Песні пра каханне

Песні пра каханне

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
У нядзельку раненька на зары Шчабятала ластаўка на моры.
Я на белым камушку сядзела, Я ў крутыя беражкі глядзела.
[Я ў крутыя беражкі глядзела,]
Ці наедзе мамачка вечарком.
— А мамачка, мамачка, нябога, Знімі мяне з камушка з бялога.
А ў мамачкі жаласці нямнога, He зняла мяне з камушка бялога.
У нядзельку раненька на зары Шчабятала ластаўка на моры.
Я на белым камушку сядзела, Я ў крутыя беражкі глядзела.
[Я ў крутыя беражкі глядзела,] Ці наедзе татачка вечарком.
— А татачка, татачка, нябога, Знімі мяне з камушка з бялога,
А ў татачкі жаласці нямнога, He зняў мяне з камушка бялога.
У нядзельку раненька на зары Шчабятала ластаўка на моры.
Я на белым камушку сядзела, Я ў крутыя беражкі глядзела.
[Я ў крутыя беражкі глядзела,] Цінаедзе міленькі вечарком.
— А міленькі, міленькі, нябога, Знімі мяне з камушка з бялога.
У мілага жаласці ўсё многа, Ён зняў мяне з камушка з бялог.а.
8.	ОЙ, TAM НА ГРУДОЧКУ
Ой, там на грудочку Расла груша-дзічка, Кахайце мяне, хлопцы, Хоць я невялічка.
Хоць я невялічка, Але я багата.
У мяне кавалераў Паўнюсенька хата.
Паўнюсенька хата, Паўнюсенькі сені, Казаў мне Ясенька Чакаць да васені.
9.	ТЫ, РЭЧАНЬКА, ТЫ, БЫСТРАЯ
Ты, рэчанька, ты, быстрая, Чаго замучона?
А ці цябе вална збіла, Ці рыбка змуціла?
А ні мяне вална збіла,
Hi рыбка змуціла: Збілі мяне буйны ветры 3 дробнымі дажджамі.
Ты, дзяўчына, ты, красная, Чаго засмучона?
А ці цябе маці біла, Ці сёстры журылі?
А ні мяне маці біла, Hi сёстры журылі: А журылі мяне хлопцы — Удалыя малойцы.
Адзін вядзець за адну руку, Другі — за другую, А трэці йдзець — сэрца баліць: Любіў, ды не тую.
10.	A НА ВОЗЕРЫ ДЫ НА СІНЕНЬКІМ*
А на возеры ды на сіненькім Рыбак рыбку ловіць, Яго чаўночак белакрыленькі Па вадзіцы бродзіць.
Усхапіліся ветры буйныя, Воду ўскалыхнулі, Майго мілага маляваненькі Чаўнок абярнулі.
Ой, не жалка мне таго чаўночка, He жаль малявання:
Толькі выплыві к майму беражку Ты, маё каханне.
11.	МАК ЗЯЛЁНЫ, МАК ЧЫРВОНЫ 3 ПОЎНАЧЫ ЦВІЦЕ
Мак зялёны, мак чырвоны з поўначы цвіце, Там за гарой, там за другой мяне татка кліча, Мяне родны кліча.
Я не пайду, да душы, не пайду, Далі бог, не пайду.
Ночка цёмна, рэчка быстра, кладка не мошчана.
Мак зялёны, мак чырвоны з поўначы цвіце, Там за гарой, там за другой мяне мамка кліча. Мяне родная кліча.
Я не пайду, да душы, не пайду, Далі бог, не пайду.
Ночка цёмна, рэчка быстра, кладка не мошчана.
Мак зялёны, мак чырвоны з поўначы цвіце, Там за гарой, там за другой мяне мілы кліча. Мяне мілы кліча.
Я пайду, да душы, пайду, далі Ібог, пайду.
Ночка відна, рэчка ціха, кладка мошчана.
12.	ЗА ГАРАМІ, ЗА ЛЯСАМІ *
За гарамі, за лясамі Пайшла дзеўка за грыбамі Край-далінаю.
Гэй! Гэй! Край-далінаю.
Дзеўка к бору падыходзіць, Краснага грыба знаходзіць, У кошычак кладзе.
Гэй! Гэй! У цёмен бор ідзе.
Гай зялёны завівае, Дзеўка мілага чакае, Хлопца-малайца.
Гэй! Гэй! Хлопца-малайца.
Да ўжо сонейка заходзіць, Дзеўка з бору не выходзіць, He нясе грыбоў.
Гэй! Гэй! He ідзе дамоў.
12а. ЗА ГАРАМІ, ЗА ДАЛАМІ *
За гарамі, за даламі Пайшла дзеўка за грыбамі Край-далінаю, эх!
Край-далінаю.
Дзеўка з бору не выходзіць, Мухамор яна знаходзіць: — Ці то баравік, эх!
Ці то баравік?
Яна яго падхапіла Ды у кошык улажыла. Сама ж пайшла ў гай, эх! Сама ж пайшла ў гай.
Гай зялёны завывае, Дзеўка хлопчыка чакае, Хлопца-малайца, эх!
