Песні пра каханне

Песні пра каханне

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
Тваё лісцейка абарве, Тваё лісцейка пажане.
Цяпер дзеўка малада, Цяпер дзеўка хараша,
А як пойдзеш ты замуж, Будзе ліха да твой муж,
Тваю коску абарве, Тваю слёзаньку разалье.
— Каб ты, явар, не даждаў, Як ўсю праўду расказаў.
А я маю два брацці, Вялю явар рубаці,
Вялю явар рубаці, Будзем скрыпку праўляці.
Як скрыпачка зайграе, To ўсё гора пазнае.
132.	ОЙ, ПАСЕЮ ЛЬНУ
Ой, пасею льну На чорным полю, Едзе, едзе Ясюленька На вараным коню.
Яго конь вараны, Ен сам малады, А сядэлка чырвоненька, Канчук рамянны.
Ой, дай, маці, дай, Дачку замуж дай!
— He дай мяне за ледаштага, Бо мне, млодай, жаль.
—Ты, доньку мая, Выбірай сама!
•— Выбірала да не выбрала, Горка доля мая.
133.	Ой, ЕЛАЧКА, ЕЛАЧКА, ЧОМ ТЫ ЗЕЛЕНА?
Ой, елачка, елачка, чом ты зелена? — Таму я зялёная. што блізка вада.
[Таму я зялёная, што блізка вада.] Ой, зрабілі лодачку лепей карабля,
Пусцілі на рэчаньку — вада не цячэць.
Матулька з татулькам няверна жывець:
Малодшую дочаньку замуж аддаець, Старэйшаю дочаньку па вадзіцу шлець.
Старэйшая дочанька жалка плакала, Яна тую рэчаньку ўсё праклінала.
— Бадай тая, рэчанька, травой зарасла, Як я, маладзенькая, замуж не пайшла.
134.	А ШТО ГЭТА ЗА ТРАВА
А што гэта за трава У маім садзе парасла?
А што гэта за дружок, Што далёка ад мяне,
He ведае аба мне?
Ці я жыву, ці я не?
Паслала б я малога — Малы кажа: «Баюся, У паўдарожкі вярнуся».
Паслала б я старога — Стары кажа: «Не дайду».
[Стары кажа: «Не дайду,] У паўдарожкі упаду».
Паслала б я роўнага — Роўны праўды не скажа,
[Роўны праўды не скажа,] А шчэ болей прымане.
Запрагу я карэту, Сама сяду паеду.
Пад’язджаю пад лясок. — I Іадай, мілы, галасок.
Пад’язджаю пад раку. — Падай, міленькі, руку.
— Густы, высокі лясок — He сойдзецца галасок.
Рака быстра, шырака — He сашчэпіцца рука.
135.	БРОВЫ MAE ЧОРНЕНЬКІЯ
Бровы мае чорненькія, Запрапала, бровы, з вамі — Нельга выйсці на вуліцу Усё за злымі за ўрагамі.
Усе ўрагі спаць палеглі, Адзін ўража не лажыўся, Адзін ўража не лажыўся, За мной ночку валачыўся.
— Адступіся, злы ўража, Няхай са мной мілы ляжа, Няхай са мной мілы ляжа, Мне ўсю праўдачку раскажа.
136.	А У ТЫМ НОВЫМ СЯЛЕ ДЗЯУЧЫНА СТАЯЛА
А ў тым новым сяле дзяўчына стаяла, Дзяўчына стаяла, з мілым размаўляла. — Пытаю ў цябе, мілы, ці многа коней маеш? Калі многа маеш, чаму ж ка мне не бываеш? — Аднаго каня маю, у дварэ не трымаю. Пойдзе конь да крыніцы зімняй вады піці: Я яго паймаю, а паймаўшы, асядлаю, Паймаўшы, сядлаю, к табе прыбываю. Прывязу дарунак — залаты пярсцёнак, Залаты пярсцёнак, едвабны панчошкі, Саф’яны сапожкі на белыя ножкі.
137.	А У САДЗЕ РЭЧАНЬКА*
А у садзе рэчанька, А у садзе быстрая. Там плывалі два чаўночкі
I тры рыбалоўцы.1
Адзін кажа — дзяўчына, Другі кажа — рыбчына, Трэці кажа — сэрца мае, Ці ты пойдзеш за мяне?
— Нашто мяне пытаеш, Калі хаты не маеш?
— Вазьму, сэрца, ў чужую, Пакуль сваю збудую.
— Збудуй мне хоць з лебяды, А ў чужую не вядзі, Бо чужая такая, Як свякроўка ліхая.
— Я збудую з чарату, Яшчэ й сені прыпляту I пастаўлю край сяла — Жыві, міла, весела.
138.	Я У БАРУ АБЕД ВАРУ
Я ў бару абед вару, 3-пад каменя ваду бяру, На лодачцы ўмываюся, Травіцаю ўціраюся.
