Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
373. ЗАЧЫМ, САЛАВЕЙКА, НЯГРОМКА СПЯВАЕШ
— Зачым, салавейка, нягромка спяваеш, Ці ты, салавейка, голасу не маеш?
— Страціў я свой голас ў вішнёвым садочку, У вішнёвым садочку, ў ліпавым кусточку.
— Чаму, кавалеру, ты долі не маеш?
— Страціў я долю праз сваю няволю.
У карчомцы бываю, дзевак намаўляю.
Дам табе, дзяўчына, сто рублёў грашыма.
Дам табе, дзяўчына, сто рублёў грашыма, Каня варанога, сто рублёў другога.
На вараным коню будзеш паязджаці, А за сто рублёў сына гадаваці.
— Валей жа мне, млодай, сто рублёў не знаць, Сто рублёў не знаць і сына не гадаваць.
374. ОЙ ТЫ, ВАНЯ, ВАНЕЧКА*
Ой ты, Ваня, Ванечка, ты мая душа, Я з табою, Ванечка, не нажылася.1
Як паехаў Ванечка за мора гуляць, А мяне пакінуў гора гараваць.
Ен мяне пакінуў, мяне не адну, Ен жа мне пакінуў дзяціну малу.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
375. Я КАЛІНУ-МАЛІНУ ЛАМІЛА*
Я каліну-маліну ламіла,1 Паціхеньку вячэру варыла.
Кіпі ж, мая вячэранька, сціха, Буду ждаці я свайго жаніха.
Шчэ й вячэра мая не скіпае, Як мой мілы на парог ступае.
— Сядзьма, міла, з табой на парозе, Раскажу, што я чуў у дарозе.
Чуў я, міла, такую навіну, Што ты маеш малую дзяціну.
— Раскажу табе, мілы, прычыну, Чаму маю я гэту дзяціну.
Начавалі цыгане-мураўцы Ды й пакінулі дзяціну на лаўцы.
Начавалі цыгане тры ночы Ды й пакінулі чорныя вочы.
Давай, мілы, коніка сядлаці Ды паедзем цыган даганяці.
— Нашто, мілая, каня запрагаці, Давай будзем усю праўду казаці.
— Ой, выпаў сняжочак бяленькі, Начаваў тут казак маладзенькі,
Начаваў той казачак тры ночы Ды й пакінуў мне чорныя вочы.
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
375a. Я КАЛІНУ-МАЛІНУ ЛАМІЛА
Я каліну-маліну ламіла, На каліне вячэру варыла.
— Кіпі, кіпі, вячэрачка, ціха, А я буду чакаці жаніха.
Ужо вячэра мая закіпае, А мой мілы на парог ступае.
— Сядзем, мілы, з табой на парозе, Раскажы, што ты чуў у дарозе.
— Чуў я, міла, такую навіну, Што ты маеш чужую дзяціну.
■— Начавалі цыгане ў мураўцы Ды пакінулі дзяціну на лаўцы.
— Давай, міла, каня запрагаці Ды паедзем цыган даганяці.
— Нашто, мілы, коніка таміці? Давай будзем праўду гаварыці:
А як выпаў сняжочак бяленькі, Начаваў у нас казак маладзенькі.
Начаваў ён тры дні і тры ночы Ды пакінуў мне карыя вочы.
376. 3 ГАРЫ РЭЧКА HE ЦЯЧЭ
3 гары рэчка не цячэ
3 даліны не льецца, А за дзевіцай улан Ходзіць і смяецца.
— Ох. уланы, малайцы, Што у вас за коні?
Асядлайце мне каня, Памчуся па волі.
— Калі б ты была мая, Асядлаў бы жыва.
Садзіся пракачу, Дзеўка чарнабрыва.
Цераз год яна ідзе, Галаву схіліла, На руках яе ляжыць Уланёнак мілы.
— Ох ты, мамачка мая, Во табе навука,— Калыхала ты мяне, Калышы і ўнука.
■— Ох ты, дочачка мая, Слухаць не хацела.
А цяпер ідзі туды.
3 кім савецік мела.
377 . МАРУСЕНЬКА НЕЗАМОЖНА *
Марусенька незаможна, He любіся з казачэнькам, Бо не можна, бо не можна.1
Т ой казача не прыходзіць, He адну ён Марусеньку
3 вума зводзіць, з вума зводзіць.
Звёў адну ён, звёў другую, Звядзе цябе, Марусенька, Маладую, маладую.
А у лузе пры дубочку Калыхала Марусенька Два сыночкі, два сыночкі.
Ай, у лузе, у лужочку Калыхала Марусенька Шчэ і дочку, шчэ і дочку.
1 Другі і трэці радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Калыхала і сказала:
— Праз каго я, маладая, Запрапала, запрапала?
Ці праз людзей, ці праз бога, Ці праз тога казачэньку Маладога, маладога?
He праз людзей, не праз бога, А праз цябе, й казачэньку, Маладога, маладога.
378. А У ЛЕСЕ НА ДУБОЧКУ *
А у лесе на дубочку (да)
Калыхала дзяўчыненька
Сына, дочку.1
Калыхала тай плакала (да): — Я ж не знала, маладзенька, 3 кім гуляла.
Я ж не знала, з кім гуляла (да): Палюбіла двараніна
Тай прапала.
— He плач, дзеўка, не плач, красна (да Гадуй дзетачак маленькіх — Будзеш шчасна.
Будзе ветрык павяваці (да), Тваіх дзетачак маленькіх Калыхаці.
Будуць пташкі шчабятаці (да), Тваіх дзетачак маленькіх Забаўляці.
Стануць дзеткі падрастаці (да), Будуць пана-ліхадзея Праклінаці.
1 Апошнія два радкі когкнай. страфы паўтараюцца.
378a. Ой, У ЛЕСЕ HA ДУБОЧКУ
Ой, у лесе на дубочку
Калыхала дзяўчынанька сына й дочку.
Калыхала і плакала:
— Ой, чаго ж я, маладая, прычакала?
Ой ты, Ясю-баламуце, He пасі ты сваіх коней ў маёй руце.
Твае коні падкаваны, Патапталі руту-мяту з каранямі.
— Я ж не пасу, я ж не мушу, Затапіла дзяўчынанька сэрца й душу.
Ой, ці агнём, ці вадою, Ці тваёю дзявочаю красою,
Ой, не агнём, не вадою, А сваёю дзявочаю красою.
Ой, дзяўчына, чорны вочы,
Ой, чаго ж ты прыхадзіла да мяне ўночы?
Ці па агонь, ці лучыну, Ой, чаго ж ты прыхадзіла без прычыны?
379. ТАМ, ЗА ЛЕСАМ, БУЙНЫ ВЕЦЕР ВЕЕ
Там, за лесам, буйны вецер вее, Там Ясенька пшанічаньку сее.
Сее пшаніцу з конца і да конца, Прыносіць дзяўчыначка яму хлопца.
— Ой, на табе карову рабую —• Гадуй сама дзяціну малую.
Ой, на табе каня варанога — Скажы, скажы на каго другога.
Ой, на табе паўбаханкі хлеба — Скажы, скажы на старога дзеда.
379а. ЗА ГАРОЮ БУЙНЫ ВЕЦЕР ВЕЕ
За гарою буйны вецер вее, Там казачок пшанічаньку сее. А ён сее карэц і паўкарца, Ажно прыносіць дзяўчынанька хлопца. — Прымі, прымі ты, казача, хлопца, Як не прымеш, на зямлі пакіну.
— Ой, не кідай, дзеўка, хлопца маленькага, Дам табе карову рабую, Толькі гадуй дзяціну малую!
О дам табе і сем боханаў хлеба, Толькі скажы на старога дзеда.
О дам табе сем сівых авец, Толькі скажы, што не я яго ацец.
380. ГЭЙ, У ЛЕСЕ НА ДУБОЧКУ *
Гэй, у лесе на дубочку Калыхала дзяўчынонька Сваю дочку.1
Калыхала і ўздыхала, — Да чаго я, маладзенька, Дачакала.
Лепей было маткі слухаць, А не гэту калысачку Цяпер рухаць.
381. ДЗЯУЧЫНА ПЫХА НАРАБІЛА ЛІХА
Дзяўчына пыха нарабіла ліха, Пусціла ў камору жаўнера ціха. А жаўнер, пабыўшы, прычыну зрабіўшы, Асядлаўшы каня, ды на вайну паехаў. — Ох ты, жаўнеру, слаўны кавалеру!
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Праз тваю прычыну радзіла я сына.
— He плач, дзяўчына, гадуй майго сына, Як я сувярнуся, з табой ажанюся.
— Ох ты, жаўнеру, слаўны кавалеру, Ты з войска вернешся, з другой ажэнішся. Люлі, люлі, люлі, жаўнераў сынку, Учора з вячора на свет нараджоны, Люлі, люлі, люлі, мая горка доля.
381a. HE ЗНАЛА ДЗЯУЧЫНА*
He знала дзяўчына, Што ёй будзе ліха, Пусціла жаўнера У каморачку ціха.
Жаўнер, там пабыўшы, Прычыну зрабіўшы, Коніка сядлае, 3 двара выязджае.
3 двара выязджае, Дзяўчына рыдае. Дзяўчына астаецца, Слязьмі абальецца.
He плач ты, дзяўчына, Гадуй майго сына.
Назад варачуся, 3 табой ажанюся.
382. МАЛАДЫ ДУБОЧАК *
— Малады дубочак, Чом не зелянееш?
Ці сушы баішся, Ці лугоў жалееш?
— Сушы не баюся, Луга не жалею, На гарэ высокай Ад вятроў марнею.
— Малады малойчык, Чаго ты журышся? Ці радні жалееш, Ці вайны баішся?
— Я радні не маю, Вайны не баюся: Палюбіў дзяўчыну, Цяпер расстаюся.
