Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
— Ой ты, дзеўка малада, Ты напой майго каня, Оха-охо-хо, Ты напой майго каня.
— He вялікі казак пан, Ды напоіць каня сам. Оха-охо-хо, Ды напоіць каня сам.
22е. ТАМ У ПОЛІ ВЯРБА*
Там у полі вярба, Пад вярбою вада, Там дзяўчына воду брала, Харошая, малада.
Дзеўка воду бярэ, Казак коні вядзе,— Пытаецца казак у дзеўкі„ Скуль дарожанька ідзе.
— Ой, дарожанька ідзе Па край рэчкі-ракі, Дзе стаялі размаўлялі Маскоўскія казакі.
Ой вы, хлопцы мае, Навабранцы мае, Заспявайце тую песню, Што харошая мне.
Хлопцы песню пяюць
I паходам ідуць, Нашы дзеўкі маладыя Паміраюць з жалю.
23. ВЯЧЭРНЯ ЗАРА*
Вячэрня зара Рана узышла. Прыгожая, маладая дзеўка Па ваду ішла.1
Дзеўка гарою,
Хлопец другою,
На вараным коню, па чыстаму полю, За дзяўчынаю.
— Дзеванька мая,
Напой мне каня,
Напой з чыстай, зімняй крынічэнькі, 3 поўнага вядра.
— Як буду твая, Напаю каня.
Коніка з вядзерца, міленькага з сэрца, Як буду твая.
— Дзеванька мая,
Садзісь на каня,
На коніка сядзем, сядзем ды паедзем Да майго двара.
Ехалі у двор
Цераз цёмен бор, Ехалі удвое краем-даліною
У бляску ясных зор.
24. Ой, ЗАРА, ЗАРА *
Ой, зара, зара, Рана вызыйшла.
Маладая дзяўчынанька Па вадзіцу йшла.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Казак за ёю
Так, як за сваёю.
Полем, полем сівым конем Па-пад горачку.
— Дзяўчына мая, Напой мне каня, Ой, завядзі да крыніцы, Дзе зімна вада.
Конь вады не п'е, А капытом б’е.
— Сцеражыся, дзяўчынанька, Ен цябе заб’е.
— Ой, няхай жа б’е, He баюся я.
Есць у мяне друг любезны, Захілюся я.
— Я цябе любіў, Я цябе кахаў, Цераз цябе, маладую, Многа ноч не спаў.
Ой, а ты мяне Ужо пакінула, Бадай твая красонька Марна згінула.
25. Ой, 3-ПАД ГОР-ГАРЫ *
Ой, з-пад гор-гары Едуць мазуры.
Едуць, едуць мазурочкі, Вязуць, вязуць барвіночкі — 1 Вянкі залаты, вянкі залаты.
1 Трэці і чацвёрты радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Пад’ехаў мазур Пад матулін двор — Стук, бразь ў акеначка:
— Выйдзі, дзеўка, на ганачак, Дай каню вады, дай каню вады!
— Я не магу ўстаць, Каню вады даць — Мне матуля прыказала, Каб я з хлопцам не стаяла,— Матулі баюсь, матулі баюсь!
— Матулі не бойсь, Сядай на мой воз! Сядай, Маша, на калёса, Мы паедзем ў зямлю нашу, Там мы зажывём, там мы зажывём!
Сялом ехалі, Людзі глядзелі: — Што, што за дзяўчына, Харошая, чарнабрыва, 3 хлопцам стаяла, з хлопцам стаяла!
25а. ОЙ, 3-ПАД ГОР-ГАРЫ ЕДУЦЬ МАЗУРЫ
Ой, з-пад гор-гары едуць мазуры, Ой, з-пад гор-гары едуць мазуры. Едуць, едуць мазурочкі, Вязуць, вязуць два вяночкі, Адзін залаты, Адзін залаты.
Ехалі ўначы па лясной глушы, Ехалі ўначы па лясной глушы. Стук-бразь ў акеначка: — Выйдзі, сэрца, на ганачак, Дай каню вады, Дай каню вады.
— He магу я ўстаць, каню вады даць, He магу я ўстаць, каню вады даць, Бо мне мама прыказала, Каб з панамі не гуляла.
Мамы баюся, Мамы баюся.
— Маці ты не бойсь, садзісь на мой воз, Маці ты не бойсь, садзісь на мой воз, Мы паедзем ў чужы край, Дзе харошы абычай, Павянчаемся, Павянчаемся.
Борам ехалі — птушкі спявалі, Сялом ехалі — людзі пыталі: — Што, што за дзяўчына Харошая, чарнабрыва, 3 панам ехала, 3 панам ехала?
26. I ТУДЫ ГАРА, I СЮДЫ ГАРА *
I туды гара, і сюды гара, Прамеж тымі крутымі гарамі Усходзіла зара.1
Гэта не зара,— дзеўка малада. Яе бровы, як вуголлі, чорны, Па ваду ішла.
— Дзяўчына мая, сядай на каня, Ой, мы сядзем, сядзем ды паедзем Да майго двара.
