Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
У каго ёсць гранаты з запалам?
Партызан Борд падаў яму адразу дзве. Праз два скачкі Фёдараў апынуўся ля хаты, з вокан якой ляцелі трасіруючыя кулі. Падабраўшы зручны момант, Фёдараў кінуў гранаты ў акно. Страляліна спынілася, пачуліся стогны, а потым наступіла цішыня. Штаб быўразгромлены. Партызаны ўзламалі
дзверы склада з харчаваннем, пагрузілі на тры параконкі прадукты, абмундзіраванне, пасцельныя прыналежнасці, сабралі трафейную зброю і тут жа выдалі яе бяззбройным партызанам. Пастроіліся і ўслед за падводамі адправіліся на базу.
Але на базе было толькі некалькі байцоў, астатніх Асташонак павёў нібы на аперацыю па разгрому Докшыцкага гарнізона. На самай справе ён стараўся пазбегнуць сустрэчы з карнікамі, якія пачалі прачосваць партызанскую зону. 3 атрадам Асташонка пайшлі Цімохін і астатнія былыя ваеннапалонныя, што ўцяклі з Масюкоўшчыны. Неўзабаве Цімохін вярнуўся на базу і расказаў, што Асташонак адвёў атрад на які кіламетр адсюль, аб’явіў прывал і загадаў размяшчацца на начлег.
Ісці ноччу небяспечна: можна нарвацца на засаду, заявіў ён. Рушым заўтра на світанні.
Нашы хлопцы, працягваў Цімохін, паслалі мяне да вас за парадай: ці трэба нам ісці з Асташонкам? Мы моцна сумняваемся, што ён павядзе атрад на Докшыцы. Нам здаецца, што ён проста ўцякае ад карнікаў. Але чаму ён пакінуў вас тут?
- Мне здаецца, што Асташонак вас проста падмануў, заўважыў Фёдараў. Ніякай аперацыі ён праводзіцьнебудзе.бодаяезусім не рыхтаваўся.
Асташонак, як я пераканаўся, баязлівец і кар’ерыст, са злосцю вымавіў Лунін. Ён бяжыць ад карнікаў, а як кар’ерыст пастараўся пазбавіцца ад нас, бо ўбачыў у нас сваіх супернікаў. Ён толькі загубіць атрад. Няхай Цімохін вернецца і шапне нашым хлопцам, каб яны ішлі сюды.
- Я ўношу прапанову стварыць свой атрад, сказаў Фёдараў. Збяром сваіх хлопцаў і неадклад-
на пойдзем адсюль. Мне гэты лес не падабаецца: тут добра адседжвацца, а не ваяваць. Каб напасці на боўблінскі гарнізон, мы павінны былі двое сутак ісці туды і двое назад. Па дарозе мы спыніліся на адпачынак у лесе непадалёку ад вёскі Манылы, і тое месца найбольш падыходзіцьдлядыслакацыі новага нашага атрада: там суха і чыста. Ад яго да шашы Мінск-Маладзечна не больш як 14 кіламетраў, да дарогі Мінск-Полацк яшчэ бліжэй. Можна кожны дзень мініраваць дарогі і наладжваць засады.
Цімохін адправіўся за хлопцамі ў атрад Асташонка, а Фёдараў і Лунін яшчэ доўга абмяркоўвалі дэталі арганізацыі партызанскага атрада. Пад раніцу вярнуўся Цімохін, з ім прыйшлі Кудрын, Фогель, Петракоўскі, Вінаградаў і іншыя усяго 8 чалавек. Вырашылі дзень пабыць у Руднянскім лесе, а вечарам адправіцца ў Манылы. Папярэдні дзень надарыўся ясным і цёплым: такія бываюць звычайна на канцы красавіка. Пасля халоднай зімы яны здаюцца асабліва прыемнымі, хочацца, каб яны не заканчваліся.
Нарэшце пачало змяркацца, і група стала збірацца ў дарогу. Карнікі, якія ўвесь дзень ездзілі па перыметры лесу па дарогах і бесперапынна стралялі, адправіліся ў гарнізоны, і можна было бесперашкодна выходзіць з базы. Раптам з боку Пуцілава застрачылі кулямёты і аўтаматы, пачуліся разрывы мін ці гранат. Сумнення не было: атрад Асташонка сутыкнуўся з карнікамі. Хлопцы паімкнуліся бегчы на дапамогу, але, прабегшы некалькі кіламетраў, пачулі, што страляніна змоўкла. У неба ўзняліся чорныя клубы дыму: стала ясна, што фашысты падпалілі вёску Пуцілава.
