• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні пра каханне

    Песні пра каханне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 616с.
    Мінск 1978
    91.55 МБ
    Адлятае сакохічак, адлятае,
    Пакідае сакаліну, пакідае.
    Ой, вярніся, саколічак, ой, вярніся, He вернешся, саколічак, азірніся.
    Я на тваё шэра пер е нагляджуся I табою, саколічак, нацяшуся.
    Шматразовыя паўторы дзеясловаў «адлятае», «пакідае», «вярніся», якія стаяць у пачатку і канцы радкоў, ствараюць асобую, інтанацыйнадынамічную настраёвасць, узмацняюць дзеянне, завастраюць увагу на падзеі, падкрэсліваючы яе выключную значнасць. Верш своеасабліва ўспрымаецца і зрокава. Е.н як бы славесна арнаментаваны: паўтор назоўніка «саколік» у сярэдзіне кожнага радка, аблямаванага дзеясловамі-паўторамі, утварае нешта накшталт прошвы-манішкі, вышытай словамі-вобразамі. Уступ-паралелізм, што расказвае пра сімвалічных птушак, эмацыянальна моцна зараджаны, і, галоўнае, вельмі адухоўлены, ачалавечаны гэтыя птушкі. Ужо само слова «сакаліна» стварае «чыста» чалавечы настрой і робіць зусім празрыстай паэтычную ўмоўнасць, дэшыфруе сэнс традыцыйнага сімвала. Вобразная і эмацыянальная ўступная частка песні — гэта мініяцюрная уверцюра, у якой праслухоўваецца пазначаны пункцірна асноўны матыў твора і даецца адпаведная настройка для ўспрыняцця яго зместу. Аднак аналаг, якім з’яўляецца другая частка песні, не капіруе слепа схему-паралелізм, а ідзе далей, адкрывае новыя вобразы, паглыбляе змест і ідэю твора:
    Ой, вярніся, мой міленькі, ой, вярніся, He вернешся, хоць разочак азірніся.
    Я табою, мой міленькі, нацяшуся I на тваё бела ліца нагляджуся А я спішу тваё ліца на паперы, Пакладу яго з сабою на пасцелі. Сярод ночкі, як прачнуся, прыхінуся, А назаўтра чуць святочак наплачуся.
    I заключным мінорным акордам гучаць зноў першыя радкі:
    Адлятае саколічак, адлятае, Пакідае сакаліну, пакідае.
    Як бы мы ні паглыбляліся ў аналіз песенных тэкстаў, як бы падрабязна, скрупулёзна ва ўсіх дэталях ні разглядалі асноўныя вобразы і матывы твораў, элементы паэтыкі, нашы ўяўленні аб песні заўсёды будуць далёка няпоўнымі, а падчас аднабаковымі ці скажонымі. Песня таму называецца песняй, што яна спяваецца. Іншы.мі словамі, галоўнаю жанраваю адзнакай песні, яе асаблівасцю, адметнай якасцю з'яўляецца мелодыя. Мелодыя — гэта крылы песні. I ад таго, якая мелодыя, залежыць яе лёс.
    Музыка — важны выяўленчы сродак, яна нясе вялікую мастацка-ідэйную нагрузку — раскрывае не толькі змест верша, яго вобразаў, але ўэмацняе, паглыбляе гэты змест і гэтыя вобразы, выяўляючы паэтычную падаснову вершаванага радка. Возьмем, напрыклад, тэкст шырокавядомай песні «Туман ярам, ярам-даліною». Як і ў большасці іншых лірычных песень, сюжэт даволі просты, без якой-небудзь займальнай ці драматычнай (як, напрыклад, у баладах) калізіі, якая магла б заінтрыгаваць. Апавядаецца пра звычайную ў сялянскім побыце гісторыю: у даліне-яры стаіць туман, з-за якога нічога не відаць, апрача зялёнага дуба, пад якім знаходзіцца крыніца. Дзяўчына чэрпае ваду і незнарок упускае вядро. У роспачы просіць ёй дапамагчы. На трывожны голас дзяўчыны адгукаецца малады хлопец, які абяцае дастаць вядзерца і гатовы жаніцца з дзяўчынай. Зразумела, пераказваючы прозай сюжэт песні, мы разбурылі яе верш. Аднак у тым і ўвесь сакрэт народнай песнятворчасці, што безыменны кампазітар у просценькім вершы ўбачыў, адчуў тое, што дало магчымасць стварыць музыку, якая, сінтэзаваўшыся з тэкстам, зрабіла мастацкі песенны шэдэўр. Моваю мелодыі песня «Туман ярам. ярам-даліною» перадала не выказанае да канца словам перажыванне і хвалязанне закаханых сэрцаў. Шырокая і павольная элегічная нота выносіць на паверхню паслядоўна, радок за радком падзейнасць, здабываючы з глыбінь іх новыя нюансы пачуцця, надаючы карціне цэлую гаму фарбаў, што перадаюць найтанчэйшыя зрухі душэўнага памкнення маладых закаханых. Прыём паўтору кожнага радка замаруджвае разгортванне сюжэта, тым самым яшчэ болей акцэнтуючы ўвагу на прадмеце расказа.
