Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
3 гэтай мэтай Эдмунд зноў пайшоў да Ёрга прасіць кароткачасовага водпуску. Ёрг ахвотна згадзіўся, бо Эрнст паабяцаў яму акрамя масла, яек і мёду прывезці свінога сала. Тут зазваніў тэлефон, і Ёрг пасля кароткай размовы сказаў Эдмунду пачакаць, а сам выйшаў з пакоя. Надышла шчаслівая мінута, і хлопец скарыстаў яе. На століку ляжалі розныя пячаткі і чыстыя бланкі дакументаў. Эдмунд хуценька паставіў адбіткі на бланкі і схаваў іх у кішэнь. Чакаць давялося даволі доўга. Нарэшце Ёрг вярнуўся і ўручыў Эрнсту білет і загадаў яму быць праз тры дні «mit Butter, Spek und Еіег».
Але гэтым разам апетыт Ёрга застаўся неспатоленым, бо Эрнст і яго таварышы ў лагер больш не вярнуліся. Яны з дапамогай ёргаўскіх дакументаў дабраліся ў Вільнюс, дзе Станкевіч спадзяваўся ўстанавіць сувязь з мясцовым падполлем. Задума не ўдалася, і сябры рушылі цягніком на ўсход. У Маладзечне выйшлі з поезда асцерагаліся праверкі дакументаў і пешшу падаліся ў партызанскую зону. У вёсцы Курневічы, што непадалёку ад Рогава, іх сустрэлі партызанскія разведчыкі Павел Цімохін і Мікалай Рашэўскі.
У адносінах да незнаёмых людзей партызаны былі вельмі асцярожныя, бо адным з метадаў барацьбы супраць народных мсціўцаў быў засыл у атрады шпіёнаў і агентаў фашысцкай разведкі і контрразведкі абвера і гестапа. I хаця Станкевіч і Саламахін прад’явілі моцна пашкоджаныя камсамольскія білеты, цэлы тыдзень іх правяралі і не выпускалі з-пад нагляду. 3 Эдмундам і яго таварышамі неаднаразова гутарыў Ілля Фёдараў. Праверыць праўдзівасць іх расказаў было немагчыма, і зноў інтуіцыя, уменне разбірацца ўлюдзях падказалі камісару, што хлопцы не ворагі і шчыра імкнуцца ваявацьз фашыстамі.
Да вызвалення Беларусі сябры адважна змагаліся ў радах лясных салдат, былі храбрымі і ўмелымі байцамі. Саламахін неўзабаве загінуў, а Эдзік і Франц аказаліся любімцамі атрада. Франц стаў непрыкметным радавым байцом, а Эдзік быў падлеткам вясёлага нораву,жартаўніком, і ягодобра ведалі не толькі партызаны, але і мясцовыя людзі. Яго часта запрашалі ў штаб у якасці перакладчыка, калі траплялі палонныя або добраахвотнікі: немцы, аўстрыйцы ці галандцы. Эдзіку часта даручалі вывучыць, праверыць перабежчыка, і хітры вясёлы хлопчык хутка спраўляўся і ніколі не памыляўся ў сваіх высновах. Да таго ж ён аказаўся незаменным разведчыкам.
Эдмунд Эрнст пасля вызвалення Беларусі атрымаў высокія дзяржаўныя ўзнагароды ордэн Чырвонай Зоркі і медаль «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» першай ступені. Ён да канца вайны быўсалдатам адроджанага Войска Польскага і ў саставе разведвальнай парашутна-дэсантнай групы «Волга» здабываў важныя звесткі для
Чырвонай Арміі.Узнагароджны вышэйшым ордэнам ПНР сярэбраным крыжам «Віртуці мілітары», яшчэ адным ордэнам Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Пасля вайны ён часта прыязджаў на традыцыйныя сустрэчы байцоў брыгады «Штурмавая», у якой атрымаў сур’ёзную ваенную падрыхтоўку, спасцігнуў навуку партызанскай вайны, што вельмі прыдалася яму ў разведвальнадэсантнай групе «Волга».
...У канцы жніўня ў атрад «Штурм» на грузавой аўтамашыне прыехаў галандзец Рымальд дэ Юнг. Ён служыў асабістым шафёрам каменданта горада Маладзечна. Палкоўнік, якога вазіў дэ Юнг, вызначаўся крутым норавам. Перакананы нацыяналсацыяліст, фашыст да мозга касцей, ён пагардліва ставіўся нетолькі да мясцовага насельніцтва,але і да сваіх падначаленых, з усіх сіл выслужваўся перад гаўляйтарам Кубэ катам беларускага народа. Аднойчы за нейкую правіннасць ён загадаўжорстка пакараць ацяпляльніка: мужчыну ў 30-градусны мароз раздзелі і палівалі вадой да таго часу, пакуль ён не ператварыўся ўледзяную статую.
