Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
1 Кожны радок паутараецца.
226. У ПОЛІ БЯРОЗА*
У полі бяроза Кудрава стаяла. Хто йдзе — не мінае, Бярозу ламае.
Гора таму жыці, Хто пары не мае.
Гора таму жыці, Хто пары не мае. Дадому прыходзіць — Адзін спаць лягае. Да сцяны вачыма, На хату плячыма.
Да сцяны гаворыць, А яна не чуе:
— Хто ж мяне прытуліць, Вячэру згатуе, Румяныя губкі Хоць раз пацалуе?
Адазвалась Галя
У сенях за дзвярыма: — Цябе прытулю я, Вячэру згатую, Румяныя губкі Сто раз пацалую.
227. У ЧЫСТЫМ ПОЛІ КАРЧОМКА СТАЯЛА
У чыстым полі карчомка стаяла, А ў той карчомцы дзяўчыначка гуляла.
Прапіў казак і коніка на мяду, Трахтуючы дзяўчыначку маладу.
— He ўмела ты, дзяўчыначка, мёду піць, Да ўмей жа ты, дзяўчыначка, са мной жыць.
228. ЦЯКЛА РЭЧКА 3-ПАД МЯСТЭЧКА
Цякла рэчка з-пад мястэчка, 3 вішнёвага саду.
Кліча хлопец дзяўчыначку К сабе на параду.
— Парадзь, парадзь, дзяўчыначка, Як родная маці, Ці мне цяпер жаніціся, Ці восені ждаці?
— А я табе, бел малойчык,
Раю і не раю,
3 табой стаю, размаўляю, Пра другога дбаю.
— А каб жа ты, дзяўчыначка, Тады замуж пайшла, Як у млыне на камені Пшанічанька ўзышла.
— А каб жа ты, мой малойчык, Тады ажаніўся, Як у полі пры дарозе Сухі дуб развіўся.
229. ЯК ПАЙДУ Я КАЛЯ МЛЫНА
Як пайду я каля млына, Ці не злаўлю ліна.
He з кім сесці, не з кім з есці — Ліхая гадзіна.1
Як пайду я каля рэчкі, Ці не злаўлю шчучкі.
Дзяржыць парынь дзяўчыначку За белыя ручкі.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
— Парай, парай, дзяўчыначка, Як родная маці, Ці мне цяпер жаніцеся, Ці восені ждаці.
—• А я табе, мой міленькі, Раю і не раю.
Я з табою вечар стаю, Да другога маю.
— А бадай ты, дзяўчыначка, Тады замуж вышла, Як у млыне на камені Пшанічанька ўзышла.
А бадай ты, мой міленькі, Тады ажаніўся, Як у лесе на верасе Сухі дуб развіўся.
230. ОЙ ТЫ, ГРУШКА МАЯ
— Ой ты, грушка мая, Ты кудравая, Дзе ты, грушка, расла, Маладжавая?
— А я, грушка, расла Пры крутым беражку, Пры крутым беражку, Пры зялёным лужку.
He стучыць, не гручыць, Усё раздольнічак, А наверна дружок, Палюбоўнічак.
Запаліла свячу
3 воску ярнага, Дажыдала дружка 3 карчмы п’янага.
— Я прышоў да цябе Распрасіціся, Ці пазволь ты мне Ажаніціся.
— Ой, жаніся сабе, Памагай табе бог, He бяры ж удавы, He сушы галавы.
А бяры сабе Палюбоўніцу, Палюбоўніцу, Сабе роўніцу.
231. ДА ЗАЦВІЦЕЛА У ГАРОДЗЕ МАКОУКА
Да зацвіцела ў гародзе макоўка, Да баліць, баліць мне, малойчыку, галоўка.
А вяліць, вяліць да мне мамачка жаніцца, А вяліць, вяліць да нялюбую жану браці.
3 нялюбай жаной мне вячэрачка не смачна, 3 нялюбай жаной мне пасцелечка не мякка, 3 нялюбай жаной мне размовачка не ціха.
А вяліць, вяліць мне татачка жаніцца, А вяліць, вяліць мне любую жану браць. А з любай жаной вячэрачка смачна, А з любай жаной пасцелечка мякка, А з любай жаной размовачка ціха.
232. ПА САДОЧКУ ХАДЖУ
— Па садочку хаджу, Барвіночку саджу. Чаму я ў цябе, матуля, Нежанаты хаджу.
— Ажаніся, сынку. Вазьмі сабе жонку, Вазьмі сабе жонку Удовіну дочку.
— Удовіна дочка — To не мая роўня, Ходзіць па садочку, Як бы каралёўна.
Ані з ёю стаці, Ані пагадаці, Толькі шапку зняці Дай «дзень добры» даці.
Ой, дзень добры, добры, Добры табе, маці, Бо я хачу замуж Тваю дочку ўзяці.
— Шкада цябе, сынку, Шкада твайго слова, Дочка — спавалочка, He начуе дома.
— Байкі, маці, байкі — Будзе начаваці, Дубова галінка Будзе прыпыняці...