А дзяўчына тая Долечкі не мае, Па садочку ходзіць, Ручанькі ламае.
He гаруй, дзяўчына, Гадуй майго сына: Як з вайны вярнуся, 3 табой ажанюся.
382а. ЗЯЛЕНЫ ДУБОЧАК, ЧАМУ HE ЗЕЛЯНЕЕШ
— Зялёны дубочак, чаму не зелянееш:
Ці сушы баііпся, ці лугу жалееш?
— Лугу не жалею, сушы не баюся, Дзе я пасаджоны, там не разаўюся.
— Малады малойчык, чаму смутны ходзіш: Ці вайны баішся, ці айцоў жалееш?
— Вайны не баюся, айцоў не імею, Маладой дзяўчыны пакідаць жалею.
Малада дзяўчына ду£ны розум мае — Па ганачку ходзіць, ручанькі ламае.
— А божа мой, божа, як мне цяжка жыці: Сем нядзель ляжала, ніхто не даў піці —
Hi айцец, ні маці, а не родны браце, Праз цябе, малойчык, мушу паміраці.
■— He ўмірай, дзяўчына, гадуй майго сына: Як з войска вярнуся, з табой ажанюся.
— А каб ты, малойчык, з войска не вярнуўся, Як ты мяне, млоду, ужо намануўся.
3826. ЗЯЛЕНЫ ДУБОЧАК, ЧОМ HE ЗЕЛЯНЕЕШ
Зялёны дубочак, чом не зелянееш, Ці сушы баішся, ці лугу жалееш? — Сушы не баюся, лугу не жалею,— На гарэ высокай дый не зелянею. — Малады, малойчык, чаго зажурыўся, Ці айца жалееш, ці вайны баішся?
Айца не жалею, вайны не баюся, Палюбіў дзяўчыну, цяпер расстаюся! Дурная дзяўчына дурны розум мае, Па садочку ходзіць, ручанькі ламае. Па садочку ходзіць, ручанькі ламае, Ручанькі ламае, хлопца праклінае: — Бадай ты, малойцу, з войска не вярнуўся, Як ты, маладую, мяне назвадзіўся.
Каб табе, малойцу, жоўценькі пясочак, Як выракся мяне родненькі браточак! Каб цябе, малойца, сырая зямліца, Выраклася мяне родная сястрыца.
Каб цябе, малойца, ліхая гадзіна, Выраклася мяне ўся мая радзіна. Выракся і бацька, выраклася й маці, Праз цябе, малойчык, мушу прападаці. — He гаруй, дзяўчына, гадуй майго сына, Як з войска вярнуся, з табой ажанюся. — Як з войска вярнуўся, са мной не жаніўся А божа ж, мой божа, каб ты не разжыўся. Каб цябе, малойца, куля ажаніла, Праз цябе сваю я прыгажосць згубіла.
382в. ДУБОЧАК, ДУБОЧАК, ШТО HE ЗЕЛЯНЕЕШ *
— Дубочак, дубочак, што не зелянееш, Ці сушы баішся, ці дажджу жалееш? 1
— Сушы не баюся, дажджу не жалею, Дзе я пасаджаны, там і зелянею.
— Малады малойчык, чаго смутны ходзіш, Ці вайны баішся, ці матку жалееш?
— Вайны не баюся, матку не жалею: Палюбіў дзяўчыну,— пакідаць жалею.
Дзяўчына, дзяўчына, гадуй майго сына, Як з вайны вярнуся, з табой ажанюся.
383. ЧЫЯ ТАМ ПШАНІЦА
Чыя там пшаніца — Доўгія загоны?
Ці не таго хлопца, Што чорныя бровы?
Чорныя конікі Па полі хадзілі. Маладога хлопца Тры дзеўкі любілі.
Першая любіла — Хустачку рубіла, Другая любіла — Кашульку пашыла.
[Другая любіла —] [Кашульку пашыла,] Трэцяя любіла — Ясеньку ўтапіла.
To табе, Ясенька, За здраду заплата: Тры дошкі сасновы I цесная хата.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
384. ДЗЯУЧЫНАНЬКА ЦІХА*
Дзяўчынанька ціха
Нарабіла ліха: Пусціла казака Да каморы сціха.1
Дзяўчынанька мала Усю ночку не спала, Усю ночку не спала, Усё лісты пісала.
Пісала лістонькі На белай паперы, Слала да казака У чэцвер па вячэры.
Казак, лісты ўзяўшы, Да й перачытаўшы, Успомніў аб казанні, Сільна заплакаўшы.
Закладайце коня, Коня варанога: Паеду, паеду Да кахання свога.
Еду пад вароты, Радзіма вітае: — Здароў, казак, здароў,— Дзеўча сына мае.
З’ехаў казак на двор, Конь капытцам брэшча, За ім радзімонька, Як сабакі, брэша.
Казак да каморы — Дзяўчына хваруе;
Узяў за ручаньку, Лічэйка цалуе.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцпа.