Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
Ды не заўсёды і яна чулая і спагадлівая, падчас суровая. Тут выяў' ляецца і матчына дабрадзейнасць, і асцярога за гонар дачкі, яе будучыню, і псіхалогія вясковай жанчыны, выхаванай на патрыярхальнай маралі, закаснелага сямейнага кодэксу. А ў маці былі падставы для трывог, бо вячэрняе «пагуляннейка» нярэдка канчалася для дзяўчыны горкай расплатай за лёгкі давер. Маладое, нявопытнае дзіця маці перасцерагае ад паспешлівых, неабдуманых крокаў, каб пасля не заплаціць дорага, не ашукацца ў пачуццях. I дачка разумее матчыну суровасць, прадыктаваную яе клопатам за шчасце свайго дзіцяці:
Хоць і біла ці не біла, To на ліха не вучыла,
Каб з казаком не стаяла, Белых ручак не давала, Пярсцёначкаў не мяняла.
Нельга не адэначыць, што гераіня песні валодала тонкім гумарам: «Мяне маці беражэ, з чапялою сцеражэ».
Праз усе песні кахання чырвонай ніткаю праходзіць матыў дзявочай долі. I доля яе такая ж, як і доля маці, горкая, нешчаслівая. Прыгажосць не прыносіць дзяўчыне шчасця-долі. У старадаўняй песні «Кругла-мала балоцечка», запісанай ад выдатнай спчвачкі Рубацкай, доля малюецца ў вобразе расліны, пасеянай маладымі дзявочымі рукамі. Дзяўчына марыць
аб шчодрым плёне, і калі надзеі не спраудзяцца, лёс акажацца нелітасцівым да яе здатнасці і просьбы, яна гатова вынішчыць дурную траву-надзею:
Ды я цябе з каранём вырву Ды цераз плот перакіну. Няхай цябе валы з’ядуць, Няхай цябе коні стопчуць. Валы з’ядуць палавыя, Коні стопчуць вараныя, Валы з’ядуць бушуючы, Коні стопчуць гарцуючы.
Мара аб шчаслівай долі ў дзяўчыны звязваецца з выбарам сваёй пары, свайго чалавека, які прынёс бы ёй сапраўднае шчасце. Спадзяванні на бога застаюцца марнымі, неба не чуе яе голасу. Спакутаваная безнадзейным чаканнем свайго шчасця, яна кідае выклік багам і таму грамадству, што абяздольваюць чалавека.
Вобраз дзявочай долі пададзены ва ўмоўна-сімвалічным плане і ў той жа час ён аматэрыялізаваны, прадметна-рэчыўны, адухоўлены.
Павязу я горку долю на торг прадаваці, Людзі знаюць горку домо, не хочуць купляці. — Пайдзі, пайдзі, горка доля, на луг адпасіся, Ад мяне, ад маладой, на год адвяжыся. — Пайду, пайду, горка доля, на луг адпасуся, А ад цябе, маладой, нідзе не адвяжуся.
Доля дзяўчыны — гэта доля народа, суровая і беспрасветная. Ды ці была яна, доля, калі-небудзь шчаснаю? «А дзе я радзілася — там доля ўтапілася; а дзе я купалася — там доля засталася»,— такі вывад робіць юная гераіня ў песні «А ў садзе каліначка».
Ад самога нараджэння з дзяўчынай ідзе нядоля, і дзяўчына задае пытанне людзям і богу, дзе ж яе доля падзелася. He без пачуцця гумару, дакараючы «сваю старэнькую, сівенькую мамухну», рытарычна адказвае:
Што ж ты, мамка, нарабіла, Чаму рана не ўзбудзіла? Ўсе дзевачкі рана ўсталі, Шчасце й долю разабралі. Я, молада, спазнілася, Шчасця й долі ўмылілася.
Дзявочая доля ў пазаабрадавай лірыцы не абстрактнае паняцце, яна выступае ў выглядзе нейкай жывой істоты. Нешчаслівая доля неадступная ад чалавека, дзяўчына ніяк не можа ад яе пазбавіцца. Нядоля-бяда ўсюды: «А пад вішняю, пад чарэшняю бяда спаці кладзецца».
Уяўленні дзяўчыны аб шчаслівай долі звязаны з уяўленнямі аб ідэальным мужы і яго блізкіх. Беручы шлюб, дзяўчына, як правіла, развіт-
валася з бацькоўскім домам і пераходзіла жыць у чужую сям’ю. Ідэалам сям’і для яе з’яўляецца родная сям’я, у якой яна нарадзілася і ўзгадава\ася. Яна жадае
Свякровачку, як мамачку, А свёкарку, як татачку, А дзеверку, як братачку, А свёкарку, як татачку, А мілога, як сама.