233. А У КІЕВЕ ДА АГОНЬ ГАРЫЦЬ
А ў Кіеве да агонь гарыць, А ў Тураве дымна, От там да майго міленькага Будыначкі відна.
Цераз тыя будыначкі Арол воду носіць, А там матка сыночка На вячэру просіць.
— Вячэрай жа, мая матка, Калі наварыла,
А я пайду да дзяўчыны —• Мне дзяўчына міла.
234. ДЗЕ ТЫ, ХМЕЛЮ, ЗІМАВАУ *
Дзе ты, хмелю, зімаваў,
Што не развіваўся,
Дзе ты, сынку, начаваў,
Што не разуваўся? 1
Зімаваў я ў саду
Пад белай бярозай, Начаваў я ў таку Пад луговым возам.
Маці, сына не пытай,
Што не разуваўся,
Ён дзяўчыну к сабе ждаў, Але ашукаўся.
234а. ДЗЕ ТЫ, ХМЕЛЮ, ЗІМАВАУ
— Дзе ты, хмелю, зімаваў, Што не развіваўся.
Дзе ты, сынку, начаваў, Што не разуваўся.
— Ой, я, хмелю, зімаваў,
У лесе на тычыне, А я, матка, начаваў Пры краснай дзяўчыне.
— Дзе ты, сынку, валочышся, Дзе ты, сынку, ходзіш, Скардзіліся малодачкі, Што ты шкоду робіш.
— Я буду хадзіці,
Шкоданьку рабіці, Трэба было мяне, матка, Сямі лет жаніці.
— Ці я ж табе не казала,
Ці не гаварыла, Трэба было жаніціся. Як толькі ўрадзіла.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
2346. ОЙ ТЫ, ХМЕЛЬ, МОЙ ХМЯЛЕК *
— Ой ты, хмель, мой хмялёк, Дзе ты зімаваў?
— Зімаваў, зімаваў
У лесе ля тычыны.1
— Ой ты, сын, мой сынок, Дзе ты вандраваў?
— Я шукаў, выглядаў Добрае дзяўчыны.
Сядзіць голуб на страсе, А галубка ў клеці,—■ 3 адной дзеўчынай гуляю, Друга на прымеці.
— Ажаніся, не ляніся —
Будзеш панаваці:
3 адной будзеш свінні пасці, 3 другой заганяці.
— Ой ты, сын, мой сынок, Час за розум брацца: Каб за тыя пераборы У дурнях не астацца.
234в. ДЗЕ ТЫ, ХМЕЛЮ, ЗІМАВАЎ
Дзе ты, хмелю, зімаваў, Чом не развіваўся?
Дзе ты, сынку, начаваў, Чом не разуваўся?
— Кепска, кепска, сыну робіш, Што па ночы ходзіш, Жаліліся маладзіцы, Што ты шкоду робіш.
— Як я хадзіў, міла маці, Так буду хадзіці,
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцйа.
Было мяне, матуленька, Сем лет ажаніці.
—Штоб я тое, мой сыночак, Штоб я тое знала, To б я цябе ажаніла, Калі спавівала.
— Ой, ішоў я з вечарніцы Да ў цёмную ночку, Ой, сустракаў тры паненкі Ідучы ў улочку.
Адна дзеўка Кацярына, Другая Марыся, А трэцця мая міла,— 3 ёю мне там стаці, Ані размаўляці, Узяўшы шапку ў ручаньку, Добры вечар даці. Ой, то відна дочка, Да чы ж мая роўня, Ой, як выйдзе на улачку, Уласна каралёўна.
235. ТУГА МАЯ, ТУГА *
Туга мая, туга Без вернага друга.1
Паламаў паліцы Ад сахі, ад плуга.
— Ці мне стаці, маці, Паліцы цасаці?
Ці мне да дзяўчыны На ўсю ноч махаці?
Ой, кіну я, кіну Трасціну аб сцену,
А сам да дзяўчыны На ўсю ночку дзвіну.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
236. ПАСЕЮ Я ЖЫТА, НЯМА КАМУ ЖАЦІ *
Пасею я жыта, няма каму жаці, Прыйдзе цёмна ночка, не з кім размаўляці.1
—Ой, маеш ты сынку рубля залатога, Пойдзеш сабе купіш каня варанога.
— Ой, каб табе, маці, так лёгка скакаці, Як мне, маладому, з канём размаўляці.
Конь вады нап’ецца, на саломе ляжа, А мне, маладому, нічога не скажа.
236а. Ой, ЧАС, ПАРА, МАЦІ
— Ой, час, пара, маці, Дзяўчыну шукаці.
Насеяў я жыта, Няма каму жаці.
Насеяў я жыта, Няма каму жаці, Прыдзе цёмна ночка, He з кім размаўляці.
— Ой, маеш ты, сынку, У кішэні грошы, Выжнуць табе жыта Дзяўчаты харошы.
Ой, маеш ты, сынку, Каня варанога, Завядзі на стайню, Размаўляй да ёга.
— Ой, каб табе, маці, Так цяжка ўміраці, Як мне із канём Цяжка размаўляці.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Конь з работы прыдзе, На саломе ляжа, А мне, маладому, Праўданькі не скажа.
