Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
51. ЖАНУЦЬ ВАЛЫ ІЗ-ЗА ГАРЫ*
Жануць валы із-за гары Ды ўсё палавыя, Любяць мяне, мая маці, Хлопцы маладыя.
Жануць валы із-за гары Ды ўсё крутарогі, Любяць мяне, мая маці, Хлопцы чарнабровы.
Жануць валы із-за гары, Падкоўкамі крэшуць,— Аддай, маці, дачку замуж, Як людзі не брэшуць.
— Няхай брэшуць, няхай брэшуць, Набрэшуцца ліха, Няхай маё родна дзіця Пагуляе сціха.
Ячмень жала, ячмень жала, Снапоў не вязала,—
He год, не два любіліся — Праўды не казала.
Тады ж бо я снапы звяжу, Як сонейка зайдзе, Тады ж бо я праўду скажу, Як на маё выйдзе.
52. Ой, ЗАРАДЗІЛІ СІЛЬНА, БУЙНА*
Ой, зарадзілі сільна, буйна
Ягады ў бары (ды).
Ой, там хадзіла красна дзеўка, Ягады брала.
Ой, заблудзіла красна дзеўка
У сырым бары (ды).
Ой, прыблудзіла красна дзеўка
К круту берагу.
Ой, гукала, выклікала
Перавознічка (ды):
— Ой, перавознік, бел-малойчык, Хлопец малады.
Перавязі ты красну дзеўку
На той бок ракі (ды), Ой, што захочаш, што запросіш,—
Усё я заплачу.
— Ой, не хачу я, красна дзеўка, Нічога з цябе (ды), Ой, ці ты пойдзеш, красна дзеўка, Замуж за мяне?
53. ОЙ, ПАЙДУ Я КРУГОМ ЛУГА
Ой, пайду я кругом луга, Шукаючы свайго друга.
Няма ў лузе нікагенька, Толькі адзін салавейка.
Салавейка на купіне, Мой міленькі на Украіне.
— Зляці, салавейка,
3 дрэва высокага,
Прыедзь, прыбудзь, мой міленькі, 3 краю далёкага.
Калі ты прыбудзеш, To я рада буду,
Калі не прыбудзеш — Сільна плакаць буду.
54. ОЙ, ТОНКА, ТОНКА САСОНКА
Ой, тонка, тонка сасонка, Ці за тым тонка, што ў бары, Служыў малойчык пры цары. Ой, служыў, служыў тры гады,
Ой, служыў, служыў тры гады, Выслужыў сабе коніка, А пры коніку сядзельца, А пры сядзельцы тры свячы.
Ехаў да цешчы з паўначы. Заспеў паненку не сплючы, У новым ганку седзячы, Шоўкам кашульку шыючы.
Ой, з тонкай толькі рукаўкі, 3 белай паперкі — каўнеркі, Ой, шыю, шыю, штампую, Свайму міламу мяркую.
55. Ой, ВЫПІЛА ЧАРАЧКУ ДЛЯ ПРЫМЕТУ
Ой, выпіла чарачку для прымету, А майго мілага дома нету.
Ой, паехаў міленькі ў гарадочак
Зусім не надоўга, на гадочак.
Лягла пад ракітаю і заснула, Як прыехаў мілы, не пачула.
— А ўстань, устань, мілая, ды прачніся, На свайго мілога падзівіся.
Мілая устала, як бы не спала, Абняла мілога ды й цалавала.
55а. ГНУЛА, ГНУЛА ВІШАНЬКУ
Гнула, гнула вішаньку не нагнула, Да ўпала пад вішаньку дай заснула.
Да ўпала пад вішаньку дай заснула, Як прыехаў міленькі дай не чула:
— А ўстань, устань, мілая, дай прачніся, На маю калясачку падзівіся,
Да мая калясачка не прастая, Да мая калясачка залатая.
Да мая калясачка залатая, Дай мая падушачка пухавая.
56. ЦЕМНА НОЧКА, ПАРА СПАЦЬ
Цёмна ночка, пара спаць, Нет з кім ночкі начаваць.
Пайшоў мілы у лясочак, Падай, мілы, галасочакі
— Рады быў бы голас даць, Чужыя людзі стаяць.
He чужыя, ўсе свае, Усе таварышы мае.
57. ПА САДУ ХАДЖУ*
Па саду хаджу I руту саджу, Ой, рута мая Засушоная.
Ой, рута мая Засушоная, Дзяўчына мая Засмучоная.
Чаго ты ходзіш, Чаго ты нудзіш?
Сама не знаеш, Каго ты любіш.
Ой, знаю, знаю, Каго кахаю, Сама не знаю, 3 кім жыці маю.
Ці з тым бяленькім, Ці з тым чарненькім, Ці з тым прыгожым Ды маладзенькім.
57а. ДЗЯУЧЫНА МАЯ ЗАРУЧОНАЯ
— Дзяўчына мая заручоная, Чаго ты ходзіш засмучоная?
Чаго ты ходзіш, чаго ты нудзіш? Скажы мне праўду, каго ты любіш?
— Як жа не хадзіць, як жа не нудзіць, Каго любіла — не магу забыць.
