Перамогу набліжалі як маглі
Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
Ён схапіў падручнікі, сшытак і кінуўся ў лагер. He паспеў дабегчы, як пачуў:
- Тры-во-о-га-а!
Раней, падчас вучэнняў, гэта слова ўспрымалася зусім інакш. Цяпер яно адразу ж стала побач са словам вайна.
- Батарэя, станавіся!
Байцы з усіх бакоў выбягалі і, цяжка дыхаючы, станавіліся на свае месцы. Гэтак жа хутка прыбеглі камандзіры ўзводаў лейтэнанты Міхайлаў, Папоў, Шмуглін і Гагарын. Амаль адначасова з’явіліся камандзір батарэі лейтэнант Марозаў, палітрук Шумкоў і начальнік палкавой артылерыі капітан Фрыдман. Перад строем пабялелы капітан пачаў ахрыплым голасам выкрыкваць страшныя словы:
-Таварышы! Сённяў5 гадзін раніцы фашысцкая Германія без абвяшчэння вайны напала на нашу Радзіму! Гітлераўская авіяцыя бамбіла ўжо Брэст, Адэсу, Кіеў, Жытомір... Нашы пагранічныя войскі па-геройску адбіваюць азвярэлыя фашысцкія
банды. Мы павінны выступіць на дапамогу сваім пагранічнікам і даць ворагу рашучы адпор!..
- Да гармат! усклікнуў камандзір батарэі Марозаў. Пяць мінут на зборы і выступаць у кірунку Маладзечна! удакладніў ён.
Праз 10 мінутувесь полк хутка рухаўся на свае зімовыя кватэры ў Маладзечне, каб атрымаць на складах узбраенне, боепрыпасы, новую ваенную тэхніку, абмундзіраванне. Аднак доўга затрымаліся на рэчавых складах, бо нічога не было тут падрыхтавана. Даводзілася паспешліва, не гледзячы на размеры, браць гімнасцёркі, штаны, боты, пілоткі і г. д. Аб’явілі, што новае ўзбраенне і тэхніку выдадуць уЛідзе, а цяпер неадкладна трэба выступацьтуды.
Рухаліся адкрыта, на прывалах падганялі амуніцыю, прымяралі процівагазы. Назаўтра ў 11 гадзін паказаліся самалёты. Спачатку не паверылі, што гэта варожыя, думалі: з задання вяртаюцца свае. Але як толькі яны наблізіліся, адразу кінуліся ў вочы іх незвычайная знешняя форма і афарбоўка, што рэзка адрознівалася ад нашых самалётаў. А хутка ўбачылі на крылах і фюзеляжах крыжы і свастыку. Гэта здалося такім дзіўным і незвычайным, што доўгі час ніхто не мог вымавіць ніводнага слова. У Фёдарава міжволі вырвалася:
- Вось вам, таварышы, крыжовы паход крыжаносцаў!
- Глядзіце, глядзіце! усклікнуў хтосьці з артылерыстаў. Самалёт падае! He, зноў падняўся.
- Bo! I другі падае і таксама падымаецца.
Пачуліся глухія ўзрывы.
- Гэта ж яны Валожын бамбяць, дзе адзін наш полк стаяў!
Увесь гэты час калона ішла сваім звычайным маршам, і толькі праз чвэрць гадзіны пачулася
каманда разгрупавацца. Увайшлі ў лес і больш як гадзіну рухаліся па лясной дарозе. Нарэшце паступіла каманда разгрупаваца ўлесе і адпачываць. Быў разгар спякотнага летняга дня, пасля начнога паходу людзі адчулі, што яны не толькі знясілелі, змарыліся, але і прагаладаліся. Мучыла смага. Але варта было прылегчы ў цяньку, як многія заснулі глыбокім сном.
Праз дзве гадзіны паслятаго.якполк размясціўся на адпачынак і абед, у свае падраздзяленні пасля нарады ў камандзіра і камісара палка прыйшлі камандзіры і палітрукі. Іх на нарадзе папярэдзілі захоўваць пільнасць і асцярожнасць, запатрабавалі старанна маскіравацца на маршы і прывалах, сачыць, каб у падраздзяленні не праніклі незнаёмыя людзі магчымыя шпіёны і дыверсанты. Аказалася, што мінулай ноччу група дыверсантаў перабіла на прывале гарматны разлік і забрала зенітку, а гадзіну таму пад бамбёжку трапіў батальён 274-га палка. Ёсць страты. Горад Ліду немцы поўнасцю разбурылі, спалілі авіяцыяй, і дывізіі было загадана абысці яго злева.
