Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
-	Рад бы, ды няма чым, адказаў Гужэўскі. Вось выпусціў апошнія міны, а цяпер хоць мінамёты ўзрывай...
...У апошнія чэрвеньскія дні, ажно да вечара ЗО-га фашысты спрабавалі некалькі разоў на дзень выбіцьчырвонаармейцаўз іх пазіцый,але кожны раз вымушаныбыліадступацьназад.Вечарам ЗОчэрвеня камандаванне аб’явіла, што немцы занялі ўжо не толькі Валожын, Маладзечна і Вілейку, але і Мінск. Паступіў загад Вярхоўнага Галоўнакамандуючага выходзіць з акружэння групамі. Фёдараў са сваёй гарматай і артылерыйскім разлікам трапіў у групу, камандзірам якой прызначылі старшага лейтэнанта Гужэўскага, а нампалітам палітрука Шумкова. У групе налічвалася каля 250 чалавек.
Каб выйсці з акружэння, рушылі па азімуце на Маладзечна. Па дарозе людзі пачалі адставаць, і калона змяншалася. Падышлі да невялікай балоцістай рэчкі, пераправіліся цераз яе і ўглыбіліся ў лес, дзе размясціліся на прывал. Фёдараву загадалі ісці ў разведку, каб вызначыць далейшы шлях. Прайшоўшы метраў 200, ён трапіў на ўскраек лесу, з якога убачыў дарогу. Па ёй бесперапынным патокам ішлі аўтакалоны фашысцкіх войскаў.
Птлераўцы ехалі ў адкрытых машынах без пілотак, у расшпіленых мундзірах, гарлапанілі песні.
«Вось калі б наш полк поўным саставам размясціць уздоўж дарогі ды адкрыць агонь з усіх відаў зброі па гэтай калоне ад галавы да хваста, ад яе мала што засталося б, падумаў Ілля Мартынавіч. Пасля хуценька зняцца і арганізаваць такую ж засаду ў іншым месцы на другую калону. Тады фашысты не ехалі б з песнямі па нашай зямлі і, напэўна, далёка б не прайшлі». Але гэта былі толькі мары. Фёдараву трэба было вяртацца і далажыць пра вынікі разведкі. Вярнуўшыся, ён не знайшоў камандзіра Гужэўскага.
Людзі спалі. He спалі толькі каравул і малодшы лейтэнант Мазурын. Ён запытаў пра абстаноўку і сказаў, што Гужэўскі, нікога не папярэдзіўшы, пайшоў у невядомым напрамкуз 19 мінамётчыкамі сваёй былой батарэі. Увесь дзень акружэнцы назіралі за праціўнікам, каб выбраць спрыяльны момант і пераскочыць дарогу. Аднак дыстанцыя паміж калонамі была настолькі малой, што нельга было і думаць, каб перавесці тут звыш 200 чалавек і вялікі вайсковы абоз. Дзень цягнуўся марудна, голад нясцерпна мучыў салдат, даўно ніхто ўжо не спаў. Усіх ахапіла трывога.
Нарэшце наступіла змярканне, гул машын на дарозе пачаў заціхаць, і чырвонаармеец Яфімаў далажыў, што, здаецца, прайшла апошняя калона. Даўно чакалі гэтага сігналу і таму былі гатовыя да маршу. Але як толькі выйшлі з лесу і наблізіліся да дарогі, паказаліся ледзь прыкметныя агеньчыкі фар чарговай варожай калоны. Фашысты баяліся ночы і таму строга захоўвалі правілы святломаскіроўкі. Навісла смяротная пагроза: завярнуць назад сваю
калону ўжо было немагчыма, а праскочыць перад носам праціўніка шанец быў невялікі.
Доўга не раздумвалі, бо трэцяга выхаду не было. 3 усіх сіл паганяючы коней і дапамагаючы ім працягнуь павозкі і гарматы праз кюветы, чырвонаармейцы перабеглі дарогу. I тут жа застракаталі кулямёты і аўтаматы з аўтакалоны. Уадказ пачуўся нястройны рэдкі агоныуакружэнцаў было ўжо зусім мала патронаў. Адна машына ў фашысцкай калоне ўспыхнула, і полымя ад яе ўзнялося высока ў неба. Гэта асляпіла гітлераўцаў і выклікала ў іх мітусню, хаця яны і ўзмацнялі агонь. Пачалі рвацца міны. Наша калона рассеялася па полі, і далей ужо адыходзілі невялікімі групамі.
