Перамогу набліжалі як маглі

Перамогу набліжалі як маглі

Выдавец: Звязда
Памер: 416с.
Мінск 2019
70.86 МБ
-	Прыехалі! радасна паведаміўспадарожнік. Вось бліндаж камандуючага.
Знутры бліндаж аказаўся даволі ўтульным: сцены абшыты фанерай, у ім знаходзіліся два ложкі, стол і некалькі табурэтак. У гэты сціплым жытле размяшчаліся камкор Жукаў і член Ваеннага савета дывізійны камісар Нікішоў.
-	Сядайце да стала, прапанаваў Жукаў Антону Іосіфавічу. Раскажыце нам пра сваю службу і работу...
Падчас гутаркі у бліндажы з’явіўся камбрыг Багданаў, ад якога Антон Іосіфавіч павінен быў прыняцьсправы.Гэта быўаднакурснік Гасціловіча па Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, і за вячэрай размова працягвалася больш ажыўлена. Жукаў расказваў пра суровыя прыродныя і бытавыя ўмовы, у якіх даводзіцца працаваць штабам і камандзірам: за апошнія паўтара месяца баі і напружаная работа не дазвалялі нават распрануцца і адпачыць. У заключэнне камандуючы паведаміў:
-	Цяпер у штаба групы дзве задачы закончыць выдачу японцам іхніх загінуўшых і развесці нашы
войскі ад Халхін-Гола на абумоўленыя месцы. Першую задачу працягне выконваць Багданаў, які застаецца маім намеснікам, другой займіцеся вы. Усё, што трэба, вам раскажа Багданаў...
7лістапада 1939 года ваУлан-Батары адбываўся першы сумесны парад савецкіх і мангольскіх войск і дэманстрацыя насельніцтва.прысвечаныя гадавіне Кастрычніка і перамозе на Ханхіл-Голе. Прымалі парад маршал Чайбалсан і камкор Жукаў. Стоячы побач у адкрытым аўтамабілі, яны аб’ехалі калоны войск і дэманстрантаў. Пасля падняліся на трыбуну, і Чайбалсан з прыязнай усмешкай нечакана працягнуў руку Антону Іосіфавічу:
-	Віншую вас, таварыш Гасціловіч, з першым генеральскім чынам! на чыстай рускай мове сказаў маршал. Відаць, ён даведаўся ад Жукава, што напярэдадні свята Антон Іосіфавіч атрымаў званне камбрыга.
Дні беглі за днямі, і Гасціловіч трывала асвоіўся на новай пасадзе, наладзіў узорную работу штаба, паступова вырашаў складаныя задачы, планаваў вучэнні сваіх часцей і падраздзяленняў. I ў студзені 1940 года адбыліся першыя пасля халхінголскіх баёў вучэнні штабоў. Салдаты і афіцэры хутка прызвычаіліся да суровых умоў мангольскай зімы і паказалі высокую вывучку. У маі таго ж года армейскую групу ператварылі ў 17-ю армію і падпарадкавалі Забайкальскай ваеннай акрузе. Армія аказалася прататыпам тых злучэнняў, якія ствараліся пазней: яна была высокамеханізаванай.
Г. К. Жукава адклікалі на іншае месца службы, і ў штабе з’явіўся новы камандарм П. А. Курачкін, аднакурснікАнтона Іосіфавіча па Акадэміі Генштаба.
Пасля афіцыйнай цырымоні прадстаўлення яны сардэчна абняліся, і Курачкін папрасіў расказаць пра стан даверанай яму арміі.
-	Нашы мотастралковыя дывізіі, пачаў Гасціловіч, укамплектаваны поўнасцю па штату ваеннага часу. Кожная з іх мае свой танкавы батальён, у саставе арміі яшчэ адна танкавая дывізія.дзве бронебрыгады, асобны матацыклетны полк і чатыры авіяцыйныя брыгады знішчальнікаў і бамбардзіроўшчыкаў. Так што «гаспадарка» вялікая -толькі паспявай упраўляцца.
-	Спадзяюся, што разам справімся, з энтузіязмам заўважыў Курачкін. Цалкам давяраю табе,Антон Іосіфавіч. Праяўляй ініцыятыву, а я заўсёды цябе падтрымаю...
Але хутка Курачкіна прызначылі камандуючым войскамі Забайкальскай ваеннай акругі, і камандармам 17-й стаў генерал Раманенка.
...Ішоў другі дзень чарговых армейскіх вучэнняў, калі ў 12 гадзін Раманенку і Гасціловіча запрасілі ў палатку камандуючага ваеннай акругі генераллейтэнанта Курачкіна.
