Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
Ох, жаль, жаль, нямалы, любіў я дзяўчыну змала, Любіў яе нямала, любіў, ды не ўзяў!
3 маёй крынічанькі арлы ваду п'юць, А маю дарагую да шлюбу вядуць!
Ох, жаль, жаль мне будзе, возьмуць яе людзі, А мая не будзе!
Адзін бярэць за ручаньку, другі — за рукаў, А я стаю і шкадую, што вадзіў, ды не ўзяў! Ах, жаль, жаль, нямалы, любіў я дзяўчыну змала, Любіў яе нямала, любіў, ды не ўзяў!
2556. КАПАУ ЖА Я КРЫНІЧАНЬКУ
Капаў жа я крынічаньку, Капаў жа і дзве, Сватаў жа я дзяўчыначку Людзям, не сабе.
За рэчкаю да за быстраю У цымбалікі б’юць, Да ўжо ж маю любезную Да шлюбу вядуць.
Як прышлі у цэркаўку Ен кажа: мая.
Яна яму адказвае: Ой, няпраўда твая.
Як звязаў ім non ручанькі, Ен кажа: мая.
Яна яму адказвае:
Уся праўда твая.
Адзін дзяржыць за ручаньку, А другі за рукаў.
Трэці стаіць, слёзы роніць, Што любіў ды й не ўзяў.
256. ВЫКАПАЮ КРЫШЧАНЬКУ
Выкапаю крынічаньку
У вішнёвым саду: Ці не прыйдзе мая міла Сюды па ваду?
Прыйшла, прыйшла мая міла Найраней за ўсіх, Зачэрпнула вядзерачка Найпаўней за ўсіх.
Хацеў я ёй падсабіці — Яна не дала,
Даваў я ёй златы персцень — Яна не брала.
Ой, напэўна дзяўчыначку Другі спалюбіў, Жалка, жалка маіх ножак, Што я к ёй хадзіў.
Жалка, жалка маіх ручак, Што я абдымаў, Жалка, жалка маіх губкаў, Што я цалаваў.
257. КАПАУ, КАПАУ КРЫНІЧАНЬКУ
Капаў, капаў крынічаньку У сваім саду, Каб хадзіла мая мілка Са мной па ваду.
Ах, жаль, жаль мне будзець, Возьмуць чужы людзі, Ды мне не будзець.1
Навяду я павадок Да самай крынічкі, Каб хадзіла мая мілка Са мной па вадзічку.
Да ўжо ж мая крынічанька Абрываецца,
Да ўжо ж мая дзяўчынанька Заручаецца.
1 Прыпеў паўтараецца двойчы.
Да ўжо ж з маёй крынічанькі Вады не бяруць,
Ды ўжо ж маю дзяўчынаньку Да шлюбу вядуць.
Да ўжо ж мая крынічанька Травой зарасла,
Да ўжо ж мая дзяўчынанька Ужо замуж пашла.
А што гэта за крынічка, Што я ваду піў,
А што гэта за дзяўчына, Што люблю й любіў.
258. ЗАБАЛЕЛА ГАЛОВАНЬКА *
Забалела галованька, Відна, я памру, да гэй!
Відна, я памру.1
Прывядзіце дзяўчыначку, Катору люблю, да гэй!
Ой, прывялі дзяўчыначку, Відна, не маю, да гэй!
Бадай цябе, дзяўчыначка, Маці не знала, да гэй!
Ой, як ты мне, маладому, Вядра не дала, да гэй!
Ой, не дала вядзерачка Каня напаіць, да гэй!
He капаўшы крынічанькі, He піці вады, да гэй!
1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца з выклічнікам «да гэй!»
He кахаўшы дзяўчыначкі, He меці жаны, да гэй!
Выкапаў я крынічаньку, Го й галубкі п’юць, да гэй!
Пакахаў я дзяўчыначку, Да шлюбу вядуць, да гэй!
He жаль жа мне таго каня, Што я паязджаў, да гэй!
Ды жаль жа мне дзяўчыначкі, Што верна кахаў, да гэй!
He жаль жа мне таго воза, Што я паламаў, да гэй!
Ды жаль жа мне дзяўчыначкі — Любіў, да не ўзяў, да гэй!
He жаль жа мне тых боцікаў, Што я патаптаў, да гэй!
Ды жаль жа мне дзяўчыначкі, Што яе не ўзяў, да гэй!
He жаль жа мне пярсцёначкаў, Што я дараваў, да гэй!
Ды жаль жа мне дзяўчыначкі. Што я цалаваў, да гэй!
258а. ЗАБАЛЕЛА ДЫ МАЯ ГАЛОВАНЬКА*
Забалела ды мая галованька, Забалела галава.
Гэй! Гэй! Гэй! Забалела галава.
А што ж будзе, калі з той галованькі, Можа, я памру, памру?
Г эй! Гэй! Гэй! Можа я памру?
Ой, пайдзіце, ка мне прывядзіце
Ды каго жа я люблю.
Гэй! Гэй! Гэй! Ды каго жа я люблю.
Прывядзіце ка мне Кацярыначку, Ці не жыў жа буду я?
