Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
- Тут жа дзейнічае ўжо наш атрад і створаны намі атрад «Грозны», а ў паўднёвай частцы раёна ёсць і атрад імя Шчорса пад камандаваннем Станіслава Ключніка.
- Магчыма, пра гэтыя атрады ЦШПР і не ведае, выказаў меркаванне Гурко.
Крыху паразважаўшы, Ілля Фёдараў прызнаў слушнасць такога меркавання: «Штурм» слаў
справаздачы пра сваю дзейнасць не ў партызанскі штаб, а ў Галоўнае разведупраўленне Генштаба. Ды і сам ЦШПР быў створаны толькі ў канцы мая 1942 года і яшчэ не паспеў звязацца з усімі атрадамі. Група ішла ад самых «Суражскіх варот», прабіраючыся балотамі і ляснымі сцежкамі. Гурко і яго партызаны не мелі вопыту барацьбы ў тыле ворага і сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі. Дыверсіі на чыгунцы ім не ўдаваліся, і па ініцыятыве Фёдарава групе прыдалі са «Штурма» самыхлепшых падрыўнікоў Мікалая Несцяровіча, Аляксандра Сліжука, Аляксандра Шапавальскага і яшчэ некалькі чалавек.
Атраду дапамаглі ўзбраеннем і боепрыпасамі, і ён пачаў хутка расці і набірацца сілы і вопыту. Неўзабаве новаму падраздзяленню прысволі імя Фрунзэ. Так пры непасрэдным удзеле «Штурма» пачало дзейнічаць яшчэ адно партызанскае падраздзяленне, і сілы народных мсціўцаў узраслі. I гэта аказалася вельмі дарэчы, бо партызан зноў чакала «сустрэча» з фашысцкімі карнікамі.
...Агентурная разведка данесла, што паліцаі і падраздзяленні самааховы колькасцю да батальёна 26 кастрычніка 1942 года выязджаюць з Радашковіч і Заслаўя ў раён дыслакацыі партызанскіх атрадаў для правядзення карнай экспедыцыі. Камандаванне атрада «Штурм» па даручэнні штаба аб’яднання сабрала камандзіраў бліжэйшых атрадаў і распрацавала сумесную аперацыю па процідзеянні карнікам. Згодна з ёю атрад старшага лейтэнанта Гурко пры падтрымцы мінамёта.размешчанага на страседома Калеснікава, заняў паўднёвую паляну ў хмызняку на паўночны ўсход ад хутара і вёў назіранне за вёскай Слабодка, дзе стаяў моцны варожы гарнізон.
Капітан Цяцерын са сваім атрадам размясціўся ў засадзе на бальшаку Новы Двор Бахметаўка сумесна з атрадам «Штурм», месца засады якога раён вёсак Раўкуцьевічы Шаршуны. Час выступлення на пазіцыі прызначылі на 5 гадзін раніцы. У загадзе камандавання атрада «Штурм» пра сумесную аперыцыю ўтрымліваецца і такое цікавае распараджэнне.як патрабаванне падпусціць праціўніка як мага бліжэй, каб не расходаваць дарэмна боепрыпасы: ваявалі не колькасцю, а ўменнем і майстэрствам.
Аперацыя была праведзена па плану, аказалася хуткацечнай і выніковай: карнікі панеслі цяжкае паражэнне, і нямногім з іхудалося вярнуцца жывымі ў гарнізоны...
Да фармальнага ўз’яднання ўаднубрыгадуатрад «Штурм» у рамках асобага аб’яднання партызанскіх атрадаў цесна ўзаемадзейнічаў са сваімі суседзямі і часта праводзіў сумесныя баявыя аперацыі. Яскравым прыкладам такой аперацыі стаўУдранскі бой, пра які расказана вышэй. I гэта аперацыя была не апошняй. Восьтолькі некалькі з іх, праведзеных «Штурмам» сумесна з іншымі атрадамі.
Пасля паражэння на рацэ Удра фашысты прыціхлі. Але пакінуць намеры знішчыць партызан гаўляйтар Кубэ не мог. Цяпер ён даручыў разграміць і знішчыць лясных салдат не маладзечанскаму каменданту, а палкоўніку Кунцэ. Апошні славіўся тым, што праяўляў «асаблівы гераізм» у барацьбе з мірнымі жыхарамі. Уварваўшыся ў вёску Мсціж Бягомльскага раёна падчас карнай аперацыі супраць партызан Барысаўска-Бягомльскай зоны, салдаты Кунцэ сагналі ўсіх вяскоўцаў у калгаснае гумно і спалілі болыв як 200 старых, дзяцей
і жанчын. Такое ж злачынства яны ўчынілі ў вёсках Мрай і Волакі гэтага ж раёна.