    Нам шмат разоў даводзілася чуць народную песню ў выкананні прафесійных майстроў вакалу, капэл і ансамбляў і заўсёды здавалася, што песня нейкая не тая, ёй нечага не хапае. Яна іначай, нясмела, не на ўсю сілу і
    моц, не ва ўсёй сваёй першароднасці, непрыхарошанасці, непаўторнай прывабнасці гучала нават у выкананні нарэдных фальклорна-этнаграфічных хораў на эстрадных гарадскіх сцэнах у час розных аглядаў мастацкай самадзейнасці і на тэлевізійных павячорках. Песні, як мы заўважылі, не хапае шырыні і вышыні палёту — роднай стыхіі, натуральнасці быцця. Справа ў тым, што народная песня, як правіла, (а каляндарная асабліва) выконвалася пад адкрытым небам. Акаляючая прырода — буйная квецень садоў і стракаты дыван лугавых кветак, зялёны пошум сасновага бору і глухі бег жытнёвых хваль, тонкая нітачка напеву самотнага жаўрука ў небе і срэбразвонная трэль салаўя ў росных кустах ажыны, барвовыя сполахі неба пасля заходу і выбеленая касмічным холадам поўня з вясёлым карагодам зорак, зіма і лета, восень і вясна — усё неспарэдна, самым актыўным чынам уплывала на ўсю вобразна-мастацкую фактуру песні, на стварэнне яе слоў і музыкі. Таму калі песня абуджае свой голас, ёй суладна рэзаніруе прырода, ствараючы дзівосны акустычны эфект...
    «Любоўныя песні,— як слушна піша Н. С. Гілевіч,— складаюць адну з прыгажэйшых жамчуговых нанізак у беларускай народнай лірыцы» Гэтыя песні — вянок, сплецены з найпрыгажэйшых і найдухмянейшых кветак пазаабрадавай лірыкі.
    Праходзяць эпохі, мяняюцца пакаленні, чалавечыя фармацыі, але вечным застаецца на зямлі каханне, бо без кахання грамадства перасіала б існаваць. Гэтыя песні ўспрымаюцца як велічны гімн самаму прыгожаму і высокаму чалавечаму пачуццю, якое ачышчае душы людзей, робіць іх узвышанымі і натхнёнымі. Натхненне — бадай самае дакладнае слова, якое вызначае сутнасць песень пра каханне.
    * * *
    Пры падрыхтоўцы тома мы сустрэліся з пэўнымі цяжкасцямі. Адна з Іх — кампаноўка матэрыялу. Класіфікацыя і сістэмаі ызацыя песень пра каханне, як і ўсёй пазаабрадавай лірыкі, складаная і нераспрацаваная праблема ў нашай фалькларыстыцы. Калі ў каляндарнай і сямейна-абрадавай паэзіі сістэматызацыя падказваецца абрадавай канвой, то лірыку кахання можна класіфікаваць толькі па тэматычнаму прынцыпу. У ёй асабліва выразна выступаюць дзве тэмы — каханне дзяўчыны і каханне хлопца.
    У межах кожнай гэтай тэмы можна вылучыць у сваю чаргу падтэмы. Але цяжкасць упарадкавання заключаецца яшчэ ў паслядоўнасці размяшчэння тэматычных груп і ў размеркаванні тэкстаў па гэтых групах, бо нярэдка выявіць тэму твора або яго дамінуючую тэматычную лінію немагчыма. Нарэшце, шэраг тэкстаў з’яўляецца шматзначным па зместу, і іх можна ў аднолькавай меры аднесці і да песень дзяўчыны, і да песень хлопца. Усё гэта не засцерагае ад магчымых суб’ектыўных момантаў. Аднак у
    2	Н. С. Г і л е в і ч. Наша родная песня. Мн., 1968, с. 125.
    класіфікацыі і сістэматызацыі пазаабрадавай лірыкі, пададзенай у гэтым томе, нам, здаецца, удалося знайсці аптымальны варыянт упарадкавання матэрыялу.
    Дзеля таго, каб у шырокага чытача захавалася цэльнасць уражання ад песень, каб само каханне ў яго свядомасці заставалася як радасць чалавечага быцця, раздзел пра вернасць мы выносім у канец кнігі. Нам уяўляецца, што гэта невялікае адступленне ад прынятага прынцыпу, лагічна і псіхалагічна апраўдаецца.