На лодачцы ўмываюся, Травіцаю ўціраюся, А не знае мая маці, 3 кім я заўлякаюся.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Адзін ходзіць каля хаты, He ўмываты, не ўціраты, Хоча мяне замуж узяці, Ды не хоча тое знаці,
Што я роду не такога, Каб любіць абы-якога, А я роду шляхецкага,— Люблю сына купецкага.
139.	КАЦІЛАСЯ ЧОРНА ГАЛКА*
Кацілася чорна галка Па бару, па бару, А за ёю ясны сокал Паблізу, паблізу: — Пастой, чорна галка, Ты мая, ты мая!
Яна яму шчабятала: — He твая, не твая!
Я убога сірацінка, А ты пан, а ты пан, Пашукай сабе дзяўчынку, Як ты сам, як ты сам!
— Пастой, чорна галка, Ты мая, ты мая!
Яна яму шчабятала: — He твая, не твая!
— Праляцеў я ўсе апушкі, Яшчэ й лес, яшчэ й лес, He знайшоў такое птушкі, Як ты ёсць, як ты ёсць. — Пастой, чорна галка, Ты мая, ты мая!
Яна яму шчабятала: — He твая, не твая!
140.	САКОЛЕ, САКОЛЕ ВЫСОКА ЛЯТАЕ
Саколе, саколе высока лятае, Высока лятае, ён параньку мае. Я сам адзін на свеце, мушу пары шукаці; З'ездзіў я коніка, з’ездзіў я й другога: — Скажы, дзеўка, праўду, ці будзе што з тога? — Я табе казала і тваяму роду: He хадзі да мяне, не рабі заводу;
У мяне пасагу не будзе, Возьмуць мяне і так добры людзі;
— Мне тваго пасагу не вельмі трэба, Заплаціць мне пан бог з высокага неба. Ты ў мяне пасаг сама, як на небе зара. — Цяпер ты кажаш, што зара ясна, А после скажаш — доля няшчасна, He дажанеш ты, дажне маці, Было без пасагу не браці.
140а. ОЙ З'ЕЗДЖУ Я, З’ЕЗДЖУ КАНЯ ВАРАНОГА
— Ой, з’езджу я, з’езджу каня варанога, Да твайго, дзяўчына, ліца румянога.
Скажы мне, праўда, алі не, He крушы сэрданька ў ва мне.1
— Я ж табе казала, усяму твайму роду, Што ў нас з табою не будзе заводу.
У мяне пасагу не будзе, Возьмуць мяне добрыя людзі.
— Мне твайго пасагу саўсём не патрэба, О дасць жа нам гасподзь з высокага неба. Ты ж мне пасага, ты сама,
Як на небе ясная зара.
— Цяпер жа ты кажаш, што ясная зора, А после ты скажаш, няшчасная доля.
Хоць ты не скажаш, так маці, Нашто было бедную браці.
1	Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Цяпер жа ты відзіш мяне маладую, Цяпер жа ты відзіш мяне харашую. Давядзець жа гасподзь да тугі, Што б не заглядзеўся на другіх.
— Скарай жа мне, гасподзь, на гладкай дарозе, Еслі я памыслю аб другой нябозе;
А хоць памыслю, не скажу, Я ў сябе сэрданька укрушу.
141.	PAHA СОНЦА УСХОДЗІЦЬ
Рана сонца ўсходзіць, А позна заходзіць.
Казак да дзяўчыны Што вячора ходзіць.
— He хадзі, казача, He хадзі да мене, Ты багаты, я бедна, He возьмеш ты мене.
— А хоць не вазьму я, To хоць нахаджуся.
3 гордаю дзеўчынай Хоць нагаваруся.
He нагаварыўся, He налюбаваўся, Усадзе салавейка He нашчабятаўся.
— He лятайце, птушкі, He зрывайце ночы, Бо я шчэ не спала, А сонейка ўсходзіць.
Забывайце вочы, Мілага ласканне, Бо я добра знаю, He будзе кахання.
142.	ЗЕЛЯНЕЮЦЬ, ЗЕЛЯНЕЮЦЬ*
Зелянеюць, зелянеюць Лугі, сенажаці, Пытаецца сын у мацеры, Ды каторую ўзяці.1
А ці тую багатую, Што хораша ходзіць, А ці тую сіраціначку, Што ўсё добра робіць?
А ці тую багатую, Што валы, каровы, А ці тую сіраціначку, Што чорненькія бровы?
Багатая, няўдалая Усадочку гуляла, А бедная сіраціначка Ужо тры копы нажала.
У багатай, нехарошай Валы паздыхаюць, А у беднай сіраціначкі Бровы не зліняюць.
142а. ЦІ УСЕ ЛУП ПАКОШАНЫ, ЦІ УСЕ СЕНАЖАЦІ
Ці ўсе лугі пакошаны, ці ўсе сенажаці, Пытаецца сын у мацеры, ды каторую браці.
— Ой, ці тую багатую, што валы ды каровы, А ці тую сіраціначку, што чорныя бровы.
Багатая ганорная ідзе з поля — плача.
А бедная сіраціначка ідзе з поля — скача.
У багатай, у няўдалай валы паздыхаюць, А ў беднай сіраціначкі бровы не зліняюць.
3 багатаю, з няўдалаю трэба разлучацца, А з беднаю сіраціначкай будзем век кахацца.
1	Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
143.	ЛЯЦЕУ ВОРАН 3 ЧУЖЫХ СТОРАН*
Ляцеў воран з чужых сторан, Пачаў галасіці.
Ой, як трудна ўбогаму Багату любіці.
He там шчасце, не там доля, Дзе багаты людзі, А хто бярэ па мілосці, Той шчаслівы будзе.
Пакачу я злоты персцень Трыма дарагамі, Застаўся я, маладзенькі, Паміж варагамі.
Ой, пайду я па-над морам, Па-над берагамі, Ой, стану я дый заплачу Дробнымі слязамі:
Растварыся, сіне мора, Свае глыбакосці: Прайшлі ж мае марна лета, Mae маладосці.
143а. ЛЯЦЕУ ВОРАН ПА-НАД МОРАМ
Ляцеў воран па-над морам Ды стаў ваду піці.
Ой, як цяжка ўбогаму Багату любіці.
He так цяжка, як нядобры
Багатыя людзі: Як разлучаць у любові, Дык шчасця не будзе.
Палавіна год мінае, Я шчасця не маю. Ой, як жа мне бог прызначыў, Што чыніці маю?
Хаджу, блуджу, хаджу-блуджу, Як то сонца ў крузе, Ці дзе пайду, ці што раблю, А ўсё сэрца ў тузе.
144.	A HE СТОЙ ПРЫ БЕРАЖОЧКУ
А не стой пры беражочку, Пры беражку ўтонеш, А не любі багатыркі, Бо яе не возьмеш.
Багатырка багатая, Яна вельмі пышна, А бедная сіротачка, Як у садзе вішня.
Багатырка багатая, Яна надуецца, А бедная сіротачка К сэрцу прыхінецца.
145.	СОРАМ, БРЫДКА, КРАСНА ДЗЕУКА*
Сорам, брыдка, красна дзеўка, Позна вечарам гуляць.
Дзяўчыначка застыдалась, Паліліся слёзы з глаз.1
Малойчыку шкада стала,— Стаў дзяўчыну сунімаць.
— Ціха, дзеўка, ціха, красна, Ціха, любачка мая.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Ціха, дзеўка, ціха красна, Ціха, любачка мая,— Разгарыцца маё сэрца,— Вазьму замуж за сябе.
— He падобна таму быці, Каб я была за табой: Ты — багаты, а я — бедна
I да тога — сірата.
146.	ЧЫЕ ПЧОЛЫ НА ДУБРОВЕ
Чые пчолы на дуброве, Mae ў садочку, Да хто любіць далёкую, А я суседачку.
От я тую далёкую Людзям падарую, А да свае суседачкі Я й сам памандрую.
Ой, у тае далёкае
Валы да каровы, А ў гэтае суседачкі Усё чорныя бровы.
Ой, у тае далёкае Сінія бумажкі, А ў гэтае суседачкі Кажух і сярмяжкі.
Ой, у тае далёкае Бычкі да цялушкі, А ў гэтае суседачкі — Ц...кі, як падушкі.
Ой, у тае далёкае Бычкі паздыхаюць, А ў гэтае суседачкі Сынкі паязджаюць.
147.	ЗЯЛЕНАЯ АРЭШЫНА
Зялёная арэшына На яр падалась.
Маладая дзяўчыначка У казака ўдалась.
— Які вочы, такі бровы, Така гаворачка.
Як зайдземся да парачкі, Люба наша размованька.
Пашла наша гаворачка Уніз за вадою.
Ты вялікі, я малая. He сойдземся з табою.
Хоць сойдземся, Так не параўняемся, Ты вялікі, я малая, He павянчаемся.
Хоць павянчаемся, Да не параўняемся, Ты ў жупане, Я ў свіціне.
— Як я зніму жупаніну Да надзену свіціну, Я ўсё цябе, сэрца маё, Любіць не пакіну.
148.	ЛЯЦЕУ ВОРАН ПА-НАД МОРАМ
Ляцеў воран па-над морам
I стаў галасіці.
— Ой, як цяжка ўбогаму Багату любіці.
Багатая не думае, Што бедненькі нудзіць: Багатая да думае, Як дзецюкоў гудзіць.
Палавіна лет мінае, Я шчасця не знаю, Як жа то мне бог прызначыў, Што чыніці маю.
Хаджу, блуджу, хаджу, блуджу, Як то слонца ў крузе.
Куда пайду, чы што раблю, Усё сэрца ў тузе.
Хаджу, блуджу, хаджу, блуджу, Век свой праклінаю, Што палюбіў багатую, Да яе не маю.
Ляцеў воран па-над морам, Да сеў ён на сосне.
— О, мой да ты Пракопачку, He будзь так нудошны.
Ёсць жа ў нас Пракседунька, Малада, хоць бедна, Пакінь любіць багатую, Палюбі Пракседку.