Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
У паслякастрычніцкі перыяд беларуская народная песня пра каханне атрымала другое жыццё ў шматвобразнай творчасці нацыянальных ка.мпазітараў і іх сяброў з іншых савецкіх рэспублік. Песні сталі шырока выкарыстоўвацца ў творах самых разнастайных жанраў: апрацоўка для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна, для хораў а капэла і з суправаджэннем; напевы песень гучаць у сімфанічнай, балетнай і камерна-інструментальнай музыцы. Пры гэтым некаторыя з песень пра каханнс сталі асабліва часта выкарыстоўвацца самымі разнастайнымі кампазітарамі як Беларусі, так і Масквы, Украіны, Літвы, Польшчы.
Першая спроба ў апрацоўцы народных песень пра каханне ў паслякастрычніцкі перыяд была зроблена ў 1922 г. Гэта былі апрацоўкі Тэраўскага, якія ён выдаў у «Беларускім лірніку» — спеўніку на чатыры галасы:
'8 Д. A. А г р е н е в-С л а в я н с к н й. Сборннк песен, нсполняемых в народных концертах Дмнтрня Александровнча Агренева-Славянского, собранных в Росснн н славянскнх землях Ольгою Хрнстофоровной Агреневой-Славянской. М., 1896.
19 Цікава адзначыць, што гэта ж песня была змешчана і ў другім выданні першага выпуску збору «Народні украінські пісні з голосом». Зібрані, споряжені і внданн Олексіэм Гулак-Артемовскнм. Кнів, 1883. № 55.
«А ў садзе рэчанька», «Што за месяц», «Дзе ты, хмелю, зімавау», «За гарамі, за лясамі», «Зялёны дубочак», «Оп, вяду бяду», «Ты, дубочак», «Ці ўсе лугі пакошаны». Аднак гэтыя апрацоўкі былі слабымі і мала ўдалымі. М. Анцаў зрабіў апрацоўку песні «Вецер вее, сонца грэе».
Першае яркае выкарыстанне беларускіх народных любоўных песень у 20-я гады звязана з напевам песні «Устану, устану я раненька». Ен прагучаў у першым беларускім сімфанічным творы — у сімфаньеце «Беларускія малюнкі» М. Чуркіна (1924). Энергічны, быстры, ярка мажорны напеў гэтай песні, якую кампазітар паклаў у аснову галоўнай партыі першай часткі твора, надае музыцы жыццесцвярджальны, прыўзняты характар. Трэба адзначыць, што апрацоўку гэтай жа народнай песні для хору а капэла ў канцы 20-х гадоў стварыў М. Аладаў. Яна пад назвай «ГІроці жаркага сонца» з’явілася адным з перівых выданняў у рэспубліцы (1930).
Дарэчы, другі народны напеў песні «Пайшоў Ясь наш на лужок» гучыць у фінале сімфаньеты М. Чуркіна. Гэты ж напеў у іншым варыянце выкарыстаў М. Аладаў у фінале Другой сімфоніі (1931).
Большая частка апрацовак песень пра каханне напісана для харавой музыкі а капэла. Гэта звязана, відаць, з тым, што беларуская харавая традыцыя — спевы без акампанементу. Сярод вядомых апрацовак беларускіх аўтараў можна назваць: «А ў полі ніўка», «А ў садзе рэчанька» М. Аладава; «А ў полі вярба», «А за ліхімі за марозамі», «Ой ты, цёмная вечарыначка», «Ой, ляцелі гусі», «Ты, дубочак зеляненькі» Я. Цікоцкага; «Каліна-маліна дзесятага году», «Каліна-маліна». «Ты дубочак зеляненькі», «Ляцела зязюля» А. Багатырова; «Ой, у полі дуб» В. Залатарова; «А калі ж той вечар», «А ў полі крынічанька» I. Кузняцова; ьКацілася ды ясная зорачка», «Ой, ды зарадзілі», «Ты, чырвоная каліна» I. Любана; «Кацілася черна галка», «Ой, ляцелі гусі з броду» П. Падкавырава; «А ў лесе на дубочку», «Ляціць сарока», «Рабіна, рабіначка», «Ляцела зязюля» Г. Пукста; «А ў полі вярба» В. Яфімава і інш. У некаторыя хоры а капэла ўключаны партыі саліруючых галасоў. Апрацоўка Я. Цікоцкага «Ці ўсе лугі пакоша-
ны» для двух салістаў і хору нават нагадвае сцэну з оперы:
Ці ўсе лугі пакошаны, Ці ўсе сенажаці?
Пытаецца сын у мацеры, Каторую ўзяці.
Ад аўтара пяе хор.