Дайце каню сена Ды яшчэ аброку, А мне, маладому,
Дзяўчыну да боку.
2366. Ой, МАЦІ, МАЦІ, ШТО МАЮ СКАЗАЦІ
— Ой, маці, маці, што маю сказаці, Пасеяў я жыта, няма каму жаці.
Пасеяў я жыта, няма каму жаці, Пасеяў пшаніцу — будзе зімаваці.
Пасеяў пшаніцу — будзе зімаваці, Прыдзе цёмна ночка — нет з кім размаўляці.
— Дам я табе, сынку, рубля залатога,
Купі сабе, сынку, каня варанога,
Паставіш на стайню — будзе конь стаяці, Прыдзе цёмна ночка — будзеш размаўляці.
Багдай табе, маці, так лёгка канаці, Як мне, маладому, з канём размаўляці.
Конь вады нап’ецца — на саломку ляжа, А мне, маладому, славечка не скажа.
— Дам я табе, сынку, рубля залатога, Купі сабе, сынку, каня варанога.
Купі сабе, сынку, брычку залатую, Вязі сабе, сынку, жану маладую.
236в. ЧАМУ, КОСЮ, ВАДЫ HE П’ЕШ? *
Чаму, косю, вады не п'еш, Ці дарожку чуеш?
Чаму, Ясю, мой сыночку, Дома не начуеш?
— А як жа мне, мая маці, Дома начаваці,—
Пасцель бела, сцяна нема, He з кім размаўляці!
— Маеш, сынку Ясюленьку, Каня варанога, Вядзі яго да стаенькі, Размаўляй да ёга.
— Гаварыў я да коніка, А ён не гаворыць,— Як успомню аб дзяўчыне, Душа й сэрца баліць.
— Трэба, сынку, аб дзяўчыне Табе забываці,—
Толькі помні, мой сыночку, Што я твая маці.
237. ЖАНІ МЯНЕ, МАТКА, ЖАНІ МЯНЕ, КВЕТКА
— Жані мяне, матка, жані мяне, кветка, Бо як не ажэніш, я сам ажанюся, Пайду да рэчанькі, з гора ўтаплюся.
— He тапіся, сынку, бо душу загубіш, Выбірай дзяўчыну, каторую любіш.
— Ой, як жа мне, матка, дзеўкі не любіці, Калі я не маю з кім пагаварыці?
— Да каня, сынку, да каня, Ясеньку, — Ох, я да каня, а конь мне гаворыць, Ен маё сэрданька. як ножыкам кроіць:
— Ты пойдзеш да дзеўкі, да дзеўкі ў залёты, А мяне паставіш ў крапіве пры плоці.
Ты пойдзеш да дзеўкі мёд, віно піці, А мяне паставіш сыру зямлю біці.
Ты пойдзеш да дзеўкі на ціху размову, А мяне паставіш ў пустую абору,
Ты пойдзеш да дзеўкі, да дзеўкі ў пярьшу, А мяне паставіш ў халодну адрыну.
238. СПРАУ ЖА МНЕ, МАЦІ
Спраў жа мне, маці, Каня варанога, Жані мяне, маці, Сына маладога.
— Пачакай жа, сынку, Да каляд вяселля.
— Ах, мая маці, He магу я ждаці.
— Ах, мая маці, He магу я ждаці, Прыдзе цёмна ночка He з кім пагуляці.
Я да каня слоўца, Да каня другое, А да мяне кося Hi слова не мове.
А да мяне кося Hi слова не мове, Hi слова не мове, Дарожачку строе.
Ах, косю, мой косю, А што ж табе цяжка, Ці то мае сукні, Ці то мае грошы.
Ці то мае сукні, Ці то мае грошы, Ці то мае грошы. Ці я сам харошы?
239. Ой, ЗНАЦІ, ЗНАЦІ
Ой, знаці, знаці Хто нежанаты: Белае лічанька, Як у паняты.
Ой, знаці, знаці, Хто ажаніўся: Скорчыўся, зморшчыўся, Усім зажурыўся.
Ой, знаці, знаці, Хто каго любіць, Далёка садзіцца, К сабе галубіць.
Ой, знаці, знаці, Хто з каго кпіцца. Блізка садзіцца, Скоса дзівіцца.
Ой, знаці, знаці, Хто любіць руску. Вытаптаў сцежачку Цераз пятрушку.
Ой, знаці, знаці, Хто любіць польку, Вытаптаў сцежачку Цераз фасольку.
Ой, гора, гора Таму нежанатаму, Як таму гаршчэчку Шчарбатаму.
Кіпіць, кіпіць, Ды ўсё збягае, Куды павернецца, Шчасця не мае.
240. МАРУСЯ, МАРУСЯ
Маруся, Маруся, Гіну за табою, He адзін я вечар Прасядзеў з табою.1
He адзін я вечар, He адну нядзелю. На цябе, Маруся, Маю ўсю надзею.
Маю ўсю надзею
I думаю браці, Толькі ці пазволіць Мая родна маці?
Матку перапросім, Сястру пераможам. Прывязу Марусю, Як чырвону рожу.