• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні пра каханне

    Песні пра каханне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 616с.
    Мінск 1978
    91.55 МБ
    — Ой, я лятала, пералятала, Няма галубка, што я кахала.
    У майго галубка сівыя крыльца, Проціў сэрцайка залата пярынка.
    415а. Ой, TAM, НА ГАРЭ, Ой, TAM, НА КРУТОЙ
    Ой, там, на гарэ, ой, там, на крутой, Ой, там гуляла пара галубоў. Яны гулялі, сазываліся, Шызымі крыламі абнімаліся. Адкуль узяўся ахотнік-стралец, Разбіў, разагнаў пару галубоў. Галуба ўбіў, галубку злавіў, Узяў пад палу, панёс дадому. Насыпаў пшанца аж да каленца, Наліў вадзіцы з чыстай крыніцы. Галубка не есць, галубка не п’е, А ўсё на ту ropy, ўсё плакаць ідзе. — Галубка мая шызакрылая, Чаму ж ты такая гаратлівая?
    — А як жа мне жыць ды не гараваць, Была я у пары, цяпер я адна.
    — А ў нашым сяле, блізка ад мяне, Блізка ад мяне ёсць сад для цябе. А ў тым саду сем пар галубей — Лятай, выбірай, каторы мілей.
    — Я й там бывала, усіх відала — Таго не найшла, каго ўцярала. He тое пярцо, не тое крылцо, He той галасок, не мілы дружок.
    4156. ОЙ, TAM, НА ГАРЫ
    Ой, там, на гары, Ой, там, на крутой Сядзела на ёй Пара галубоў.
    Сядзелі яны, Любаваліся, Сізымі крыламі Абнімаліся.
    Да ўзяўся стралец, Добры маладзец, Разбіў — разлучыў Пару галубоў.
    Голуба забіў, Галубку падбіў — Узяў пад палу, Занёс дадому.
    Насыпаў пшаніцы Пад самыя крыльца, Наліў вадзіцы Аж пад каленца.
    Галубка не п'е, He п’е, не клюе, На крутую гару Усё плакаць ідзе.
    — Галубка мая Сізакрылая, Чаго ж ты такая Журбатлівая?
    — He буду есці, He буду піці, Забіў міленькага, Няма з кім жыці.
    — Ой, ёсць у мяне Семсот галубей, Лятай, выбірай, Каторы мілей.
    — Я й выбірала, Усіх перабрала, Няма такога, Як я кахала.
    ВЕРНАСЦЬ
    416.	Ой, 3-ПАД ЛЕСІКУ, ЛЕСУ ЦЁМНАГА
    Ой, з-пад лесіку, лесу цёмнага, Ой-лі, ой-люлі, лесу цёмнага.
    Што з-пад гаіку, з-пад зялёнага, Ой-лі, ой-люлі, з-пад зялёнага.
    Тудой ішлі-прайшлі ўсё два малайцы, Ой-лі, ой-люлі, ўсё два малайцы.
    Усё два малайцы, абодва холасты, Ой-лі, ой-люлі, абодва холасты.
    Яны йшлі-прайшлі, станавіліся, Ой-лі. ой-люлі, станавіліся.
    За адну дзевачку пасварыліся, Ой-лі, ой-люлі, пасварыліся.
    — Вы ж не біцеся, не сварыцеся, Ой-лі, ой-люлі, не сварыцеся.
    Аднаму каму я застануся,
    Ой-лі, ой-люлі, я застануся:
    Ці то старшаму, ці то младшаму, Ой-лі, ой-люлі, ці то младшаму.
    Старшы моладзец ўзяў за ручаньку, Ой-лі, ой-люлі, ўзяў за ручаньку
    Да павёў яе ды к таварышам, Ой-лі, ой-люлі, ды к таварышам.
    — Ці пахваліце маю дзевачку, Ой-лі, ой-люлі, маю дзевачку?
    Хоць пахваліце, то не возьмеце, Ой-лі, ой-люлі, то не возьмеце.
