Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
Дзяўчына у лесе Так крэпка заснула, Як хлопец пакінуў,— Дзяўчына не чула.
— Праедзеш ты, хлопча, Усю доўгу граніцу, To такі не знойдзеш Над мяне дзявіцу.
Хоць ты сабе знойдзеш 3 канём і валамі, А такі не знойдзеш 3 чорнымі брывамі.
Хоць ты сабе знойдзеш На лічка краснейшу, А такі не знойдзеш Ад мяне вярнейшу.
359. КАСІУ КАЗАК СЕНА
Касіў казак сена, Як была пагода.
Ох, плакала дзеўка, Як была малода.
— Ox, божа ж, мой божа, Чаго ж яна плача, Чаго ж яна плача, Вяночка шкадуе.
— He жаль мне вяночка, А жаль тае рэчы, Распусціла косы На ўсе свае плечы.
Ох, божа ж, мой божа, Што ж мой мілы робійь, Ен вечар у вечар Па вячорках ходзіць.
Прыходзіць дадому, Лажыцца ён спаці, Лажыцца ён спаці, На край караваці.
Лажыцца ён спаці На край караваці, На хатку вачыма, Да мяне плячыма.
Адвярніся, мілы, Цябе я разую, Да ў белае лічка Сем раз пацалую.
— He гневайся. міла. Былая каханка, Есць у мяне міла. Другая каханка.
— Ох, божа ж, мой божа, Што я нарабіла, Есць у казака жонка, А я палюбіла.
360. ПАГНАЛА ВАЛЫ*
Пагнала валы
На сачавіцу, да гэй! Памачылася
Па паясніцу.
Памачылася, Бо раса была, да гэй! Малойчык любіў,— Хараша была.
Ен мяне любіў,— Я не любіла, да гэй! Сукенку купіў — Я не насіла.
— Насі, дзеванька, Штонядзеленькі, да гэй! Спамінай мяне Штогадзінанькі.
Як дзеўча клала, To спамінала, да гэй!
Як іскідала, To праклінала:
— Бадай казака Трасца парвала, да гэй! Як мне сукенка Цесная стала.
360а. ВАЛЫ ПАГНАЛА Я У САДОЧАК
Валы пагнала я ў садочак
I зарасілася па паясочак.
I зарасілася, бо раса была, Любілі хлопцы, бо хараша была.
Яны любілі — я не любіла, Купілі сукню — я не насіла.
Ды аднаму слала я пасцеленьку, Складала сукню штонядзеленьку.
Як складала, то ўспамінала, А як скідала, то праклінала.
361. ДЗЯУЧЫНА ПА ГАЮ ХАДЗІЛА *
Дзяўчына па гаю хадзіла, Малада ў гаю заблудзіла.1
Прыблудзіла к зялёнаму дубу. — Ой, тут жа я начаваці буду.
Я думала, што дуб зеляненькі, Ажно то быў хлопец маладзенькі.
— Дзяўчына, ўчыні сваю волю, Выведу з гаю на дарогу!
— Лепш буду ўсю ночку блудзіці, Чым хлопцу волю ўчыніці!
— Пастаўлю я гарнец гарэлкі, Пагляджу, што за розум у дзеўкі.
— Хоць пастаў ты тры, чатыры, He абманеш мяне, кавалеру!
362. У ЦЁМНЫМ ЛЕСЕ ГРЫБЫ ЗАРАДЗІЛІ
У цёмным лесе грыбы зарадзілі, Там дзяўчаты па грыбы хадзілі.
Адна дзеўка па грыбы хадзіла Ды ў зялёным гаі заблудзіла.
Прыблудзіла к зялёнаму дубу Ды сказала: «Начаваць тут буду».
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Я думала, што дуб зеляненькі, Ажно стаіць хлопец маладзенькі.
Узяў ён дзеўку за белую ручку, Павёў дзеўку пад белу бярозу.
Павёў дзеўку пад белу бярозу, Зманіў дзеўку не п’яну, цвярозу.
Каб даў божа — грыбы не радзілі, Каб дзяўчаты па іх не хадзілі.
Няхай ходзяць маладзіцы-бабы, Каторыя не баяцца здрады.
— Здрада, здрада, мой міленькі, здрада, Чаму ў цябе не шчырая праўда?
Учора казаў: «Будзеш шлюбаваці».
Сам паехаў другое шукаці.
Хоць аб’едзеш ўсю нашу краіну — Ды й не найдзеш над мяне дзяўчыну.
А хоць найдзеш з коньмі і валамі — Ды й не найдзеш з чорнымі брывамі.
А хоць найдзеш з лічыкам бялейшым Ды й не найдзеш з сэрцайкам мілейшым.
362а. Ой, ТАМ, У ЛЕСЕ, ГРЫБЫ ЗАРАДЗІЛІ
Ой, там, у лесе, грыбы зарадзілі, Там дзяўчаты па грыбы хадзілі.
Адна дзеўка ў лесе заблудзіла, К зялёнаму дубу прыблудзіла.
Прыблудзіла к зялёнаму дубу Ды й сказала: «Начаваці буду».
