• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні пра каханне

    Песні пра каханне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 616с.
    Мінск 1978
    91.55 МБ
    313.	ПРАЗ ЦЕМНЫ ЛЯСОК*
    Праз цёмны лясок Дарожка ў садок,— Вытаптаў хадок? 1
    Мой мілы, душа, Ен мяне любіў. Ен жа гэтай дарожанькай Да мяне хадзіў.
    Хадзіў ён вясну, Другую хадзіў, На трэцюю, нешчаслівую, Мяне пазабыў.
    Праз цёмны лясок Дарожка бяжыць;
    Па міламу, нявернаму, Маё сэрца баліць.
    314.	А СТАІЦЬ ЯВАР ДЫ НАД РЭЧКАЮ *
    А стаіць явар ды над рэчкаю, Няма перамены.2
    Ай, любіў дзяцюк ды дзяўчоначку, Няймі яму веры.
    * Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца. 2 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    Як любіліся ды кахаліся, Як роўная пара, А цяперацька разлучыліся, Як цёмная хмара.
    Ты, дзяцюк, глума, ты звядзеш з ума, Любіць ты не будзеш, Пра дзяўчыначку чарнабрывачку Судзіці ты будзеш.
    Саташнелася, сабяднелася, Ссохла на былінку. Былі вочачкі, як у совачкі, Сталі, як у рыбкі.
    Сяміршынная падпаясачка Стала караценька.
    315.	ГАЛОВАНЬКА МАЯ БЕДНАЯ
    Галованька мая бедная, Чаго скора склапацілася? Вы вочкі мае светленькія, Чаго вы скора змутусіліся? Ручкі вы мае беленькія, Чаго скора апусціліся?
    Ножкі мае бягучыя, Чаго скора падламаліся? Падламілісь ножанькі Ад доўгай паходанькі, Апусціліся ручанькі Ад цяжкай работанькі. Склапацілася галованька Ад цяжкага ўздыханнейка, Змутусіліся вочанькі Ад слёзнага праліваннейка.
    316.	ЁСЦЬ У ПОЛІ ГАЙ, ГАЙ*
    Есць у полі гай, гай, А ў тым гаю хатка. — He пакідай, мілы, мяне, He вялела матка.1
    1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    Калі ж ты пакінеш, Навек ты пагінеш, На рэчаньцы, на быстранькай Будзеш патанаці.
    Будзеш патанаці, Ратунку гукаці, А я, млода, як ягода, He буду даваці.
    Есць у полі лозы — Пабілі марозы.
    Разбі, божа, разлучнічка, Сіроцкія слёзы.
    Сіроцкія слёзы Дарам не мінуцца.
    На бел камень успадаюць — Камень разбіваюць.
    317.	СКАЖЫ, ДЗЕУКА, ПРАУДУ
    — Скажы, дзеўка, праўду, Ці дала прынаду?
    Ці ты мяне верна любіш, Ці на якую здраду?
    — Цябе люблю, сам то пан бог знае, Бадай яму цяжка было, Хто нас разлучае.
    — Ніхто не такі, Як мой сусед блізкі, Бадай яму цяжка было, Як каменю плысці. Камень пад вадою, Бяда за бядою, Цяжка, цяжка, дзяўчынанька, Разлука з табою.
    Як у полі лозы Пабілі марозы, Паб юць цябе, разлучнічку, Дзявоцкія слёзы.
    Дзявоцкія слёзы Нідзе не мінаюць, Як упадуць на бел камень, Камень разбіваюць. Есць у полі ліпа, Лісце папускала, Пад таею ліпінаю Дзяўчына плакала. Адным вочкам плакала, Другім дзівілася.
    Як здумае а хлапчыне, Ей сэрданька вяне.
    318.	СЯДЗЕЛА, СЯДЗЕЛА
    Сядзела, сядзела, Глядзела ў акенца, Ці не прыдзе мілы Успакоіць сэрца?
    Ці табе, мой мілы, Ужо любоў няміла, Што цябе так рана Да сну прыкланіла?
    Цярпела ад маткі, Цярпела ад брата, Шчэ трэба цярпеці Праз гэтага ката.
    Цярпела, цярпела, Слова не сказаўшы, Трэба йсці ўтапіцца, Вочы завязаўшы.
    Колькі ўцалавала. Колькі ўмілавала — Каб на кожным месцы Правалілася рана.
    Колькі буйных слёзак Я дарма праліла — Каб тваё ўсё цела На раны пабіла,
    Каб здурнеў, мой мілы,
    Паляцеў па полі, Баяліся б людзі, Пужаліся б коні.
    319.	ОЙ, У ЛЕСЕ КЛЁН-ДЗЕРАВА РОСЛА
    Ой, у лесе клён-дзерава росла, Хадзіў казак да дзеўчыны позна.
    — Ой, не хадзі, казача, да мяне
    I не чыні славанькі для мяне.
    — Ой, я славы тваёй не баюся, Каго люблю, стану і абымуся.
    Ой, здрада, чорныя вочы, здрада!
    Чаму ў цябе, мой мілы, не праўда.
    Пусціў славаньку такую, Сказаў, сэрца, што сватацца буду.
    [Сказаў, сэрца, што сватацца буду, | А цяпер жа думаеш, гадаеш,
    Відна, ты мяне пакінуці маеш, Відна, ты сабе іншай шукаеш.
    Ой, хоць знайдзеш з канямі да з валамі, Так не знайдзеш з чорнымі бравамі.
    Ой, хоць знайдзеш з русаю касою, Так не знайдзеш з такою красою.
    Ой. хоць знайдзеш па лічку бяленька, Так не знайдзеш на славу вярненька.
    Ой, хоць знайдзеш у жупане галубенькім, Так не знайдзеш, як я маладзенька.
    Ой, хоць знайдзеш у жоўтых чаравічках, Так не знайдзеш, як я невялічка.
    Калі ж, мілы, мяне пакідаеш, Пакінь жа мне каня варанога.
    [Пакінь жа мне каня варанога,]
    Штоб я не забыла цябе, маладога.
    Пакінь жа мне залатое сядзельца, Штоб я не забыла цябе, маё сэрца.
    Пакінь, мілы, жупан галубенькі, Штоб я не забыла, які ты маладзенькі.
    Пакінь, мілы, чырвон паясок, Штоб я не забыла, які твой галасок.
    Пакінь, мілы, жоўты чаравічкі, Штоб я не забыла, які ты невялічкі.
    Ой, спраў, мілы, залатое вудзіла,
    Каб я твайго каня да вады вадзіла,
    — Нашто, міла, золата цяраці, Будзеш майго каня з вядра напаваці.
    320.	Ой, ДУБЕ МОЙ, ДУБЕ
    Ой, дубе мой, дубе, Кучаравы дубе.
    Што ж на табе, дубе, Два гудзе галубе.
    А трэцяя галубка Сядзіць ды варкоча. Любіў хлопец дзеўку, Пакінуці хоча.
    — Ой, кідай, не кідай, А плакаць не буду.
    А я маладая, Без пары не буду.
    А калі б я знала, Якая мне пара, Я ж бы сваё лічка Ды падмалявала.
    Лічка — каліною, Броўкі — сажыною, Піла б ды гуляла Пакуль дзеўчыною.
    321.	КАСІЎ КАЗАК СЕНА
    Касіў казак сена, Як была пагода.
    Любіў хлопец дзеўку, Як была малода.
    Любіў хлопец дзеўку, Цяпер пакідае.
    Бедная дзяўчына Вяночак хавае.
    He так жа вяночак, Як розныя рэчы, Распусціла косы На ўсе свае плечы.
