Песні пра каханне

Песні пра каханне

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
186.	А ВЫСОКА, ДАЛЁКА
А высока, далёка,1 Салавей гняздзечка ўець.
А павышай салаўя, Іванька дамок строіць.
Ганачак на рыначак, Аконца на ўсход сонца.
А каб было добра сядзець Да на рыначак глядзець.
Да на рыначак глядзець, А дзе Кацечка ідзець.
187.	СВЯЦІ, МЕСЯЦ, ПРАСВЯЧАЙСЯ
Свяці, месяц, прасвячайся, Бяжы, коню, паспяшайся.2
Штобы міла не заснула, Вароцечак не замкнула.
1 Другі радок ко.кнай страфы паўтараецца.
2 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Як пад’ехаў пад варота, Стаіць міла лучшай злота.
Як пад’ехаў пад акенца, Стаіць міла, міла сэрца.
Як пад’ехаў пад ганачак. — А мой мілы каханачак!
Узяла каня за грываньку, А мілага за ручаньку.
Дала каню аўса, сена, А мілому мёду, віна.
188.	А У ГАРОДЗЕ КАПУСТАНЬКА
А ў гародзе капустанька, На ёй ліст зялёны.
Едзе, едзе мой міленькі, Пад ім конь вароны.
Едзе, едзе мой міленькі, Пад ім конь танцуе,— Маладая дзяўчынанька Шнуроўку шнуруе.
— Шнуруй, шнуруй шнурованьку, Адчыні варота,
Я да цябе, мая міла, Прыехаў, сірота.
Адчыніла ты варота, Адчыні і стайню, Дзе я свайго варанога Коніка пастаўлю.
Адчыніла ты мне сені, Адчыні й камору, Пусці, пусці мяне, міла, К сабе на размову.
189.	ДЗЯУЧЫНА СІРОТА
Дзяўчына сірота, He сцялі шырока, Пасцялі вузенька, Прысунься блізенька.
Будзем гаварыці, Як на свеце жыці, Будзем стараваці, Каб не чула маці.
Я к табе прыеду У нядзелю раненька, У нядзелю раненька, Як ўзыйдзе сланейка.
190.	TAM I РЭЧКА, TAM I МОСТ
Там і рэчка, там і мост, Там і добры перавоз. Там я сваю радушэньку На ручаньках перанёс. Перанёс, пераскачыў, Нічога не замачыў, Толькі з яе правай ножанькі Сапажэчак саскачыў. Ох, і не жаль мне сапажка. Толькі мілага дружка.
191.	ЗАПІУСЯ БЕА-МОЛАДЗЕЦ
Запіўся бел-моладзец,
А ён загуляўся, I з краснаю дзеўкаю А ён застаяўся.
Пазнёсенька моладзец Удвору прыходзіць, He вячэраўшы, моладзец
Спацечкі кладзецца, Ранёсенька моладзец А ён уставаіць, Сапожкі на ножкі А ён надзяваіць, Крынічнай вадою Лічанька ўмываіць, Белым ручнічком Лічанька ўціраіць.
192.	СЭРЦА МЛЕЕ, ГРУДЗЬ БАЛІЦЬ *
Сэрца млее, грудзь баліць, Сам не знаю, што рабіць, Ой, люлі, ой, люлі!
Сам не знаю, што рабіць.1
Ой, пайду я ў чыста поле, Распрасею сваё гора,
Распрасею, распрайду, Я ў вішнёвы сад пайду,
А ў вішнёвым садочку Цвітуць вішні, чарэшні,
Салавей пяе у клетцы, Плача маладзец па дзеўцы.
193.	ТЫ, ЯРКАЕ СОНЦА, ЧАГО РАНА УСХОДЗІШ
Ты, яркае сонца, чаго рана ўсходзіш, Чаго рана ўсходзіш і позна заходзіш? 2
Беленькі малойчык па рыначку ходзіць,
Па рыначку ходзіць і ў гуселькі іграе,
1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца з прыпевам «Ой, люлі, ой, люлі!»
2 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Па рыначку ходзіць і ў гуселькі іграе, I ў гуслікі іграе, дзяўчыну гукае.
— Ты, дзеўка, ты, красна, не гардуй ты мною, He гардуй ты мною — быць табе за мною.
Тваё гардаванне ў мяне пад нагамі, Тваё бела лічка ў мяне ля сярдзечка,
Тваё бела лічка ў мяне ля сярдзечка,
Твая руса коса ў мяне ля пояса,
Твае чорны бровы мне на размовы, Твае ўплётачкі ў мяне падвязачкі.
194.	ВЯНЕ РУТА ЛЯ ПРЫСАДАЎ*
Вяне рута ля прысадаў: Чарнявая дзяўчыненька — Мне дасада! 1
I не піў бы, і не еў бы,—Да чарнявае дзяўчыны Паляцеў бы!
Паляцеў бы, ды не мушу: Распаліла чарнявая Сэрца, душу.
Ці ты п’ян быў, ці змыліўся, Што ў такую некрасівую Улюбіўся?
Я не п’ян быу, не змыліўся: У дзявочы ясны вочы Улюбіўся!
Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
195.	ДРОБНЫ ДОЖДЖЫК*
—Дробны дожджык Ды накрапае, Выйдзі, дзяўчына, Сэрца жадае.1
— Да цябе б выйшла, He пусціць маці.
Яна гаворыць: «Пара табе спаці».
— Буду да ранку Цябе чакаці, Ля тваіх вокан Буду стаяці.
— Ціха, мой любы, Маці заснула, Ціхенька выйду, Каб не пачула...
А ў чыстым полі Вецер гуляе, Хлопец з дзяўчынай Песню спявае.
196.	ОЙ, ВЫЙДЗІ, ВЫЙДЗІ, ДЗЯУЧЫНАЧКА
— Ой, выйдзі, выйдзі, дзяўчыначка, Пагаворым мы з табою.
— Сажджы, парань, гадзіначку, Сажджы, парань, другую, Пакуль роднаму бацюшцы Вячэру згатую.
Сажджы, парань, гадзіначку, Сажджы, парань, другую, Пакуль сваёй роднай матушцы Белу пасцель пасцялю, Тады к табе, парнішачка,
На парадачку прыду. — Чаму табе не гадзіці, Па гораньцы ходзячы?
Як то мне, добру молайцу, На марозе стоячы.
Памарозіў белы ножачкі, Да дзевачкі ходзячы, Пападраў я кішэнечкі, Гасцінчыкі носячы, Папацёр я жупанчыкі, Па заборах лазячы.
197.	ЗАРАКАУСЯ МОЙ МІЛЕНЬКІ
Заракаўся мой міленькі Ка мне не хадзіці.
Падыходзіць пад аконца, Просіць вады піці:
— Падай, мілка, падай, сэрца, 3 новага вядзерца.
Мы пастаім пагаворым, Развесялім сэрца.
198.	ЯШЧЭ КУРЫ HE СПАЛІ *
Яшчэ куры не спалі, Людзі не вячэралі, Кліча хлопец млоду дзяўчыначку К сабе на размовачку.1
— Пастой, мілы, гадзіну, Пастой, мілы, другую, Пакуль, пакуль сваёй матуленьцы Вячэраньку згатую.
— Добра табе казаці, У цёплай хаце седзячы, А мне трудна, хлопцу маладому, На марозе стоячы.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
199.	Ой, ТУГА МНЕ, ТУГА АД МІЛАГА ДРУГА
Ой, туга мне, туга ад мілага друга.
Адламалася паліца ад плуга.
Ці ісці да лесу паліцу часаці?
Ці йсці да дзяўчыначкі ўсю ноч гуляці?
Скора казак, скора з лесу выязджае — Маладая дзяўчына браму зачыняе.
— Адчыні, дзяўчына, хоць браманьку-сені: Ужо мяне, казака, камарочкі з’елі.
— Хай цябе, казача, хоць камары з’ядуць, Ля мяне, дзяўчыны, ды й лепшыя сядуць.
— Чаму ты, дзяўчына, ўчора не казала, Як ад мяне, казака, падарачкі брала?
200.	HE АГОНЬ ГАРЫЦЬ, HE ВАДА КІПІЦЬ*
He агонь гарыць, не вада кіпіць, Маладзецкае сэрцайка баліць.
Ой, баліць, баліць, не знаю па кім, Ці па бацюшку, ці па матулі.
He па бацюшку, не па матулі, А па здрадніцы, краснай дзевіцы.
201.	Ай, БОЖА МОЙ, БОЖА, БЕЗ ДОЛ1 УРАДЗІУСЯ*
Ай, божа мой, божа, без долі ўрадзіўся:
Які свет вялікі, а я не жаніўся.
А што ж я думаю,
Красну дзевіцу кахаю,
Паклічу я мілу
К сабе на параду.
Ай, божа ж мой, божа, які я ўрадзіўся, Плыў я цераз рэчку, да і не умыўся.
Плыў я цераз рэку, Плыў я ды цераз быстру, Пераплыў я рэку, Ды не уціраўся.
— Дай жа я вярнуся, дай жа я ўтруся, На сваю на мілу дай жа падзіўлюся. Ох ты, конь мой мілы, Конь мой мілы, сівагрывы, Бяжы, сівагрывы, Аж да маёй мілай.
Стань пад варатамі, удар капытамі, Ці не выйдзе міла з чорнымі брывамі. А што ж я думаю, Красну дзевіцу кахаю, Ці не выйдзе міла Ка мне на параду.
202.	ЗАКУРЫУСЯ ДЫ ДРОБНЕНЬКІ ДОЖДЖЫК
Закурыўся ды дробненькі дожджык Па чысценькім полі, Закурыўся.
Зажурыўся мой міленькі дома Па мне, маладзенькай, Зажурыўся.
He курыся ды, дробненькі дожджык, Па чысценькім полі, He курыся.
He журыся, мой міленькі дома, He журыся.
203.	ПАЙШОУ ЯСЬ НАШ НА ЛУЖОК *
Пайшоў Ясь наш на лужок,1 Накасіў атавачкі ён стажок.
Пайшоў Ясь наш аддыхаць I сваю Настулечку стаў чакаць.