Хлопца-малайца.
13.	СІВЕНЬКІ ГАЛУБЧЫК
Сівенькі галубчык Сядзеў на дубочку, Кліча галубочку.
Вочы яго ясны, Бровы яго чорны, Лічыка яго беленька. Прыляцела пава, Сярод двара пала. Яна праўду знала, Усю праўду казала, Дзе мой мілы ходзіць, Што мой мілы робіць. Каня варанога, Коніка сядлае, Сядло залагое На яго ўскладае.
14.	3-ПАД БЕЛАГА КАМУШЫКА*
3-пад белага камушыка Вадзіца бяжала, Вой-ля, вой-ля, вой-лялюшкі, Вадзіца бяжала.
Там мілая бель бяліла, Туга выжымала, Вой-ля, вой-ля, вой-лялюшкі, Туга выжымала.
Туга, туга выжымала, Ды й мілага ждала, Вой-ля, вой-ля, вой-лялюшкі, Ды й мілага ждала.
Едзе, едзе мой міленькі Ды й на сівым коню, Вой-ля, вой-ля, вой-лялюшкі, Ды й на сівым коню.
На ім шапачка ражкамі, Галоўка з кудрамі, Вой-ля, вой-ля, вой-лялюшкі, Галоўка з кудрамі.
15.	ОЙ, У ПОЛІ ЗА ГАРОЮ
Ой, у полі за гарою 1 Расце жыта з лебядою. Там Таццяна жыта жала, У правай ручцы серп дзяржала. У правай ручцы серп дзяржала, А леваю пабірала.
А леваю пабірала, На дарожку паглядала. На дарожку паглядала:
-— Ці не едзе мой Іванка?
Ці не едзе мой Іванка На коніку вараненькім? На коніку вараненькім, На сядзельцы залаценькім? На коніку сядло ззяе, А ў Таццяны сэрца вяне.
16.	СОХНЕ-ВЯНЕ 3 РУЖЫ КВЕТКА
Сохне-вяне з ружы кветка
У зялёным садочку.
Занядужыла дзяўчына, He спіць шосту ночку.
Занядужыла дзяўчына, He ходзіць гуляці.
— Чым ты хворая, дачушка? — Запытала маці.
— Закружылася галоўка, Сэрцайка баліці.
Ой, не знаю, не ведаю, Як мне перажыці.
— Чым цябе лячыць, дачушка,
I дзе цябе дзеці?
— Ой, не нойдзеш мне лякарства, Мамачка, на свеце.
1 Кожны радок паўтараецца.
— Навару тг»бе, дачушка, Ліповага цвету.
— Дай мне, мама, лепш сляпіцы, Каб не бачыць свету.
Навару табе румянцу Ад сярдзечнай болі.
— Дай мне, мама, лепш атруты, Каб не ўстаць ніколі.
— Паглядзі, мая дачушка, Навіна якая.
Ходзіць хлопец каля хаты, У акно заглядае.
— Дай мне, мама, тую хустку, Што я вышывала, Адлягла боль ад галоўкі, Сэрцу лепей стала.
17.	КАБ Я БЫЛА ЗЯЗЮЛЬКАЮ *
Каб я была зязюлькаю,
Каб я крыллі мела, To я тую б Украіну Кругом абляцела.
Абляцела ўсю Украіну
I цёмны лясочак
I пачула міленькага Ціхі галасочак. ■
Шапка сіня, шапка сіня, А верх зеляненькі, Сам бялявы, вус чарнявы — Гэта мой міленькі.
Сені мяла, хату мяла, На парозе стала, To я свайго міленькага Па шапцы пазнала.
18.	ГОЙ-ГОЙ
Гой, гой, Едзе міленькі мой На шэрым канёчку, На шэрым канёчку, Ручкі ў кішанёчку.
Пайду ў лес, пайду ў лес, Наламаю маю, Дзе мой мілы запяе — Па голасу ўзнаю.
19.	АХ, БОЖА, БОЖА, КАЛІ ТОЙ ВЕЧАР БУДЗЕ?
Ах, божа, божа, калі той вечар будзе? Прынясі, божа, каго я люблю верна. А хоць не яго, хоць таварыша яго, Распытаюся пра здаровейка яго: — А ці жыў-здароў, што да мяне не прышоў? Ен дома не быў, на лугу траву касіў, Ен траву касіў, я за ім грамадзіла.
Ен мяне любіў, я яго прынадзіла, Я яго прынадзіла русаю касою, Русаю касою, дзявочай красою.
20.	Ой, ПАЙДУ, ПАЙДУ ПА ТЫХ СЦЕЖАЧКАХ
Ой, пайду, пайду па тых сцежачках, Дзе я даўна хадзіла, Ці не ўбачу я, ці не ўчую я, Каго верна любіла.
Ды хоць не таго, ды хоць не яго, Хоць таварыша яго.
Распытаюся, разгукаюся, Аб жыцці-быцці яго.
Ды як ён жыве, ды як ён жыве, А я, млода, гарую:
Без дроў, без дроў, без лучы.чачкі He адну ночку начую.
21.	Ой, РЭЧАНЬКА, РЭЧАНЬКА *
Ой, рэчанька, рэчанька, Чаму ж ты не поўная?
Люлі, люлі, люлі, Чаму ж ты не поўная?
Чаму ж ты не поўная, 3 беражком не роўная?
Люлі, люлі, люлі, 3 беражком не роўная?
А як жа мне поўнай быць, 3 беражкамі роўнай плыць? Люлі, люлі, люлі, 3 беражкамі роўнай плыць?
Янка коніка паіў, Маня воду чэрпала, Люлі, люлі, люлі, Маня воду чэрпала.
21а. Ой, РЭЧАНЬКА, РЭЧАНЬКА*
— Ой, рэчанька, рэчанька, Чаму ж ты не поўная?
Ай, люлі, люлі, люлі, Чаму ж ты не поўная?
Чаму ж ты не поўная, 3 беражком не роўная, Ай, люлі, люлі, люлі, 3 беражком не роўная?
—■ А як жа мне поўнай быць, Ясь млады каня паіць, Ай, люлі, люлі, люлі, Ясь млады каня паіць.
Ясь млады, каня паіць, Кася воду чэрпаіць, Ай, люлі, люлі, люлі, Кася воду чэрпаіць.
— Ах, Ясенька, Ясенька, Чаму ты не жэнішся? Ай, люлі, люлі, люлі, Чаму ты не жэнішся?
Чаму ты не жэнішся, На каго надзеішся?
Ай, люлі, люлі, люлі, На каго надзеішся?
22.	НА ГАРОДЗЕ ВЯРБА
На гародзе вярба, Пад вярбою вада.
Там дзяўчынанька воду брала, Дзяўчынанька малада.
Дзяўчо воду бярэ, Казак каня вядзе, Пытаецца ў дзяўчынкі: — Дзе дарожка ідзе.
— Там дарожка ідзе, Дзе крыніца стаіць, На той жа крынічаньцы Усё войска ляжыць.
22а. А У ПОЛІ ВЯРБА*
А ў полі вярба, Пад вярбой вада. Там хадзіла, там гуляла Дзеўка малада.1
Дзеўка ад вады, Хлопец да вады: — Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады.
1	Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
— Рада б пастаяць, Каню вады даць, Mae босенькія ножкі,— Сцюдзёна стаяць.
— Я зніму парчу, Ножкі абвярчу, А назад як павярнуся, Боцікі куплю.
— He купляй ты мне, А купі сабе:
Есць у мяне татка, мамка, Яны купяць мне.
226. А У ПОЛІ ВЯРБА*
А ў полі вярба Нахілёная.
Маладая дзяўчынанька
Заручоная.1
Заручоная I запітая,— Тады яе запівалі, Як сад зацвітаў.
Як сад зацвітаў, Як зара ўзышла,— Маладая дзяўчынанька Па воду ішла.
Кася — ад вады, Яся — да вады: — Пастой, пастой, мая Кася, Дай каню вады!
— Як буду твая, Напаю каня
3 зімненькае крынічанькі, 3 поўнага вядра.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Конік ваду п’е, Капытцам. грабе, — Сцеражыся, мая Кася, Ён цябе заб’е!
-— Заб’е, не заб’е,— Я не баюся,
Есць у мяне злоты персцень — Абаранюся!
22в. У ПОЛІ ВЯРБА *
У полі вярба,
Пад вярбой вада:
Там хадзіла красна дзяўчына
Па вадзіцу адна.1
Дзеўка — ад вады, Казак — да вады:
— Пастой, дзеўка, пастой, красна, Дай каню вады!
— He магу стаяць, Каню вады даць: Зімна роса, а я боса,— Сцюдзёна стаяць.
— Дзяўчына вумна, Ці будзеш мая?
— Я не хочу тваёй быці, He ўмею рабіць.
— Есць у мяне біч,— Навуча рабіць, I бярозава мяцёлка — Раненька будзіць.
— Бадай не даждаў, Каб мяне узяў,— Есць у мяне татка з мамкай, Навучаць рабіць.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
22г. У ПОЛІ ВЯРБА
У полі вярба, Пад вярбой вада. Там дзяўчына чарнабрыва Вадзіцу брала.
Дзеўка ад вады, Казак да вады.
— Пастой, пастой, дзяўчыначка, Дай каню вады.
— He буду стаяць, He буду даваць: Зімна роса, а я боса — Мне ножкі баляць.
— Дзяўчына мая, Чарнабрывая, Куплю табе чаравічкі, Як будзеш мая.
— Як жа тваёй быць —
He ўмею рабіць:
Шыці, мыці, кросны ткаці, Раненька ўставаці.
— А ў мяне ёсць біч — Навуча рабіць.
А белая бярозачка Раненька ўзбудзіць.
— Яшчэ і не ўзяў —Збіраешся біць.
А бадай ты не даждаўся Маім мужам быць!
22д. ПАД ВЯРБОЮ ВАДА
Пад вярбою вада, Там дзяўчына малада. Оха-охо-хо, Там дзяўчына малада.
Дзеўка воду бярэ, Казак каня вядзе, Оха-охо-хо, Казак каня вядзе.