Адразу пасля абеду полк рушыў далей і ў пяць гадзін вечара праехаў невялікі добраўпарадкаваны гарадок Юрацішкі. Яго яшчэ не бамбіла варожая авіяцыя, і тут было ціха і спакойна. Рухаліся ўсю ноч па лясной дарозе. I раптам каманда:
- Гарматы наперад! Танкі праціўніка!
Артылерысты праскочылі наперад галопам і пачулі гудзенне матораў. Спынілі коней, адчапілі гарматы, развярнулі іх і адкрылі агоньтуды, адкуль насоўвалася гудзенне матораў. У лесе панавала яшчэ цемра і ніякай цэлі не было відаць. Стрэлаў ворага не было чутна з-за грукату нашых гармат
і разрываў варожых снарадаў. Адзін з іх разарваўся побач. Камандзіра гарматы сяржанта Аляксеенку кантузіла, і Фёдараў заняў яго месца. У лясным змроку ён раптам заўважыў сілуэты танкаў і загадаў біць па цэлі прамой наводкай. Зусім блізка ўспыхнуў вялікі зыркі агонь, пасля другі,улесе стала светла як днём: гэта запалалі фашысцкія танкі.
Вораг пачаў адыходзіць. Камандзір танкавай калоны гітлераўцаў нямецкі маёр старанна таптаў педаль свайго матацыкла, спрабуючы яго запусціць і ўцячы. Ён так захапіўся, што не заўважыў, як побач апынуліся чырвонаармейцы, наставілі на яго карабіны і скамандавалі:
- Рукі ўгору!
- Хэндэ хох! паўтарыў Сяўніцкі, чырвонаармеец з разліку ПТР.
Гітлераўскі маёр, які нядаўна так упэўнена вёў танкавую калону, паволі, нібы нехаця, падняў рукі. Яго танкі адступілі і былі ўжо далёка. Сяўніцкі абяззброіў фашыста і дулам карабіна паказаў яму дарогу. Пад’ехалі камандзір палка маёр Песьякоў і нампаліт старшы батальённы камісар Гарчакоў. Камісар запытаў палоннага па-нямецку:
- Вы камандзір дэсантнай групы ці рэгулярнай танкавай часці?
- Пра які дэсант можа ісці размова, калі каля ста тысяч рускіх салдат і афіцэраў захоплена ў палон толькі на гэтым участку фронта! зарагатаў гітлеравец.
- Брэша гад! выгукнуў хтосьці.
Фашыст адмовіўся адказваць на іншыя пытанні і толькі паўтараў:
- Русіш капут, хайль Гітлер!
Кампалка загадаў адвесці палоннага ў штаб дывізіі. А Фёдараву загадалі заняць са сваёй гарматай вышыню справа ад лесу і падтрымліваць агнём трэці стралковы батальён капітана Аляксеева.
- Трэба прыкрыць наш правы фланг, каб гітлераўцы не абышлі нас, сказаў маёр Песьякоў.
На пазіцыю гарматы нечакана рынулася нямецкая танкетка, стракочучы з кулямёта. Яна на вялікай хуткасці імчалася на гармату, наблізілася, зачапіла злёгку за шчыт і праскочыла міма. Фёдараў загадаўразвярнуьгарматуна 180 градусаўі адкрыць агонь па танкетцы. 3 першага ж стрэлу танкетку падбілі, і з яе выскачылі два танкісты, якіх пехацінцы захапілі ў палон. У гэты момант камандзір узвода малодшы лейтэнант Рабаў нечакана напароўся на замаскіраваны ў кустах нямецкі танк і закрычаў:
- Нампаліт, каці сюды гармату!
3 дапамогай пехацінцаў 76-міліметровую гармату ўстанавілі на пазіцыю і адкрылі агонь прамой наводкай. Як толькі развеяўся парахавы дым, павалілі клубы чорнага дыму загарэўся варожы танк. Раптам з-за яго выпаўз яшчэ адзін. Пасля другога стрэлу ён закружыў на месцы, і яго ахапіла полымя. 3 абодвухтанкаў не вылез ніводзін танкіст. Але гэта быў толькі ўдалы пралог, у ходзе якога гармата Фёдарава падбіла танкетку і два цяжкія танкі ворага.
Бой неўзабаве разгарэўся на подступах да пасёлка Іўе.Тутнаш артылерыйскі полк перагарадзіў дарогу больш як ста фашысцкім танкам.
Паказанні палоннага маёра ў штабе дывізіі дапамаглі нашаму камандаванню вызначыць сілы праціўніка і напрамак іх галоўнага ўдару, і таму атрылерыйскі полк аказаўся на гэтай пазіцыі.