1 Кожны радок паўтараецца.
А Настулька не прыйшла, Маці дома работачку ёй знайшла. — Чакай, Яська, да пары, Аж да самай ночанькі, да зары.
204.	АХ, ВУТКА ЛУГАВАЯ
Ах, вутка лугавая, Та малодка маладая. Й дзе ж ты была, прабывала, Й дзе ж ты ночку начавала? — Начавала ночку У цёмным лясочку, Пад калінавым кусточкам. Там ішлі, прашлі ўдалыя Тры малойцы маладыя. Выразалі па пруточку Да зрабілі па гудочку.
Вы, гудочкі, не гудзіце, Майго мілага не будзіце. А мой мілы за ракою, Варыць да не брагу, Любіць дзеўку, да не кажыць.
205.	ДА HA СТРАСЕ БЕЛ МАРОЗ
Да на страсе бел мароз, А у гародзе шчыр парос.
— Чаму, хлопчыкі, не рвіцё, Ды у шапачкі не ўткніцё.
— Да нам рвецца на душы, Што ўсе дзевачкі харашы,
Адна Настачка няўдача, Па ёй Яначка паплача.
206.	А У ПОЛІ ДУБ, ДУБ *
А ў полі дуб, дуб, А пад дубам ёлка, Там дзяўчына жыта жала, Сама чорнаброўка.1
Ехаў казачэнька, «Памагай бог» дае, Дзеўка стала, адказала, Сэрданькам назвала.
Там за гаем,гаем Дзевер ваду носіць, Ой, там маці свайго сына Вячэраці просіць.
— Ой, вячэрай, маці, Калі наварыла, А я сяду ды паеду Да дзяўчыны-любы.
207.	ПАЗВОЛЬ, ПАЗВОЛЬ, МАЦІ *
Пазволь, пазволь, маці, Крыніцу капаці, Ці не прыдуць дзеўкі Рана ваду браці.2
Вось дзяўчаткі прышлі, Ваду зачарпнулі, А маю міленьку Мама не пусціла.
Пазволь, пазволь, маці, Карчму будаваці, Ці не прыдуць дзеўкі Туды пагуляці.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
2 Тое ж.
Вось дзяўчаткі прышлі, Прышлі пагулялі, А маю міленьку Мама не пускае.
Пазволь, пазволь, маці, На луг пахадзіці, Ці не прыдуць дзеўкі Карагод вадзіці.
Вось дзяўчаткі прышлі, Карагод вадзілі, А маю міленьку Мама не пусціла.
208.	ЗЯЛЕНЫ ДУБОЧАК *
Зялёны дубочак, Шырокі лісточак, Куды вецер вее, Туды галлё гнецца.1
Сягоння субота, А заўтра нядзеля: — Чаму ў цябе, хлопчык, Кашуля не бела?
— А як жа ж будзе бела, Хоць заўтра нядзеля, Матка ў мяне стара, Сястра ў мяне мала.
Матка ў мяне стара, Сястра ў мяне мала, Дзяўчына кахана Любіць перастала.
Пераплыву рэчку, Сяду на масточку, Ці не прыдзе міла Памыць мне сарочку.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
208a. ПАВЕЙ, ВЕТРУ, ДЫ ПАВЕЙ, ВЕТРУ *
Павей, ветру, ды павей, ветру, 3 высокага гаю, Прыедзь, прыедзь, ды мой міленькі, 3 далёкага краю.1
Ой, рад бы я дый павеяці, Калі гай высокі, Ой, рад бы я дый прыехаці, Калі край далёкі.
Валы равуць, дамоў бягуць —
У полі за ракою,
А за імі ды мой міленькі,— Маша мне рукою.
Ой, сёння ды суботанька,
А заўтра нядзеля:
— Чаму ж ў цябе, ды мой міленькі, Кашуля не бела?
— Ой, ці бела, ці не бела —
Сёмая нядзеля:
Маці стара, сястра мала — Некаму памыці.
Пераплыла дзеўка рэчку, Села на пясочку, Ды й памыла, ды й пакачала Міламу сарочку.
209.	A НА ДВАРЭ СНЕГ НАПАУ
А на дварэ снег напаў, А малойчык з каня спаў. Як з каня спаў, так ляжыць, Ажно мілая бяжыць.
Скора міла прыбяжала,
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
За ручаньку падзяржала, За правую ўзяла
I пад ручку павяла. У дварэ яго мілавала, Шчырым сэрцам цалавала, To Map яначка была, To дзяўчыначка міла.
210.	У САДЗЕ ВІШНЯ ПАХІЛІЛАСЯ *
У садзе вішня пахілілася, Антось з Гэлечкай палюбіліся.1
У садзе вішня асыпаецца,— Антось з Гэлечкай абдымаецца.
Паехаў Антось у горы-даліны, — Адчыні, Гэлечка, божа адзіны.
Устала Гэля, як бы не спала. Абняла Антося, пацалавала.
— He хадзі, Антосю, у новых ботах, He рабі слядочкаў у маіх варотах.
Бо гэты сляды наробяць бяды,— Выведуць коні на чатыры стараны.