Фёдараўпрапанаваўзастацца на базеда раніцы, каб сустрэцьтых партызан Асташонка, якія, магчыма, выратуюцца і вернуцца сюды. Сярод іх могуць быць параненыя, якім спатрэбіцца дапамога. Так і здарылася: раніцай прыбег амаль у беспамяцтве Рашэўскі, падабралі цяжка параненага палітрука Федасеева, днём прыйшлі Ілля Худзякоў, Вася Лашын, Вера Верхаводзька і многа іншых. Яны з вялікім абурэннем расказалі пратое.як Асташонак і Ганс падставілі іх пад агонь фашыстаў. На адным з чарговых прывалаў яны пайшлі нібы ў чарговую разведку і не вярнуліся, а неўзабаве на атрад наляцелі карнікі.
Цэлы дзень учора мы ішлі, прайшлі 10 кіламетраў: 10 мінут ідзём, а пасля добрую гадзіну ляжым на прывале, расказваў сяржант Худзякоў. Асташонак і Ганс пайшлі на разведку ў вёску Пуцілава. I яктолькі яны схаваліся, на нас абрушыўся град кулямётных і аўтаматных куль. Палітрукоў Борда і Іванова ды яшчэ чатырох партызан забіла на месцы, а астатнія кінуліся ўрассыпную, многія нават не паспелі схапіць сваю зброю. Добра, што мы яшчэ не выйшлі з лесу ды пачало цямнець, a то ўсіх пастралялі б, як курапатак.
Так бясслаўна закончыў сваё існаванне партызанскі атрад, якім камандавалі капітан Асташонак і яго начальнік штаба Ганс. Пазней ад маёра Варанянскага стала вядома, што Асташонак і яго начальнік штаба нават не спрабавалі адшукаць і сабраць сваіх людзей, а пайшлі ў Бярэзінскі запаведнік і там хацелі арганізаваць новы атрад. Ім удалося стварыць групу з 7 чалавек, якія толькі тым і займаліся, што здабывалі для Асташонка і Ганса прадукты харчавання, абутак і адзенне. Мясцовая
моладзь і былыя ваеннапалонныя ішлі ўтыя атрады, якія не адседжваліся, а вялі барацьбу з акупантамі.
Зімой 1942-1943 гадоў Асташонак, сабраўшы характарыстыкі ад камандзіраў іншых атрадаў, пайшоў за лінію фронту. Болыл пра яго ніякіх звестак не было...
НАРАДЖЭННЕ «ШТУРМА»
...Зранку 28 красавіка 1942 года група размясцілася ў Манылаўскім лесе на стыку Заслаўскага і Лагойскага раёнаў. Для базы выбралі месца паблізу вёсак Сярэдняе (Манылы), Кукалеўшчына, Пральня у заходняй часцы ляснога масіву.
Увечары і ноччу партызаны пабывалі ў навакольных населеных пунктах: Жабічы, Кукалеўшчына, Сярэдняе, Трусавічы, Доўбатава, Вожыкі. Усюды насельніцтва прымала іх гасцінна і, нягледзячы на сваё паўгалоднае існаванне, дзялілася усім, чым магло, расказвала пра дыслакацыю варожых гарнізонаў, указвала, дзе ёсць паліцаі і здраднікі, людзі ахвотна давалі характарыстыку старастам і пісарам валасных упраў.
Пры кожнай валасной управе былі пункты па зборы малака, масла, яек, сала. I, каб не папрашайнічаць і не абіраць насельніцтва, напярэдадні 1 Мая атрад разграміў Бясядскую і Шаршунскую валасныя ўправы, разагнаў стараст і пісараў, знішчыў усе дакументы, пабіў сепаратары на малочных пунктах. Партызаны раздалі насельніцтву многа тысяч штук яек, сотні кілаграмаў смятаны і масла, забралі сабе неабходную
колькасць прадуктаў. Адначасова праводзілі гутаркі пра становішча на фронце, прапанавалі не здаваць падаткі і паведамляць партызанам пра дзеянні акупантаў і іх памагатых здраднікаў.
Першага мая палітрук Фёдараў правёў улік камуністаў і камсамольцаў. Камуністаў аказалася ўсяго 4 чалавекі і адзін кандыдат у члены партыі. Сабралі партыйны сход, на якім Фёдарава абралі сакратаром партарганізацыі, а на адкрытай частцы сходу камісарам атрада. Луніна абралі камандзірам, а Іосіфа Фогеля начальнікам штаба. 3 гэтага дня і пачаліся рэгулярныя баявыя аперацыі новага атрада. Ужо 3 мая партызаны разграмілі варожы гарнізон у Раёўцы і вывелі са строю фабрыку па вытворчасці асвятляльных ракет.
