• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні пра каханне

    Песні пра каханне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 616с.
    Мінск 1978
    91.55 МБ
    Многімі матывамі песні хлопца пераклікаюцца з песнямі дзяўчыны. Яго таксама палохае шлюб без кахання, бо з нялюбай жонкай «вячэрачка нясмачна, раз.мовачка не ціха». Ен таксама звяртаецца за парадаю, як жыць, да маці. Маці дае мудрыя парады, раіць быць сур’ёзным і разважлівым, не рабіць лёгкадумных учынкаў. Яна хоча бачыць роднае дзіця шчаслівым.
    У песні «Ой, знаці, знаці, хто не жанаты» адстойваецца прынцыповая норма народнай маралі, згодна з якой сапраўднае месца чалавека ў грамадстве павінна быць падмацавана яшчэ сямейнымі абавязкамі. У такім святле паўстаюць перад намі погляды маці-парадніцы, занепакоенай паводзінамі сына.
    Сярод песень, прысвечаных каханню хлопца, знаходзім нямала твораў элегічнага характару. Вялікаю эмацыянальнаю сілаю прасякнута тэма няспраўджанага кахання:
    А дзе ж тая крынічанька,
    Што голуб купаўся,
    А дзе ж тая дзяўчыначка, Што з ёю кахаўся.
    А ўжо тая крынічанька
    Травою зарасла, А ўжо мая дзяўчыначка Даўно замуж пайшла.
    Гэта радкі з шырока вядомай песні, якая мае шматлікія варыянты. У адным з іх («Забалела галованька»), запісаным народным . артысіам СССР Р. Р. Шырмам у 1932 г. у в. Шакуны на Пружаншчыне ад бацькі Рамана Шырмы, лірычны герой разлуку з каханай, што выйшла замуж за другога, успрымае як вялікую жыццёвую драму, як страту самага дарагога, што ў яго было, бо расставанне з любай дзяўчынай — гэта не толькі страта кахання, гэта страта нечага значна большага, сірата чалавека, з якім звязваліся планы на будучае, намеры будаваць сумеснае жыццё.
    Са стратай кахання для хлопца траціць свой сэнс і каштоўнасць усё, што мела дачыненне да гэтага самага найвысокага пачуццёвага праяўлення чалавечай душы. Яму цяпер ніколькі не шкада ні каня, на якім ездзіў да дзяўчыны, «ні воза, што, ездзячы, паламаў, ні боцікаў, што, ходзячы, патаптаў, ні пярсцёначкаў, што, любячы, дарыў».
    Каханне і разлука, як жыццё і смерць, ходзяць поруч. Тэме разлукі, нявернасці і здрады прысвечана багата песень.
    Ніводзін з песенных матываў пазаабрадавай лірыкі не ўвабраў у сябе столькі чалавечага болю, суму і жалю, як матыў нявернага кахання. Чорным ценем услед за каханнем крочыць здрада, як бы цікуючы зручнага моманту, каб азмрочыць чалавечую радасць, разбурыць людское шчасце. Ахвярамі здрады становяцца часцей за ўсё натуры даверлівыя і нявопытныя. Маладая дзяўчына не можа не паверыць у шчырасць слоў хлопца, што клянецца ў каханні, гатовы пасці на калені нават перад яе маці. Трапяткое дзявочае сэрца даверліва расхінаецца перад запэўніваннямі-клятвамі закаханага малойца. I ўсё ж сумленне яе трывожыць непакой:
    Скажы, мілы, праўду,
    Ці ты мяне любіш, Ці ты мяне любіш, Ці з мяне смяешся,
    Нявернасць хлопца глыбока раніць сэрца дзяўчыны, выклікаючы ў яе душы горкую крыўду, пачуццё прыніжэння і абразы. У той жа час яна пратэстуе і нават спрабуе помсціць за нанесены боль і знявагу ў лепшых пачуццях. Праўда, яе помста — не расправа з крыўдзіцелем, а своеасаблі-
    вая форма пакарання, выбраная душою чыстаю і высакароднаю. Яна збіРаеЦЦа абярнуцца шэраю зязюлею і прытаіцца ў кустах каля дарогі, па якой будзе ехаць вянчацца з другой яе любы:
    Я ў кусціку таргануся —
    Кусцік зашатаецца, Коніч.ак спужаецца, Мой міхенькі зваліцца. Мой міленькі зваліцца, Аб зямлю ударыцца.
