Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
КАРНІКІ ПАЧЫНАЮЦЬ «КОТБУС»
...Нямецка-фашысцкія захопнікі сістэматычна праводзілі карныя экспедыцыі супраць партызан і мірнага насельніцтва. Буйным аперацыям яны давалі кодавыя назвы. Толькі ў Беларусі было праведзена больш як дзясятак такіх аперацый: «Балотная ліхаманка», «Трохкутнік», «Гамбург», «Альтона», «Лясная зіма», «Котбус», «Герман», «Фрыц», «Стракаты дзяцел», «Кармуран».
Асабліва маштабнымі сталі аперацыі «Котбус» і «Кармуран». «Котбус» праводзіўся з 4 красавіка і да пачатку ліпеня 1943 года. У ім удзельнічала больш за 80 тысяч гітлераўскіх салдат і афіцэраў, у тым ліку часці СС, паліцыі, жандармерыі, ахоўных войск, фашысцкіх нацыяналістычных фарміраванняў тыпу самааховы, Расійскай вызваленчай арміі (РВА). Шырока прымяняліся цяжкая артылерыя, танкі і авіяцыя, знятыя з фронту. Аперацыя праводзілася па загаду фашысцкага ката фон дэм Бах-Залеўскага, асоба-ўпаўнаважанага Пмлера па барацьбе з партызанамі на Усходзе. Агульнае кіраўніцтва аперацыяй здзяйсняў такі ж кат генерал-маёр паліцыі фон Готберг.
Пачынаючы новую карную экспедыцыю, фашысты ставілі перад сабой тры мэты: знішчыць партызанскі рух у Беларусі, нарабаваць як мага больш прадуктаў, сабраць і вывезці ў Германію, у фашысцкае рабства, тысячы людзей. Была і яшчэ адна тайная мэта, зафіксаваная ў зусім сакрэтных дакументах і ваенных планах«Ост» і «Барбароса»,масавае вынішчэнне савецкіх людзей.
Брыгада «Штурмавая» размяшчалася паблізу Мінска і таму заўсёды першай прымала на сябе
ўдары. Наогул вораг ні на адзін дзень не пакідаў без увагі «назойлівую» брыгаду і сістэматычна пасылаў супраць яе значныя сілы карнікаў. Пра аперацыю «Котбус» у штабе ведалі яшчэ ў сакавіку 1943 года з данясенняў агентурных разведчыкаў «Пікуса», «Молата» і іншых. Яны паведамлялі, што фон Готберг тайна рыхтуе велізарную па маштабе аперацыю, падобнай на якую яшчэ не было. Невядомымі заставаліся толькі дата і зона правядзення карнай экспедыцыі. Камандаванне брыгады не паверыла, што пасля цяжкага паражэння на Волзе фашысты змогуць зняць з фронту вялікія сілы і кінуць іх супраць партызан.
А фронт патрабаваў ад Германіі ўсё больш рэсурсаў: хлеба, мяса, воўны, скуры і іншых прадуктаў і прамысловай сыравіны. Насельніцтва ж акупіраваных тэрыторый не выконвала фантастычных планаў паставак, а з партызанскіх раёнаў і зон прадукты наогул не паступалі на нямецкія склады. Партызаны не толькі зрывалі пастаўкі.але і недавалі правезці спакойна грузы на фронт і з фронту.
3-за вялікіх страт жывой сілы толькі пад Сталінградам была згублена ЗЗО-тысячная армія Паўлюса вермахту прыйшлося правесці дадатковую мабілізацыю і адправіць на фронт тых, хто да гэтага атрымліваў адтэрміноўку па вытворчай неабходнасці. На іх месцы гітлераўцы павінны былі ставіць ваеннапалонных, большасць з якіх, замардаваных ў канцлагерах, аказаліся непрыгоднымі да працы. Тады фашысцкія рабаўнікі і паставілі сабе задачу насільна захапіць працаздольныхлюдзей на акупіраваныхтэрыторыях і зрабіць іх рабамі сваёй імперыі.
Зазначым, што «Штурмавая» ў нейкай меры прывыкла да частых наскокаў ворага, да розных аперацый і экспедыцый. Нядрэнна працавала брыгадная агентурная разведка, і ў штабе заўсёды своечасова атрымлівалі паведамленні пра будучую небяспеку. Таму партызаны сустракалі ворага там, дзе ён менш за ўсё гэтага чакаў, і наносілі яму адпаведныя ўдары. А калі народным мсціўцам станавілася вельмі туга, яны пакідалі заслоны і засады, а самі непрыкметна выводзілі атрады з бою. Як толькі атрады адрываліся ад праціўніка, хутка здымаліся і заслоны ды ішлі ў які-небудзь іншы раён, каб замесці сляды. Вораг жа сціскаў кальцо на пустым месцы.
