Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Пазнаёміўшыся з дзейнасцю «штурмаўцаў», капітан Шчарбіна прыйшоў у захапленне і не хаваў сваёй радасці. У «Штурма» ўжо дзейнічала даволі шырокая сетка агентурнай разведкі ў гарнізонах Мінска, Заслаўя, Радашковіч, Лагойска, партызаны набылі немалы вопыт дыверсій на камунікацыях праціўніка. Але ў іх не было рацыі, сувязі з Масквой, і каштоўныя разведданыя і вынікі баявых дзеянняў яны нікому не маглі перадаць. I Шчарбіна хутка за гэта ўхапіўся:
- Ды ці ведаеце вы, як патрэбны гэтыя звесткі Генеральнаму штабу Чырвонай Арміі! усклікнуў ён.
I адразу ж са згоды камандавання атрада перадаў па рацыі Разведупру Генштаба звесткі пра мінскі гарнізон, пра дыслакацыю, найменні
і нумарацыютам воінскіхчасцей,пра рух праціўніка па камунікацыях Мінск-Вільнюс. Пасля Шчарбіна папрасіў, каб пад яго камандаванне наогул перадалі лепшых партызанскіх разведчыкаў на станцыі Мінск і ў гарнізоне. За гэта ён паабяцаў дапамагаць атраду «Штурм» зброяй і боепрыпасамі. Шчарбіна запэўніў камандаванне «Штурма», што ваенныя грузы будуць паступаць у атрад рэгулярна, як толькі яго група прыйдзе ў Налібоцкую пушчу і абсталюе там пасадачную пляцоўку.
He толькі камандаванне атрада, але і ўвесь асабовы састаў успрыняў гэта з вялікай радасцю: партызаны цепер могуць непасрэдна дапамагаць Чырвонай Арміі і фактычна становяцца яе састаўной часткай. Капітан Шчарбіна стаў рэгулярна перадаваць у Маскву весткі пра баявыя дзеянні партызан і абяцаў рабіць гэта і з Налібоцкай пушчы. Дамовіліся трымаць з ім пастаянную сувязь праз спецыяльных конных ці пешых сувязных. I, нягледзячы на вялікую адлегласць паміж базай партызан і Налібоцкай пушчай, сувязь была рэгулярнай.
Кожны разда Шчарбіны паступалі разведданыя і звесткі пра вынікі партызанскай баявой дзейнасці, а адтуль атрымлівалі новыя спецыяльныя заданні разведцэнтра. Аднак абяцаных ваенных грузаў доўга не было. Шчарбіна кожны дзень атрымліваў радыёграму: «Самалёт вылятае, распальвайце вогнішча». Агонь распальвалі, але самалёты не прыляталі. He было іх у чэрвені, ліпені, і камандаванне атрада «Штурм» у жніўні нават адклікала свайго прадстаўніка з пушчы, але амаль услед за гэтым у атрадзе з’явіўся пасыльны ад Шчарбіны з запіскай.
Васіль Васільевіч пісаў: «Прыляцеў “Дуглас”. Скінуў шэсць мяшкоў грузаў і другога радыста. Сёння раніцай сабралі і прывезлі на базу. Масква прыслала ўсё, што вы прасілі. Наватгазеты прыслаць не забыліся. Шліце за грузам чалавек 15 з рэчавымі мяшкамі, бо далёка і больш як 15 кілаграмаў кожны не возьме. 14 жніўня 1942 г. Баця».
Шчарбіне не споўнілася і 25 гадоў. Але ён адпусціў вялікую чорную бараду, быў нетаропкім, ураўнаважаным і таму выглядаў сталым чалавекам. Ён лічыў сябе верным вучнем палкоўніка Г. М. Лынькова аўтара кнігі «Вайна ўтыле ворага», імкнуўся ва ўсім быць да яго падобным, нават падпольны псеўданім узяў у Лынькова.
У той жа дзень, калі атрымалі запіску Шчарбіны, у дарогу з атрада адправіліся на чале з Фёдаравым начальнік штаба Фогель, камандзір дыверсійнай групы Кулаковіч, начальнік разведкі Кудрын і іншыя усяго 15 чалавек. Ішлі лясамі і балотамі, абміналі населеныя пункты. На трэці дзень былі ўжо ў «Барадача», як партызаны называлі Васіля Шчарбіну. Адпачыўшы двое сутак і атрымаўшы груз, адправіліся ў зваротны шлях. Але не ўсе. Шчарбіна ўгаварыў перайсці да яго ў групу капітана Кудрына, і той згадзіўся. Да «Барадача» пастаянна ішлі людзі з просьбай прыняць іх у атрад. Але ён не хацеў, каб яго група моцна разраслася, і таму стварыў асобны атрад, камандзірам якога і быў прызначаны Кудрын.