    Распусціла косы, Плечы утуліла. Выйшла за вароты, Жалю нарабіла:
    — Ой, жалю, мой жалю, Вялікі пячалю.
    Калі б жа я знала, А дзе ж мая пара.
    Калі б жа я знала. А дзе ж мая пара, To я б сваё лічка Шчэ й падмалявала.
    To я б сваё лічка Шчэ й падмалявала: Броўкі ажынаю, Шчочкі малінаю.
    322.	ДЗЕСЬ ПАЕХАУ МІЛЕНЬКІ *
    Дзесь паехаў міленькі
    На мора гуляць. Гэй, гэй, гэй, гэй! 1 А мяне пакінуў Гора гараваць.
    Гарую я ночаньку, Гарую я дзве.
    А на трэцю ночаньку, Рана на зары.
    Пайду падзіўлюся На сіняе мора.
    А на сінім моры Карабель плыве.
    А на сінім моры Карабель плыве. Адзін парус белы, Другі галубы.
    Адзін парус белы, Другі галубой.
    На палубе ходзіць Мілёначак мой.
    1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца з рэфрэнам «Гэй, гэй, гэй, гэй!»
    323.	ОЙ, ПАЙДУ Я У САД *
    Ой, пайду я ў сад, У саду прахаджуся.1 Да й скалола ножку На сухую йгрушку.
    Баліць мая ножка.
    Да й баліць бальная. Любіў хлопец дзеўку Да ўжо й пакідае.
    Ой, паехаў хлопец
    У новы гарадочак: За ім красна дзеўка, Да ў яго слядочак.
    Яна за ім гналась, Гналась, не дагнала На бітым шляху У паўдарожкі ўпала.
    Дзеўка як упала, Упала — прызаснула, Пасярод дарогі, Што серая кукуля!
    Наехалі ўланы, Ці тры, ці чатыры.
    Яны красну дзеўку
    Увялі, пабудзілі:
    — Устань ты, красна дзеўка, Устань да абачхніся, Вытры свае слёзкі, Болей не журыся.
    Да на нас, уланаў, На нас паглядзіся!
    Да у нас, уланаў, Коні вараныя.
    1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    Коні вараныя —
    Сёдлы залатыя: Сёдлы залатыя, Самі маладыя!
    — Маладыя ўланы, Скажьше мілому, Што яго дзяўчыны, Нет ужо на свеце.
    324.	Ой, СТАЯЛА ЯЛІНАЧКА *
    Ой, стаяла яліначка На заходзе сонца, Ой, плакала дзяўчыначка, Гледзячы ў ваконца.1
    Няма майго міленькага, Няма маёй душкі, Каму ж усе дастануцца Пуховы падушкі?..
    325.	ДУБ ДА ДУБА ПАХІЛІУСЯ*
    Дуб да дуба пахіліўся, А дзяўчыне сон прысніўся.2
    Ой, прысніўся сон чудненькі, Што прыехаў мой міленькі.
    А я выйшла, адчыніла — He той любы, што любіла:
    He це вочы, не це бровы, He це вусны да размовы.
    — Ой ты, коню сівагрывы, Раскажы, дзе ёсць мой мілы?
    А твой мілы за гарою Размаўляе із другою.
    1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    2 Кожнае двухрадкоўе паўтараецца.
    326.	ТУМАН, ТУМАН ПРЫ ДАЛІНЕ *
    Туман, туман пры даліне,1 Шырок лісцік на каліне. Яшчэ шыршы на дубочку, Кліча хлопец дзяўчыночку. Ён не сваю, ды чужую: — Хадзі, дзеўка, пацалую. — Нашто мяне цалаваці, Сэрцу тугі дадаваці? He задавай сэрцу тугі, — He вазьму я — возьме другі. He плач, міла, не журыся: Я ж яшчэ не ажаніўся.
