Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
Вёска Рогава размешчана па абодвух баках шасейнай дарогі Мінск-Маладзечна і займае вельмі выгаднае для гітлераўцаў становішча. Партызанам гэты гарнізон моцна перашкаджаў, бо быў самым блізкім да размяшчэння атрадаў і стаяў на іх шляху да чыгункі.У ходзе аперацыі лясныя салдаты забілі 33, паранілі 4 гітлераўцаў, захапілі 3 кулямёты, мінамёт, больш як 40 вінтовак і аўтаматаў, 6 тысяч патронаў, 50 гранат, 8 падвод з коньмі, 800 пудоў збожжа (500 пудоў раздалі насельніцтву). Былі
знішчаны казарма, канюшня, доты і ўсе ўмацаванні, 3 вузкакалейныя паравозы, дзве паравыя машыны, дзве аўтамашыны, гараж. Атрад страт не меў.
30 жніўня атрад «За Айчыну» Уладзіміра Захарава разграміў буйны дзяржаўны маёнтак «Дубаўляны», які ахоўвалі 409 нямецкіх салдат і афіцэраў і 11 паліцаяў. Было забіта 19 і паранена 5 гітлераўцаў, спалены ўсе гаспадарчыя пабудовы і 4 тыс. пудоў збожжа ў стагах і скірдах. 3 Мінска на аўтамашынах спяшалася падмацаванне акупантам. Але першая машына ўзарвалася на міне і трапіла пад абстрэл патрызан з засады, астатнія тры развярнуліся і зніклі.
У гэту ж ноч група партызан з атрада імя Панамарэнкі пад камандаваннем камузвода Васіля Краўчанкі сумесна з разведчыкамі атрада «Грозны» напала на гарнізон у вёсцы Красоўшчына пад Радашковічамі. Партызаны вызвалілі 53 грамадзян, якіх фашысты планавалі забраць у рабства...
У БАЯВЫМ СТРАІ МЕДЫЦЫНА
Ці трэба гаварыць, як важна для салдата ўсведамленне таго, што ў выпадку ранення яго абавязкова выратуюць, вылечаць і зноў паставяць у баявы строй. Малады атрад «Штурм» сутыкнуўся з бядой яшчэ ў красавіку 1942 года, калі падабраў цяжка параненага палітрука Федасеева пасля разгрому атрада Асташонка. Разрыўная куля раздрабіла Федасееву ніжнюю сківіцу і пашкодзіла гартань. Лясныя салдаты моўчкі абступілі палітрука, але ніхто нічым дапамагчы яму не мог. Сам ён аказаўся энергічным і знаходлівым чалавекам,
і вырашыўадправіцца ў Мінск,дзе яшчэ заставаліся яго сябры і паплечнікі па падпольнай барацьбе.
Федасееў у суправаджэнні мінчаніна Сакалова шчасліва дабраўся ў сталіцу і прыйшоў да Ігната Барсука, у якога аказаўся добра знаёмы ўрач-хірург Дзмітрый Савельевіч Рыдлеўскі. Ён і пачаў лячыць палітработніка Фёдара Федасеева.
А ў «Штурме» яшчэ нейкі час медыкаў не было. Абставіны між тым вымагалі... У засадзе ля вёскі Новы Двор цяжка параніла камандзіра ўзвода Мікалая Казіцына, пры мініраванні чыгункі цяжкую траўму вачэй атрымаў Аляксей Клюй, з групай Сямёна Кулаковіча ў атрад прыйшлі два параненыя. Іх колькасць павялічвалася, а лячыць іх не было каму. Гэта пачало адбівацца на баяздольнасці атрада: партызаны болыл за ўсё баяліся ранення. Ды і глядзець на пакуты параненых было цяжка. Асабліва пакутаваў ад болю Казіцын: разрыўная куля раздрабіла яму бядро вышэй калена.
Вырашылі запрасіць на дапамогу Рыдлеўскага, які лячыў Федасеева. Апошні, вярнуўшыся у атрад, многае расказаўпра гэтага адважнага патрыёта. I вось па атрадзе разнеслася вестка: «Да нас едзе доктар!» Гэта быў зусім яшчэ малады чалавек, з твару якога, здавалася, ніколі не сыходзіла прыязная ўсмешка. Усё ў яго абліччы гаварыла пра тое, што Рыдлеўскі чалавек, народжаны для мірнай і высакароднай дзейнасці, і ніхто з народных мсціўцаў пры першай сустрэчы з ім не мог сабе ўявіць, што гэты зусім грамадзянскі прадстаўнік мірнай прафесіі арганізуе і ўзначаліць партызанскі шпіталь і, больш за тое, стане адначасова і камандзірам буйнога атрада.
Дзмітрый Савельевіч перад вайной працаваў асістэнтам кафедры анатоміі Мінскага меды-
цынскага інстытута, удасканальваўся па хірургіі ў 2-й клінічнай бальніцы. А ў пачатку вайны, адправіўшы сям’ю ўтыл, не паспеў ні эвакуіравацца, ні ўліцца ў рады Чырвонай Арміі і апынуўся на акупіраванай тэрыторыі. Ён пачаў шукаць сувязі з падпольшчыкамі і хутка сустрэў свайго добра знаёмага камуніста Ігната Барсука. Так Дзмітрый стаў падпольшчыкам. Па заданні сваёй групы ён паступіў на работу ў Мінскую чыгуначную бальніцу, дзе тайна лячылася многа параненых чырвонаармейцаў. Рыдлеўскаму ўдалося ўладкавацца ў рэнтген-кабінет гэтай бальніцы, і ноччу ён тайком ад адміністрацыі і малазнаёмых супрацоўнікаў станавіўся да хірургічнага стала і рабіў аперацыі тым, хто падпольна трапляў сюды на лячэнне. Неўзабаве яму ўдалося перайсці ў цэнтральную паліклініку на вуліцы Мяснікова па хірургам. Тут ён і лячыў палітрука Федасеева, як і многіх іншых патрыётаў, якіх накіроўвалі сюды падпольшчыкі.
У атрад Дзмітрый Савельевіч прыйшоў не з пустымі рукамі, прывёз неабходны хірургічны інструмент і адразу папрасіў паказаць яму параненых. Неабходна было неадкладна рабіць аперацыю Мікалаю Казіцыну. Тут жа, пад адкрытым небам абсталявалі аперацыйны стол, і Рыдлеўскі прыступіўда работы. Назіраючы за рукамі хірурга, партызаны адразу зразумелі: гэта майстар сваёй справы. Аперацыю рабілі пад мясцовым наркозам, і хірург вясёлымі жартамі стараўся падбадзёрыць пацыента, усяліць у яго веру ў добры зыход справы. Як толькі аперацыю закончылі, спакойны Казіцын заснуў глыбокім сном.
Доктар агледзеў іншых параненых, многім пачысціў раны, памяняў павязкі і, ад’язджаючы, сказаў:
Буду прыязджаць і назіраць за параненымі, зусім пераехаць пакуль не магу: у Мінску ў мяне таксама многа хворых.
Ён яшчэ двойчы прыязджаў на веласіпедзе ў атрад, аперыраваў новых пацыентаў, лячыў іх, даваў указанні і рэкамендацыі медыцынскім сёстрам Марыі і Надзі Барсук. Аднак доўга так працягвацца не магло. Гітлераўцы і іх пасобнікі прыкмецілі, што Рыдлеўскі выязджае за горад, і яго паводзіны здаліся ім падазронымі. Неўзабаве ён заўважыў, што за ім вядуць слежку. Атрымаўшы дазвол падпольнай групы, Рыдлеўскі жнівеньскім ранкам пакінуў Мінск і праз некалькі гадзін быўужо ў атрадзе.
У Дзмітрыя Савельевіча акрамя залатых рук аказаўся яшчэ адзін бясцэнны дар бадзёры і вясёлы нораў. Неўзабаве пад яго кіраўніцтвам у самым прыгожым і добра замаскіраваным ад варожай авіяцыі месцы ў лесе, паблізу светлай рачулкі ў прасторных і светлых зямлянках абсталявалі аперацыйную, ізалятар, палаты для параненых.лазню і іншыя дапаможныя памяшканні. Казіцын, Савельеў і іншыя пацыенты доктара хутка выздараўлівалі, і партызаны глядзелі на Рыдлеўскага як на мага і чараўніка. Цяпер яны сталі яшчэ больш бясстрашнымі і смела ішлі на любую баявую аперацыю.
Дарэчы, знаёмячыся з архіўнымі дакументамі брыгады, я звярнуў увагу на загад па атрадзе «Штурм», якім аб’яўлялася падзяка некалькім партызанам, у тым ліку Міхаілу Буглаку і Пятру Лісаву, за вялікі ўклад у будаўніцтва і абсталяванне зямлянакдля шпіталя.Абодвух гэтыхлюдзей я добра ведаў: пасля вайны.у 80-х гадах мінулага стагоддзя
мне давялося працаваць у Мінскай раённай газеце, дзе фотакарэспандэнтам быў Міхаіл Канстанцінавіч Буглак, які падлеткам ваяваў у атрадзе «Штурм». Пётр Лісаў, былы камандзір роты падрыўнікоў атрада.часта прыходзіўда свайго баявога таварыша, і ад іх я многае даведаўся пра гісторыю брыгады, яе ваенныя подзвігі, пра камісара Фёдарава, з якім мне пашчасціла потым пазнаёміцца і пасябраваць.