Вырашылі рухацца да старой граніцы, спадзеючыся, што Чырвоная Армія здолела замацавацца на лініі Сталіна і дае адпор фашыстам. Праз двое сутак падыходзілі да Маладзечна. Аказалася, што горад запалонены варожымі войскамі. Рушылі ў абход горада. Голад і неймаверная стомленасць валілі з ног: ужо трэція суткі не змыкалі вачэй, капалі акопы,а елі нерэгулярна. Байцы і камандзіры выбіваліся з сіл, закончылася паліва, згінула многа коней, закончыліся боепрыпасы. Па прапанове камандзіраў Папова, Гагарына і Міхайлава ад Маладзечна група пайшла не проста на ўсход да граніцы,а паралельна ёй на поўдзень.
У ваколіцах мястэчка Ракаў аказаліся ў другой палавіне дня 4 ліпеня. Ніякай граніцы тут не было. Мясцовыя жыхары паведамілі, што Мінск заняты ўжо 28 чэрвеня, горад амаль поўнасцю згарэў ад бамбёжкі. Фашысты рвуцца да Масквы, і ёсць звесткі, што яны ўжо ў Барысаве. Пад канец наступнага дня група аказалася ў лесе каля вёскі
Старое Сяло Мінскага раёна і сустрэла тут вялікую колькасць нашых войск. 3 дазволу генерала ўліліся ў гэта воінскае злучэнне, якое аказалася дрэнна арганізаваным, многія салдаты не мелі зброі, не было тут належнай дысцыпліны і маскіроўкі ад авіяцыі ворага.
He паспелі як след разабрацца ў абстаноўцы, як на лес абрушыўся шквал артылерыйскага агню, білі сотні гармат і мінамётаў розных калібраў. Усе кінуліся бегчы хто куды. Спробы Фёдарава спыніць панікунедалі выніку. За артабстрэлам пачаўся налёт авіяцыі. Людзі бегалі па полі і гінулі ад асколкаў бомбаў і куль, якімі фашысцкія сцярвятнікі палівалі на брыючым палёце. На шчасце, хутка сцямнела, і налёт закончыўся.
ВАЯВАЦЬ МОЖНА I ЗА ЛІНІЯЙ ФРОНТУ
3	Фёдаравым засталося каля паўтара дзясятка байцоў сваёй батарэі і з узвода сувязі. Гармата аказалася разбітай прамым ударам бомбы, каля яе ляжаў труп байца-ездавога Шчарбухі. Пачакалі больш за гадзіну з надзеяй, што, магчыма, хтосьці з батарэйцаў адшукае іх. Але ніхто не падышоў. Пахавалі Шчарбуху, і сяржант Шкляр звярнуўся да Фёдарава:
-	Вядзі нас,таварыш нампаліт!
Фёдараваў скамандаваў:
-	Станавіся! Па парадку разлічыцца! Таварышы! Нас засталося ўсяго 14 чалавек, сказаў нампаліт. Гэта добрае аддзяленне. Калі мы праявім вытрымку, дысцыплінаванасць, дружбу, як гэта патрабуе ад нас воінскі Статут, то мы дойдзем да лініі фронту
і ўвальемся ў рэгулярныя часці нашай арміі. Пасля будзем біць ворага так, як мы гэта ўмеем і як ужо білі яго пад Іўем.
Адправіліся на ўсход. Рухаліся толькі прыцемкамі раніцай, вечарам і ў асноўным ноччу, бо не давалі спакою варожыя самалёты. Фашысцкія сцярвятнікі ганяліся нават за адзіночкамі на брыючым і расстрэльвалі іх з буйнакаліберных кулямётаў. У пасёлку Такарня былога Рудзенскага раёна, раздзяліўшыся па двое, зайшлі ў вясковыя хаты. Гаспадыня, да якой трапілі Фёдараў і Салаўёў, пачала іх прасіць, каб яны неадкладна пакінулі пасёлак:
-	Учора немцы на тым канцы вёскі пастралялі ўсю сям’ю толькі за тое, што ўбачылі, як з хаты выходзілі чырвонаармейцы...
Раптам за акном пачуўся роў матацыкла. Прыхапіўшы праснак і дзве вараныя бульбіны, хуценька выбеглі ў двор. Матацыкл заглух ля самай хаты. Забеглі за адрыну і адразу ж пачулі аўтаматныя чэргі ў хаце. Кінуліся туды і ўбачылі на падлозе ў лужыне крыві гаспадароў. А фашысты ўжо схаваліся за паваротам вуліцы. 3 дамоў выйшлі астатнія чырвонаармейцы і гаспадары. Салдаты збіраліся адразу ж пайсці, але іх не адпусцілі. Пажылыя вяскоўцы сказалі:
-	Вы не вінаватыя. Немец заўсёды быў такім. Ён і ўтую вайну лютаваў, а цяпер тым больш: вядома ж фашыст!
Салдат запрасілі зноў у хаты, прапанавалі прывесці сябе ў парадак, памыцца, памяняць потную, брудную ніжнюю бялізну. Ад гэтага і ад прыязных сардэчных слоў такіх добрых людзей стала лягчэй на душы, з’явілася ўпэўненасць. Салдаты горача
падзякавалі вяскоўцам, пастроіліся і па ўсіх правілах страявога статута прайшлі па ўсёй вуліцы, дакладна адбіваючы крок.
Во, зноў на чырвонаармейцаў сталі падобнымі! неслася ім услед.
Калі група зайшла ўлес, Фёдараў прапанаваў:
-Трэба адпомсціцьфашыстам за смерць мірных людзей. Якія будуць меркаванні?
Злавіць іх, даць добрую «баню», а пасля прагнаць пад канвоем праз усю вёску і аддаць на суд насельніцтву, сказаў Махарадзэ.
He, запярэчыў Фёдараў, туды мы іх не пагонім, бо за гэта акупанты знішчаць усю вёску і яе жыхароў. Мы іх абяззброім і запросім сюды, у лес родных і блізкіх забітых, няхай яны і вырашацьлёс бандытаў.
Давайце спачатку зловім, а пасля ўжо ашчыпаем, з’едліва заўважыў Шкляр.
Пачалі прыкідваць план аперацыі. Вырашылі парваць тэлефонную сувязь і чакаць, пакуль фашысты прыедуць шукаць месца разрыву. Шкляр падняўля дарогі пляскаты важкі камень, засунуўяго за пояс, залез на сасну, каля якой стаяўтэлеграфны слуп, і каменем разбіў на ім некалькі ізалятараў, перабіў провад аб жалезны кручок, на якім мацаваўся ізалятар. Вялікі кусок провада зваліўся на зямлю. Адзін яго канец надзейна прывязалі за слуп на вышыні каля метра.а другі працягнулі цераз дарогу і абматалі на сасне, што стаяла насупраць слупа. Сталі чакаць.
Час цягнуўся марудна, і калі ўжо лопнула цярпенне, чуйны на слых Махарадзэ ўсклікнуў:
Падрыхтавацца, едуць!
Праз мінуту з-за пагорка вынырнуў матацыкл. Наперадзе за рулём сядзеў вялізны граміла, ззаду -
маленькі і дробны гітлераўскі неданосак. Як толькі яны наблізіліся на патрэбную адлегласць, провад нацягнулі і туга абматалі вакол сасны. Фашысты зваліліся на дарогу, а матацыкл паляцеў у кювет. А далей усё разгортвалася згодна з планам. У лес запрасілі сялян і аддалі ім на расправу гітлераўскіх ваяк. Яны поўзалі ў нагах, прасілі літасці, але... Потым 30-гадовы мужчына звярнуўся да чырвонаармейцаў:
-	Дзякуй вам, браты! Хаця і не вернеш нашых бацькоў, але няхай фашысты ведаюць, што літасці ім не будзе...
Шлях на ўсход працягваўся. На дарозе Смілавічы-Пухавічы ўкювеце ўбачылі два спаленыя нямецкія грузавікі. Гэта здзівіла, бо вакол не было ніякіх слядоў бою. Перайшлі дарогу і ўбачылі труп чырвонаармейца на прыдарожнай адкрытай палянцы. Тут ляжаў і станок кулямёта «максім», пустыя кулямётныя стужкі і каробкі ад іх.
-	А вось і ствол ад кулямёта! усклікнуў Яфімаў. Ён вынес з кустоў ствол і ўставіў яго ў станок. He было толькі замка. Сталі шукаць яго ў траве, але знайшлі толькі тады, калі агледзелі кулямётчыка. Замок аказаўся пад гімнасцёркай смельчака. У кішэні было пісьмо ад маці, салдацкі медальён. Кулямётчык аказаўся з горада Ліпецка. Пахавалі Мікалая так зваўся салдат ціха і моўчкі, без салюта. Зноў разабралі і схавалі кулямёт і рушылі злесу. На шляху ўперадзе за паўкіламетра ўбачылі вёску. Вырашылі зайсці туды, каб падсілкавацца і пакінуцьтутсваіх хворых Ягорава і Ярастава.у якіх разбалеліся жываты.
Калі да вёскі заставалася метраў 250, Фёдараў спыніў групу і паслаў у разведку Салаўёва і Шкляра.
He прайшлі яны і 50 метраў, як іх абстралялі з кулямётаў і аўтаматаў. Падхапілі насілкі з хворымі і кінулісяўлес. Падасколкам міны ўпаўАлтухоў.за ім зваліўся Кучарэнка. Па-пластунску дапаўзлі да лесу і сталі азірацца. На полі застаўся таксама і Ярастаў. Шкляр далажыў, што пры адступленні бачыў на бульбяным полі мёртвага салдата з каробкамі ад кулямётных стужак у руках.