— Hi ў цябе двара, ні ў цябе кала, Толькі ўсяго ў цябе — каліна, Да й та не цвіла.
Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
26a. I ТУДЫ ГАРА
I туды rapa,
I сюды rapa, A паміж тымі крутымі гарамі Усходзіла зара.
Гэта не зара — Дзяўчына мая.
Чорныя вочы, на ліцо бялява Па воду ішла.
— Дзяўчына мая, Напой мне каня
3 тое да з тое, з тое крынічэнькі, Да з поўнага вядра!
— Як буду твая, Напаю каня.
Сядзем да сядзем, сядзем да паедзем Да белага двара.
А ў белым дварэ
Нічога няма,
Толькі да толькі, толькі куст каліны, Што зроду не цвіла.
— Каліна мая, Чаму ж не цвіла?
— Былі да былі сільныя марозы, Змарозілі мяне.
266. I ТУДЫ ГАРА, I СЮДЫ ГАРА
I туды гара, і сюды гара, Паміж тымі горанькамі — Ясная зара.
Ясная зара звечара ўзышла,— Маладая дзяўчынанька Па ваду ішла.
He ўмывалася, не часалася, А яна ж мне, маладому, Спадабалася.
Спадабалася над крынічанькай — Руса каса, сіні вочы, Бела лічанька.
Ой, не піў бы я і не еў бы я, 3 харошаю дзяўчыначкай Пасядзеў бы яі
I саха ў ралле, і валы ў ярме, А такі ж мне, маладому, Дзяўчына наўме.
— Дзяўчына мая, напой мне каня, 3 зімненькае крынічанькі, 3 поўнага вядра.
Ваду чарпала, пакланілася, Дала ж яму белу ручку й зажурылася.
I туды гара, і сюды гара, Паміж тымі горанькамі — Ясная зара.
26в. I АДСЮЛЬ ГАРА
I адсюль гара,
I адтуль друга, Паміж тымі горанькамі Ясная зара.
Праміж гарою Казак за ёю Сівым, сівым конічанькам Едзе за ёю
Я сабе мыслю, Што эара зышла, Аж там мая дзяўчынонька Па ваду ішла.
— Дзяўчына мая, Напой мне каня!
— He напаю, казачэньку, Яшчэ я не твая.
Як буду твая, To напаю два, 3 віднога калодзічыка Яшчэ без вядра.
— Дзяўчына мая, Заручоная,
Для чаго ты на лічаньку Вымучоная?
— Для таго то я Вымучоная, Што з табою, казачэньку, Заручоная.
— Гуляй, дзяўчына, Так, як гуляла, Наймай сабе музычэнькаў Так, як наймала.
— I гуляла б я,
I наймала б я, He вяліць мне, маладзенькай, Маці родная.
26г. А У ПОЛІ ВЯРБА
А ў полі вярба Нахілёная, Маладая дзяўчынонька Заручоная.1
Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Заручоная
I запітая,
Тады яе запівалі, Як сад зацвітаў.
Як сад зацвітаў, Як зара ўзышла, Маладая дзяўчыначка Па ваду ішла.
Кася ад вады, Яся да вады: — Пастой, пастой, мая Кася, Дай каню вады.
— Як буду твая, Напаю каня, 3 зімненькае крынічэнькі, 3 поўнага вядра.
27. КАБ НА РЭЧЦЫ, РЭЧЦЫ
Каб на рэчцы, рэчцы Ды на гібкай дошцы, А там дзяўчына Бела плацце мыла. Прыехаў дзяцінка: -— Бог помач, дзяўчынка, Бог помач, дзяўчынка, Бела плацце мыці! Дзяўчына спяшыла, He кажа: спасіба.
-— Красная дзяўчонка, Напой майго каня. Напой майго каня Сярод сіня мора, Каб конік напіўся, Капыт не ўмачыўся. — Беленькі малойчык, Сашы мне шляхрочык 3 макавага цвету.
— Красная дзяўчонка, Напрадзі мне нітак 3 дажджовыя каплі.
— Беленькі малойчык, Вытач вераценца, Вытач вераценца 3 камарова сэрца.
28. A НА ДВАРЭ СНЕГ НАПАУ
А на дварэ снег напаў, А малойчык з каня спаў.
Як з каня спаў, так ляжыць, Ажно мілая бяжыць.
Скора міла прыбяжала, За ручэньку падзяржала, За праваю ўзяла
I пад ручку павяла.
У двары яго мілавала, Шчырым сэрцам цалавала. To Map яначка была, To дзяўчыначка міла.
29. ПРАПАЛОЛА ДЗЕУКА ВАСІЛЕЧКІ
Прапалола дзеўка васілёчкі Да й ажыдала казачэнька з поля.
— Вярнісь, вярнісь, казачэнька, з поля, Вазьмі мяне з сабою на поле.
Ой, ты будзеш сеяць, араці, А я буду валы паганяці.
А ты будзеш грэчку малаціці, А я буду па лесе хадзіці.
Прахадзіла ўсю цёмну ночку, Прыблудзіла к зялёнаму дубочку.
Я думала, што дуб зеляненькі, Ажно гэта казак маладзенькі.
30. A НА ДВАРЭ ДЗЕНЬ БЯЛЕНЬКІ *
— А на дварэ дзень бяленькі,1 Ці не прыйдзе мой міленькі?
Ой, на дварэ дзень світае, А ў мілога міла пытае:
— Дзе ж ты, мілы, валачыўся, Што па пояс замачыўся?
— Я ішоў к табе расою, Па пожаньцы над ракою.
31. ОЙ, ТАЦЦЯНА, ГАЦЦЯНА
Ой, Таццяна, Таццяна, Чарнаброва, румяна, Чарнаброва, румяна На ганачку стаяла.
На ганачку стаяла, Бровачкамі маргала: — Ой, ка мне, хлопцы, ка мне, Чорны бровы ў мяне.
— Ой, чорт іх бяры з брыўмі, Даўно ж ты маніш імі.
— Ой, каб я не маніла, Босенькая хадзіла.
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
A то я шаўца люблю, У чаравічках хаджу. А то я шаўца люблю, У чаравічках хаджу.
Адна пара чорная, Другая чырвоная, Трэцяя шаўровая, Сама чарнабровая.
32. УЖО Я УСТАНУ РАНЕНЬКА
Ужо я ўстану раненька, Умыюся бялюсен(і)ка, Эх, умыюся бялюсен(і)ка, Прыбяруся харашэн(і)ка.
Умыюся бялюсен(і)ка, Прыбяруся харашэн(і)ка, Эх, сяду, сяду у акен(ы)ца, Проці жаркага слон(ы)ца.
Сяду я ў акенца, Проці жар(ы)кага слон(ы)ца, Эх, проці жар(ы)кага слон(ы)ца, Паджыдаю чарнаморца.
Чарнаморац едзе, едзе, Семярых коней ведзе, Эх, да васьмога варанога, Ды, як ворана, чар(ы)нога.
32а. УСТАНУ, УСТАНУ Я РАНЕН(І)КА*
Устану, ўстану я ранен(і)ка, Я памыюся бялен(і)ка. Эх!
Я памыюся бялен(і)ка, Прыбяруся харашэн(і)ка.
Ды я сяду пад ваконца Проці яснага сонца. Эх!
Проці яснага сонца,— Ці не ўбачу чарнаморца?
Чарнаморац полем едзіць, Семярых конікаў гоніць. Эх! Семярых конікаў гоніць, А восьмага — варанога.
Станавіўся проці мора, Станавіўся проці мора. Эх! Сталі коні воду піці, Капытамі землю біці.
Сталі коні націскаці, Стала вада прыбываці. Эх! Стала вада прыбываці, Чарна.морца заліваці.
Чарнаморца залівае, Чарнаморац патапае. Эх! Чарнаморац патапае Ды да мілае гукае.
Ды да мілае гукае:
— Ратуй, ратуй, мая міла. Эх! Ратуй, ратуй, мая міла, Калі верна ты любіла.
— Я бы рада ратаваці — Нет ні лодкі, ні вясельца. Эх! Нет ні лодкі, ні вясельца, He ўратую, маё сэрца.
Пабягу я ў добры людцы, Пабягу я ў дрбры людцы. Эх! Пакуль людзі сабраліся,— Чарнаморац патапіўся.
326. У НЯДЗЕЛЮ РАНЮСЕНЬКА
У нядзелю ранюсенька, Эй! У нядзелю ранюсенька Умыюся бялюсенька.
Ой, я выйду на край сонца, Эй! Я выйду на край сонца, Ці не ўгледжу чарнаморца?
Чарнаморац з вайны едзе, Эй! Чарнаморац з вайны едзе I з сабой сем коней вядзе.
Сам на восьмым вараному, Эй! Сам на восьмым вараному, Я думала, што дадому.
He дадому, а к Дунаю, Эй! He дадому, а к Дунаю, А я стану, падумаю.
Стаў мой мілы патапаці, Эй! Стаў мой мілы патапаці, Сталі яго ратаваці.
Каб той човен і папружка, Эй! Каб той човен і папружка, Улавіла б свайго дружка.
32в. УСТАНУ Я РАНЕНЬКА
Устану я раненька Да ўмыюся бяленька.
Зірну, гляну ў ваконца
Проціў яснага сонца:
Ці не ўвіджу, ці не ўбачу Я свайго чарнаброўца?
Чарнабровец полем едзе, Ён чацвёра коней вядзе.
А пятага варанога, А шостага буланога.
Я ж думала — ён да гаю, Ажно ж мілы да Дунаю.
Як стаў коней напаяці, Стала вада прыбываці.
Стала вада прыбываці, Чарнабровец патанаці.
Чарнабровец патанае, Сваю мілую гукае:
— Ратуй, ратуй, мая міла, Калі верна любіла.
•— Як жа мне ратаваці — Я ж не ўмею плаваці.
Каб мне човен да вясельца, Ратавала б цябе, сэрца.