У ходзе бою фашысты пакінулі на полі 36 танкаў, ніводзін гітлераўскі танкіст не застаўся жывым. Пасля няўдалай танкавай атакі вораг вырашыўузяць рэванш ударам з паветра. Але паветраны налёт пачаўся тады, калі артылерысты і пяхота пакінулі свае пазіцыі.
Фёдараўдалажыў камандзіру ўзвода лейтэнанту Міхайлаву і палітруку батарэі Шумкову пра поспехі свайго гарматнага разліку. Палітрук сказаў, што Фёдарава прадставяць да ўзнагароджання ордэнам Чырвонай Зоркі.
Увесьдзень27чэрвеня ішоўбой.Спачаткунемцы абрушылі на нашы пазіцыі шквал артылерыйскага агню, услед за абстрэлам з’явіліся пікіруючыя бамбардзіроўшчыкі. Адна хваля самалётаў змянялася другой, зямля стагнала ад узрываў, на ўсе бакі ляцелі вялікія камякі глебы, асколкі бомбаў, у паветры завіс дым і смурод. Здавалася, на гэтай скурожанай, перамолатай зямлі не засталося нічога жывога. Як толькі закончылася бамбёжка, у атаку рынулася пяхота праціўніка. Гітлераўцы беглі на ўвесь рост, упэўненыя, што на нашых пазіцыях мала хто застаўся жывым.
Абтросшы зямлю і пыл,капітан Аляксееўзагадаў:
- Падпусціць ворага як мага бліжэй! Без каманды не страляць!
Камандзір батарэі 76-міліметровых гармат лейтэнант Марозаў, абходзячы разлікі, гаварыў:
- Спакойна, хлопцы. Падрыхтуйце шрапнель. Калі нашы стралковыя роты адкрыюць агонь, мы сыпанём шрапнеллю. Аяктолькі гітлераўцы пабягуць назад, мы створым перад імі вогненны вал.
Гітлераўцы набліжаліся да нашых перадавых пазіцый, але чырвонаармейцы не падавалі ніякіх
прыкмет жыцця. Фашысты беглі наперад бадзёра і ўпэўнена. Камандзір 2-й роты лейтэнант Пахомаў, хвалюючыся, папрасіў:
- Таварыш капітан, пара!
- Без каманды не страляць! строга паўтарыў Аляксееў.
Варожыя салдаты ўжо зусім блізка, выразна відаць іх не толькі потныя ў каскахтвары, але і гузікі на мундзірах. Большасць з іх беглі з аўтаматамі, у многіх былі вінтоўкі і ручныя кулямёты. Рукавы мундзіраў закасаныя па самыя локці. Але цяпер чырвонаармейцы глядзелі не на немцаў, а на капітана Аляксеева.
- Агонь! на ўвесь голас закрычаў капітан.
Адразу ж запрацавалі ўсе нашы кулямёты, аўтаматы, вінтоўкі. Фашысты лажыліся цэлымі радамі, нібы касіла іх нябачная вялізная каса. Для іх гэты шквал агню быў настолькі нечаканым, што многія з іх аслупянелі. Яшчэ міг і яны павярнулі назад, падалі, ускоквалі і беглі без аглядкі. А лейтэнант Марозаў усё не падаваў каманды адкрыць артылерыйскі агонь, бо вораг быў яшчэ так блізка, што можна было паразіць і сваіх. Гітлераўцы аддаляліся, пакідаючы за сабой забітых і параненых. Вось ужо нашы падымаюцца з акопаў, каб праследаваць праціўніка.
- Ану, падсыпаць агеньчыку! падбадзёрыў артылерыстаўлейтэнант Марозаў.
Над галовамі фашыстаў паўсталі слупы разрываў, абсыпаючы іх шрапнеллю. Вораг замітусіўся.рассеяўся. Ітутзапрацавала гітлераўская артылерыя. Снарад трапіў у галаву лейтэнанта Марозава. Чырвонаармейцы наваліліся на гарматы і пакацілі іх наперад, не зважаючы на небяспеку.
За артылерыстамі падняліся стралковыя роты і вось ужо увесь полк пайшоў у атаку. Гітлераўцы працягвалі паліваць агнём прыстрэленую вышыню, хаця нашы салдаты пакінулі яе. Па артылерыі праціўніка ўдарыла наша батарэя 120-міліметровых мінамётаў. На варожых артылерыйскіх пазіцыях уздыбілася зямля, і гарматы іх змоўклі.
- Так страляць! усклікнуў капітан Аляксееў, паціскачы руку камбату мінімётчыкаў старшаму лейтэнанту Гужэўскаму.