• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні пра каханне

    Песні пра каханне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 616с.
    Мінск 1978
    91.55 МБ
    У кантаце А. Багатырова «Беларусь» (1949) інтанацыі напеву «Зялёны дубочак» гучаць у першай і апошняй частках твора і развіваюцца. Да гэтага напеву звярнуліся Д. Камінскі ў Другім фартэпіянным канцэрце (1953) і ў канцэрце для двух цымбалаў (пабочная партыя), Л. Абеліёвіч— у фінале Першай сімфоніі (другая тэма, 1962), Я. Глебаў—у Другой сімфоніі (1963), М. Аладаў — у Варыяцыях і Скерцо для секстэта медных духавых інструментаў.
    Вялікую папулярнасць у беларускіх кампазітараў атрымаў таксама напеў песні «Ты, чырвоная каліна». Ён гучыць у сімфанічнай «Беларускай сюіце» А. Туранкова (1933), у Першай сюіце Г. Пукста, у другой частцы Першай сімфоніі Я. Цікоцкага (1929), у канцэрце для голасу Я. Глебава, у вальсе М. Чуркіна з «Танцавальнай сюіты». Інтанацыі песні «Ты, чырвоная каліна» гучаць і ў оперы Я. Цікоцкага «Міхась Падгорны» (1937). Яны характарызуюць галоўнага героя, сімвалізуючы яго абяздоленасць: гучаць то ў міноры, то ў мажоры — лірычна, патэтычна і нават гераічна. У гэтай жа оперы выкарыстаны напевы такіх песень пра каханне, якія па сваёй ідэйна-эмацыянальнай накіраванасці блізкія оперным эпізодам. Такі напеў песні «Сягоння я тута» з развітальнага дуэта Міхася і Марысі (I дз.) і з арыі Марысі (II дз.), звязаны з успамінамі аб разлуцы.
    3 ліку напеваў, якія выкарыстаны ў творах беларускіх кампазітараў, трэба адзначыць «Ой, зарадзіла красна, буйна», што гучыць у другой сімфоніі Г. Пукста (I частка, 1940), і Уверцюры-фантазіі В. Залатарова (1942). У абодвух творах ім характарызуецца беларускі пейзаж. Я. Глебаў выкарыстаў яшчэ напеў песні «Ці свет, ці світае» ў абмалёўцы Баміра з балета «Выбранніца» (1969), «А ў полі вярба» — у Канцэрце для голасу;
    П. Падкавыраў — напеў песні «Ці свет, ці світае» ў фінале Другой сімфоніі (1947), «А ў полі крынічанька, відна дно» — у Квінтэце (1946). У першай частцы твора гучаць толькі асобныя інтанацыі напеву, поўнасцю — у канцы.
    А. Багатыроў у сімфанічнай сюіце на тэмы беларускіх народных песень (1948) выкарыстаў напеў «Вецер вее, сонца грэе»; Я. Цікоцкі ў другой частцы Трэцяй сімфоніі (1948) — «А ў полі вярба нахілёная»; М. Аладаў— у санаціне для фартэпіяна — «Што за месяц». Гэты напеў даецца як тэма з варыяцыямі (пабочная партыя санатнай формы). Яны гучаць то ў плане спакойнага народнага харавога выкладання, то ўсхвалявана і напружана з ускладненнем фартэпіяннай фактуры. Напеў песні «Што за месяц» гучыць і ў Дзевятым струнным квартэце (1962) М. Чуркіна
    Беларуская народная песня пра каханне зойме ганаровае месца і ў творчасці маладых кампазітараў, якія пад уплывам так званай «новай фальклорнай хвалі» вельмі зацікавіліся фальклорным меласам.
    Заўвагі: 1. Справа пры нотных прыкладах абазначаны нумары тэкстаў. Нумары напеваў са штрыхамі (напрыклад, № 8", № 96")— варыянты песень, поўны тэкст якіх у томе не прыводзіцца, а нумары з літарамі а, б, в — варыянты з поўным тэкстам. Да нотных прыкладаў (№ 156—222) поўныя тэксты песень таксама не падаюцца.
    2.	Прыведзеныя тут беларускія народныя песні пра каханне ўзяты з розных публікацый, з архіўных фондаў ІМЭФ АН БССР, а таксама з асабістых архіваў асобных фалькларыстаў. Першая лічба — нумар напеву дадзенага тома, а лічба ў дужках — нумар таго выдання, адкуль узяты
    прыклады.
    Анталогія —№ 1 (118), 4 (120), 5 (117), 8 (138), 8" (138а), 9а (185), 10 (134), 14 (140), 19 (126), 21а (161), 24а (184), 25 (137), 30 (174), 31а (162), 34 (150), 37 (123), 40 (1), 42 (113), 45 (194), 47 (182), 51 (144), 54 (145 — выд. 1968), 61 (122), 62 (132), 63 (119). 69а (142),	72а	(179), 73 (178), 76 (136), 77б (181),	80 (165), 84	(157).