А ці тую багатую, Што прыгожа ходзіць, А ці тую сіротаньку, Што возьме — усё зробіць?
Багатая няўдалая V садочку гуляла, А бедная сіротанька Тры капы нажала.
Выконваюць саліруючы альт і барытон стрэтным уступленнем галасоў. Другі радок падхоплівае мужчынская група хору. Апошні радок куплета падхоплівае жаночая група.
Выконвае саліруючы барытон. Другі радок паўтарае мужчынская група хору. Апошні радок падхоплівае жаночая група хору.
А ў багатай ды няўдалай Валы ды каровы, А ў беднай ды прыгожай Толькі чорны бровы.
А ў багатай багатыркі Валы паздыхаюцць, А ў беднаіі сіротанькі Броўкі не зліняюць.
Выконвае саліруючы альт. Другі радок паўтарае мужчынская група хору, апошні радок — увесь хор.
Выконвае саліруючы барытон. Другі радок паўтарае мужчынская група хору, а апошні — увесь хор.
Багатая багатырка |
Па воліках плача, I Выконвае ўвесь хор.
А бедная сіротанька (
У карагодзе скача. |
Для хору а капэла стваралі апрацоўкі і рускія кампазітары. Так, вядома пяцічасткавая «Сюіта на тэмы беларускіх народных песень» А. Копасава — твор, прысвечаны Дзяржаўнаму хору БССР (1940). Некаторыя песні былі напеты кампазітару Л. П. Александроўскай. Сярод песень Сюіты ёсць і песні пра каханне: «I туды гара, і сюды гара», «А ў полі вярба», «Ці не быстрая рэчка». Г. Лабачоў выкарыстаў песню «А за ліхімі за марозамі», А. Сапожнікаў — «Ляціць сарока», А. Свешнікаў — «Ой, рэчанька-рэчанька», «А ў полі вярба». Украінскія кампазітары таксама стварылі шэраг апрацовак, напрыклад, А. Кошыц — «Закувала зязюлька», «А ў полі вярба», А. Пашчанка — «Ты, дубочак зеляненькі», Т. Стэльмашук— «А ў полі вярба». Літоўскі кампазітар К. Галкаўскас — аўтар апрацовак «Вылецела галка», «Ці свет, ці світае», «Ой, плылі гусёлкі», «Вецер вее, сонца грэе» і інш.
Амаль для ўсіх з названых твораў — для хора а капэла — уласціва маляўнічае супастаўленне асобных харавых груп, цесная сувязь з тэкстам песні. Адсюль і падкрэсліванне дыялогаў, утварэнне некаторых апрацовак песень па прыкладу батлеечных прадстаўленняў, музычныя сцэнкі. У шмат якіх выпадках у фактуры выкладання харавых партый прыкметны прыёмы гуртавых песень. Гарманічная мова апрацовак простая, хаця і не носіць рысы стылізацыі. Тут маем прыклады ўвядзення ў харавыя партыі храматызмаў, сугуччаў павялічаных і паменшаных трохгуччаў.
Больш непасрэдныя харавыя апрацоўкі, якія чабліжаюцца да народных узораў. Яны створаны нацыянальнымі кампазітарамі спецыяльна для харавых народных калектываў галоўным чынам у 30-я гады — у перыяд іх масавага фарміравання. Большасць з гэтых апрацовак таксама выконваюцца а капэла. Такія, напрыклад, I. Любана «Ой, рэчанька, рэчанька», «Зацвілі садочкі»; Н. Сакалоўскага «Што за месяц», а ў пасляваенны час К. Паплаўскага «Закаці, яснае сонейка», «Зялёны дубочак, шырокі лісточак», «Ляціць сарока», «У полі бяроза»; Г. Цітовіча «Рабіначка», «За гарамі, за лясамі», «Зацвілі садочкі», «Каб я тое знала», «Малады дубочак», «Ой. рэчанька, рэчанька», «Вяне рута», «Ой, да белая бяроза», «А ў 39
лесе на дубочку»; Г. Пукста «А у лесе на дубочку»; I. Сушко «Праз цёмны лясок»; С. Палонскага «Што за месяц», «Вецер вее, сонца грэе».
У такім жа нескладаным выглядзе створаны апрацоўкі для хору і фартэпіяна. Іх першыя спробы адносяцца таксама да 30-х гадоў. Такія апрацоўкі знаходзім сярод твораў А. Клумава «А ў полі вярба», «Ці не быстрая рэчка»; А. Туранкова «Забалела ды мая галованька»; М. Чуркіна «I туды гара, і сюды гара».