    Матэрыялы падаюцца ў сучасным правапісе і ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі, распрацаванай у ІМЭФ АН БССР. Там, дзе магчыма, упарадкавана строфіка песень.
    Навукова-тэхнічную работу выконвалі В. I. Скідан, С. Т. Бахмет, У. А. Васілевіч.
    Зорачкэй (*) адзначаюцца тэксты, да якіх пададзены ноты.
    I.	К. Цішчанка
    АБ НАПЕВАХ БЕЛАРУСКАЙ НАРОДНАЙ ПЕСНІ ПРА КАХАННЕ
    Беларускія народныя песні пра каханне, якія раскрываюць багаты свет душэўных перажыванняў і пачуццяў чалавека, у музыцы строгага стылістычнага дзялення на жаночыя і мужчынскія не маюць, бо пераважна іх выконваюць дзяўчаты. He існуе і межаў іх распаўсюджання, не абмежаваны яны і календаром. Лірычныя песні, што ўвабралі ў сябе значную колькасць стылістычных рыс, уласцівых каляндарным і сямейна-бытавым песням сялянскага фальклору і гарадскога раманса, нельга вызначыць аднасэнсава. Напевы гэтых песень патрабуюць вельмі ёмістай характарыстыкі іх дыяпазону, ладавай і рытмічнай пабудовы, асаблівасцей фактуры шматгалосся.
    Перш за ўсё, трэба адзначыць, што з усіх разнавіднасцей беларускай народнай песні больш цесная сувязь паміж напевам і тэкстам назіраецца менавіта ў лірычных песнях. Асабліва часта гэта датычыцца першага куплета тэксту. Адсюль — групавое замацаванне тэкстаў да аднаго напеву амаль не выяўляецца, наадварот, некалькі варыянтаў напеваў да аднаго тэксту—з'ява нярэдкая і сведчыць аб меладычным багацці народнай фантазіі. Так, групавое замацаванне варыянтаў напеваў да аднаго тэксту песні сустракаем сярод запісаў з фондаў Інсіытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР (1098, 1113) — № 183, 184. Тое :к самае знаходзім у папулярнай песні «Ой, рэчанька, рэчанька», якая ў Анталогіі 1 (№ 138, 138а) і ў зборы М. Чуркіна 2 (№ 96) гучыць па-рознаму — № 8. 8", 8а. Розныя напевы існуюць і для не менш папулярнай песні «Ой, развілася зялёна дубрава», змешчаных у зборы М. Чуркіна 3 (№ 83) і ў Анталогіі (№ 162) — № 31, 31а; для песні «Забалела галованька» са збораў Р. Шырмы4 (№ 28) і Анталогіі (№ 135) — № 85 і 85а; для песні «Туман, туман пры даліне» — у Анталогіі (№ 350а), у зб. М. Чуркіна (1949, № 49) і А. Грыневіча5 (№ 4) — № 108. 108", 108а;
    1 Анталогія беларускай народнай песні. Укладанне, прадмова і каментарыі Г. Цітовіча. Мн., 1975.
    2 Беларускія народныя песні. Запіс М. Чуркіна. Мн.. 1959.
    3 Н. Ч у р к і н. Беларускія народныя песні і танцы. Мн., 1949.
    4 Беларускія народныя песні. Запіс Р. Шырмы, т. 1. Мн.. 1959.
    BieTaruskije piesni z notami. Sabrau i wydau A. Hryniewic. Pieciarburh, 1910.
    у двух варыянтах прыводзіцца ў фондавых запісах ІМЭФ АН БССР песня «Ой, на гары жыта» — № 216, 216"; песня «Ты дубочак зеляненькі» мае тры варыянты ■—№ 96, 96", 96/z/; шэраг варыянтаў напеваў да песні «Чарнаморац» прыводзіць В. Ялатаў ° і г. д. Ва ўсіх выпадках напевы адрозніваюцца адзін ад другога мелодыяй, ладавай асновай, а некаторыя з іх розныя па сваёй рытміцы і нават пабудове.
    Нягледзячы на тое што песні пра каханне займаюць значнае месца ў фальклоры беларускага народа, запісваць іх напевы пачалі даволі позна і яшчэ пазней сталі выдзяляць самастойныя раздзелы збораў. У сучасны момант большая колькасць песень пра каханне змешчана ў першым томе збора Р. Шырмы «Беларускія народныя песні» — 165 напеваў. У «Анталогіі» Г. I. Цітовіча надрукавана 70 напеваў, у зборы М. Чуркіна 1949 г.— 18, 1959 — 23. Э. Ледаховіч 7 дае 13 узораў.