• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні пра каханне

    Песні пра каханне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 616с.
    Мінск 1978
    91.55 МБ
    KECHI НРЛ КАШШЕ
    БЕЛАРУСКАЯ
    НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    БЕЛАРУСКАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ
    ПКІІІ ПРА КАІАННЁ
    БелФ
    П28
    Рэдакцыйная калегія:
    В. К. Бандарчык, М. Я. Грынблат, К. П. Кабашнікаў, A. С. Фядосік,
    В.	I. Ялатаў
    Складанне, сістэматызацыя тэкстаў, уступны аргыкул і каментарыі I. К. Цішчанкі
    Музычная частка і ўступны артыкул да яе
    С.	Г. Нісневіч
    Рэдактары тома
    А. С. Фядосік, Г. I. Цітовіч
    Песні пра каханне /[Склад., сістэматызацыя тэк-
    П28 стаў, уступ. артыкул і камент. I. К. Цішчанкі; Муз. частка і ўступ. артыкул да яе С. Г. Нісневіч; Рэд. тома A. С. Фядосік, Г. I. Цітовіч].— Мн.: Навука і тэхніка, 1978. — 616 с., іл„ нот. іл.— (Беларус. нар. творчасць/АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору).
    У том уключаны лепшыя ўзоры беларускіх песень пра каханне, якія ўзяты з друкаваных крыніц і розных архіўных фондаў.
    Разлічан на фалькларысіаў. этнографаў, выкладчыкаў, студэнтаў. Песні могуць быць выкарыстаны калектывамі мастацкай самадзейнасці, прафесійнымі хорамі, салістамі, музычнымі і культурна-асветнымі ўстановамі.— Бібліягр. у падрадковых заўвагах.
    70700—089 П	41—78
    М316—78
    БелФ
    © Выдавецтва «Навука і тэхніка», 1978.
    ПЕСНІКАХАННЯ
    Сярод пазаабрадавай лірычнай паэзіі выключным багаццем і разнастайнасцю зместу вылучаюцца песні пра каханне У беларускай народнай лірыцы ім належыць важнейшае месца. «У няпісанай і нікім да канца не прачытанай кнізе народнай паэзіі,— як заўважыў Н. С. Гілевіч,— лірыка кахання —• адна з самых светлых і самых пяшчотных старонак»
    Два галоўныя героі ў гэтых песнях — дзяўчына і хлопец. Іх вобразы, створаныя паэтычным геніем народа, уражваюць шырынёй мастацкага абагульнення і глыбінёй рэалістычнага выяўлення.
    Чароўнасць вобразаў дзяўчыны і хлопца, апеіых у песні, у тым, іпто яны ўвабралі лепшыя рысы народнага характару. Гэтыя вобразы намаляваны самымі яркімі фарбамі. Асабліва прывабным паўстае ў вуснапаэтычнай лірыцы вобраз дзяўчыны, якую народ надзяляе самымі высокімі якасцямі — мудрасцю, працавітасцю, праўдзівасцю, адданасцю і хараством. У гэтым вобразе столькі прыстойнасці, высакародства і пяшчотнасці!
    Шчырасць пачуцця дзяўчыны, вернасць у каханні ўзняты ў беларускай чароднай песні на самую высокую ступень агульначалавечай маралі, якая ў разуменні дабра і справядлівасці на зямлі, узаемаадносін паміж людзьмі незалежна ад часу і грамадскага ладу, будзе заставацца для ўсіх пакаленняў узорам, як застаюцца вечнымі на зямлі ўяўленні чалавека аб сумленнасці, справядлівасці і працавітасці.
    Песні пра каханне ў мастацкіх адносінах сярод іншых песенных жанраў і груп вылучаюцца выключным рэалізмам у адлюстраванні рэчаіснасці. У іх моцна выяўляецца індывідуальны пачатак, што і выклікала выбар паэтычных сродкаў выразнасці. Лірычны герой тут — гэта канкрэтная асоба, і яе ўнутраны свет, перажыванні, учынкі перадаюцца канкрэтнаю моваю ў тым сэнсе, што розныя паэтычныя ўмоўнасці, алегорыі, сімволіка не з яўляюцца дамінуючымі сродкамі нры стварэнні мастацкага вобраза, а становяцца як бы другараднымі.
    Галоўныя героі песень пра каханне — Яна і Ен, ад імя іх і вядзецца расказ. Гэта ўсхваляваная споведзь, даверлівая і праўдзівая, якой не ведае
    1	Лірычныя песні. Укладанне і рэдакцыя Н. С. Гілевіча. Мн., 1976, с. 91.
    ніводзін фальклорны жанр, ніводзін песенны цыкл. Перажыванні герояў, іх радасці і засмучэнні і абумовілі характар гэтых песень — ад вясёлых, зухаватых, гумарыстычных да элегічных, журботных і жаласлівых.
    Песні праўдзіва адлюстравалі бяспраўнае становішча сялянскай дзяўчыны ў сям’і, эалежнасць яе лёсу ад волі бацькоў ва ўмовах патрыярхальна-сямейнага ўкладу і феадальна-прыгонніцкага ладу. У той жа час народам складзена нямала песень, у якіх лірычны герой узнімаецца над суровай рэчаіснасцю. змагаецца за сваё права, за свой ідэал і погляды.
    Моваю паэзіі і чароўнай мелодыі песня ўславіла самае высокае, самае чыстае і гуманнае чалавечае пачуццё — каханне, а разам з ім дзяўчыну. Вобраз дзяўчыны падкупляе абаяльнасцю і прыгажосцю. Гэта абаяльнасць ідзе не столькі ад чароўнай знешнасці, колькі ад унутранага зместу аблічча гераіні, якое праяўляецца ва ўсім і ўсюды і перш за ўсё ў каханні, ва ўменні кахаць.
    Для дзяўчыны ж прыгажосць — гэта сама яе маладосць, бесклапотныя гады. Гэта — яе найдаражэйшы скарб, з якім, аднак, рана ці позна давядзецца развітацца. I сэрца дзяўчыны поўніцца трывогаю і хваляваннем за сваю будучыню, за свой лёс. Каму ж дастанецца прыгажосць? «А ці старому, а ці малому, а ці роўнаму, разудаламу?»
    Адметнай якасцю песень пра каханне з’яўляецца тое, што па зместу яны вылучаюцца вышынёю і чысцінёю пачуцця. I што важна, страсці кахання ніколі не пераходзяць мяжы, за якою губляецца годнасць чалавека. У лірыцы кахання не знойдзецца ніводнага твора фрывольнага ці эратычнага зместу.
    Песні пра каханне сярод іншых тэматычных груп вылучаюцца моцным рэалістычным пачаткам. Лірычны герой малюецца без усялякіх мастацкіх умоўнасцей, канкрэтна, як і канкрэтна-рэалістычныя абставіны, у якіх ён дзейнічае -—гэта рэальны свет акаляючага сялянскага жыцця: вясковая' вулачка, прызба бацькоўскай хаты, крынічанька, калодзеж, мост, машчоныя кладачкі, рабіна пад акном, вярба над вадой, калінавы ці ракітавы куст, прыдарожны камень і інш. I вось сама карціна: «А на возеры ды на сіненькім рыбак рыбку ловіць, яго чаўночак белакрыленькі па вадзіцы бродзіць. Усхапіліся ветры буйныя, воду ўскалыхнулі, майго мілага маляваненькі чаўнок абярнулі». Або: «Ой, у полі за гарою, расце жыта з лебядою. Там Таццяна жыта жала, ў правай ручцы серп дзяржала, а леваю пабірала, на дарожку паглядала».
    Рэалістычна малюецца і карціна прыроды: «А ты, зімачка-зіма, зіма лютая была, завеяла, замяла ўсе дарогі, ўсе пуці. Завеяла, замяла ўсе дарогі, ўсе пуці. Усе дарогі, ўсе пуці, нельга к міламу прайсці».
    Вясковы пейзаж, прырода, намаляваныя рэалістычнымі фарбамі, надаюць твору большую праўдзівасць. На фоне вось гэтых рэальных абставін і разгортваюцца падзеі, адбываюцца спатканні маладых людзей. Сарамлівая і нясмелая, дзяўчына асцярожна ідзе насустрач сваёй будучыні.
    баючыся нават затрымацца лішнюю мінуту каля крыніцы з незнаёмым казаком, які гарэзліва просіць у яе вядзерца сцюдзёнай вады напаіць каня. Падкупляе далікатнасць гераіні ў размове, тактоўнасць адвесці назойлівыя намаганні казака, які, адзін раз убачыўшы дзяўчыну, тут жа гатовы на ёй жаніцца: «Мае босенькія ножкі: сцюдзёна стаяць».
    Дзяўчына надзелена ў песні цвярозай разважлівасцю, светлым розумам. Колькі кемлівасці і досціпу праяўляе яна, калі хлопец, жартуючы, звяртаецца да яе з мудрагелістымі просьбамі-загадкамі: напаіць каня сярод мора і не намачыць яго падкоў, напрасці нітак з кропляў дажджу. Дзяўчына ў адказ хлопцу прапануе свае ўмовы: сшыць шляхорчык з макавага цвету, вытачыць вераценца з камарынае сэрца.
    Матыў сустрэчы — асабліва эмацыянальныя старонкі ў лірыцы кахання. 3 гарачым жаданнем і нецярплівасцю чакае дзяўчына запаветнай мінуты спаткання са сваім каханым, калі вечарам яны сыдуцца разам дзе-небудзь «пад калінай ля ручаёчка» і будуць гаварыць самыя дарагія словы — словы кахання і клятвы ў вернасці адзін другому. Словы будуць сказаны даверліва і патаемна, каб нават не пачула родная маці.
    У песнях пра каханне, як і ва ўсёй песеннай лірыцы, часта выкарыстоўваецца вобраз голуба і галубкі, якія сімвалізуюць хлопца і дзяўчыну. Адносіны паміж закаханымі людзьмі параўноўваюцца з паводзінамі гэть •< самых ціхамірных птушак: голуб буркуе і лятае, шукаючы сваю галубк . галубка — голуба. А знайшоўшы адзін другога, неразлучна, назаўсёды застаюцца ў пары. Такім глыбокім сэнсам напоўнены ў песні гэтыя сімвалічныя вобразы.
    Усемагутная сіла кахання для творцаў народнай лірыкі падчас станавілася неразгаданай таямніцай, і можа таму так багата складзена твораў пра дзявочыя чары. У многіх песнях расказваецца, як дзяўчына, жадаючы прывабіць хлопца або баючыся яго страціць, спрабуе выкарыстаць з гэтай мэтай магічныя сродкі — зёлкі («Чые гэта шэры валы»), Магічныя спосабы сапраўды ў мінулым выкарыстоўваліся рознымі чараўніцамі («Выкапала корань з-пад белага каменя, вымыла ў рацэ, высушыла ў руцэ ды спарыла ў малацэ»), аднак дзявочыя чароўныя песні ў большасці не ўспрымаюцца як магія: за вонкава магічнымі дзеяннямі дзяўчыны-чараўніцы б’ецца вялікае і добрае сэрца.
    Дзявочыя чары •— гэта, на самай справе, болей людская няслава, пушчаная злымі языкамі, каб зганьбіць дзяўчыну: «Бадай тыя людзі ды хлеба не елі, як я, маладая, чараваць умею. Чараваць не ўмею і зелля не знаю». Адзінае, чым можа зачараваць хлопца дзяўчына,— гэта яе прывабная знешнасць: «А мае чары напагатове, белае лічка, чорныя бровы».
    Але не так лёгка адмахнуцца ад людскіх нагавораў, бо чорная зайздрасць—• «варожая забава» злых людзей. Гордая і стойкая, яна многае сцерпіць і многае перанясе, але цяжэй сцярпець і перанесці расстанне з каханым, які паверыўшы намовам, аднойчы не прыйдзе на спатканне ў
    назначаны час. А дурная слава далёка ідзе ■ аж «з Віслы да Варшавы». Злосная зайздросніца братавая абняслаўлівае ні ў чым непавінную залвіцу. I дзяўчына як можа абараняе свой гонар. Словам-праклёнам кляйміць сваю варожку: «Ой, бадай ты, братавая, з лаўкі не ўстала», «А бадай ты, братавая, з хаціны не выйшла».
    Вясковыя плёткі не выбіваюць дзяўчыну з каляіны. У песні «Пайду ў лясок, пайду ў лясок» яна насуперак усім заяўляе, што ўсё роўна будзе сустракацца з каханым, а ён, як бы пачуўшы яе роспачны голас, ушчувае: «Няхай сабе кажуць усялякае ліха, а мы з табой, дзяўчыначка, любімося ціха». У другой песні «Ой, у полі каліна» хлопец раіць дзяўчыне не звяртаць увагі на абгаворы: «Няхай кажуць, гавораць хоць па цэламу свету, а я цябе любіць буду, мой ружовы цвету».
    Час ставіць перад маладымі людзьмі, якія ўступаюць у жыццё, свае задачы, і вырашыць іх нявопытнаму хлопцу ці дзяўчыне не так проста. Вопыт старшых тут многа дапамагае. Дзяўчына звяртаецца за парадай да самага блізкага і дарагога чалавека — маці. Ей давярае яна свае самыя вялікія, сардэчныя тайны, з ёю раіцца, пытаецца дазволу пайсці «на вулку» «гуселак паслухаць, песенак наўчыціся». Маці — лепшая парадніца, яе слову дачка давярае болей за ўсё. У многіх песнях пра каханне гучыць глыбокая даччыная любоў да «мамухны» ці «матулечкі». Перад намі паўстае абаяльны вобраз маці-жанчыны, чалавека вялікай душы і чулага сэрца.