Звычайна карнікі з’яўляліся ў партызанскай зоне пасля 9 гадзін раніцы. А вось пры правядзенні аперацыі «Котбус» яны ціха, нібы змеі,упаўзлі ўзону партызан красавіцкай ноччу калонамі з Радашковіч, Новага Двара, Астрашыцкага Гарадка і Лагойска. 4 красавіка ў 5 гадзін раніцы калона з Новага Двара ўварвалася ў вёску Бахметаўка і ўчыніла дзікую расправу над мірнымі яе жыхарамі: забівалі пазверску ўсіх, хто трапляў на вочы, кідалі ў агонь. Вёску спалілі дашчэнту. Калона з Астрашыцкага Гарадка тым часам такім жа чынам «гаспадарыла» ў Карпілаўцы Лагойскага раёна.
Каля 6гадзінраніцыатрады«Штурм»,імяФрунзэ, імя Жукава і «Грозны» па трывозе занялі абарону на подступах да вёсак Сярэдняя і Кукалеўшчына. Чакаць давялося нядоўга неўзабаве на лясной дарозе Пральня-Кукалеўшчына паказалася калона гітлераўцаў. Рухалася яна павольна, за бронемашынай, грузавікамі і матацыкламі ішла пяхота. Развіднела, але ранішні туман перашкаджаў
бачыць усю калону. Вось галава калоны спынілася, і ад яе аддзяліліся 5 матацыклістаў.Трое з іх пакацілі ў вёску Сярэдняя,двое у Кукалеўшчыну.
Камбрыг загадаў прапусціць варожых разведчыкаў. Як толькі матацыклісты заехалі ў вёскі, калона зноў пачала рух. Яе пярэднія парадкі амаль дасягнулі падножжа вышыні, на якой залеглі партызаны, а хваста калоны ўсё яшчэ не было відаць. Ужо і без бінокля партызаны выразна бачылі кожнага салдата і афіцэра. Фашысты прыкметна павесялелі: іх разведка праехала бесперашкодна, значыць,партызан паблізуняма. I раптам-чырвоная ракета і каманды: «Агонь! Агонь! Агонь!» Да гэтага часу мірная непрыкметная вышыня раптам нібы ўзарвалася. Білі мінамёты, гарматы, ПТР, вінтоўкі і аўтаматы. Такога фашысты не чакалі, і гэта іх ашаламіла.
Варожая пяхота ў паніцы кінулася наўцёкі, пакідаючы забітых і параненых. Грузавікі спыніліся, пачалі адпаўзацьулес, каб схавацца.Толькі бранявік адкрыў агонь у адказ. Гітлераўцы хутка ачомаліся, пачалі разварочваць гарматы і ўстанаўліваць мінамёты, пяхота павяла інтэнсіўны агонь. Загрымела варожая артылерыя, пачуўся гул танкаў. Сілы праціўніка аказаліся намнога большымі, чым партызанскія. Лясныя салдаты спынілі страляніну, бо фашысты схаваліся ўлесе і акапаліся.
На ўзмыленым кані прыскакаў начальнік брыгаднай разведкі Мікалай Казлоўі паведаміў, што з Радашковіч праз Удранку рухаецца да месца бою вялікая аўтакалона з танкаў і бронетранспарцёраў, гармат розных калібраў, мінамётаў і кулямётаў. Праз некалькі мінутпаказалісятанкі і бронетранспарцёры. Пад іх прыкрыццём пяхота смела рушыла наперад,
страляючы з аўтаматаў і ручных кулямётаў. Танкі таксама бесперапынна вялі агонь з буйнакаліберных кулямётаў і гармат. Калі вораг наблізіўся на 200 метраў, народныя мсціўцы абрынулі на яго ўсю моц свайго агню. Вось адзін танк закруціўся на месцы і спыніўся,за ім другі,трэці...
Вораг зноў запанікаваў. Пяхота адарвалася ад танкаў, і многія гітлераўцы кінуліся назад. Іх касілі партызанскія кулямётчыкі. Іншыя салдаты заляглі і пачалі хутка акопвацца. Танкі спыніліся, але працягвалі страляць. У партызан было малавата боепрыпасаў, і нельга было, захапіўшыся боем, выпусціцьувесьбоезапас і застацца ні з чым. Заўсёды трэба памятаць пра «чорны дзень». 3 новай калоны спешыліся гітлераўцы і, нягледзячы на інтэнсіўны партызанскі агонь, пайшлі ў атаку. Трэба было адыходзіць, але партызаны чакалі падмацавання суседніх брыгад «Народныя мсціўцы» і імя Фрунзэ, на сувязь з якімі паскакаў з ардынарцам і падраздзяленнем аховы камбрыг. Чакалі таксама падыходу атрада «За Айчыну». Камандаванне брыгадай і боем прыняў камісар Фёдараў.
