Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
У гэты час праводзілася Корсунь-Шаўчэнкаўская аперацыя, і Гасціловіч разам са сваім знаёмым па Манголіі генерал-палкоўнікам Курачкіным намеснікам камандуючага 1-гаУкраінскага фронтукаардынавалі дзеянні 6-й і 40-й танкавых армій. Кальцо вакол варожай групоўкі хутка замкнулася, фашысты адчайна спрабавалі боем выявіць слабыя месцы і разарваць кальцо акружэння. Такім месцам быў вузкі, шырынёй ад 4 да 8 кіламетраў, калідор на стыку 1-га і 2-га Украінскіх франтоў ад Звінегародкі да Шполы. Тут немцы і наносілі контрудары звонку і знутры кальца. Контратакі адбівалі 6-я і 5-я гвардзейскія танкавыя арміі абодвух франтоў. Там склалася вельмі трывожнае становішча. Жукаў па тэлефоне загадаў Гасціловічу ўзяць узвод танкаў і прабіцца ў раён Шполы, каб каардынавацьдзеянні абедзвюх гвардзейскіх танкавых армій.
Па непралазнай, балоцістай, разбітай снарадамі і мінамі каляіне пад артылерыйскім абстрэлам узвод танкаў прабіваўся на камандны пункт 5-й гвардзейскай. У дарозе адзін танк падбілі, загінуў механік-вадзіцель, астатнія члены экіпажа былі паранены. 3 цяжкасцю даехалі да КП арміі. He паспеў Гасціловіч выйсці з машыны і прывесці сябе ў парадак, як каржакаваты, паўнаваты генералпалкоўнік схапіў яго ў моцныя абдымкі і, казычучы пышнымі вусамі, усклікнуў:
-	Антоне! Дарагі сябра, я і не спадзяваўся ўбачыць цябе на маім камандным пункце! Якім ветрам занесла цябе сюды?
Толькі цяпер Гасціловіч пазнаў Паўла Ротмістрава, з кім паступаў у Акадэмію імя Фрунзэ, з кім вучыў матэматыку і французкую мову, з кім з’еў не адзін пуд солі. Яшчэ да вайны Ротмістраў стаў кандыдатам ваенных навук.
Павел Аляксеевіч адразу безапеляцыйна заявіў, што не будзе пачынаць дзелавых размоў, пакуль не адмые і не накорміць свайго дарагога госця. У хаце з’явіўся абед. За сталом яны хутка абмеркавалі і ўдакладнілі дэталі ўзаемадзеянняў абедзвюх армій, пра што склалі сумеснае данясенне Жукаву і камандуючым абодвух франтоў.
На світанні генерал Гасціловіч адправіўся на свой камандны пункт у 6-ю танкавую армію. Па дарозе зноў трапілі пад моцны абстрэл, і Антон Іосіфавіч вярнуўся толькі на адным танку. Два іншыя былі разбіты, іх экіпажы загінулі ці былі паранены. 3 экіпажа танка, у якім знаходзіўся Антон Iосіфавіч, таксама дваіх параніла камандзіра гарматы і ад’ютанта генерала Кляменцьева.
Паездка аказалася выніковай: аперацыя, што распрацавалі Ротмістраў і Гасціловіч, дазволіла скончыць з катлом, і Антон Іосіфавіч вярнуўся ўспецыяльны цягнік маршала і зноўпачаўвыконваць яго даручэнні. Па сутнасці, ён стаў дзяжурным генералам у штабе Георгія Канстанцінавіча і яго самым блізкім дарадцам. Жукаў цалкам давяраў Антону Іосіфавічу, заўсёды ўлічваў яго парады, бо добра ведаў здольнасці свайго паплечніка і сябра па Манголіі. За Корсунь-Шаўчэнкаўскую аперацыю Гасціловіч атрымаўордэн Чырвонага Сцяга першы савецкі ордэн на 25-м годзе ваеннай службы. Крыху пазней у гонар гэтага юбілею яго ўзнагародзілі і ордэнам Леніна.
Трагічна загінуў камандуючы 1-га Украінскага фронту М.Ф. Ватуцін, і па загадуСтаўкі Жукаўпрыняў камандаванне. Антон Іосіфавіч стаў назаляць Жукаву просьбамі адпусціць яго на самастойную камандную работу, і нарэшце ў красавіку маршал сказаў яму:
-	Выбірай на нашым фронцелюбы гвардзейскі корпус і ўступай у камандаванне...
На 1-м Украінскім ваявалі тры гвардзейскія карпусы. Гасціловіч пасля роздуму спыніўся на 17-м стралковым, які ўваходзіў у састаў 1-й гвардзейскай арміі генерал-палкоўніка Грэчкі. Магчыма, выбар Антона Іосіфавіча падсвядома супаў з лічбамі, бо і ў Манголіі ён камандаваў 17-й арміяй. У той жа дзень быў падпісаны загад аб яго прызначэнні, і назаўтра новы камкор адправіўся да месца далейшай службы.
ШЛЯХ ПРАЗ КАРПАТЫ
Корпус паспя цяжкіх баёў вывелі ў франтавы рэзерв, каб папоўніць тэхнікай, узбраеннямі, абмундзіраваннем і боепрыпасамі. Дывізіі панеслі вялікія страты і налічвалі ўсяго па 2-2,5 тысячы байцоў. Іх поўнасцю ўкамплектавалі, давялі колькасць асабовага саставу да 6,5 тысячы. Пасля трох пераходаў дывізіі сканцэнтраваліся каля горада Каламыя. У той жа дзень камкору Гасціловічу патэлефанаваў камандуючы 18-й арміі генераллейтэнант Жураўлёў:
-	Як настрой, Антон Іосіфавіч? спытаў ён. Войскі гатовы дзейнічаць? Пачуўшы сцвярджальны адказ камкора, ён загадаў: Вам належыць пераправіцца на паўднёвы бераг ракі Прут і наступаць у напрамку на Дзеляцін і Ворахту...
Наперадзе паўставалі Карпаты. Hi камкор, ні камандзіры дывізій вопыту наступальных баёў у гарах не мелі. Толькі адна з трох дывізій 2-я паветрана-дэсантная палкоўніка С. М. Чорнага была навучана самастойным дзеянням асобнымі падраздзяленнямі, што вельмі прыдало' ся ў наступленні праз Карпаты. Яно пачалося 25 красавіка. Завязаліся цяжкія баі, у ходе якіх былі разгромлены дзве горнастралковыя варожыя брыгады і ачышчаны паўднёвы бераг Прута да лініі Рунгуны-Косаў-Куты-Берагамет. Немцы перакінулі на ўчастак наступлення корпуса чатыры свежыя дывізіі з іх адну танкавую і пачалі кантратакаваць. 3 вялікімі стратамі для абодвух бакоў контратакі адбілі, і з 18 мая праціўнікі перайшлі да абароны.
Генерал Гасціловіч сабраўкамандны і палітычны састаў корпуса і падрабязна прааналізаваў урокі і памылкі майскіх баёў. У разгар вучобы ў штаб прыехаў начальнік палітаддзела арміі Л. I. Брэжнеў. Даведаўшыся пра тэму заняткаў, ён сказаў:
-	3 вашага дазволу, таварыш генерал, я на некалькі дзён застануся ў падраздзяленнях часці і дапамагу камандзірам у навучанні байцоўтактыцы баёў у гарах.
Так Леанід Ільіч прыняў непасрэдны ўдзел у навучанні салдат і афіцэраў тонкасцям змагання ў горнай мясцовасці, прымяненні тут для горных перапраў розных падручных сродкаў. У начальніка палітаддзела аказаўся немалы вопыт вядзення бою ў гарыстай мясцовасці, які ён набыў пад Туапсэ, Наварасійскам, на Тамані і каля Готхскага перавала падчас вызвалення Каўказа...
...На стыку паміж 1-м і 2-м Украінскімі франтамі стварылі 4-ы, і васямнаццатая армія ўвайшла ў яго састаў. Камандуючы новага фронту генералпалкоўнік Пятроў пасля дэталёвага азнаямлення на месцы з баявым і тактычным патэнцыялам часцей загадаў вывесці 17-ы корпус з саставу арміі і падпарадкаваў яго непасрэдна фронту.
Даручаю вам, таварыш Гасціловіч, распрацаваць план далейшага наступлення праз Карпаты і далажыць яго ў штаб фронту, загадаў камандуючы камкору.
Калі план быў дэталёва прапрацаваны, Антон Іосіфавіч па высокачастотнай сувязі далажыў камандуючаму, што план адпраўлены ў штаб і коратка расказаў пра яго асноўныя пункты: двумя дывізіямі наступаць уздоўж дарогі на Татарскі
перавал, а трэцяй з Краснаільска па горных сцежках рухацца ў напрамку Растокі. Рашэнне камандуючы зацвердзіў, і 11 верасня падраздзяленні корпуса перайшлі ў наступленне праз адно з самых высокіх нагор’яўКарпатГарганы,прыкрытае цэлай сістэмай варожых абарончых рубяжоў. Да таго ж фашысты тут мелі перавагу ў жывой сіле і тэхніцы.
Войскі корпуса прымянілі належнае тактычнае майстэрства, сур’ёзную горную вывучку, энтузіязм, з якім байцы і афіцэры сустрэлі пачатак наступлення. Дзейнічалі палкамі і батальёнамі, нідзе не атакавалі ўлоб, абыходзілі апорныя пункты ворага па амаль недаступных схілах гор, без дарог, умела манеўравалі агнём артылерыі. I ўжо на другі дзень дывізіі прарвалі першыя абарончыя палосы праціўніка. На камандным пункце Гасціловіча пачуўся сігнал палявой рацыі:
-Дакладвае камандзір 2-й паветрана-дэсантнай дывізіі палкоўнік Чорны. Дывізія авалодала апорным пунктам Ворахта і Татарскім перавалам. Немец контратакуе, дзве атакі паспяхова адбіты!
-	Трымайцеся, таварыш палкоўнік. Дапамагу артылерыяй і мінамётным агнём, абнадзеіў яго Гасціловіч,перадайце патрэбныя арыенціры. I вось яшчэ што: са свайго каманднага пункта я не магу вызначыць, дзе наступаюць нашы падраздзяленні. Зверым гадзіннікі у мяне 13.50. Загадайце камандзірам батальёнаў роўна ў 14.00 даць тры зялёныя ракеты, каб я змогдакладна ўбачыць нашы перадавыя лініі.
У вызначаны час над пярэднім краем наступаючых войск узвіліся зялёныя маланкі, і камкор дакладна вызначыў пазіцыі сваіх падраздзялен-
няў. Гэты метад пасля ўзялі на ўзбраенне іншыя камандзіры і часта карысталіся ім у горнай мясцовасці.
Паветрана-дэсантнай дывізіі ў гэты дзень давялося адбіцьажно восем атак ворага. Пазіцыі яна свае адстаяла. Праз некалькі дзён 8-я стралковая авалодала Яблыневым перавалам. У гэтых баях падраздзяленні корпуса нанеслі цяжкія страты 10-й нямецкай і 1-й горнастралковай венгерскай дывізіям. Пра вынікі наступальнай аперацыі камкор далажыў камандуючаму фронта I. Я. Пятрову.
-	Аб’яўляю асабіста вам і часцям корпуса падзяку, сказаў камандуючы. Наперадзе ў вас адна з самых магутных горных крэпасцей Карэшмезе на моцна ўмацаванай варожай лініі «Арпад». Дасканала разведайце мясцовасць і далажыце план наступлення асабіста мне...
Разведка правяла некалькі рэйдаўутыл ворага і нанесла на карту размяшчэнне ўсіх апорных і абарончых збудаванняў. Аказалася, што на плошчы 50 квадратных кіламетраў фашысты ўрэзалі ў скалы 50 дотаў.узвялі іўмацавалі многа дзотаў.Увесь раён апаясалі траншэямі, драцянымі загародамі. Былі тут бетанаваныя стралковыя ячэйкі і мінныя палі. Танканебяспечныя напрамкі вораг перагарадзіў ірвамі і жалезабетоннымі надаўбенямі. На іх развесілі аголеныя правады падтокам 3 тысячы вольт, які выпрацоўвалі дзве перасоўныя электрастанцыі. Сапёры-разведчыкі своечасова выявілі гэты сюрпрыз, і наша артылерыя знішчыла абедзве электрастанцыі. Падчас абмеркавання плана наступлення ўлічылі ўсе асаблівасці абароны праціўніка. Начальнік штаба корпуса палкоўнік Шуба прапанаваў:
-Хрыбты Свідовец і Паланіна Германскалічацца непраходнымі і недаступнымі. Нашы падраздзяленні маюць ужо багаты вопыт пераадолення такіх перашкод. Думаю, што абходным манеўрам праз Свідовец мы застанем ворага знянацку і імклівым ударам авалодаем горадам Рахаў...
...Праз гадзіну пасля вызвалення Рахава Антон Іосіфавіч на «Вілісе» ехаў па гарадскіх вуліцах. У горадзе чуўся перазвон царкоўных званоў, па галоўнай вуліцы ішлі калоны чырвонаармейцаў, рухалася артылерыя, праходзіў полк 138-й стралковай дывізіі. Воінаў радасна віталі мясцовыя жыхары. Нечакана на рагуадной з вуліц наперарэз воінскай калоне выйшаў крыжовы ход з абразамі і харугвамі. Гасціловіч загадаў калоне спыніцца. Да яго падышоў сівагаловы святар.