    Яе крыўда ўзрастае ад усведамлення таго, што іак шчыра верыла хлопцу, аддана кахала, дзеля яго нічога не шкадавала, старалася ўлагодзіць, чым магла, нават яму «кашулечку беленька мыла, у сінім моры паласкала». Але на шляху да яе асабістага шчасця стала іншая — і ўсё, што так старанна бераглося, засцерагалася, раптам рухнула, а з ім усе надзеі і планы. Дзяўчыне не верыцца, што яе марам не суджана здзейсніцца. Ей здаецца, што адбылося нешта неверагоднае, невераемнае, і яна недаўменна задае сама сабе пытанне:
    Ці ж я не такая, Як і тая другая,—• Я й харошая, Я й прыгожая. Толькі доля ліхая.
    Няўдалае каханне глыбока траўміруе дзяўчыну душэўна. Перадаючы агульную карціну псіхічнага стану чалавека, песня як бы ў фокусе трымае малейшыя зрухі яго душы. Якімі выразнымі шірыхамі накіданы вобраз спакутаванай перажываннямі дзяўчыны, у якой «галованька склапацілася», «вочкі светлыя змітусіліся», «ручкі беленькія апусціліся», «ножкі бягучыя падламаліся». Ацэначны момант чалавека ў сферы маральных паводзін выяўляецца праз прызму этычнага кодэксу народа, асабліва акцэнтуецца ўвага на гуманістычным пачатку. Песня пра каханне як бы заклікае маладых людзей быць асцярожнымі, добрымі сэрцам, чулымі і спагадлівымі ў адносінах да тых, каго ўжо аднойчы доля абышла: «Сіроцкія слёзы дарам не мінаюць: на бел камень пападаюць — камень разбіваюць».
    Кволая і безабаронная істота, дзяўчына — самае большае, на што можа пайсці, зводзячы рахункі са сваім няверным каханым,— гэта паслаць праклён у яго адрас. I тут яна знаходзіць словы злосныя і балючыя: «Каб здурэў мой мілы, паляцеў па полі, баяліся б людзі, пужаліся б коні». Або:
    Зламі, конік, нагу вараную, Скруці, мілы, галаву змянную, Скруці, мілы, галаву змянную, Як ты змяніў мяне, маладую.
    Разлука з каханым малюецца як самас вялікае гора, як трагедыя. Трагедыйнасць гераіні падкрэсліваецца шырока разгорнутымі і вобразнымі параўнаннямі:
    Разлучылі нас з табою, Як рыбачку з вадою. Цяжка рыбцы без вадзіцы, Так мне, беднай маладзіцы, Цяжка рыбцы на пясочку, Так мне, беднай, без дружочка.
    Наогул у песнях пра каханне карціна разлукі надзвычай насычана параўнаннямі, дакладнымі і высокапаэтычнымі:
    Як мы кахаліся, як голубы ў пары, Цяпер разыйшліся, як цёмная хмара. Як мы кахаліся, як голубы ў стрэсе, Цяпер разыйшліся, як ягады ў лесе.
    3 дапамогай параўнання, часта нечаканага ў сваім супастаўленні, падкрэсліваецца вялікая, усёпераадольная сіла кахання, якая можа ўваскрашаць мёртвае; развітанне ж забівае самае моцнае і здаровае, што ёсць на зямлі.
    Калізіі кахання ў пазаабрадавай лірычнай песні падаюцца ў цеснай сувязі з акаляючай прыродай, якая выступае не проста фонам ці старончім сведкаю складаных узаемаадносін, а блізка, «асабіста» суперажывае радасць і бяду закаханых:
    Як мы, сэрца, любіліся, Сухі дубы развіліся. Любіціся перасталі — Зялёныя сохнуць сталі.
    Аднак страшная не сама па сабе разлука, выкліканая няверным каханнем, а болей за ўсё здрада, калі жорстка ашукваецца чалавечы давер. Маладая дзяўчына марыла аб сваім шчасці-каханні, і калі яно абзывалася, спяшалася яму насустрач, ішла, часцей, асцярожна і нясмела, бо палохалася нязведанага. Аднак асцярожнасць і баязлівасць не збераглі яе і таму, што нельга было не даверыцца, не паверыць у шчырасць хлапечых слоў і запэўніванняў. I вось за даверлівыя сустрэчы даводзіцца дорага заплаціць — знявагай чыстага і святога пачуцця. Між іншым, гэта тэма раскрываецца праз сімвалічны вобраз «страты вянка».
    Зняслаўленая і асмяяная казаком ці ўланам перад бацькамі, родам і вёскай, яна застаецца засмучанаю, гаротніцаю, застаецца «ні дзеўкаю, ні ўдавою».