I восьгэты канібал 17лістапада 1942 года рушыў свае войскі супраць партызан Міншчыны. На дзень, калі карнікі пад камандаваннем Кунцэ прыбылі ў партызанскую зону, ва ўсіх атрадах налічвалася 550 народных мсціўцаў, а Кунцэ меў 6 батальёнаў і некалькі асобных рот, усяго да 6 тысяч чалавек, узброеных не толькі аўтаматамі і кулямётамі, але і гарматамі і мінамётамі. У карнікаў былі танкі і бронемашыны усё, што прымянялася на фронце.
Войскі паявіліся вечарам з усіх напрамкаў і, ачапіўшы ўвесь лес, дзе знаходзіліся партызаны, распалілі вялізныя вогнішчы на адлегласці 50100 метраўадно ад другога. Партызаны спрабавалі прарвацца з вогненнага кальца, але ўсе спробы не прынеслі жаданага выніку: фашысты пры кожным іх руху адкрывалі шалёны агонь.
На світанні варожыя батальёны пры падтрымцы танкаў і артылерыі пайшлі ў наступ. Яны рухаліся марудна і прачосвалі лес, нібы пад грэбень. Да позняга вечара партызаны вялі цяжкі абарончы бой і з нецярпеннем чакалі цемры, спадзеючыся ноччу прарваць кальцо акружэння. У змроку гітлераўцы спынілі наступленне і зноў распалілі вогнішчы. Партызанскія разведчыкі выйшлі ва ўсе бакі, каб знайсці месца прарыву. Неўзабаве яны вярнуліся і далажылі, што разрываў у кальцы не знайшлі. 3 улікам гэтага склалі новы план. Марудзіць было нельга, бо для таго, каб выйсці з акружэння і адарвацца ад пагоні, патрэбна многа часу.
Пачалі будзіць партызан, якія змучаныя боем, моцна спалі. Пастроілі іхубаявыя парадкі і кожнаму атраду, асобным узводам давялі канкрэтныя месцы
прарыву. I тут прыбег адзінаццацігадовы Шура Барсук з вёскі Сярэдняя. Ён жыў і ўатрадзе «Штурм», і часта бываў у маці ў вёсцы. Днём Шура прыйшоў у свой дом. Вакол круціліся фашысты, на двары стаяла палявая кухня, гітлераўцы варылі абед. У хаце на канапе храпеў афіцэр, а на стале ляжалі яго палявая сумка, пісталет з кабурой і партупеяй. Хлопчык ціхенька ўзяў гэтыя рэчы, залез на гарышча хаты і закапаўся ўсалому. I толькі ён паспеўзатаіцца, як усчаўся страшэнны шум. Гітлераўцы забегалі, афіцэр моцна крычаў, лаяўся. Некалькі разоў Шура чуў, як фашысты паўтаралі: «Партызан, партызан, бандыты».
Наступіла ноч, і паступова ўсё заспакоілася. Хлопчык ціхенька разгарнуў салому на страсе і, высунуўшы галаву, агледзеўся. Асцярожна вылез на страху і па вугле хаты спусціўся на зямлю. 3 усіх ног пабег ён у лес, які ведаў назубок і таму мог праскочыць праз любыя заслоны і заставы. Ён прынёс з сабою палявую сумку і сказаў, што ў ёй ёсць карта і «нейкія паперы». Калі ў штабе разгарнулі карту, зразумелі, што на ёй абазначана схема карнай аперацыі, а «нейкія паперы» гэта загад палкоўніка Кунцэ з падрабязным апісаннем усёй экспедыцыі па ліквідацыі «партызанскай банды». Загад і карта далі камандаванню народных мсціўцаў поўную інфармацыю пра ворага.
Па карце было бачна, што паміж першым і чацвёртым батальёнамі фашыстаў, якія наступалі з поўдня і паўднёвага захаду, існаваў разрыў на месцы Саўчыкава балота. Партызаны яго добра ведалі, а фашысты палічылі, што яно непраходнае, і пакінулі па-за ўвагай. Партызаны, ціхенька зняўшыся з базы, выставілі невялікую заслону
і пайшлі да балота. Падышоўшы на вызначанае месца,убачылі, што паміж вогнішчамі справа і злева ёсць каля кіламетра свабоднай прасторы. Выслалі наперад разведку і,забяспечыўшы бакавую заслону, рушылі цераз балота. Праз нейкі час партызаны аказаліся ўтыле ворага. Было каля трох гадзін ночы. Аб’явілі прывал, каб пачысціць адзежу, пераабуцца і крыху адпачыць.
Пакуль байцы адпачывалі, у камандавання атрада «Штурм» выспеў план напасці на 4-ы батальён гітлераўцаў, пасеяць сярод ворага паніку. 3 планам пазнаёмілі камандзіраў іншых атрадаў, і яны ўхвалілі яго, але папярэдзілі, што боепрыпасаў хопіцьтолькі на 5 мінут бою. Партызаны нечакана ўдарылі па ворагу з боку вёсак Гайдукова і Пральня, і фашысты ў паніцы кінуліся наўцёкі. Усю ноч вялі карнікі агонь, і часта па сваіх. А раніцай сабралі забітых і параненых і паспешна пакацілі ў Мінск. Атрады народных мсціўцаў адышлі ў лясы Плешчаніцкага раёна.
На другі дзень пасля ганебнага бегства Кунцэ, 19 лістапада, стала вядома пра пачатак Сталінградскай бітвы. Сабралі мітынг. Выступіў камісар Фёдараў:
- Мы вядзём агульную барацьбу супраць карычневай чумы, што паразіла чалавецтва, і наша партызанскае змаганне набывае глыбокі сэнс і значэнне, сказаў ён. Лясныя салдаты павінны аказваць як мага больш эфектыўную дапамогу Чырвонай Арміі, наносіць выніковыя ўдары па камунікацыях ворага, знішчаць эшалоны і аўтамашыны гітлераўцаў, якія ідуць на фронт, выводзіць са строю паветраныя і падземныя лініі сувязі Берлін Усходні фронт. У той жа час мы павінны не даваць фашыстам і іх памагатым спакою
тут, на акупіраванай зямлі Беларусі, наносіць ім штодзённыя ўдары, сеяць паніку і страх перад немінучай расплатай...
I народныя мсціўцы з яшчэ большай сілай павялі барацьбу супраць гітлераўскіх акупантаў, з паліцэйскім збродам і рознымі нацыянальнымі фарміраваннямі фашысцкіх памагатых. Група партызан атрада «Грозны» пад камандаваннем камісара Фёдара Федасеева разграміла гітлераўскі маёнтак «Малайкі», атрады «Штурм», «Грозны» і «За Айчыну» ноччу на 12 снежня напалі на буйную нямецкую гаспадарку «Абадоўка» паблізу пасёлка Ілля Вілейскага раёна, якая ахоўвалася моцным гарнізонам гітлераўцаў.
Перамога партызанам тут дасталася амаль без бою. Паліцаі пры першых жа стрэлах разбегліся, а ўпраўляючы маёнтка обер-лейтэнант дэ Компф, галандзец па нацыянальнасці, быў захоплены ў палон. Ён толькі што вярнуўся з лазні і ў добрым гуморы сеў вячэраць, выпіў чарку рому, як раптам удом зайшлі партызаны і скамандавалі:
- Хэндэ хох!
Ён адразу не паверыў, засмяяўся і сказаў:
- Кіньце, панове, жартаваць. Сядайце лепш да стала,я налью вам шнапс.
Обер-лейтэнант не разумеў, што здарылася, бо наперадзе групы быў Рымальд дэ Юнг, які заўсёды хадзіў у нямецкай форме і размаўляў па-нямецку. Дэ Комф зразумеў, што з ім не жартуюць, толькі тады, калі ўяго адабралі пісталет, вінтоўку,4 гранаты і прывялі да камандзіра атрада «Штурм». На допыце галандзец не хаваў сваёй варожасці і заявіў, што ён член нацыянал-сацыялістычнай партыі, літасці не прасіў і заявіў, што загіне з гонарам, а «бандытаў» чакае суровая кара.
Акупацыйныя ўлады не маглі змірыцца з разгромам сваіх маёнткаў і гаспадарак. Каб адпомсціць партызанам, яны рабавалі насельніцтва. Гарнізоны Лагойска, Радашковіч, Казекава, Рогава і іншыя сталі нечакана нападаць на вёскі, зганяць і расстрэльваць мірных жыхароў, грабіць, забіраць скаціну. Гітлераўцы і паліцаі Лагойскага гарнізона ўварвалісяўМалыя Бясяды.аграбіліжыхароў.сагналі жанчын, старых і дзяцей, хто не паспеў схавацца ў лесе, у цэнтр вёскі і пачалі падпальваць дамы і прыбудовы. Атрад «За Айчыну», які знаходзіўся паблізу, кінуўся ратаваць Малыя Бясяды. Камандзір атрада лейтэнант Захараў паслаў сувязных за дапамогай у атрады «Штурм» і «За Радзіму».