Кладу я ручкі пад галавою, Кладуся спаці сама з сабою.
Ой, божа, божа, за што нас мучыш? Чаму нас, божа, ў пару не злучыш?
Ой, знаю, знаю, каго кахаю, Толькі не знаю, з кім жыць я маю.
Ой, знаю, знаю, з кім я люблюся, Толькі не знаю, з кім ажанюся.
58. КУКАВАЛА ЗЯЗЮЛЕНЬКА
Кукавала зязюленька
У садзе на памосце.
Эй, кукавала зязюленька У садзе на памосце.
Прыехалі да дзяўчыны Тры казакі ў госці.
Эй, прыехалі да дзяўчыны Тры казакі ў госці.
Адзін казак каня вядзе, Другі сядло вяжа.
Эй, адзін казак каня вядзе, Другі сядло вяжа.
Трэці стаіць пад аконцам, «Добры вечар» кажа.
Эй, трэці стаіць пад аконцам, «Добры вечар» кажа.
— Добры вечар, стара маці, Дай вады напіцца.
Эй, добры вечар, стара маці, Дай вады напіцца.
Людзі кажуць, дачку маеш, Дай нам падзівіцца.
Эй, людзі кажуць, дачку маеш, Дай нам падзівіцца.
— Кружка ў хаце, вада ў сенях, Ідзі ды напіся.
Эй, кружка ў хаце, вада ў сенях, Ідзі ды напіся.
Дачка мая на гулянні,
Ідзі падзівіся,
Эй, дачка мая на гулянні, Ідзі падзівіся.
— Вада твая не халодна, Пайду да крыніцы.
Эй, вада твая не халодна, Пайду да крыніцы.
Дачка твая не лагодна, Пайду да ўдавіцы.
Эй, дачка твая не лагодна, Пайду да ўдавіцы.
59. ПАКАЦІУСЯ ТУМАН *
Пакаціўся туман, туман па даліне, Туман па даліне.
А ў тым тумане, а ў тым жа цёмным Сівы голуб лятаў.
А ён і лятае, а ён і буркуе, Галубкі шукае:
— А ці вы відзелі, а ці вы слышалі Галубку маю?
— А мы відзелі, а мы слышалі Галубку тваю.
Яна прыляцела, крыллі распусціла, Села над вадой.
Яна прыляцела, крыллі распусціла, Села над вадой,
Яна умывала бела сваё ліца Крынічнай вадой.
Яна выцірала бела сваё ліца Шаўковым платком, Яна расчасала сваю русу косу Частым грэбянём:
— Расці, расці, каса, расці. расці, каса, Аж да пояса,
Каб я, маладая, доўга не гуляла, Скора замуж пайшла.
60. РАСКУШУ ГАРЭШКА
Раскушу гарэшка, Раскушу сухога,
Выму з яго зерца. Выйдзі, выйдзі,
Пракрасная дзяўчына, Пацеш маё сэрца.
Ой, мая галубка, Сівая-сівенька Сядзіць над ракою. Яна умывае Сваё бела ліца Морскаю вадою.
Яна умывае Сваё бела ліца Морскаю вадою. Яна выцірае Сваё бела ліца Русаю касою.
Расці, мая каса, Расці, мая руса, Як у садзе вішня, Каб я малада, Маладзюсенька Скора замуж вышла.
7*
ДЗЯВОЧЫЯ ЧАРЫ
61. МУЗЫКА ІГРАЕ
Музыка іграе, Дзяўчына гуляе. Няхай майго маладога Ніхто не займае.
А хто яго зойме, Сабе ліха знойдзе: Ой, я яго ачарую, Дадому не зойдзе.
62. ЧЫЕ ГЭТА ШЭРЫ ВАЛЫ
Чые гэта шэры валы Па гарах хадзілі?
Ці не таго казачэнькі, Што мы ўтрох любілі?
Адна была любіць стала — Пасцель белу слала.
А другая любіць стала — Усё цалавала.
{А другая любіць стала —] [Усё цалавала.]
А трэцяя любіць стала — Усё чаравала:
— Ой, чарую ручкі, ножкі, Аленькія шчочкі, Штоб не бегаў да другея Цёмненькаю ночкай.
Штоб не бегаў да яе, Штоб не прызнаваўся, А на мяне, маладую, Штоб не забываўся.
62а. Ой, ЧЫЕ TO СІВЫ ВАЛЫ
Ой, чые то сівы валы Па гарэ хадзілі, Ці не таго казачэнькі, Што мы ўтрох любілі.
Ой, першая палюбіла, Рэчы гаварыла, А другая палюбіла, Пасцель белу слала.
А другая палюбіла, Пасцель белу слала, А трэцяя палюбіла I прычаравала.
Чаравала рукі-ногі
I карыя вочы, Штоб не хадзіў казачэнька Да дзевачак у ночы.
63. Ой, ПАЙДУ У САДОЧАК
Ой, пайду ў садочак Да сарву лісточак Да й накрыю свайму Міламу слядочак.
Штоб раса не пала, Пташкі не хадзілі, Штоб майго мілога Другія не любілі.
Адна палюбіла Шчэ й прычаравала, He салёну рыбку Вячэраць давала.
— Вячэрай, казача, Да ідзі дадому, Калі не жанаты, To начуй са мною.
— Рад бы я, дзяўчына, 3 табой начаваці, Есць у мяне жонка Да старая маці.
ЁСЦЬ у мяне жонка Да старая маці, I дзетачак двое, Чарнявы абое.
— Дурны ты, казача, Дурным ты астаўся: На чужой старонцы Жанатым прызнаўся.
64. Ой ТЫ, МІЛЫ, МІЛЫ
Ой ты, мілы, мілы, Мой слаўны казача, Па табе, мой мілы, Уся старонка плача.
He гэтак старонка, Малада дзяўчына, Малада дзяўчына Хлопца палюбіла.
He так палюбіла, Як зачаравала, Дала яму чару, Што сама й не знала.
У зялёным садзе Каня прывязала, Узяла расчоску, Грыўку расчасала.
— Ой ты, коне, коне, Бяжы ў чыста поле, Там мая дзяўчынанька Ды й пшанічку поле.
Яна поле, поле, Асот выкідае, Каню вараному На грыву кідае.
65. Ой, МАТАНЬКА, ШТО РАБІЦЬ?
Ой, матанька, што рабіць? He хоча міленькі любіць.
— Пайдзі, доня, да гаю, Нарві зелля размаю.
— Я размаю не знаю, Але ў людзей спытаю.
Шчэ й да гаю не дайшла, Розных зёлачак найшла.
Выкапала кораня 3-пад белага каменя,
Вымыла яго ў рацэ, Высушыла на руцэ.
[Высушыла на руцэ] Ды спарыла ў малацэ.
Шчэ й карэньчык не ўскіпеў, А ўжэ мілы прыляцеў.
— А што ж цябе прынясло, Ці чаўночак, ці вясло?
— Прынёс мяне сівы конь К дзеўчыне на супакой,
Да дзяўчыны, да душкі У пухавыя падушкі.
66. ОЙ, НА СТАВУ, НА СТАВОЧКУ
— Ой, на ставу, на ставочку Качачка начуе.
Нам не жыць з табою ў пары — Душа мая чуе.
— Як не хочаш, дзяўчыначка, Дружынаю быці, To дай мне такое зелле, Каб цябе забыці.
— Е ў мяне такое зелле, Шчэ й за пералазам.
Як дам табе напіціся, Забудзеш адразу.
— He забуду, дзяўчынанька, Я ні ўдзень, ні ўночы, Толькі тады я забуду, Як заплюшчу вочы.
67. СЯДЗІЦЬ ГОЛУБ НА ДУБОЧКУ
Сядзіць голуб на дубочку, Галубка на вішні.
— Скажы, скажы, дзяўчыніца, Што ў цябе за мыслі?
Сядзіць голуб на дубочку, Галубка на водзе.
— Скажу табе, мой міленькі, Любіціся годзе.
— А што ж табе, мая міла, За прычына стала?
Што ты мяне, маладога, Любіць перастала?
He хочаш ты, дзяўчыніца, Каханаю быці, Дай жа ты мне таго зелля, Штоб мог празабыці.
— Есць у мяне тое зелле Ніжай пералазу, Як дам табе напіціся, Забудзеш адразу.
— Буду піці цераз сілу, Каплі не выпушчу, Тады на цябе забуду, Як вочы заплюшчу.
3-пад каменя вада бяжыць, На камені суха.
— He еж хлеба, не пі вады, Мая шчабятуха.
— А я ж буду і хлеб есці, Буду й воду піці, Няхай табе, мой міленькі, Тошна будзе жыці.
He ўсе тыя сады цвітуць,
\ Што раскідаюцца,
t He ўсе тыя дзевак бяруць, / Што заляцаюцца.
68. КАЗАЧЭНЬКА-БАРВІНАЧКУ *
— Казачэнька-барвіначку,1 Вазьмі мяне, дзяўчыначку.
— Як я магу цябе браці, Калі ў цябе брат багаты?
1 Першы радок кожнай страфы паўіараецца.
Зчаруй, дзеўка, брата свайго, Будзеш меці міленькага.
— Як я магу шчараваці, Калі чар не магу знаці?
— Вазьмі, дзеўка, ты вады гаршчок Ды й пастаў жа пад ялоўчык.
Будзе сонца прыграваці, Будуць чары прыбываці.
Ой, шчэ братка ў дарозе, А ўжо чары на парозе.
— Здароў, братка, здаражыўся, Вазьмі піва ды напійся.
— Ой ты, сястра, што за піва, Што ўжо з коніка схіліла?
Прадай, сястра, каня майго, Пахавай жа брата свайго.
Сястра брата пахавала, Да казака ліст паслала.
— Казачэнька-барвіначку, Бяры мяне, дзяўчыначку.
— Як я магу цябе браці, Ты ўмееш чараваці.
Шчаравала брата свайго
Ды й шчаруеш міленькага.
69. Ой, ХМЕЛЬ, МАМКА, ОЙ, ХМЕЛЬ, МАМКА*