю, што гатовы да бою.
- Прамой наводкай агонь! скамандаваў Фогель.
Стрэл і ўзрыў у памяшканні жандармерыі,там вылецелі вокны. Партызаны кінулі туды некалькі гранат і ўварваліся ў памяшканне. Некалькі аўтаматных чэргаў, і гітлераўцы былі знішчаны. АКосараўустанавіўужо гарматуперад памяшканнем паліцыі, з якога сыпаў град трасіруючых куль. Праўда, паліцаі стралялі ўсляпую, і кулі ляцелі высока над галовамі партызан. У Лагойску стала светла як днём: памяшканне жандармерыі гарэла, а партызаны, якім было даручана парваць сувязь Лагойск-Мінск і Лагойск-Плешчаніцы, выканаўшы сваю задачу, падпалілі стагі неабмалочанага хлеба і сена каля памяшкання атрскамендатуры. Загарэлася і памяшканне паліцыі. 3 яе гарнізонам таксама было скончана.
Разграміўшы жандармерыю і паліцыю, Фогель павёў сваіх партызан на дапамогу Захараву. Гітлераўцы заселі ў каменным будынку, які некалі належаў графу Тышкевічу. Сцены тут былі пад метр таўшчынёй, і выбіць адтуль ворага аказалася амаль немагчыма. Фашысты адчувалі тут сябе ў поўнай бяспецы і вялі прыцэльны агонь. Бой прымаў зацяжны характар. Загінуў кулямётчык Барыс Ткачук, за кулямётлягла медсястра Надзя Харчанка. Яна старалася біць па вокнах, але фашысты хаваліся за прасценкамі. Раптам Надзя панікла галавой: варожая куля трапіла ёй у вісок.
Гармата не давала тут чаканага эфекту, ды і снарады хутка скончыліся, а гранаты не даляталі да другога паверха, і Захараў загадаў не расходаваць іх дарэмна, да таго ж яны маглі паразіць і саміх гранатамётчыкаў.
Набліжалася раніца, і расла трывога, што ворагу можа падысці падмога з Мінска ці Плешчаніц: хаця
сувязьібыла перарвана.алежхто-небудзьз паліцаяў мог знікнуць і прывесці фашыстаў. Захараў і Фогель хацелі ўжо даць каманду на адыход, але падышоў сакратар партарганізацыі атрада «За Айчыну» Васіль Патомскі і прапанаваў:
Давайце закінем у акно пару тэрмітных шарыкаў.
-Фу,чорт,як гэта я сам не дадумаўся! -усклікнуў Фогель. А яны ў вас ёсць?
Але Патомскі ўжо не чуў гэтага пытання. Ён, Уласаў і палітрук Загід Айгістаў былі ўжо ля сцяны, закінул і ў вокны спачатку некалькі гранат, а пасля і тэрмітныя шарыкі. I як толькі па падлозе пачала расцякацца расплаўленая маса, гітлераўцы сталі збягаць з другога паверха і, адкрыўшы зрашэчаныя кулямі і снарадамідзверы, спрабавалі выратавацца, страляючы з аўтаматаў і ручных кулямётаў. Тут ужо не давалі промаху партызанскія кулямётчыкі і аўтаматчыкі.
I восьусё замоўкла. Партызаны пачалі збірацца ў дарогу. Падышлі два паліцэйскія партызанскія сувязныя і прывялі свайго «калегу» БаранаваШульговіча. Яны яго самі абяззброілі і звязалі. Шульговіч толькі цяпер зразумеў, што наступае час расплаты. Ён упаў на калені перад партызанамі і заскуліў:
Браточкі, змілуйцеся нада мной! Я не па сваёй волі, мяне Голас прымушаў!
А дзе Голас?
Ой, браточкі, не ведаю, ён дзе-небудзь у падвале сядзіць. Памілуйце мяне, пашкадуйце маіх жонку і дзяцей, не сіраціце іх!
Сваіх дзяцей успомніў! А чужых дзяцей ты не сіраціў? Ану, хлопцы, канчайце яго...
Так загінуў здраднік і шпіён Шульговіч. А вось Голаса сярод 38 забітых жандармаў і паліцаяў не знайшлі: таму ўдалося збегчы.
Пазней сувязныя расказалі, што для пахавання забітыхгітлераўцаўзаказалі 104труны,а загінуўшых жандармаў і паліцаяў аддалі іх родзічам...
А партызаны хавалі сваіх герояў кулямётчыка Барыса Ткачука і медсястру Надзю Харчанка. Горка было перажываць такія цяжкія страты, асабліва Надзейкі, як называлі яе мясцовыя жыхары. Яна нароўні з мужчынамі хадзіла ў разведку, удзельнічала ў баях. Надзю вельмі любілі ў вёсках партызанскай зоны, асабліва дзеці і жанчыны. Для іх яна была гонарам, прыкладам мужнасці і адвагі. Для дзяцей у Надзі заўсёды знаходзіліся гасцінцы ці ласкавыя словы. Малых яна любіла браць на рукі. Нярэдка Надзя прыходзіла ў вясковыя хаты як урач з медыцынскай дапамогай хворым.