    А як буду жаніціся, Прашу піва напіціся. Майго піва напіціся, Майму дзіву дзівіціся. — Тваё піва мне не піва, Тваё дзіва — мне не дзіва. Толькі дзіўна слава тая, Што па свеце пахаджае: Твая маці — чараўніца, А сястрыца — разлучніца. Разлучыла нас з табою, Як рыбачку із вадою.
    326а. ТУМАН, ТУМАН ПА ДАЛІНЕ*
    Туман, туман па даліне,2 Шырокі ліст на каліне.
    Яшчэ шыршы на дубочку, Кліча голуб галубачку.
    Хоць не сваю, дык чужую, Хадзі, міла, пацалую.
    — Нашто ж маеш цалаваці, Сэрцу тугі задаваці?
    He задавай сэрцу тугі, He возьмеш ты, возьме другі.
    1 Кожны радок паўтараецца.
    2 Тое ж.
    Возьме другі і харошы, Майму сэрцайку прыгожы. — He плач, дзеўка, не журыся, Я ж яшчэ не ажаніўся.
    Во, як буду жаніціся, Прашу піва напіціся. Майго піва напіціся, Майму дзіву дзівіціся. — Тваё піва мне не піва, Тваё дзіва мне не дзіва. Толькі дзіўна слава тая, Што па людзях пахаджае. Твая маці — чараўніца, А сястрыца — разлучніца. Разлучыла нас з табою, Як рыбаньку із вадою. Цяжка рыбцы без вадзіцы, Так мне, беднай маладзіцы. Цяжка рыбцы на пясочку, Так мне, беднай, без дружочка.
    3266. ТУМАН, ТУМАН, ТУМАН, ТУМАН ПА ДАЛІНЕ
    Туман, туман, туман, туман па даліне, Шырокі ліст на каліне, на каліне, Шырэй таго, шырэй таго на дубочку, Кліча голуб галубачку, галубачку, Хоць не сваю, хоць не сваю, да чужую. — Пастой, міла, пацалую, пацалую. — Нашто ж тое, на што ж тое цалаванне, Сэрцу тугі задаванне, задаванне. He задавай, не задавай сэрцу тугі, He возьмеш ты, возьме другі, возьме другі. — Пастой, дзеўка, пастой, дзеўка, не журыся. Я йшчэ молад, не жаніўся, не жаніўся.
    А як буду, а як буду жаніціся
    Прашу й піва напіціся, прашу й дзіва дзівіціся, дзівіціся.
    — Тваё й піва, тваё й піва мне не міла, Тваё й дзіва мне не дзіва, мне не дзіва. Толькі дзіва, як мы з табой гаварылі, Твая й маці чараўніца, твая сястра разлучніца, разлучніца.
    Разлучыла, разлучыла нас з табою, Як рыбачку із вадою, із вадою. Гарыць агонь, гарыць агонь за вадою. Я й не віджу за бядою, за бядою. Гарыць агонь, гарыць агонь за лясамі, Я не віджу за слязамі, за слязамі.
    326в. ТУМАН, ТУМАН ПРЫ ДАЛІНЕ
    Туман, туман пры даліне, Шырокі ліст на каліне, Шыршы, большы на дубочку, Кліча голуб галубочку.
    Хоць не сваю, так чужую: — Хадзі, сэрца, пацалую! — Нашто ж чужу цалаваці, Сваёй жалю задаваці?
    Свая стаіць, слёзы льюцца. He плач, дзеўка маладая, Яшчэ ж молад, не жаніўся, Вялі піва напіцца.
    — Тваё піва мне не дзіва, Дзіўнёшанька твая слава. Твая маці — чараўніца, А сястрыца — разлучніца. Разлучыла нас з табою, Як рыбаньку з вадою, Белу рыбку з акуньцамі, Мяне, младу, з маладцамі.
    327.	ЗДРАДА, ЗДРАДА, ЧОРНЫ БРОВЫ, ЗДРАДА!