Але марам дзяўчыны часта не суджана было здзейсніцца. Пазбаўленая ўсялякіх правоў, яна трапляла пад поўную ўладу дэспатычнай свякрыві і ліхога мужа, які «косачку абарве, слёзанькі пралье».
Сярод многіх перашкод, што ляжалі на шляху закаханых, было сацыяльнае становішча, якое вызначала адносіны паміж людзьмі наогул.
У класавым грамадстве, заснаваным на эксплуатацыі чалавека чалавекам, маёмасны цэнз клаў глыбокую мяжу паміж людзьмі, падзяляючы іх на бедных і багатых. Таму ў свядомасці працоўнага чалавека жыло цвёрдае перакананне аб немагчымасці яднання бедных і багатых нават у сферы духоўна-інтымных адносін. У выдатнай песні «Кацілася чорна галка» дзяўчына рашуча адвяргае шчырыя прызнанні хлопца ў каханні ўжо толькі таму, што ён з заможнай сям’і. У песні «Зелянеюць лугі, сенажаці» непрыхільна ставіцца і хлопец да дзяўчыны, бацькі ў якой багацеі. Дзе багацце, паводле ўяўленняў народа, там няпраўда і несправядлівасць. Багатая дзяўчына, як правіла, у песні ахарактарызавана няўдаліцаю, ляніваю, якая любіць «у садочку гуляці». Ей супрацьпастаўляецца бедная сялянка як ідэал працавітасці і высакародства. Выбар у хлопца падае на «бедную сіраціначку, што ўсё добра робіць». Маральная перавага, такім чынам, застаецца на баку простага чалавека, чыімі рукамі ствараюцца на зямлі ўсе матэрыяльныя каштоўнасці.
Каханне, якім бы яно ні было цяжкім, заснаванае на бескарыслівасці, на шчырым і ўзаемным пачуцці, прыносіць чалавеку заўсёды радасць і шчасце, чаго не ведае, сцвярджае народная мараль, свет багацеяў: «Не там шчасце, не там доля, дзе багаты людзі, а хто бярэ па мілосці, той шчаслівы будзе».
Тэме няроўнай пары прысвечана багата песень у беларускай народнай лірыцы, аднак само паняцце гэта ўключае не толькі катэгорыі, абумоўленыя класавымі момантамі ўзаемаадносін паміж рознымі сацыяльнымі групамі, але ўвесь комплекс чалавечых узаемаадносін, што праяўляецца ўнутры асобных класаў ці груп. Пачуццё кахання аднаго чалавека па тых ці іншых прычынах не заўсёды знаходзіць водгук у сэрцы другога чалавека, адсюль і душэўны неспакой, перажыванні, пакуты. Мукі кахання, уласна, галоўны лейтматыў усёй пазаабрадавай лірыкі. I ў гэтым лейтматыве асабліва трывожнай нотай гучыць дзявочая скарга на свой нешчаслівы лёс, на тое, што ёй, маладзюсенькай, суджана жыць з нялю-
бым, пастылым чалавекам. Гераіня, азадачаная, звяртаецца з пытаннем да сваёй косанькі: каму ты дастанешся? Просіць родных бацьку і маці аддацо замуж за роўнага, выбранага ёю, а не за «малога ці за старога», бо за «роўным жыць — красата мая, а за старым жыць — сухата мая», Намер бацькоў аддаць дачку замуж супраць яе волі сустракае ў дзяўчыны рашучы пратэст. Яна абараняе сваё права на пачуццё ўсімі сродкамі, гатовая на крайні ўчынак: «Вялю табе, маці, магілу прыбраці, чым з нялюбым другам пад вянком стаяці». Духоўнае нявечанне, закабаленне інтымных паЧУЦЦЯЎ паказана ў песнях як найвялікшае зло. Ужо самі параўнанні, шчодра рассыпаныя ў песеннай паэтыцы, выяўляюць усю глыбіню перажыванняў гераіні і маштабы яе гора: лепей горы капаць, чым з нялюбым жыці. «Горы пакапаўшы, сядзеш і спачынеш, а з нялюбым жыўшы, навекі загінеш».
Глыбокае і шчырае, бязмежнае ў сваёй дабраце, чалавечнасці і каханне хлопца да дзяўчыны. За знешне грубаватаю мужчынскаю сілаю тоіцца с?рца, здольнае любіць верна і самааддана. Песні высока апаэтызавалі прыгажосць і пяшчоту пачуццяў хлопца:
— Ах ты, дзяўчына, чырвоная вішня, Чаму да мяне з вячора не выйшла?