    Хоць пагудзіце — не разлучыце, Ой-лі, ой-люлі, не разлучыце.
    417.	НЯМА ЦВЕТУ СІЛЬНЕЙШАГА
    Няма цвету сільнейшага, Як сінь васілёчак, Няма друга вярнейшага, Як мілы дружочак, Сядзіць сабе за столікам, Як сінь галубочак.
    На ём світа шоўкам шыта, Боцікі казловы;
    На ём боцікі казловы, Жупанічак новы, На ём шапачка баброва, Галоўка кудрава.
    418.	ВОЙ, Я ХАДЖУ, ПАХАДЖАЮ*
    Вой, я хаджу, пахаджаю Па чыстаму полю, Сею, сею, рассяваю Сваю горку долю.
    Узыйдзі, мая горка доля, Густымі ўсхадамі, Цвіці, мая горка доля, Сінімі цвятамі!
    Нішто, нішто так не сіне, Як сінь васілёчак,
    Ніхто, ніхто так не верны, Як мой міл дружочак...
    419.	ДЗЕВАЧКА-СІРОТАЧКА
    Дзевачка-сіротачка За гарой жыта жала,
    За гарой жыта жала, Сама з сабой размаўляла:
    — Ой, туга мая, туга, Няма майго друга,
    Каб жа мне к гэтай тузе I мой міленькі ка мне.
    Хоць я б ночку не даспала Ды з міленькім размаўляла.
    420.	ПАСЕЮ ГУРОЧКІ *
    Пасею гурочкі Нізка над вадою, Сама буду паліваці Дробнаю слязою.1
    Выраслі гурочкі У чатыры радочкі. He бачыла міленькага Чатыры гадочкі.
    Толькі і спаткала, Як этапам гналі, Я ж хацела ручку даці, Ды стража стаяла.
    Я яму сказала, А ён мне ні слова:
    Махнуў беленькім платочкам — Будзь, міла, здарова.
    Я яму пісала
    Беленькі лісточак —
    Прыедзь, прыедзь, мой міленькі, Хоць на адзін часочак.
    1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    421.	ПАВЕНЬ, ПАВЕНЬ, БУЙНЫ ВЕТРУ *
    — Павень, павень, буйны ветру, 3-за круценькае гары,
    Прыедзь, прыедзь, мой міленькі, Ды з чужоі стараны! 1
    — Як я маю павеяці, Калі крутая гара?
    Як я маю павярнуцца, Калі чужа старана?
    — Пакінь, пакінь ў чыстым полі За гарою адзін жыць,
    Прыбудзь, прыбудзь ты да мяне, Хоць на дзень пагаварыць.
    Пакінь, мілы, чарнабрывы, На сівым каню лятаць: Ідзі ка мне, маладоі, Вячэраньку вячэраць.
    Я думала, маладзенька, Што адна спаці лягла, А ж я свайго міленькага Правай ручкай абняла.
    422.	Ой, Я ЖЫТА ДЫ HE СЕЯЛА*
    Ой, я жыта ды не сеяла, Само яно ўсходзіць.
    Ой, я хлопцаў ды не любіла, Самі яны ходзяць.2
    He хадзіце, мае хлопчыкі, Каля майго саду.
    I не думайце, малойчыкі, Што я дам пасаду.
    1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
    2 Тое ж.
    He хадзіце, мае хлопчыкі, Я не ваша буду.
    Я й удала, я й харошая, Без вас перабуду.
    He хадзіце, мае хлопчыкі, Каля маёй хаты, He тапчыце вы, малойчыкі, Mae руты-мяты.
    He для вас яе пасеяла, Штодзень палівала, Для таго яе пасеяла, Каго я кахала.
    423.	УЗЫЙДЗІ, УЗЫЙДЗІ, ЯСЕН МЕСЯЧЫК
    — Узыйдзі, узыйдзі, ясен месячык, Як млыновае кола,
    Выйдзі, дзяўчына, сэрпа ядына, Пагаворым з табою.
    — Хоць я выйду, хоць я не выйду, Я твая не буду,
    Каго я люблю, верна кахаю, 3 тым жыці буду.
    Пусціла б я сем панядзелачкаў, А восьмую нядзельку, Прынясі ж, божа, майго мілага На маю ды пасцельку.
    Мая пасцелька тонка, бяленька, Я сама маладзенька,
    Як лягу я спаці, няжка ўздыхаю, Што не з кім размаўляці.
    Як лягу спаці, цяжка ўздыхаю, Што не з кім размаўляці.
    Пасцелька бела, а сценка нема, Да мяне не гавора.
    424.	РУБЛЮ, РУБЛЮ БЯРОЗАЧКУ
    Рублю, рублю бярозачку — Бярозачка гнецца,
    Выйдзі, выйдзі, дзяўчыначка, Выйдзі, маё сэрца.
    — Ой, ці выйду, ці не выйду,
    Я твая не буду,
    А каму я руку дала, Я таго і буду.
    425.	ДРОБНА ПТАШАЧКА, НЕВЯЛІЧКА
    Дробна пташачка, невялічка Па ляшчынцы скача.
    Дурна дзевачка, неразумненька Па малойчыку плача.
    — Ды я не плачу, не думаю, Самі слёзкі льюцца.
    Ад міленькага пісямца няма, Ад нямілага шлюцца.
    Ці вы шліцеся, ці не шліцеся, Ды я ваша не буду, Катораму я руку падала, To з тым век я жыць буду.
    426.	Ой, СТАЯЛА БЯРЭЗІНКА
    Ой, стаяла бярэзінка Голейкам да сонца. Заплакала дзяўчыначка, Гледзячы ў аконца.
    — Чаго плачаш, чаго тужыш, Малада дзяўчына?
    Ці матуля цябе біла, А ці так журыла?
    — Ой, не біла, не журыла — Слёзы самі льюцца, Што да мяне, маладое, Няўдалыя шлюцца.
    Ой, шліцеся, не шліцеся — Я вашай не буду, Бо каму дам белу ручку, 3 тым і жыці буду.
    427.	ТЫ, МОЙ МІЛЫ, ТЫ, МОЙ МІЛЕНЬКІ ДРУЖОЧАК
    — Ты, мой мілы, ты, мой міленькі дружочак!
    А куды ж ты паедзеш? Вазьмі мяне з сабою!
    — Мая міла, дарагая, там палі далёкія!
    — Ты, мой мілы, ты, мой міленькі дружок!
    Я і гэтаму прыгадаю, я праз палі палячу сініцаю!
    — Мая міла, дарагая, а там лясы вялікія!
    — Я і гэтаму прыгадаю, я праз лясы пабягу лісіцаю!
    — Мая міла, дарагая, а там рэкі глубокія!
    — Я і гэтаму прыгадаю, я праз рэкі паплыву вуціцаю!
    — Мая міла, дарагая, а ў мяне ёсць там другая!
    — Я і гэтаму прыгадаю, я буду вернаю слугою, Буду ножкі разуваць, буду мякку пасцельку слаць!
    428.	ЕХАУ КАЗАК 3 УКРАІНЫ
    Ехаў казак з Украіны, Пусціў каня у даліну, Пад зялёну сам яліну Лёг на цэлую гадзіну. Шчаслівая гадзіначка, Прышла к яму дзяўчыначка: — Устань, казак, абудзіся, Едуць татарскія раці, Хочуць твайго каня ўзяці, Каня ўзяці варанога, Цябе забіць маладога.
    Каня возьмуць, другі будзе,
    Цябе заб’юць, жаль мне будзе.
    — Знаць ты, дзеўка, мяне любіш, Што так рана мяне будзіш!
    — Каб я цябе не любіла, To бы цябе не будзіла. Цябе, казак, шчыра люблю, На край света з табой пайду. — Ты дзявіца маладая, Твая галава глупая!
    Гдзе са мной табе хадзіці, Па ўсяму свету брадзіці? Будзеш дома праклінаці I на мяне наракаці.