Гэй! Гэй! Гэй! Ці не жыў жа буду я.
2586. БАЛІЦЬ МАЯ ГАЛОВАНЬКА, ЗНАЦЬ, СКОРА ПАМРУ
Баліць мая галованька, знаць, скора памру,1 Вы ідзіце, прывядзіце, каго я люблю.
Вы ідзіце прывядзіце, каго я люблю, Палажыце водле боку, ці не пажыву. Прыкапайце крынічаньку ў зялёным саду, Ці не прыдзе раздушанька рана па ваду. Прышла, прышла раздушанька паранша за ўсіх, Размахнула, пачарпнула, ўзняла панясла. Ой, не жаль жа мне тае вады. што валы папілі, А жаль жа мне раздушанькі, к вянцу павялі. He дасталась раздушанька ні брату, ні мне, А дасталась раздушанька лакею свінне.
А жаль жа мне тых гасцінцаў, што я дараваў, Канхветачкі, папранічкі з Масквы дастаўляў.
259. Ой, У СЛУЦКУ, У СЛУЦКУ ДЫ Й НА РЫНАЧКУ
Ой, у Слуцку, у Слуцку ды й на рыначку, Там малойчыкі п юць гарэлачку. Гарэлачку п’юць, песенькі пяюць.
Адзін малойчык, смуцён, невясёл, — Чаго, маладзец, смуцён, невясёл, Гарэлкі не п’еш і песень не пяеш?
— Ой, як жа мне пець, вясёламу быць: Учора з вячора паненка была, А сёння рана заручаная.
He такі ж бы жаль, каб на старане,
1 Кожны радок паўтараецца.
A to ў суседа, на адным дварэ. Па ваду ідзе — дзень добры дае, А ваду нясе — насміхаецца, Сэрца маё з жалю разрываецца.
ЖУРБА МАЯ, ЖУРБА
Журба мая, журба, Ты мяне журыла: Ты мяне журыла I з розуму збіла.
Я слаўны хлапчына, Журбы не баюся, Пайду да карчомкі, Водачкі нап'юся.
Вып’ю я румачку, Вып ю я другую, Ці не прызабуду Журбу праклятую.
Што то за такое, Водачка не п’ецца, Каля майго сэрца Усё журба ўецца.
Лугі мае, лугі, Лугі, сенажаці. Люблю я дзеўчыну, Ды не магу ўзяці.
Лугі мае, лугі, Лугі пакашоны.
Ужо мая дзеўчына 3 другім заручона.
261. СПОМНІ, УЗДУМАЙ, ЗАБАУНІЦА
Спомні, ўздумай, забаўніца,
Спомні аба мне,
Спомні, ўздумай, забаўніца
У чужой старане.
Я па табе, забаўніца, Дзень і ноч не сплю, За нудою-цемнатою Хадзіць не магу.
Расце трава шаўковая На маём акне, Сарву траву шаўковую, Кіну на свой след.
Сарву траву шаўковую, Кіну на свой след.
Азірнуся назад сябе — Забаўніцы нет.
За рэчкаю, за быстраю Цымбалікі б’юць, Да ўжо ж маю забаўніцу Пад ручкі вядуць.
Адзін вядзе за ручаньку, Другі за рукаў, Трэці стаіць — сэрца баліць: Любіў да не ўзяў.
Махні, махні, забаўніца, Хоць разок платком, Маргні, маргні, забаўніца, Хоць разок глазком.
Застаецца забаўніца Hi брату, ні мне, Застаецца забаўніца Самай благаце.
262. ЗА РЭЧКАЮ, ЗА БЫСТРАЮ
За рэчкаю, за быстраю, Цымбалікі б’юць, Там жа маю забаўніцу Пад ручкі вядуць.
Адзін вядзець пад ручачкі, А другому жаль.
Трэці ідзець, слёзкі ліець — Любіў ды не ўзяў.
— Карміў, паіў забаўніцу, Ручыў да сябе.
Засталася забаўніца Другому, не мне.
Яі дзень не спаў, Я і ноч не спаў: Усё па ёй тужыў, Плакаў, гараваў.
Шахні-махні, міленькая, Шоўкавым платком.
Любіць будзем, не забудзем, Пакуль не памром.
263. ПРЫЕХАУ МОЙ МІЛЕНЬКІ 3 ПОЛЯ
Прыехаў мой міленькі з поля Да паставіў каня на парозе, Сам заплакаў, край коніка стаўшы: — Баліць мая галовачка ў тузе, Сядні засватана дзяўчыначка ў людзі.
Дай, божа, вечара даждаці, Пашлю людзей дзяўчыны сватаці, А сам пайду пад акошка слухаці, Што будзе дзяўчына казаці.
А дзяўчына па гораньцы ходзіць, Сваёй мамцы славесна гавора: — Парай жа мне, маці, як людзям казаці: Ці мне іх з хаты выпраўляці, Ці мне ім рушнічкі даваці.
264. TAM КАЛЯ МЛЫНА *
Там каля млына Цвіла каліна. Дзе ж тая дзяўчына, Што мяне любіла? 1
He так любіла, Як жалавала, Купіла коніка, Падаравала.