He паспелі партызанскія «грузаношы» вярнуцца на сваю базу, як там атрымалі новую запіску ад Васіля Васільевіча пра тое, што прыбыў яшчэ адзін самалёт з грузам. Давялося адпраўляць у пушчу новую групу. Аднак, калі партызаны прыйшлі за грузам, Шчарбіны сярод жывых ужо, на вялікі жаль,
не было. Ён загінуў на інструктыўных занятках, на якіх вывучалі будову і спосаб прымянення мінырапіды. Заняткі праводзіўсам камандзір, і нечакана рукавом зачапіў кантактны замыкальнік рапіды, якая ўзарвалася разам са скрынкай толу, што стаяла побач. Васіль Шчарбіна быў забіты, а многія партызаны-падрыўнікі з суседніх атрадаў, якія прыйшлі на інструктаж,аказаліся цяжка параненымі.
Так выпадкова загінуў мужны патрыёт, выдатны арганізатар партызанскага руху. Яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а памяць пра маёра Васіля Васільевіча Шчарбіну навечна захоўваецца ў Беларусі: адна з цэнтальных вуліц раённага цэнтра Валожына названа ў яго гонар. Пасля гібелі камандзіра спецгрупу ўзначаліў яе камісар Давід Кеймах («Дзіма»),
Кеймах са сваёй групай неўзабаве перадыслацыраваўся зноў у Руднянскі лес і падпарадкаваў сабе не толькі «Штурм», але і суседнія партызанскія атрады, і наваттыя, што знаходзіліся ў Івянецкай пушчы. Так узнікла асобае аб’яднанне партызанскіх атрадаў (ААПА). «Дзіма» паставіў задачу «Штурму» займацца толькі разведкай. Але атрад па-ранейшаму праводзіў баявыя дзеянні, ды так вынікова, што слава пра грозных баяздольных народных мсціўцаў разносілася далёка па наваколлі, і гэта прыцягвала ў «Штурм» нават іншаземцаў.
ІНШАЗЕМЦЫ Ў ПАРТЫЗАНСКІХ РАДАХ
Асабліва ярка праявіліся педагагічныя выхаваўчыя камісарскія здольнасці Іллі Мартынавіча
ў рабоце з іншаземнымі грамадзянамі, якія дызерціравалі з вермахта, пераходзілі на бок партызан і пасля гераічна змагаліся ў радах народных мсціўцаў. Пра іх у пасляваенны час з вялікай цеплынёй успамінаў як пра верных баявых сяброў і пабрацімаў былы партызанскі брыгадны камісар. I пачуцці гэтыя былі ўзаемнымі: былая партызаныіншаземцы з павагай і цеплынёй ставіліся да свайго камісара, некаторыя з іх прыязджалі ў Беларусь на традыцыйныя пасляваенныя партызанскія сустрэчы.
У жніўні 1942 года ў атрадзе «Штурм» з’явіліся шаснаццацігадовыя паляк Эдмунд Эрнст, літовец Франц Станкявічус (Францішак Станкевіч) і былы ваеннапалонны Іван Саламахін.які збегз Гданьскага канцлагера. Эрнста насільна мабілізавалі і прывезлі адбываць працоўную павіннасць у горад Гданьск на чыгуначна-рамонтны завод. Восьяк пра гэта Эдмунд расказаў у сваіх успамінах.
«...Мяне разам з групай іншых жыхароў Торуня, Вэбжэзна і Грудзёндза прывезлі ў Гданьск 21 красавіка 1942 года. Працаваць прыйшлося ў электратэхнічным цэху, дзе апроч некалькіх немцаў, якія займалі пасады майстроў, было многа рускіх, беларусаў і палякаў. Нягледзячы на малы ўзрост мне было толькі 15 гадоў, я добра ведаў нямецкую мову і перакладаў сваім калегам загады майстроў. Часта за такой жа дапамогай звярталіся да мяне і расіяне, хаця ведаў я небагата рускіх слоў.
Праз месяц мяне выклікалі да кіраўніка аддзела кадраў Ёрга. Ён запытаў, адкуль я ведаю рускую мову. Адказаў яму, што ведаю яе вельмі слаба толькі некалькі слоў. Ёрг закрычаў на мяне, каб не адпіраўся, бо ў яго ёсць інфармацыя ад майстра цэха,што ён аддае загады расіянамтолькі праз мяне.
Уканцы размовы Ёргпаведаміў.што прызначае мяне перакладчыкам і да маіх абавязкаў на тэрыторыі завода ўваходзяць усе справы, звязаныя з рускімі. Так я зблізіўся злюдзьмі.якіхжорстка эксплуатавалі, мардавалі і ўсяляк прыгняталі.