— Я не выйшла, баюся марозу, Бо я свае ножкі вельмі памарожу.
■— Ах ты, дзяўчына, не бойся марозу, Я твае ножкі ў шапаньку ўложу.
Мая шапанька вельмі дарагая, За чатыры валы яна купавана.
Вобраз хлопца ва ўсёй прывабнасці паўстае ў сцэнах, у якіх паказаны яго заляцанні, настойлівае імкненне пабачыцца, сысціся са сваёй каханай. Ідылічную карціну знаходзім у песні «А высока, высока»: як салавейка гняздзечка звіў, чакаючы сваю салоўку, так Іванка домік збудаваў, спадзеючыся на сустрэчу з Кацечкай. Ен і коніка прышпорвае, спяшаючыся да сваёй дзяўчыны, каб сказаць ёй самыя дарагія і запаветныя словы: «Будзем гаварыці, як на свеце жыці».
Аднак самае радаснае і высокае пачуццё — каханне прыносіць маладым людзям нямала пакут, перажыванняў і трывог. Сярод многіх прычын, што азмрочваюць радасць чалавечага быцця, рэўнасць застаецца самым небяспечным пачуццём, нястрымна-бескантрольным у сваім парыванні. Гора таму, у кім жыве гэта сляпое пачуццё, але варты спачування і той, хто яго ніколі не зведаў. Нялёгка дастаецца каханне, і адтаго яно, прайшоўшы першыя выпрабаванні, становіцца мацнейшым і глыбейшым. Нягоды не расслабляюць маладыя сэрцы, наадварот, загартоўваюць іх перад новымі жыццёвымі выпрабаваннямі.
Каханне не мае мяжы і ўваходзіць у духоўны свет лірычнага героя ўладарна і моцна, запаўняючы сабою ўсю яго істоту. Цяпер для закаханага
хлопца нічога не існуе на свеце, апрача яе, любай. Калі ж яна, баючыся бацькоў, не выйдзе на жаданае спатканне, для хлопца шчасцем здаецца яе з’яўленне ў акне, каля якога ён доўга і цярпліва чакае, «памарозіўшы белы ножачкі». Яму і «мяцель вочкі замятае, буйны вецер кудры раздзімае, белыя ножкі ліпнуць да дарожкі».
Дзяўчына, выхаваная ва ўмовах сямейна-патрыярхальнага ўкладу, у вечным страху за сваю будучыню, палохаецца настойлівага запрашэння малойца на вячоркі, з горыччу просіць: «Не хадзі, Антосю, у новых боіах, не рабі слядочкаў у маіх варотах, бо гэтыя сляды наробяць бяды».
Хлопец, як і дзяўчына, шукае сваю пару, сваю долю, і доля яго, як і дзяўчыны, такая ж нешчаслівая. Ен таксама нарадзіўся без долі, шукае яе ў чыстым полі, на моры і просіць «рыбалоўцаў, удалых малойцаў» закінуць сеці ў быструю рэчку, ці не там яго доля. Але ўсё дарэмна.
Уяўленні хлопца аб шчаслівай долі, як і ў дзяўчыны, звязваюцца з выбарам сваёй пары, з выбарам, які адпавядаў бы яго ідэалу жанчыны, a іменна, каб яна была працавітаю, гаспадарліваю і, галоўнае, всрнаю шлюбнаму абавязку: «Каб была добра гаспадыня і харошая дружка і каб хаты пільнавала і другога не кахала».
Маладыя людзі, як правіла, не знаходзілі свайго асабістага шчасця, бо грамадскі ўклад не даваў магчымасці чалавеку наладзіць свой лёс. Аднак не заўсёды ў гэтым віною была тагачасная рэчаіснасць. У песні «Чаму, салавейка, рана не спяваеш?», запісанай М. Федароўскім у пачатку XX ст. на Случчыне, у няўдачах асабістага жыцця хлопец вінаваціць cnee: «Пацяраў я долю праз сваю сваволю». А сваволя вяла маладога чалавека дарожкаю, якую народная мараль заўсёды асуджала сурова і бескампрамісна: «У карчме, у стадоле і ў новай каморы, мёд, віно п ючы, дзевачкам даючы».
У песні «У полі бяроза» ў вусны хлопца, які скардзіцца на «нядоліцу», на тое, што пары не мае, народ укладвае глыбокую філасофскую думку аб сэнсе жыцця чалавека на зямлі, аб тым, якою вялікаю трагедыяй для яго з’яўляецца адзінота. Адзінота асабліва апустошвае душы маладых людзей.