У іншым плане выкладаюцца апрацоўкі беларускіх народных песень пра каханне, якія створаны для голасу ў суправаджэнні фартэпіяна (ёсць прыклады з суправаджэннем баяна). У рэспубліцы іх стварэнне пачалося ў 30-я гады, Першыя прыклады знаходзім у А. Багатырова — «Чырвоная каліна», «Ой, ды зарадзілі», «Што за месяц». Гэта апошняя народная песня была апрацавана і іншымі кампазітарамі 30-х гадоў — В. Яфімавым, А. Клумавым, С. Палонскім. Ужо ў пасляваенны час Я. Цікоцкі выкарыстаў сваю апрацоўку песні «Што за месяц» у музычным афармленні спектакля «Паўлінка» ў тэатры імя Я. Купалы. Тут гэта песня выкладаецца голасам у суправаджэнні тэатральнага аркестра.
Рускі кампазітар В. Тарнапольскі, які атрымаў ад спявачкі Ірмы Яунзем гэту песню, апрацаваў яе для канцэртнага рэпертуару ў выглядзе яркіх варыяцый, цікавых сваімі маляўнічымі гармоніямі. У 30-я гады некалькі беларускіх народных песень пра каханне ўключыў у сваю беларускую сюіту рускі кампазітар М. Красеў. Ен выкарыстаў уласныя фальклорныя запісы: «Зялёны дубочак», «Ой, зарадзіла красна, буйна», «Прыляцелі гусі», «Ты, чырвоная каліна». Апрацоўкі зроблены і кампазітарам А. Грачанінавым. Сярод іх—«Зялёны дубочак». К. Галкаўскас для голасу і фартэпіяна напісаў апрацоўку песні «А за ліхімі за марозамі», польскі кампазітар С. Каруза —• «Малады дубочак».
Вялікую цікавасць мае апрацоўка для голасу і фартэпіяна песні «Кацілася чорна галка», якую стварыў у 1954 г. А. Багатыроў. Значную ролю тут адыгрывае акампанемент самастойнага значэння. У вакальную партыю ўводзіцца віртуёзная кадэнцыя. Прынцып выкладання апрацоўкі мае шмат агульнага з харавымі апрацоўкамі гэтага часу. Так, асацыіруючы прыпеў песні з вобразам сокала-пана, кампазітар уводзіць мелодыю прыпеву ў расказ сокала. Вакальная ж кадэнцыя без слоў выражае іронію, якая ў тэксце падкрэсліваецца словамі «Не івая, не твая» (бедная сіротка-галка адвяргае пана-сокала). Мелодыя кадэнцыі носіць насмешлівы характар, хоць яна і блізкая напеву песні.
Пачынаючы з сімфаньеты М. Чуркіна і Другой сімфоніі М. Аладава, да нашага часу з вялікім поспехам выкарыстоўваюцца беларускія народныя песні пра каханне для стварэння твораў буйных форм. У Другой сімфаньеце (1949) М. Чуркін звярнуўся да жалобнай лірычнай тэмы і выкарыстаў напеў песні «Ой, рэчанька, рэчанька». Ен гучыць таксама і ў лірычным цэнтры — «Карагодная» — сімфанічнай «Беларускай танцавальнай
сюіты» (1937) В. Залатарова. Кампазітар захоўвае характэрны размер напеву — 4/4+ 3/4+ 3/4. Асаблівае хараство музыцы надае тут сола габоя на фоне астынатнага суправаджэння струнных інструментаў аркестра. Таксама ў плане карагоднай і ў лірычным аспекце выкарыстан напеў песні «Ой, рэчанька, рэчанька» ў балеце Г. Вагнера «Святло і цені» (1962). Між іншым, і ў балеце, і ў сюіце народнаму напеву дадзена яскравая гарманічная афарбоўка. «Ой, рэчанька, рэчанька» гучыць і ў Дзевятай сімфоніі (1967) М. Аладава.
Беларускія кампазітары неаднаразова звярталіся і да напеву песні «Зялёны дубочак, шырокі лісточак». У шэрагу выпадкаў гэты напеў выступае ў якасці вальсавай тэмы. Вальсам проста так і называецца частка з сімфанічнай «Танцавальнай сюіты» М. Чуркіна (1950). Яна часта выкарыстоўваецца як самастойны канцэртны нумар. У вальсавым руху, інтанацыйна і гарманічна ўзбагачаным, А. Багатыроў выкарыстаў гэты напеў народнай песні ў другой частцы Другой сімфоніі (1946, 1956), пры тым інтанацыі напеву пранізваюць увесь твор і служаць для стварэння новых тэматычных утварэнняў. На працягу сімфоніі гэты напеў гучыць то трагічна, то носіць урачыста-велічны характар.