• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні пра каханне

    Песні пра каханне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 616с.
    Мінск 1978
    91.55 МБ
    Своеасабліва спалучаюцца размеры ў песнях беларускага Палесся. Так, у № 205 (нашага збору) знаходзім размеры на 6/4 — 4 + 4/4 — 5 + + 4/4 — і інш. Складаныя размеры знаходзім і ў рукапісных архівах Л Мухарынскай 13— № 196, 202. Такое багацце рытмічных малюнкаў не юлькі сведчыць аб узросшым майстэрстве запісу і расшыфроўкі напеваў,
    13 АФК, ф. 10, воп. 5.
    але і аб узбагачэнні саміх напеваў, аб новым этапе ў развіцці выканаўчага майстэрства народных умельцаў рэспублікі.
    Безумоўна, можна прывесці шэраг прыкладаў, калі перабоі рытмікі не выкліканы сюжэтнай канвой песні, як у № 5, 163 і іншых, але вельмі часта менавіта перабоі падкрэсліваюць асобныя словы і паняцці першага куплета песні. Так, у № 32 змена трохдольнага размеру на двухдольны прыпадае на словы «за марозамі», з-за якіх не ўзыходзіць рутачка; у № 7 — змена пяцідольнага такту напеву на чатырохдольны падкрэслівае нечаканае жаданне гераіні атрымаць крылы; у № 37 — чатырохдольны такт змяняецца на трохдольны, што звязана з адносінамі дзяўчыны да свайго «міленькага» і г. д.
    У шэрагу напеваў як быстрага, так і павольнага руху сустракаецца сінкапіраваны рытм. У № 34, 119 сінкопа з’яўляецца перыядычна, у № 24, 121, 125, 160 яна з’яўляецца не перыядычна. У № 176, які ўзяі са збору М. Федароўскага (№ 407) і адзначаны аўтарам як кракавяк, сінкопа адпавядае рытмічным асаблівасцям танца. Сінкопа нараджае і цікавыя завяршэнні напеваў з характэрным ламбардскім рытмам J J J як у № 93a, J , як у № 119.
    У сувязі з тым, што шмат якія беларускія народныя песні пра каханне меншага дыяпазону, чым секста, септыма, або актава, гаварыць аб іх ладавай аснове нельга. Размова можа толькі ісці аб іх характэрных ладавых трываннях. Напрыклад. напевы на пеніахордзе № 138, 183 маюць мажорную афарбоўку; напевы № 184, 195, 211 — мінорную. Больш выразнае вызначэнне ладавага трывання дае гексахордавы гукарад (№ 2, 6, 55, 59, 103, 109, 187 і інш.).
    Напевы песень пра каханне, гукарад якіх складаецца з сямі, васьмі, дзевяці, дзесяці гукаў, даюць магчымасць адзначыць лад напеву і сведчаць аб значнай ролі, якую адыгрываюць тут натуральны мажор, міксалідыйскі лад, натуральны і гарманічны мінор. Прыкладам сямігучных гукарадаў напеваў міксалідыйскага ладу ў нашым зборы будуць № 15а, 70, 93 і іншыя, васьмі — № 93а, дзевяці — № 96, 110, 130.
    Напевы, якія выкладаюцца ў натуральным мінорным ладзе, вядома, утрымліваюць у гукарадзе натуральную септыму. Ход ад V ступені ладу да VII натуральнай—-з'ява частая сярод беларускіх народных песень пра каханне. Такія прыклады мы знаходзім у напевах № 28, 37. Тут VII натуральная ступень пераходзіць у VI. У № 109а—септыма бярэцца скачком уверх і таксама пераходзіць у VI ступень гукарада. Між іншым, у гэтым прыкладзе мы маем справу з так званай «паветранай септымай» — натуральная \ II ступень з’яўляецпа вяршыняй септакорда.
    Прыкладам, калі септыма бярэцца скачком уніз і адыгрывае ролю ніжняга дапаможнага гуку да тонікі, з'яўляецца № 120, дзе падкрэсліваецца ўстаўное прыпеўнае слова «Гэй!» (выкрык). У № 94 VII натуральная
    паяўляецца плаўным нізыходзячым рухам напеву, пасля чаго адбываецца скачок на кварту ўверх. Тое ж самае мае месца і ў № 118. У гэтым напеве септыма адыгрывае ролю дапаможнага гуку — апявае тоніку.
    У напевах беларускіх народных песень пра каханне можна сустрэць і гарманічны мінор, што сведчыць аб уплыве гарадскога фальклору. Гэта характэрна для напеваў пазнейшага паходжання і звычайна гарманічны, уводны тон, паяўляецца ў рэгістры ніжэй тонікі (№ 111), аднак, у гэтым напеве прыкметны ўплыў дамінантавага ладу. Як гэта часта бывае ў рускай народнай песні, верхняя частка напеву выкладаецца ў натуральным міноры.