А той конічак, Быстрыя ногі, Вёз мяне да мілай, Зблудзіў з дарогі.
Ані сцяжынкі, Ані дарожкі. Паедзем, коніку, Аж да варожкі.
— 3 кім мая міла Ручанькі звяжа, 3 кім мая мілая Спатанькі ляжа?
— Ой, ляжа, ляжа Сама з сабою, Белыя ручанькі Пад галавою.
265. ПАЕХАУ МІЛЫ ПА ЖУРАВІНЫ
Паехаў мілы па журавіны, Згубіў коніка, ой, божа мой мілы!
Ой, ні сцежкі, ні дарожачкі, Паехаў мілы да варожачкі.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Варожачка тая ды праўды не кажа, 3 кім дзеўчыночка спаценькі ляжа.
Ой, ляжа, ляжа сама з сабою, Белыя ручанькі пад галавою.
Там, у каморы, пад дзверачкамі, Стаіць пасцелька з падушачкамі.
На той пасцельцы малойчык думае, У правай ручаньцы скрыпку трымае.
Скрыпачка грае і прымаўляе: — Дзе мая люба з другім гуляе.
266. УЧОРА HE БЫУ
Учора не быў I сёння не быў, Відаць мой міленькі Мяне пазабыў.
— Яшчэ не забыў, Хіба забуду: Сяду і паеду — Сем год не буду.
Да едзь сабе, едзь, Такой там бяды. Прыласкаю хлопца 3 чужой стараны.
Пасаджу яго На канцы стала, Буду паглядаці Як на сакала.
— Сакол, мой сакол, Чым ты невясёл?
Напэўна, саколік, Саколку ты меў?
— Я саколку меў, I замуж пайшла. Ды каб жа далёка —У суседа майго.
Вадзіцы ідзе — «Добры дзень» дае Яна майму сэрцу Жалю паддае.
Вадзіцы ідзе — Усміхаецца, А маё сэрцайка Разрываецца.
Пайду я,пайду — Стрэльбачку вазьму.
Няхай жа не будзе Hi мне, ні яму.
267. ОЙ, У ПОЛІ ДУБ, ДУБ*
Ой, у полі дуб, дуб, А пад дубам ёлка, Там дзяўчына жыта, жыта жала — Сама чарнаброўка.1
Ехаў казак ад Дунаю, «Памагай бог»,— дае;
Дзеўка стала, стала адказала, Сэрданькам назвала.
Там за гаем, за Дунаем Дзевер воду носіць, Ой, там маці, маці свайго сына Вячэраці просіць.
— Ой, вячэрай, мая маці, Калі наварыла, А я сяду, сяду і паеду, Дзе дзяўчына міла.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Ой, я еду, еду, На горцы прыстану, Ой, там маю, маю дзяўчыноньку Хлопцы абнімаюць.
Абнімайце, абнімайце, Адно не цалуйце, Толькі маёй, маёй дзяўчыноньцы Лічка не сапсуйце.
268. ЗАШЧАБЯТАУ СІЗЕНЬКІ ГАЛУБЧЫК *
Зашчабятаў сізенькі галубчык
У зялёнай ляшчыне;
Закахаўся малады хлапчына Прыгожай дзяўчынай.
Ён у дарожку выязджае, Ой, да сэрца яго вяне, Ой, прад ім голуб, ой, прад ім сізы Высока лятае.
— Ой, скажы, голуб, ой, скажы, сізы, Ды што мне чуваці.
— Ой, пачуеш ты навіначку Смутну, невясёлу.
Ой, пачуеш ды ты навіначку Смутну, невясёлу,—
Ой, ды ўжо твая ды дзяўчыначка Да шлюбу гатова.
269. ТЫ, ЧЫРВОНАЯ КАЛІНА
— Ты, чырвоная каліна, Ах, і што цябе зламіла?
— Зламілі мяне буйныя ветры
Са лютымі маразамі.1
— Ой ты, беленькі малойчык, Ах, і што цябе ссушыла?
— Ссушыла мяне дзяўчына тая, Што із чорнымі брывамі.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Стаю я пад канвою (пад вярбою), Хаджу (сачу) я за табою.
Выйдзі, дзяўчына, выйдзі, рыбчына, Пагаворым мы з табою.
— Ах, і рада б выхадзіці
Ды з табою гаварыці: Ляжыць нялюбы на правай ручцы, Я ж баюся разбудзіці.
— Дзяўчыначка мая люба, Адкаціся ад нялюба,— Буду страляці, буду лучаці 3-за зялёнага дуба.
Буду, буду я лучаці 3-за зялёнага дуба: Заб’ю нялюба з тугога лука, Як сізога галуба.
— А ці ўлучыш, ці не ўлучыш, Ужо з нялюбым не разлучыш. Сядлай жа каня, з’язджай са двара, Ты не мой, а я не твая.
269а. ТЫ, ЧЫРВОНАЯ КАЛІНА *
— Ты, чырвоная каліна, Ах, і што цябе зламіла?
— Зламілі мяне Буйныя ветры Са лютымі маразамі.
— Ах, і беленькі малойчык, Ах, і што цябе ссушыла?