-	Таварышы генералы, усхвалявана прамовіў Курачкін пасля прывітанняў і кароткай паўзы. Павінен паведаміць вам, што сёння на світанні фашысцкая Германія вераломна напала на нашу Радзіму... Цяпер ідзе вайна. Загадваю: вучэнні спыніць.аб’явіцьпра пачатак вайны усямуасабоваму саставу. Штабам вярнуцца на пастаянныя месцы дыслакацыі. Узмацніць ахову і надзейна прыкрыць дзяржаўную граніцу сяброўскай Манголіі...
Пачаўся вельмі трывожны і напружаны перыяд. 17-я армія стрымлівала японскую ваеншчыну,
давала адпор Квантунскай групоўцы праціўніка, рашуча перапыняла ўсе правакацыі. Бурнымі тэмпамі ўзводзіліся абарончыя збудаванні, аб’екты. Паступова армія стала выдатнай школай падрыхтоўкі рэзерваў для фронту. Мангольскі суровы клімат і быт, вучэнні ва ўмовах, блізкіх да баявых, павышалі баяздольнасць часцей і злучэнняў. Ужо ў кастрычніку з саставу 17-й арміі на фронт адправіліся 1-я танкавая і 82-я мотастралковая дывізіі, матацыклетны полк, вялікая група ўмелых камандзіраў. Пасля выгрузкі мотастралковая дывізія адразу ўступіла ў бой пад Масквой, ваявала мужна, умела і неўзабаве стала 3-й гвардзейскай.
...Раніцаю 15 мая 1942 года камандарм Раманенка выклікаў A. I. Гасціловіча да сябе на кватэру. Антон Іосіфавіч падумаў, што Раманенка прыхварэў, бо напярэдадні ён пачуваў сябе ніякавата, яму нездаровілася, і ён хоча даць нейкія указанні па службе. Але Пракоп Логвінавіч быў вясёлым, ажыўленым.
-	Віншую з новым прызначэннем! весела звярнуўся ён да Гасціловіча. Жадаю вам поспехаў у службе. 3 гэтымі словамі Раманенка працягнуў тэлеграму. Па загаду Стаўкі ён адпраўляўся на фронт, а Гасціловіч прызначаўся камандуючым 17-й арміі...
...Лета прайшло у напружанай вучобе. Да таго ж давялося заняцца і сельскай гаспадаркай, каб забяспечыць войскі харчовымі прадуктамі. Камандарм палічыў, што прасіць і чакаць пастаўкі харчавання з Радзімы ў такі цяжкі час не варта, і служба тылу 17-й арміі занялася вырошчваннем
рознайгародніны,хацялічылася,штомангольскі стэп непрыгодны для сельскагаспадарчай вытворчасці. Насуперак такому меркаванню па берагах рэк разбілі плантацыі і, на здзіўленне манголькіх аратых, атрымалі высокі ўраджай выспелі нават бахчавыя культуры. 3 гэтага часу і качэўнікі заняліся сельскай гаспадаркай.
3	мясной жа прадукцыяй праблем не было: Манголія здаўна вырошчвала вялікія атары авечак, у стэпах пасвілася безліч дзікіх коз. Паляваннем на іх заняўся і сам камандарм, пасля таго як Цэдэнбал зрабіў яму падарунак выдатную паляўнічую стрэльбу. Мяса эшалонамі адпраўлялі ў Саюз як сціплую дапамогу фронту. Па-ранейшаму рыхтавалі воінскія папаўненні. У манеўрах, часта разам з падраздзяленнямі МНРА, адпрацоўваліся баявыя дзеянні дывізій у поўным саставе. 3 пачатку вайны ў 17-ю штогод прысылалі 20-25 тысяч маладых, ненавучаных байцоў, у Манголіі яны спасцігалі азы і сакрэты баявой навукі і адпраўляліся на фронт загартаванымі,умелымі воінамі. 3 імі ехалі і некалькі тысяч аўтамашын з высокакваліфікаванымі вадзіцелямі за рулём.
На фронт імкнуўся і камандарм Гасціловіч. Ён закідваў рапартамі і асабістымі пісьмамі сваіх знаёмых па абедзвюх акадэміях, якія занялі да гэтага часу высокія пасады і ў Генеральным штабе, і ў Стаўцы. I нарэшце ў снежні 1943 года са штаба акругі яму паведамілі.штоўМанголію накіроўваецца новы камандуючы 17-й арміі генерал-лейтэнант Данілаў, а Антону Іосіфавічу пасля здачы спраўтрэба выехаць у Маскву. Развітаўшыся з сям’ёю і сябрамі,
Гасціловіч новы год сустрэў у цягніку, які з Чыты імчаў яго ў сталіцу, бо з-за нялётнага надвор’я ўсе авіярэйсы адмянілі.
НА ПЕРШЫМ I ЧАЦВЁРТЫМ УКРАІНСКІХ
Масква здалася Гасціловічу суровым і незнаёмым горадам: такое ўражанне стваралі зацямненне, аэрастаты і зеніткі, замаскіраваныя ўдварах. Але суровай напружанасці не адчувалася, працавалі тэатры і кіно. На вуліцах ажыўлена. У вулічным натоўпе большасць складалі жанчыны прыкмета ваеннага часу. Пятага студзеня Антон Іосіфавіч патэлефанаваў свайму сябру, аднакашніку па абедзвюх акадэміях, першаму намесніку начальніка Генералынага штаба генералу арміі A. I. Антонаву і папрасіў прыняць яго. У тэлефоннай трубцы загучаў радасны голас Аляксея Інакенцьевіча:
-	Што за цырымоніі паміж Антонам і Антонавым! Рад цябе, дружа, чуць і бачыць. Прыязджай прама ў штаб сёння ж а палавіне адзінаццатай ночы. Пагутарым, паўспамінаем!
У Генштабе Гасціловіча сустрэўдзяжурны афіцэр і правёў у невялікую утульную прыёмную, дзе, акрамя дзяжурнага генерала, нікога не было. Генерал запрасіў Антона Іосіфавіча ў кабінет Антонава. Той выйшаў з-за стала, і даўнія сябры сардэчна абняліся. Заўсёды спакойны і ўраўнаважаны Аляксей Інакенцьевіч цяпер быў усхваляваным, як быццам сустрэў сваю маладосць. Распытваў пра
службу ў Манголіі, пра агульных знаёмых і ў канцы размовы сказаў:
-	Ты, канешне, хочаш на фронце адразу заняць высокую камандную пасаду, бо доўга быў камандармам. Але ж я ўпэўнены, што «гаспадар» (Сталін. Ю. В.) армію на фронце табе адразу не дасць. Табе трэба набрацца франтавога вопыту, добра азнаёміцца з баявой абстаноўкай. Давай зробім так: я звяжуся з Жукавым ён жа выдатна цябе ведае і дамоўлюся, каб ён прыняў да сябе і на месцы вызначыў табе пасаду. Так што адпраўляйся, дружа,на 1-ыУкраінскі,дзеЖукаўуякасці намесніка Вярхоўнага каардынуе дзеянні абодвух украінскіх франтоў.
Гасціловіч выехаў да месца прызначэння аўтамабілем, бо над Масквою лютавала моцная мяцеліца. Дарога ішла праз спаленыя і разбураныя гарады і пасёлкі, праз Гомель, Чарнігаў і Кіеў. Тут у каменданта горада Антон Іосіфавіч высветліў дыслакацыю штаба 1-га Украінскага і ўжо вечарам 12 студзеня прыбыўтуды. Яго сустрэлі аднакурснікі па акадэміях начальнік штаба фронту генераллейтэнант Багданаў, камандуючы фронту М. Ф. Ватуцін. Праз паўтары гадзіны Антона Іосіфавіча прыняў саслужывец па Манголіі маршал Жукаў. Тэмай сяброўскай гутаркі, як і трэба было чакаць, сталі Манголія, іх агульныя знаёмыя кіраўнікі рэспублікі, перамены, што адбыліся пасля ад’езду Георгія Канстанцінавіча ў Саюз.
-	Вам трэба глынуць франтавога паветра, набрацца франтавога духу. Таму адпраўляйцеся ў арміі і карпусы, пазнаёмцеся з людзьмі і метадамі работы, сказаў Жукаў. Паслядоўнасць паездкі,
а таксама тэрміны на ваш асабісты выбар. Падрабязнасці ўдакладніце з Багданавым. А мне штодзённа паведамляйце шыфрам пра свае ўражанні і заўвагі.
Тут жа дзяжурны генерал ад рукі напісаў мандат, згодна з якім A. I. Гасціловіч «з’яўляецца прадстаўніком тав. Юр’ева (такі быў псеўданім Жукава на той час. Ю. В.) у 18-й, 1-й гвардзейскай і 6-й танкавай арміях», і з гэтым ён адправіўся на фронт. Раніцай Антон Іосіфавіч прыбыў у 18-ю армію. Начштаба арміі генерал-маёр Паўлоўскі пазнаёміў яго з баявой абстаноўкай, са сваімі падначаленымі і саслужыўцамі. Сярод іншых Антону Іосіфавічу прадставілі і начальніка палітаддзела маладога жыццярадаснага палкоўніка Брэжнева.