Ажно гэта — не дуб зеляненькі, А казак, казача маладзенькі.
— Ой ты, казак, вялікі гультаю, Выведзь мяне на дарожку з гаю.
— Ой, пастаўлю паўчварты гарэлкі, Ці не ўзнаю, які розум у дзеўкі.
— Ой, стаўляй ты адну і другую, He абманеш мяне, маладую.
3626. ДЗЯУЧЫНАЧКА ПА БАРУ ХАДЗІЛА
Дзяўчыначка па бару хадзіла, Маладая ў бару заблудзіла.
Прыблудзіла к зялёнаму дубу;
— Вот я тут жа начаваць буду.
Я думала, што дуб зеляненькі, Ажно ж гэта казак маладзенькі.
— Вот вазьму я гарэлкі паўкварты, Запрабую ў дзяўчыначкі праўды.
— Вазьмі сабе кварціну, другую, He абманеш мяне, маладую.
Як узяў дзяўчыну за белую ручку, Завёў дзяўчыну пад белу бярозу,
Завёў дзяўчыну пад белу бярозу, Там абмануў не п’яну, цвярозу.
Паклянуся святому Яну, Што ніколі на губкі не гляну.
363. ОЙ, ТАМ, КАЛЯ ГАЮ
Ой, там, каля гаю, Ой, там, каля бору Клікаў казак дзеўку У нову камору.
— He пайду, казачэ, У нову камору, Бо я, маладая, Баюсь нагавору.
— He бойся, дзяўчына, He бойся нікога, Казак маладзенькі He зробіць благога.
He спала ўсю ночку, He спала другую, А на трэцю ночку Узяла да заснула.
А на трэцю ночку Узяла ды заснула, Казак насмяяўся —■ Дзяўчына не чула.
Дзяўчына лажылась, Як з ружы цвяточак, А назаўтра ўстала, Як белы платочак.
Як белы платочак Ды слёзкамі льецца, Казак маладзенькі Аяжыць і смяепца.
— На табе, дзяўчына, Сто рублёў на мыла, Сто рублёў на мыла, А дзвесце на піва.
Мылам умывайся, Півам напівайся, Каб маці не знала, Што са мной гуляла.
На трэцю нядзелю Мапі ўсё дазнала, Што яе дачушка 3 казаком гуляла.
— А ты ж цяпер, шэльма, Hi дзеўка, ні жонка, А ты ж цяпер, шэльма, Чужа пагаворка!
364. КАЗАЧЭНЬКА УПІУСЯ, 3 ДАРОЖАНЬКІ ЗБІУСЯ, ГЭЙ!
Казачэнька ўпіўся, з дарожанькі збіўся, гэй! Каню вараному на грыву схіліўся, гэй!
Аяці, ляці, коню, у чыстае поле, гэй!
Дзе мая дзяўчыначка пшанічаньку поле, гэй!
Поле яна, поле, кукуль выбірае, гэй!
Каню вараному на грыву кідае, гэй!
Кідай ты, дзяўчына, кукуль выбіраці, гэй!
Паедзем дадому бела ложа слаці, гэй!
Да што б не узнала а том твая маці, гэй!
He спала ночачку, не спала другую, гэй!
На трэцюю ночку лягла ды й заснула, гэй! Казак насмяяўся, дзяўчына не чула, гэй!
Ах, божа, мой божа, што я нарабіла, гэй!
На век я радзіну сваю засмуціла, гэй!
Засмуціла бацька, засмуціла маці, гэй! Засмуціла таго, хто хацеў узяці, гэй!
365. ДЗЕ МЯТЛІЦА ПАЛЯГАЛА
Дзе мятліца палягала, Там Таццяна жыта жала.
Там Таццяна жыта жала, На дарожку паглядала.
На дарожку паглядала, Дзе Іванюша паязджае.
Дзе Іванюша паязджае, Пад Іванам сядло ззяе.
Ты рассукін сын Іваня, Нашто мяне, млоду, зводзіш?
He я цябе, млоду, зводжу, Звяла цябе цёмна ночка.
Звяла цябе цёмна ночка, Шчэ й горкая гарэлачка.
Шчэ й горкая гарэлачка, Ужо Таццяна не дзевачка.
Ты рассукін сын Іваня Насмяяўся нада мною,
Насмяяўся нада мною, Над няшчаснай сіратою.
366. А У ПОЛІ ДУБ ЗЯЛЕНЫ *
А у полі дуб зялёны, Ніхто ж яго не зламаў, Пад тым дубам зеляненькім Казак дзеўку абнімаў.1
Цалаваў ён, абнімаў ён, Пакуль з розуму не звёў,Сеў на каня і паехаў, А дзяўчыну naKiHvv
— Аставайся, маладзенька, Аставайся ты адна.
— He адна я астаюся, Як у полі каліна.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
367. ДОБРЫ ВЕЧАР, ДЗЕВАНЬКА, КУДЫ ІДЗЕШ?
— Добры вечар, дзеванька, куды ідзеш? Скажы, скажы праўданьку, дзе жывеш?
— А я жыву ля рэчкі, ля вады, Збудавала хатаньку з лебяды.