Калі атрады аб’ядналіся ў брыгаду, шпіталь таксама стаў брыгадным, а Рыдлеўскі яго начальнікам. Але работа шпіталя выходзіла далёка за рамкі брыгады: сюды прывозілі цяжка параненых з іншых брыгад і атрадаў, а з 1943 года і хворых з бліжэйшых населеных пунктаў.У шпіталі працавалі не толькі хірургічнае і тэрапеўтычнае аддзяленні, але і стаматалагічны кабінет. Спачатку персанал складаўся толькі з 4 чалавек, а са жніўня сюды дабавіліся два хірургі Мікалай Макееў і Аляксандр Гладкі, тэрапеўт Надзея Гладкая і стаматолаг Марыя Шымагонава, медсёстры Марыя Сазановіч і Вольга Таргонская, фармацэўт Вера Ганеева.
У кожным атрадзе абсталявалі шпіталі, дзе пацыенты атрымлівалі першую медыцынскую дапамогу і лячыліся лёгка параненыя. Там таксама працавалі кваліфікаваныя і вопытныя медработнікі: у атрадзе «За Айчыну» СтаніслаўСевярын.Таццяна Тарасік і Дора Альпяровіч, у атрадзе імя Жукава Ганна Шавель, у атрадах «Штурм» і «Грозны» палявыя шпіталі ўзначалілі фельчары. Усе яны кожную мінуту маглі атрымаць кансультацыю і непасрэдную дапамогу ад брыгаднага шпіталя. Для аказання дапамогі работнікі ўсіх медустаноў сістэматычна выязджалі ў населаныя пункты сваёй зоны па графіку і па экстраных выкліках.
Брыгадны шпіталь меў шырокую і пастаянную сувязь з мінскімі падпольшчыкамі, ад іх сістэматычна атрымліваў медыкаменты, перавязачныя матэрыялы, хірургічныя інструменты, розныя прэпараты, а таксама зброю, боепрыпасы, абмундзіраванне, соль.тытунь, паперу і, безумоўна, звесткі пра ворага. Адной з першых звязалася са шпіталем атрада «За Айчыну» супрацоўніца прафесара Я. В. Клумава Ганна Гаўрылаўна Навіцкая. Праз яе і сам Клумаў дапамагаў брыгадзе ўсім неабходным. Ён перасылаў медыкаменты і хірургічныя інструменты, здаралася, што ў сваёй клініцы лячыў і хаваў сувязных і партызан.
У баі быў цяжка паранены і захоплены ў палон баец атрада «За Айчыну» Сяргей Радчанка. Гітлераўцы задумалі падлячыць яго і выкарыстаць у якасці правадніка да размяшчэння партызанскай брыгады. Прывезлі ў клініку прафесара Клумава і загадалі любой цаной вылечыць «бандыта». На другі дзень прафесар паведаміў фашыстам, што «бандыт» памёр, не прыйшоўшы ў прытомнасць. На самай справе Клумаў са сваімі надзейнымі памочнікамі ноччу перанеслі Радчанку ў іншую палату, а ў моргу замест яго для паказу гітлераўцам падрыхтавалі падыходзячы труп. А Радчанку вылечылі і пераправілі ўатрад.
Для аховы шпіталя спачатку выдзелілі спецыяльны ўзвод, на які крыху пазней ляглі і іншыя абавязкі. Таму Дзмітрый Рыдлеўскі спачатку павялічыў яго ўдвая, даручыўшы яму праводзіць гаспадарчыя нарыхтоўкі і баявыя аперацыі супраць ворага. Узвод ператварыўся ў роту, а пасля і ў буйны атрад, які праводзіў любыя баявыя аперацыі, як у саставе брыгады, так і самастойна. Атраду
прысвоілі імя Панамарэнкі і камандзірам прызначылі ініцыятара яго стварэння Д. С. Рыдлеўскага, а камісарам палітрука A. В. Чарненку, які прыйшоўз мінскага падполля.
Атрад імя Панамарэнкі, нягледзячы на тое, што частка яго байцоў пастаянна займалася гаспадарчымі нарыхтоўкамі і доглядам пацыентаў, заняў ганаровае месца сярод іншых атрадаў брыгады. Сам Рыдлеўскі прымаў удзел у многіх буйных аперцыях атрада, кіраваў імі. Ён удзельнічаў у разгроме гарнізонаў Канатопа, Рогава, кіраваў атрадам у «рэйкавай вайне», а нярэдка здаралася, што, вярнуўшыся з бою, надзяваў белы халат і спяшаўся да хірургічнага стала.