    Нельга не адзначыць і прыклады, дзе ўводны тон паяўляецца і ў верхнім рэгістры, г. зн. вышэй тонікі ладу (№ 108а). Тут трэба падкрэсліць, што рух у напеве ад уводнага тону да VI ступені прыводзіць да малахарактэрнай для беларускага меласу інтанацыі павялічанай секунды. Разам з тым трэба звярнуць увагу на тое, што наваі існаванне ў адным напеве VII уводнай і натуральнай ступеней не прыводзіць да храматычнага руху. Храматызм тут прадстаўлен «у разбіўку». Тое ж самае і ў напевах № 71 в, 127, 172 і інш. Такі ж пазбег храматызму назіраецца і пры супастаўленні VII ступеней іанійскага і міксалідыйскага ладоў (№ 77б, 175).
    Можна сустрэць і асобныя прыклады, калі напеў у натуральным міноры спалучаецца з паралельным мажорам (№ 21а—рэ-фа-рэ). Іншы раз у напеве мажор супастаўляецца з натуральным мінорам (№ 8") або з паралельным гарманічным мінорам (№ 50). Такі прыклад ладавай пераменнасці пры розных танальнасцях прыводзіць да зрухаў асноўнага ўстою на тэрцыю ўніз. Прыкладам супастаўлення міксалідыйскага ладу з гарманічным мінорам з’яўляецца № 64.
    Супастаўленне танальных апор у межах аднаго і таго ж ладу таксама сустракаем сярод песень пра каханне. Напрыклад, у № 46 супастаўляюцца танальныя апоры, якія знаходзяцца адзін ад другога на адлегласці інтэрвалу квінты. Можна прывесці прыклады такіх напеваў, у якіх супастаўляюцца дамінантавы лад з аднайменным натуральным мінорам (№ 108), мажор і аднайменны міксалідыйскі лады (№ 63).
    3 іншых ладавых утварэнняў, якія мы знаходзім у гэтым зборы напеваў, адзначым фрыгійскі лад, а больш дакладней — фрыгійскія формулы некаторых напеваў. Так, гэта датычыцца № 105, аднак паяўленне ля-бемоля надае яму лакрыйскі каларыт. У № 144 адчуваецца ўплыў дамінантавага ладу. Дарыйскі абарот асабліва адцяняе напевы № 95, 178. Характэрна, шю калі першая песня бадзёрага зместу, то другая змрочная. Гэта сведчыць аб тым, што лад і змест песні не заўсёды залежаць адзін ад аднаго.
    У шэрагу напеваў беларускіх народных песень пра каханне наглядаюцца беспаўтонавыя формулы, г. зн. яны пабудаваны на ангемітонным гукарадзе (№ 85, 120). Нягледзячы на тое што напеў № 182 заснаваны на
    гукарадзе запоўненай квінты, у ім таксама адсутнічаюць паўтонавыя супражэнні. Такія напевы прадстаўляюць сабой прыклады «4-х ступеннай ангемітонікі» (К. Квітка). У песнях № 29, 125 толькі ў першай частцы напеваў беспаўтонавыя формулы.
    Напевы беларускіх народных песень пра каханне цесна звязаны з паэтычнымі тэкстамі і іх пабудовай. Асноўная форма напеваў — двухчасткавая, што вынікае са страфічнай пабудовы тэкстаў песень: А + В— перыяд унутрыкантрастнай пабудовы з двух нясходных сказаў. Пры гэтым могуць быць парныя меладычныя паўторы кожнага верша страфы: АА + + ВВ, або з паўтарэннем вар'іруецца кожная частка: АВ+А"В”. Часта А адыгрывае ролю сольнага запеву, В — сольны прыпеў ці харавы падхват (№ 8а).
    Пабудова А + В можа быць выклікана дыялогам унутры куплета. Напрыклад, № 28, дзе прыводзіцца дыялог маткі з сынам. У напеве гэта раскрываецца кантрастам напрамку меладычных ліній (у сына гэта ўзыходзячы рух, у маткі — ідучы ўніз), розным завяршэннем кожнага сказу: першы на дамінанце, другі на тоніцы. Прыкладам песні з дыялогам унутры куплета з формулай пабудавання АА + В можа быць № 89а. Гут першы сказ заключае пытанне, другі — адказ. Яны выразна адрозніваюцца адзін ад другога дыяпазонам (дэцыма і секста), інтанацыямі (у «адказе» адсутнічаюць хады на квінту ўверх), памерам, рытмічным малюнкам, ладам. № 77б таксама мае структуру «пытанне» і «адказ», формула яго пабудовы А + ВВ. Тут другі сказ мянее танальнасць, выкладаецца двухгалоса. Паўтор напеву другога сказа быў выкліканы паўторам тэксту песні і прывёў да пашырэння формы напеву. У № 30 «пытанне» і «адказ» выклікалі другі тып пабудовы — АВ + СВ.