    429.	УСТАВАЙ, МІЛЫ, ГОДЗЕ СПАЦІ
    Уставай, мілы, годзе спаці, Прышлі туркі каня браці.
    Каня возьмуць, другі будзе, Цябе заб’юць, мне жаль будзе.
    Ці ты мяне верна любіш, Што так мяне рана будзіш?
    А я цябе верна люблю, За табою праз свет пайду.
    430.	ЗЛАМЛЮ, СКРЫШУ ЧЫРВАНУ КАЛІНУ
    Зламлю, скрышу чырвану каліну На зялёным лужочку, Пасаджу чырвану калінку
    У саду беражочкам:
    — Расці, расці, чырвана калінка, Расці, не хіліся,
    Жыві, жыві, ты, мая міла, 3 другім не займайся,
    Прыдзе празнік, светлая нядзелька, Мой мілы прыедзе.
    Прывязе мой мілы, міленькі Дарагі гасцінчык, А на мае, на белыя ручкі Залаты пярснёчак, А на маю, на гэту галоўку Шаўковы платочак, А на мае, на гэтыя плечкі Шаўковыя сукні, А на мае, на гэтыя ножкі Дарагія ярошкі.
    431.	Ой, ПЛЫЛІ ГУСЕЛКІ*
    Ой, плылі гусёлкі Ціхаю вадою.
    — Ой, выйдзі, дзяўчына, Размаўляй са мною.
    — А ўжо я з табою He раз размаўляла, Ой, такі я табе Праўды не сказала.
    Ой, тады я табе Усю праўданьку скажу, Як мае ручанькі А з тваімі звяжуць.
    Ой, сталі дзяўчыне Ручанькі вязаці, To стала дзяўчынка Усю праўду казаці.
    432.	Ой, ГАЮ МОЙ, ГАЮ *
    Ой, гаю мой, гаю, Я на цябе гляну;
    Выпусціла малойчыка, Да ўжо не спаймаю.
    А хоць жа спаймаю, Ды ўсё ж не такога,— Прыгарнула к свайму сэрцу Дружка нелюбога.
    На новы вароты Сакол прылятае;
    Верны дружок у дзяўчыны Усю праўду пытае:
    — Дзяўчына, дзяўчына, Скажы верну праўду, Ці ты мяне верна любіш, Ці на яку здраду?
    — Ох, я цябе люблю, Сам бог тое знае, Бадай таму цяжка жыці, Хто нас разлучае.
    433.	СЯГОННЯ Я 3 ВАМІ
    — Сягоння я з вамі, А заўтра паеду.
    Будзеш, міла, прылягаці Аж да майго следу.
    — He я прылягала, Прылягаць не буду. Жыла, міленькі, з табою, I без цябе буду.
    У агародзе ячмень, А у полі жыта.
    Прыйшлі звесці да мілае, Што мілы забіты.
    Забіты, забіты, Пахаваны ў жыце. Чырвонаю кітаечкай Лічыка накрыта.
    Прыляцела пава,
    У галоўцы пала, Як адкрыла кітаечку I зашчабятала:
    — Ці ты, мілы, ўпіўся, Ці з каня зваліўся? Ці ты па мне, маладзенькай. Сільна затужыўся?
    — А я не ўпіўся, He з каня зваліўся. Я па табе, мая міла, Сільна затужыўся.
    434.	БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ, ТУТЭЙШЫЯ ПАРОП *
    Бывайце здаровы, тутэйшыя парогі, Дзе мае хадзілі беленькія ногі.
    Дзе яны хадзілі, не будуць хадзіці.
    Каго я любіла, трудненька забыці.
    Бывайце здаровы, блізкія суседзі, Дзе я пахілюся, мяне не судзіце.
    Мяне спамінайце добрымі славамі, Маю работаньку, што рабіла з вамі.
    Мяне спамінайце добрымі славамі, А дзе млоды хлопец з чорнымі брывамі?
    Ці ён дзе забіты, ці ў полі заняты?