У маі-чэрвені баявыя аперацыі ішлі адна за адной амаль бесперапынна. Партызаны разграмілі ахову дзяржаўнага маёнтка «Бахшты», разбілі спіртзавод у Новым двары, каля вёскі Лашаны Заслаўскага раёна пусцілі пад адхон варожы эшалон з баявой тэхнікай і боепрыпасамі, з засады на шашы Мінск-Маладзечна ружэйна-вінтовачным агнём падбілі і спалілі дзве аўтамашыны. Было забіта 29 гітлераўцаў.
Грамілі валасныя ўправы ў Мінскім, Заслаўскім, Лагойскім і Радашковіцкім раёнах. Вялікая тэрыторыя гэтых раёнаў была вызвалена ад акупантаў, насельніцтва гэтай зоны не плаціла падаткаў, не выконвала ніякіх павіннасцей, за дапамогай і парадамі звярталася да сваіх вызваліцеляў.
- Вось гэта дык партызаны: сапраўдныя байцыштурмавікі штурмуюць і штурмуюць! гаварылі ў навакольных вёсках.
Так сам народ падказаў назву новаму атраду «Штурм». Слава пра новы атрад распаўсюдзілася далёка за межы яго дзейнасці, і ў яго не толькі пайшло мясцовае насельніцтва, акружэнцы Чырвонай Арміі і былыя ваеннапалонныя, але сталі далучацца і іншыя дробныя атрады, якія дзейнічалі дагэтуль самастойна. Толькі ў чэрвені ў «Штурм» уступілі групы Уладзіміра Праслава, Мікалая Гарачава, Васіля Краўчанкі, Валянціна Багданава, Сямёна Кулаковіча. 3 маладзечанскага канцлагера ў атрад прыйшла група былых ваеннапалонных на чале з сяржантам Захарыем Цыклаурыя.
Паступова атрад «Штурм» ператварыўся ў вялікае партызанскае падраздзяленне. Камандаванне «Штурма» за кароткі тэрмін здолела наладзіць воінскую дысцыпліну, узорна паставіла штабную работу, і атрад стаў баяздольнай воінскай часцю. I душой усіх гэтых пераўтварэнняў быў несумненны лідар, сапраўдны камісар Ілля Фёдараў.
Дзякуючысваім маральнымякасцям.прыроднай мудрасці Фёдараў стаў душой выхаваўчай і палітычнай работы ў атрадзе, а пасля і ў брыгадзе. Да яго цягнуліся людзі, і ён разумеў іх нават нявыказаныя думкі і няпэўныя памкненні, умеў разгаварыць чалавека, параіць яму выйсце з самага, здавалася б, тупіковага становішча. Таму і нядзіўна, што камісар быў адной з вышэйшых неаспрэчных інстанцый, да каго звярталіся і з просьбамі, і за парадай ці канчатковым вырашэннем складаных жыццёвых пытанняў.
...У чэрвені ў атрад «Штурм» прыбыла дыверсійна-разведвальная група Генеральнага штаба Чырвонай Арміі пад камандаваннем капітана Васіля Шчарбіны.У групе было 14 чалавек.
Разведчыкі ішлі ў Налібоцкую пушчу і спынілася ў атрадзе на адпачынак. Налібоцкая пушча была найбольш зручным і бяспечным месцам для прыёму самалётаў з Вялікай зямлі. Аб’ектам разведкі і дыверсій групы Шчарбіны быў Мінск і камунікацыі Брэст-Мінск і Вільнюс-Мінск.
У групе Шчарбіны была рацыя, і ён адразу загадаў разгарнуць яе для чарговага сеанса сувязі з Цэнтрам. Калі сеанс закончыўся, Васіль Васільевіч падаў Фёдараву лісток з тэкстам. Гэта была клятва партызана. Ілля Мартынавіч адразу перапісаў яе і загадаў пастроіць асабовы састаў атрада. Ён пачаў уголас урачыста чытацьтэкст, і над лясной палянай загучалі словы, поўныя патрыятызму і адданасці: «Я, грамадзянін Савецкага Саюза, уступаючы ў рады чырвоных партызан...» і шматгалосае рэха далёка разносіла ўрачыстыя словы клятвы на вернасць Радзіме. Твары партызан суровыя і рашучыя, абстаноўка сама ўрачыстасць.