У хвіліны рэдкага добрага настрою камендант дазваляў сабе загаварыць са сваім шафёрам. Рымальд дэ Юнгу час такіх каменданцкіх маналогаў даведаўся ад шэфа, што у ваколіцах Мінска дзейнічае буйная «банда», як камендант называў партызан, і гаўляйтар загадаў знішчыць яе. Карная аперацыя павінна была пачацца праз некалькі дзён, і Рымальд вырашыў папярэдзіць партызан.
Думка перайсці на іх бок выспявала даўно, а жорсткае, нечалавечае пакаранне ацяпляльніка з’явілася штуршком да гэтага смелага і небяспечнага рашэння. Каталізатарам жа была небяспека, якая
навісла над дэ Юнгам з-за кар’ерных памкненняў рыжага Рауля Ляўфмана, які ўвесь час прыдзіраўся. Раней ён пагражаўданесці, што Рымальд камуніст, і нават вымагаў за сваё маўчанне грошы. Але Рымальд на правакацыі не паддаваўся, хаця ведаў, што Ляўфман тыповы фашыст і здольны на ўсякую подласць, каб зрабіць кар’еру. Ён даўно марыўсесеці за руль легкавушкі, на якой ездзіў камендант.
Але за гэтым рулём сядзеў галандзец дэ Юнг, якому ніякая кар’ера як іншаземцу не свеціць. Трэба пазбавіцца ад гэтага агіднага камуніста. I Ляўфман настрачыў данос каменданту на Рымальда, што «асабісты шафёр гера каменданта камуніст, звязаны з бандытамі і ноччу ездзіць у лес». А Рымальд і сапраўды часта адлучаўся з батальёна, да якога быў прыпісаны, але ездзіў не да партызан. У драбналессі паміж Радашковічамі і пасёлкам Ілля размяшчаўся сямейны лагер радашковіцкіх яўрэяў. 3 адной сям’ёй з гэтага лагера і пазнаёміўся Рымальд. У ёй жыла прыгажуня Сара, у якую адразу закахаўся дэ Юнг. Вось да яе начамі і мчаўся галандзец.
Камендант не паверыў Ляўфману: вельмі не падобны быў спакойны і добрасумленны Рымальд на бандыта.Усё ж ён выклікаўдэ Юнга на допыт. Але весці допыт ён не ўмеў, толькі нагрубіў і, нічога не дабіўшыся ад Рымальда, нечакана загадаў:
- Ідзі заводзь машыну, паедзем у Мінск! Ды хутчэй, спазняемся!
Па дарозе камендант, адчуўшы сваю віну перад шафёрам, буркнуў пад нос:
- Ты прабач мне, пагарачыўся. Гэты Ляўфман, здаецца, вялікая сволач.
Прыехалі ў Мінск. Вось і камісарыят. Рымальд плаўна пад’ехаўда параднага пад’езда і,як заўсёды,
выскачыў з машыны і расчыніў дзверцы шэфу. Той падзякаваў шафёру і сказаў:
-Тры гадзіны можаш пагуляць па горадзе.
Рымальд з палёгкай уздыхнуў. Яму, здаецца, удалося на нейкі час заспакоіць падазрэнні каменданта. I ўсё жтрэба было ўцякаць. I Рымальд вырашыў шукаць партызан. Ён перасеў з «Опеля» на грузавы «Форд» і паехаў у Жукаўку. Са слоў каменданта ён прыблізна ведаў, дзе шукаць «бандытаў», і прыехаў у гэту вёску. Тут яго і сустрэлі партызанскія разведчыкі Арлоў і Гарачаў.
Яны прывялі перабежчыка ў вёску Манылы, у штаб. Ілля Мартынавіч доўга і неаднаразова гутарыў з Юнгам. Перабежчык назваўся галандскім камуністам, прасіў паверыць у шчырасць яго памкненняў,залічыцьу баявы строй. Фёдараўрашыў выпрабаваць яго і даў заданне прывезці з мінскага гета ў атрад яўрэяў. Калі Эдзік пераклаў яму змест задання, ён весела ўсклікнуў:
- Зэр гут, пріма, карашо!
Развярнуў машыну і на вялікай хуткасці паехаў. Праз два дні ён прывёз 17 яўрэяў трое мужчын, а астатнія жанчыны. Камандаванне было перад фактам: хочаш ці не прымай іх у атрад. У гэтай групе маглі аказацца правакатары і здраднікі. Сам шафёр па-ранейшаму заставаўся загадкай: шпіён нават з большай лёгкасцю мог выканаць такое заданне. Доўга ламалі галовы над тым, што рабіць з перабежчыкам і групай яўрэяў. I Фёдараў нарэшце прапанаваў:
- Адавайце створым новы атрад і ўсю гэту групу накіруем туды. Падбяром талковага камандзіра, камісара,начальніка штаба.некалькі нашыхлепшых правераных таварышаў адправім туды, і няхай ваююць.
Прапанову аднадушна прынялі. Да гэтага часу ў атрадзе «Штурм» налічвалася ўжо звыш 120 партызан і партызанак, таму без цяжкасці выдзелілі шэсць сваіх байцоў для новага атрада, камандзірам прызначылі капітана Цяцерына, камісарам Федасеева. Атраду далі імя «Грозны», і ён адправіўся да ўказанага яму месца дыслакацыі.
А Рымальд папрасіў дазволу паехаць яшчэ на адну аперацыю. Ён расказаў, што хаця ён і быў асабістым шафёрам каменданта, але лічыўся на службе ў пэўным воінскім падраздзяленні, якое было раскватаравана непадалёку ад Маладзечна, у вёсцы Мясата. Салдаты і афіцэры жывуць там спакойна, і ў яго выспеў план паехаць туды, і калі салдаты будуць спаць у казарме, вынесці з піраміды вінтоўкі і прывезці ў атрад. Рымальд заявіў, што ў яго там многа сяброў, ён ведае ўсе хады і выхады і таму не сумняваецца ў поспеху.
Як і ў мінулы раз, дэ Юнг крута развярнуў машыну і знік у цемры. Але на другі дзень ён не вярнуўся. У атрадзе пачалі не на жарт трывожыцца. Перадумалі ўсякае, але ніхто цяпер не дапускаў і думкі, што ён правакатар або шпіён. Прыехаў Рымальд толькі на трэці дзень, аброслы шчаціннем, змораны і вінавата сказаў:
- Таварыш камандзір, задання не выканаў. Камендант загадаў злавіць мяне і павесіць. Вакол патрулі, але сярод іх мае сябры. Яны мяне папярэдзілі... Прывёз радыёпрыёмнік і тытунь...
Трэба было бачыць, якой радасцю засвяціліся вочы партызан, бо яны курылі ўсё, што траплялася, нават зялёны смярдзючы самасад быў вялікай раскошай. Атут духмяны сапраўдны турэцкі тытунь! У кабіне аўтамабіля быўяшчэ адзін чалавек. Рымальд
выпусціўяго з машыны і адрэкамендаваў: «Івінскі!» Чалавек трымаў у руках маленькі чамаданчык. Гэта аказаўся самаробны партатыўны радыёпрыёмнік. Івінскі проста на падножцы грузавіка пачаў настройваць сваё «апошняе слова радыётэхнікі», і неўзабаве партызаны пачулі голас Левітана.
Да гэтага часу «штурмаўцы» слухалі радыё, калі ў атрадзе спынілася разведгрупа Чырвонай Арміі, якой камандаваў капітан Васіль Шчарбіна. Пасля група пайшла на захад, і весткі з Вялікай зямлі сталі недаступнымі. Такім чынам, дэ Юнг зрабіў вялікую справу: цяпер атрад мог штодзённа слухаць Маскву. Рымальд (яго назвалі коратка Рым) дрэнна размаўляў па-руску. Тады Эдманду Эрнсту даручылі ўсюды суправаджаць яго, і гэта пара, як Пат і Паташон, хадзіла неразлучна.
Але хутка Рым стаў разумець, а пасля і размаўляць па-руску вельмі добра і адмовіўся ад паслуг перакладчыка. Ён заявіў, што Эдзік несур’ёзны чалавек і часта падманвае яго. Адбілася вялікая розніца ва ўзросце і характарах гэтай пары. Рым быў крыштальна сумленны, спакойны і ўраўнаважаны чалавек з вялікім жыццёвым вопытам, які не цярпеў падману і фальшы. Эдзік, наадварот, мінуты не мог пасядзець спакойна, вялікі жартаўнік і гарэза, заўсёды быў гатовы выкінуць якінебудзь фортэль, а пры неабходнасці і падмануць.
Рымальд дэ Юнг шэсць гадоў праслужыў на флоце, быў камуністам, ваяваў у саставе інтэрнацыянальнай брыгады з фашыстамі ў Іспаніі, трапіў у французскі канцлагер. Калі гітлераўцы акупіравалі Францыю і сталі з лагераў многіх палонных браць на работы, дэ Юнга адправілі ў дарожна-будаўнічую арганізацыю ТОДТ шафёрам.