    85а (135),	86 (125), 87 (172), 90 (131), 96 (159), 99 (156),	100	(155),
    101 (158),	104	(143), 107 (173), 108 (350а), 109б	(153),	114	(149),
    115 (170),	116	(168), 126 (166), 129 (251), 130	(167),	140	(147),
    141 (164), 142 (176), 143 (186), 146 (121), 147 (146), 148 (163), 154 (151), 163 (201).
    Бычко-Машко — № 11 (13), 16 (15), 78 (24), 89б (3).
    Гарэцкі і Ягораў — № 2 (239), 3 (217), 71в (251), 89а (252), 102 (250), 103 (278), 149 (191).
    Грыневіч —№ 71а (5), 83а (2), 108а (4).
    Грыневіч і Зязюля — № 109 (4), 112 (5).
    Захарава —№ 18 (с. 203), 27 (с. 204), 123 (с. 201), 124 (с. 208)'.
    Здановіч — № 82 (26).
    Кольберг — № 150 (506), 169 (499).
    Куба — № 75 (108), 182 (105).
    Ледаховіч — № 9е (51), 12 (9), 21 (2), 35 (38), 50 (4а), 58 (27), 79 (29), 109в (7), 134а (6), 151 (49), 155 (1), 168 (39).
    Мажэйка —№ 197 (14), 204 (18), 205 (23), 206 (28), 207 (92), 208 (94), 209 (78).
    Мухарынская — рукапісны архіў АФК, ф. 10, воп. 5 — № 196, 199, 202, 218", 218'".
    Сербаў —№43 (с. 155), 105 (с. 164).
    Тэраўскі — № 77 (23).
    Федароўскі — том V — № 131" (398), № 137 (167), 138 (185), 145 (558), 152" (509), 170 (96), 171 (114), 172 (180), 173 (85/279), 174
    (355), 175 (384), 176 (407), 177 (411), 178 (414), 179 (489), 180 (507); том VI— 181 (1400).
    Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, расшыфроўка В. Каламійцавай — Ф. 20, воп. 71—№ 167 (ст. 4, № 417).
    Ф. 20, воп. 73—44" (ст. 95, № 1163), 96" (ст. 49, № 1116), 96'" (ст. 87, № 1156), 146" (ст. 21, № 1062), 167 (ст. 71, № 417), 180" (ст. 16а, № 1061), 183 (ст. 84, № 1098), 184 (ст. 184, № 1113), 185
    (ст. 99, № 1164), 186 (ст. 48, № 1097), 187 (ст. 60, № 1109), 188 (ст. 97, №	1151),	189	(ст. 33,	№ 1055),	190	(ст.	8,	№	1057),	191	(ст.	86,
    №	1162а), 192 (ст. 49, №	1118),	193	(ст.	84,	№	1101),	194	(ст.	84,
    №	1110),	195	(ст.	99,	№	1165),	198	(ст.	21,	№	1058),	200	(ст.	82.
    №	1103),	201	(ст.	90,	№	1157),	203	(ст.	81,	№	1105),	210	(ст.	81,
    №	1106),	211	(ст.	46,	№	1114),	212	(ст.	91,	№	1152)	213	(ст.	91,
    №	1154),	214	(ст.	76,	№ 1158),	215	(ст.	87,	№	1160),	216	(ст.	86,
    №	1153),	216"	(ст.	49,	№ 1111),	217	(ст.	8,	№	1060),	218	(ст.	47,
    №	1096),	219	(ст.	82,	№ 1107),	220	(ст.	49,	№	1117),	221	(ст.	84,
    № 1099), 222 (ст. 87, № 1159).
    Цітовіч — рукапісны архіў АФК, ф. 10, воп. 3-—№ 17, 113, 135а, 153, 164.
    Цітовіч — Беларускія народныя песні для двух галасоў — № 165 (с. 15).
    Чуркін, 1949 — № 8а (96), 15а (86 — рэдакцыя Г. Цітовіча), 31 (83), 64 (94), 65 (95), 66 (97), 67 (90), 68 (91), 69 (92), 106 (84), 139 (82).
    Чуркін, 1959 —№ 5а (35), 9в (30), 13 (32), 24" (33), 44 (52), 49 (31), 53 (40), 56 (51), 70 (50), 74 (48), 88 (39), 98 (38), 108" (49). 125 (43), 127 (45). 129в (42), 134 (41), 144 (37), 166 (47).
    Шырма — № 6 (102), 7 (62), 9б (17), 20 (154), 22 (101), 23 (21), 24 (71), 26 (88), 28 (127), 29 (22), 32 (8), 33 (47), 36 (143), 38 (50), 39 (138), 41 (123), 46 (33), 48 (137), 52 (27), 55 (2), 57 (147), 59
    (134), 60 (87), 71 (18). 79в (121), 81 (29), 85 (28), 91 (94), 92 (6), 93 (13a), 93a (14), 94 (145), 95 (63), 97 (65), 98" (124), 109a (3a), 110 (148), 111 (146), 117 (51), 118 (76), 119 (20), 120 (59), 121 (82), 122 (46), 132 (92), 133 (163), 136 (114), 156 (9), 157 (10), 158 (32), 159 (52), 160 (91), 161 (99), 162 (153).
    Янчук — № 128a (106).
    3.	У сувязі з тым, што ў кожным з названых збораў па-рознаму даюцца натацыі, паказальнікі тэмпаў (метраном), тэрміналогія, намі прыведзены да адзінства абрысы нот, перакладзены назвы тэмпаў з польскай мовы на беларускую (італьянскія назвы пакінуты без змен). Напевы seo­pay О. Кольберга, А. Грыневіча не маюць тэмпавых паказальнікаў, а ў М. Федароўскага асобныя тэксты песень не супадаюць з запісамі напеваў.
    С. Г. Нісневіч
    КАХАННЕ
    ДЗЯЎЧЫНЫ
    ЗНАёМСТВА. ЖАДАННЕ СУСТРЭЧЫ
    1.	Ой, РАБІНАЧКА*
    — Ой, рабіначка, Ты зялёная, Ой, калі ж ты ўзышла, Калі вырасла?
    — Я вясною ўзышла, Летам вырасла, На высокі цярэм Пахілілася.
    — Ой, дзяўчыначка, Ты прыгожая, Дзе ты, красна, расла, Гадавалася?
    — Я у мамкі расла, Гадавалася,
    Як вішэнька ў саду Красавалася.
    — Ты, дзяўчына, скажы, He утоівай, Скажы праўданьку ўсю, Дзе ўзяла красу?
    — Я спаткала красу У зялёным лясу, У зялёным лясу Пад рабіначкай.
    — А дзявочу красу He знайсці ў лясу, He знайсці, не купіць, Ды прыгожай быць!
    2.	ЯК 3-ПАД КАМЕНЯ, I 3-ПАД БЕЛАГА *
    Як з-пад каменя, і з-пад белага Там цячэ рэчка, рэчка быстрая, Рэчка быстрая, вада чыстая. Як на той рэчцы мост калінавы, Мост калінавы, куст ракітавы. Як пад тым кустом дзеўка мылася, Дзеўка мылася, румянілася. На гару ўзышла — станавілася, Красатой сваёй йна дзівілася: — Красата мая — жысць дзявоцкая, Замуж я пайду — красату згублю, Красату згублю — мужа нажыву.
    3.	ТЫ СЯЛО MAE, СЯЛО НОВАЕ *
    Ты сяло маё, сяло новае, 1 Сяло новае, ўсё кляновае! Ой ты чым, сяло, прыукрашана, Ці калінаю, ці малінаю, А ці чорнаю смародзінаю? Прыукрашана сяло рэчкаю, Сяло рэчкаю ды ўсё быстраю.
    У гэтай рэчаньцы дзеўка мылася, На красу сваю любавалася: — Ты каму, краса, ты дастанешся, А ці стараму, а ці маламу, А ці роўнаму, разудаламу?
    Калі стараму — ў чабатах насіць, Калі маламу — у лапцях насіць, Калі роўнаму — у вянцэ насіць.
    4.	А У ЧЫСЦЕНЬКІМ ПОЛІ СТАЯЛА БЯРОЗА
    А ў чысценькім полі стаяла бяроза, А пад той бярозай вісіць калыбеля,
    1 Першы радок паўтараецца.
    А ў той калыбелі калышуцца дзеўкі, Калышуцца дзеўкі, красныя паненкі.
    А я, маладая, туды паглядзела, Туды паглядзела, гуляць захацела.
    Пайшоў мяне татка адтуль праганяці, Набіў мяне татка ды шаўковай пужкай.
    А я з таго бою ні піла, ні ела, Hi піла, ні ела, нядзелю хварэла.
    А ў чысценькім полі стаяла бяроза,
    А пад той бярозай вісіць калыбеля,
    А ў той калыбелі калышуцца дзеўкі, Калышуцца дзеўкі — красныя паненкі,
    А я, маладая, туды паглядзела, Туды паглядзела, гуляць захацела.
    5.	ДАЛІНА, ДАЛІНА
    Даліна, даліна, На даліне сосна.
    He для цябе, хлопец, Такая выросла.
    Даліна, даліна, На даліне яма.
    He для цябе, хлопец, Гадавала мама.
    Гадавала мама Для сваёй карысці, А ты такі, хлопец, Вельмі ганарысты.
    Даліна, даліна, На даліне студня. Закахацца проста, Расставацца трудна.
    Свеціць месяц, свеціць, Звёзды памагаюць. Яшчэ мае вочкі Любосці не знаюць.
    6.	КАЛІНА-МАЛІНА
    Каліна-маліна, Галлё паламана.
    Ой, кажуць мне людзі, Што я малявана.
    Я не малявана, Такая ўжо з роду, Што ў майго татанькі Добрая выгода:
    Калодзезь на двары, Вядзёрка на ключы.
    Добра, весяленька, Па вадзіцу йдучы.
    Мілы за вядзерка, А я за другое.
    Пойдзем прынясема Вадзічкі абое.
    7.	У НЯДЗЕЛЬКУ РАНЕНЬКА НА ЗАРЫ