    У некаторых двухчасткавых песнях тыпу АА +ВА ' змест часта характарызуецца паэтычным паралелізма.м. Так, у № 34 другі сказ дапаўняе «пытанне», праводзячы паралель паміж рачной плынню і слязамі дзяўчыны. Адпаведна індывідуалізавана і меладычная пабудова гэтай песні. У першым сказе дыяпазон запоўненай квінты, сінкапіраваны рытм; у другім — запоўненая септыма, больш высокі рэгістр выкладання, уведзена VII ступень міксалідыйскага ладу.
    Частай з’явай у песнях пра каханне з'яўляецца паўтор напеваў пры паўторы тэксту песні (№ 108", 157 і інш ). Аднак бывае і наадварот, калі паўтор музыкі не выкліканы паўторам тэксіу — № 55, 56. N некаторых выпадках (№ 29, 91 і інш.) паўтор тэксту не выклікае паўтору напеву. Цікава прывесці прыклад люстэркавай рэпрызы ў пабудове напеву. Такім з’яўляецца № 71, пабудову якога можна схематычна акрэсліць як АВ+ + В"А.
    Некаторыя напевы песень пра каханне характарызуюцца не простым паўторам асобных формул мелодыі, а секвентным выкладаннем (Хв 38. 33, 122). Часцей за ўсё яна сустракаецца ў другой частцы напеву, але ёсць
    прыклад і ў першай частцы (Ks 129). Побач з сіметрычнай і квадратнай пабудовай песеннай формы гэтых твораў знаходэім нямала прыкладаў з неквадратнай і не цотнай колькасцю тактаў. Тут і пяцітакты, як у № 11, і пятнаццацідольнік, вытворны ад украінскай каламійкі,— № 162, і сямітакты, якія складаюцца з 4-х і 3-х тактаў (№ 161): дзевяцітакты, пабудова якіх можа быць азначана як 3+3 + 3 такты (№ 60): чатырнаццацітакты з пабудовай 4+3 + 4 + 3 такты (№ 85а). Сустракаюцца нават пятнаццацітактавыя пабудовы (№ 98") з пабудовай 2+3 + 2 + 3 + 2+3.
    Як ужо адзначалася, у некаторых песнях напевы складаюцца не з двух, а з трох самастойных элементаў — А + В+С + В (№ 22). Своеасаблівая пабудова напеву № 6 (ab) + (cd) + (eb) + (с'Ь'). Шырокае развіцце атрымала пабудова напеву № 46, якая вылучаецца выразнымі кадансамі. Яна можа быць прадстаўлена як 2А + В+С, дзе «С» змяшчае некаторыя інтанацыі «В». У песні даецца выказванне ад аўтара і дыялог сокала з галкай. У другой частцы песні пашыраецца дыяпазон напеву, адбываецца пераход у танальнасць на квінту вышэй (на словах галкі «не твая, не твая»),
    Важную ролю ў фарміраванні напеваў беларускіх песень пра каханне адыгрывае трэцяя чвэрць напеву—«пункт залатога сячэння». Перш за ўсё тут часта знаходзяцца кульмінацыйныя пункты напеву — то глыбінная, io вышынная кульмінацыі. Таксама пашыраецца дыяпазон, змяняецца фактура выкладання, рытмічны малюнак, інтанацыйны склад, ладавая арганізацыя і інш.
    Так, у № 22 на трэцяй чвэрці не толькі ўпершыню з’яўляецца самы нізкі гук напеву (до-дзіез), але і характэрныя прызнакі ладу (рэ-бекар — міксалідыйскага «мі»), Усё гэта падкрэслівае зварот героя да «муравушкі». Тое самае і ў № 94 — тут самы нізкі гук — мі-бемоль, вызначаецца натуральны мінорны лад, падкрэсліваецца слова «жалю». У Ne 65 — у III чвэрці вызначаецца лад гарманічнага мінору, падкрэсліваюцца словы «а што я думаю, красну дзеўку кахаю». У Ks 53—III чвэрць прыпадае на словы юнака, які аплаквае свае «маладыя гады». Тут таксама выяўляецца лад напеву (натуральны мінор) і г. д.