Нарэшце прыскакаў сувязны атрада «За Айчыну» і паведаміў, што атрад з 5 гадзін раніцы вядзе бой з карнікамі. Гітлераўцы і там паляць вёскі Карпілаўку і Харужанцы, а цяпер рухаюцца на Малыя Бясяды,дзе атрад заняў абарону.
Фёдараў загадаў:
-Усім атрадам пакінуцьузмоцненыя кулямётамі і ПТР заслоны і ва ўстаноўленым раней парадку адысці на вёскуЖабічы.
Камандзіры атрадаў Гламаздзін, Гурко і Багданаў непрыкметна адвялі свае атрады на паўночназаходні схіл вышыні і далей у лес, а камандзір
атрада «Грозны» Мікалай Гаранаў папрасіў дазволу затрымацца на вышыні і прыкрыць адыход іншых атрадаў. Фёдараў згадзіўся. Ён і сам затрымаўся на вышыні, стараючыся разгадаць тактыку карнікаў. Запаволілі ход і зусім спыніліся танкі, пяхота залегла. I раптам да Фёдарава прыйшла здагадка: «Гэта яны спецыяльна імкнуцца ўцягнуць нас у бой і тым часам адрэзаць нам шляхі адыходу ў Руднянскі лес».
Ад Лагойскай шашы праз вёскі Дзяніскі, Крамянец і Крайск праходзіў старажытны тракт, які на той час ужо згубіў сваё транспартнае значэнне. Калі фашысты даведаюцца пра яго і рушаць туды, будуць адрэзаны ўсе шляхі адыходу. Камісар прапанаваўГаранавуздымацьатрад і заслоны.а сам паскакаў даганяць атрады. Нагнаў іх ужо ў Жабічах. Там партызаны адпачывалі і чакалі разведчыкаў, якія пайшлі на Даўгінаўскі тракт. Падышоў і атрад «Грозны». Камісар яго Фёдар Федасееў паведаміў сумную вестку: загінуў Мікалай Гаранаў! Гэта навіна ўзрушыла ўсіх: Гаранаў быўлюбімцам усёй брагады.
Да лістапада 1942-га атрадам камандаваў капітан Цяцерын, які часта прыкладваўся да бутэлькі і не вельмі клапаціўся пра атрад і яго баявую дзейнасць. Яго адхілілі ад пасады і на яго месца прызначылі лейтэнанта Гаранава. I «Грозны» з цягам часу стаў адным з самых баявых у брыгадзе. I людзі ў ім сталі жыццярадаснымі, падцягнутымі, гатовымі ў любую мінуту кінуцца ў бой. Тут выраслі сапраўдныя героі,такія як Васіль Брычка, Іван Чугуй, Мікалай Белякоў, Аляксей Фёдараў і іншыя.
Вось і сёння атрад прыкрываў адыход іншых да апошняй магчымасці. I толькі калі першыя тры атрады адышлі далёка, а танкі і пяхота фашыстаў
рушылі ў чарговы наступ, Мікалай Гаранаў аддаў загад на адыход. Сам ён вырашыў абысці лінію абароны і пераканацца, ці ўсе яе пакінулі. Вакол яго рваліся снарады і міны, свісталі кулі, а ён быццам не заўважаў гэтага. Раптам зусім нечакана да яго падбеглі гітлераўскія салдаты. Гаранаў не паспеў наватузняць свой аўтамат і ўпаў ад фашысцкай кулі. Цяжка перажывалі гэту страту байцы яго атрада, а Брычка і Чугуй плакалі наўзрыд...
Прыскакалі разведчыкі і паведамілі, што па дарозе Мінск-Бягомль бесперапынна рухаюцца войскі праціўніка, а Даўгінаўскі тракт пусты. Хуткім маршам партызаны рушылі па ім у вёску Глыбачаны, якая з усіх бакоў была акружана лесам. На маршы іх сустрэў камбрыг і расказаў, што брыгад імя Фрунзэ і «Народныя мсціўцы» застаць на месцы не ўдалося, яны пакінулі свае базы і пад напорам карнікаў адышлі ў лясы Бярэзінскага запаведніка. Стала зразумела, што акупанты праводзяць шырокамаштабную, буйную карную аперацыю.