Расіяне, хаця і ведалі, што я паляк, спачатку не вельмі мне давяралі. Пачалі мяне правяраць і выпрабоўваць. Рабілі гэта цікавым спосабам, захоўваючы вялікую асцярожнасць. Падыходзіў да мяне якісьці абдзёрты і змардаваны рускі, выцягваў з лахманоў кішэнны гадзіннік маркі “Кіраў” і прапаноўваў мне яго за кілаграм хлеба. Хвіліну я глядзеў на свайго суразмоўцу, пасля прынёс буханку хлеба і аддаў яму, сказаўшы, каб гадзіннік ён схаваў на горшыя часы. Праз некалькі дзён іншы расіянін прапанаваў за хлеб залаты царскі пяцірублёвік. I гэтай прапановы я не прыняў, але хлеб даў...»
А далей падзеі разгортваліся, як у кіно. Адным вечарам да Эдмунда рускія яго называлі Эдзікам падышоў рускі Захар’еў і стаў расгіытваць яго, адкуль ён родам, колькі яму гадоў і яшчэ пра многае іншае. Пад канец Захар’еў нечакана спытаў:
- Ці любіш ты, Эдзік, фашыстаў?
- А ты, Захар’еў, іх любіш? пытаннем адказаў Эдмунд.
- Вельмі іх, погань, ненавіджу.
- Я стаўлюся да гэтай дрэні гэтак жа, зазначыў Эдмунд.
Захар’еў пасля гэтых слоў моцна паціснуў руку Эрнсту і пачаў расказваць пра сваю Бацькаўшчыну, пра вераломны напад гітлераўцаў, пра тое, як яны палілі і нішчылі гарады і вёскі, мардавалі і забівалі нявінных людзей. Нарэшце ён сказаў, што ўжо даў
свінцу праклятым катам і дасць яшчэ. Спадзяецца ўцячы адсюль і трапіць у партызаны, якія змагаюцца на тэрыторыі Расіі, і ён ведае, дзе іх дакладна шукаць, бо быў сувязным партызанскай брыгады пад Смаленскам. Каб здзейсніцьзадуманае,3ахар’еў папрасіў раздабыцьдва камплекты грамадзянскага адзення.
Справа аказалася не вельмі лёгкай: купляць адзенне ў магазінах не выпадала, бо тут патрабавалі крэдытныя карты, якіх у паднявольных рабочых не было. Выручыў выпадак. Эрнста зноў выклікалі да Ёрга. Ён якраз заканчваў сняданне: на дэсерт еў тонкую лустачку хлеба, намазаную тоненькім слоем штучнага мёду. Эдмунд заўважыў яму, што пчаліны мёд лепшы за штучны, і калі Ёрг дасць яму два дні водпуску, то Эрнст прывязе цэлы фунт сапраўдага мёду і яшчэ што-небудзь на дадатак.
Хцівы Ёрг даў сябе злавіць на мёд і адпусціў Эрнста не не два, а на тры дні, уручыўшы яму білет на прад’яўніка, прыгодны да свабоднага праезду па чыгунках у межах Данцыга і Кёнігсберга. Дзякуючы дапамозе бацькі праз тры дні Эдмунд прывёз усе патрэбныя рэчы: двое штаноў, два пінжакі, кашулі і дзве шапкі. Ёрг атрымаў абяцаны мёд, дзясятак яек і чвэртку масла. Быў вельмі рады і прапанаваў Эрнстуяк мага часцей карыстацца адпачынкамі.
Праз тыдзень Захар’еў са сваім таварышам уцяклі з лагера. На развітанне Захар’еў прывёў да Эдмунда расіяніна па прозвішчы Саламахін і сказаў:
- Эдзік, гэта харошы хлопец, гэта наш чалавек!
3 гэтай пары з Саламахіным Эдмунд вёўдоўгія шчырыя размовы, у ходзе якіх яны ўзгаднялі свае планы. Праз некалькі тыдняў Павел прывёў літоўца Францішка Станкевіча і заўважыў:
- Станкевіч,як і я,таксама камсамолец.
Пад канец ліпеня Саламахін сказаў, што не можа больш сваёй працай дапамагаць Гітлеру і задумаў уцячы на Беларусь, да партызан і забірае з сабою Станкевіча. Гаворачы гэтыя словы, уважліва глядзеў у вочы Эрнста і чакаў яго рэакцыі. Эдмунд адказаў, што ўцячэ разам з імі. Толькі трэба дакладна ўсё абдумаць і скласці план уцёкаў, каб не трапіць у пастку. Вырашылі раздабыць чыстыя бланкі дакументаў, з якімі можна было б свабодна перамяшчацца па акупіраванай тэрыторыі.