Яшчэ сабе сенечкі прыпляту
3 дабёрнага дзерава, з асату.
Дабёрнае дзерава асацец, Прыдзі, прыдзі, Ясенька маладзец!
— Добры вечар, дзеванька, адчыні, Сама сабе крыўданькі не чыні.
— Ой, не адчыню, Ясеньку, не адчыню, Сама сабе крыўданькі не ўчыню.
Ой, не буду, Ясеньку, адчыняць, Бо ты будзеш ночаньку начавапь.
— Ой, не буду, дзеванька, не буду, Зыйдзе, зыйдзе месячык — паеду.
Зышоў, зышоў месячык і зара, — Заставайся, дзеванька, здарава!
Ой, зарасла рэчанька травою, Засталася дзеванька ўдавою.
368. ДЫ УЖО ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ НА ДВАРЭ
Ды ўжо вечар вечарэе на дварэ.
— Куды ж едзеш, мой міленькі, ад мяне?
Чаму ж мяне за ручаньку не бярэш?
Чаму ж мяне ў сад вішнёвы не вядзеш?
А ў тым садзе стаіць ложа часова, На той ложы — пасцель бела. пухова.
Я й пасцельку ручанькамі абняла:
Да чаго ж нас гэта любоў давяла!
Левай ручкай калысаньку калышу, Правай ручкай я лісточак напішу.
1 Іравай ручкай я лісточак напішу, Здам на пошту, да мілога адашлю.
Будзе мілы той лісточак мой чытаць, Ды па мне ён будзе цяжанька ўздыхаць.
369. Ой, ЗА РЭЧКАЮ ДЫ ЗА ДУНАЕМ
Ой, за рэчкаю ды за Дунаем Там пісарык піша.
Ой, там дзеўка маладзенькая Дзіцятка калыша:
— Да бадай, дзіця, да бадай, дзіця, 3 калыбелечкі ўпала, Як я, дзеўка маладзенькая, 3-за цябе да й прапала.
— He кляні, дзеўка, не кляні, дзеўка, Да дзіцяці малога,
А кляні, дзеўка, а кляні, дзеўка, Пісара маладога:
— Да бадай, пісар, да бадай, пісар, Да навек не разжыўся, Як ты з мяне, маладзенькае, Да й навек наглуміўся.
370. ПАСАДЖУ БЯДУ У ЗЯЛЁНЫМ САДУ
Пасаджу бяду ў зялёным саду, Пад зялёнай вінаградкай, А сама пайду на ўсю ночку гуляці. А ў тым саду зялёненькім
Стаіць горніца новая,
А ў той новай горніцы ў цясовенькай Пісар пісьма піша,
А за печкаю, за кафлянаю
Дзеўка дзіця калыша:
— Люлі, палюлі, ты дзіцятка малая, За табою, маё дзіцятка, Уся гульня мая прапала:
— На каго ты, дзеўка, На каго сільна плачаш?
— На пісара маладога.
— He плач, дзеўка, на пісара, Скажы ты, дзеўка, на пісара палкавога. Ен па свеце пайдзёць, Усю няславачку знясёць.
371. А ПАД САСНОЮ, ПАД РАСКОШНАЮ
А пад сасною, пад раскошнаю Бяда спаці кладзецца.
А як ляжа бяда, ды як ляжа бяда, На ўсю ночаньку спаці, А мяне пусці, маладзюсеньку, У карчомку гуляці.
А ў карчомцы ды за дзверцамі Ды два пісары пішуць, А ў камораньцы за дзверцамі Дзеўка сына калышаць.
I калышаць жа і жалобіць
I смяртэльна праклінаець: — Ды бадай жа ты, дзіцятанька, 3 калыбелля ўпала Ды навекі прапала, Як ты мне, маладзенькай, Белы свет завязала.
— He кляні, дзеўка, не кляні, дзеўка, Да дзіцяткі й малога,
Ды кляні ж, дзеўка, ды кляні ж, дзеўка, Пісара маладога.
372. ПАЙДУ Ж Я, ПАЙДУ
Пайду ж я, пайду Па той сцежачцы, Дзе я даўна хадзіла, Ці не ўвіджу ж я, Ці не ўбачу я, Каго верна любіла.
Хоць і не яго, Хоць не самаго, Хоць таварыша яго. Разгукаюся, распытаюся Аб здаровейка ж яго.
А як ён жывець, А як ён слывець, А я, бедна, гарую, А без дроў, без дроў, Без лучыначкі Цёмну ночку начую.
А за столікам Ды за беленькім Два пісары пішуць, Ды за люлечкай, За маленькаю Дзеўка сына калышаць.
Ды калышучы, Падбіваючы, Смяртэльна праклінаець. — He кляні ж, дзеўка, He кляні ж, дзеўка, Бо дзіця ж і малое.
Ды кляні ж, дзеўка, Ды кляні, млода, Пісара ж маладога. Любіла ж дзеўка, Любіла ж млода 3 пісарам пагуляці.
Любіла ж дзеўка, Любіла ж млода 3 пісарам пагуляці. Любі ж, дзеўка, Любі, красная, Дзіцянятка люляці.