    Я й пасцельку ручанькамі абняла:
    Да чаго ж гэта любоў давяла!
    Левай ручкаю калысачку калышу, Правай ручкай я лісточкі напішу.
    Горкімі слязамі піша дзяўчына пісьмо таму, хто ёй «завязаў свет і звязаў рукі», звяртаючыся да яго свядомасці, да яго сумлення, спадзеючыся «разжалобіць сэрца каменнае свайго нявернага». Ды ўсё — дарэмна: каханы аказаўся на справе бяздушным і бесчалавечным. Гордая і ўсё ж нязломная каварным каханнем, гераіня лірычнай песні знаходзіць у сабе дастаткова духоўных і фізічных сіл, каб мужна перанесці цяжкую бяду сваю і не страціць веры ў дабро людзей, у радасць жыцця.
    Аднак трэба адзначыць, што элегічная нота, шырока разлітая ў песнях, зусім не заглушае светлага і аптымістычнага матыву, вельмі моцнага ў лірыцы кахання. Жыццясцвярджальны пачатак яму надае страснае парыванне гераіні, нягледзячы на ўсе жыццёвыя нягоды, знайсці сваё шчасце на зямлі. I дзяўчына настойліва і ўпарга шукае яго. Гэта палкая вера ў каханне, як агеньчык падарожніка ноччу, вядзе гераіню лірычнай песні да запаветнага берагу. I што яшчэ важна адзначыць, гвораў, якія 6 расказвалі пра здраду дзяўчыны, у беларускай песеннай лірыцы амаль не знойдзем. Пакахаўшы адноўчы, дзяўчына застаецца всрнаю на ўсё жыццё: «Бо каму дам белу ручку, з тым і жыці буду». Або: «А я цябе верна люблю, за табой праз свет пайду».
    Бадай, ні адна з тэм у лірычнай песнятворчасці так не раскрывае ўсю глыбіню душэўнай велічы і хараства дзяўчыны, шчырасці, праўдзівасці і самаахвярнасці ў імя кахання, як тэма вернасці. Вернасць у песнях пра каханне набывае больш шырокае і ёмістае паняцце, яна як бы акумулюе ў сабе ўсе лепшыя чалавечыя якасці, якімі прырода адарыла жанчыну.
    У песнях народ уславіў вернасць самымі ўзвышанымі словамі, стварыў высокапаэтычныя вобразы, якія ўзнімаюцца да ўзроўню прафесійнай класічнай паэзіі.
    У песні «Паехаў мой мілы», якая мае шматлікія варыянты («Ой, дубе мой, дубе», «Ой, ляцелі гусі з далёкага краю», «Паехаў, паехаў, нідзе не відаць», «Ой, паехаў мілы трыма дарогамі»), запісаныя ў розных раёнах Беларусі, праз унутраны маналог гераіні даецца карціна, у якой самаадданасць дзяўчыны раскрыта з вялікай мастацкай сілай. Развітанні ніколькі не прыглушаюць пачуцці ў яе, наадварот, яшчэ болей разгараюцца, фізічна абвастраецца ўспрыняцце навакольнага, усяго, што звязана з дарагім ёй іменем:
    Выйду за вароты — Два слядочкі знаці: Ой, адзін слядочак — Каня варанога, А другі слядочак — To майго мілога.
    Звычайны след, пакінуты любімым чалавекам, для гераіні набывае нейкі магічны сэнс і значэнне, становіцца нечым бясконца дарагім, нейкім скарбам, які трэба берагчы і засцерагаць, як і само каханне, ад чужога, нядобрага вока:
    Ой, пайду ў садочак Ды сарву лісточак, Буду прыкрываці Мілога слядочак, Каб раса не ўпала, Птушка не хадзіла, Каб майго мілога Інша не любіла.
    (У іншых варыянтах: «Каб па тым слядочку людзі не хадзілі, каб майго мілога іншы не любілі»).
    Якім вялікім паэтычным дарам трэба валодаць, каб будзённае, звычайнае, тое, што тысячы разоў сустракаецца ў жыцці, зрабіць фактам паэзіі, напоўніць высокім мастацкім асэнсаваннем.
    Сярод фальклорна-песенных шэдэўраў, прысвечаных самаахвярнаму каханню дзяўчыны, хочацца спыніць увагу на папулярнай песні «Адлятае саколічак, адлятае» — творы, надзвычай цікавым з пункту погляду паэтычна-вобразнага выяўлення. Ужо сам пачатак песні ў форме разгорнутага пералелізму— дарэчы, не такая частая з ява ў беларускай народнай пео ні — набывае самастойнае значэнне: