Песні пра каханне

Песні пра каханне

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
Ой, як выйду я ды на высокую гару, Ой, стану, гляну ва ўсякую старану!
Там мой міленькі ды з канца вуліцы едзе,
I з сабою ён чужу іншую вядзе.
299.	Я СВАЙГО МІЛЕНЬКАГА
Я свайго міленькага Цераз Дунай відзела, Верна слова мовіла, Жаніцца пазволіла.
— Жанісь, жанісь, любенькі, Жанісь, чарнабрывенькі, Бяры сабе лепшую, Таварышку меншую.
У маёй таварышкі Лічка красівейшае, Лічка красівейшае, Кашулька танейшая.
Мой міленькі веры даў, Мыецца, румяніцца, Мыецца, румяніцца, Жаніцца збіраецца.
Абярнуся малада Шэраю зязюляю, Я й палячу, малада, У чыстае полечка.
Я й палячу, малада, У чыстае полечка.
А сяду я, малада, У арэхавым кусціку.
Будзіць мілы ехаць 3 другою жаніцца.
Я ў кусціку таргнусь — Кусцік зашатаецца.
Я ў кусціку таргнусь — Кусцік зашатаецца, Конічак спужаецца, Мой міленькі зваліцпа.
Мой міленькі зваліцца, Аб зямлю ударыцца: Hi мне, ні таварышцы — Сырой зямлі-матушцы.
300.	ЧАМУ, СІНЯ МОРА, ПАЦІХУ ПЛЫВЕШ *
Чаму, сіня мора, паціху плывеш, Мой вараны конік, чом вады не п'еш? 1
— Мой мілы дружочак, не верна жывеш:
Каля майго саду ды другую жджэш.
Да другой ідучы, песенькі пяеш, А мне, маладзенькай, жалю задаеш.
— Высадзі, міленька, вішнямі садочак, Ой, каб не даходзіў мой галасочак.
— Высцелі, міленька, саломкаю двор, Ой, каб конь не пэцкаў залатых падкоў.
Выслала мілая палову двара:
— Ой, цяпер не мой ты, а я не твая.
301.	У КАНЦЫ СЯЛА ЛЯЖАЛА ГАРА
У канцы сяла ляжала гара, А на той гарэ стаяў новы двор.
У тым дварэ жыла ўдоўка малада, Была ў тае ўдоўкі дачка хараша.
Выводзіла яна да сівага каня, Сівага каня да ціхага Дуная.
— Ціхі Дунаю, чаму баўны не б еш? Друг мой міленькі, не па праўдзе жывеш;
[Друг мой міленькі, не па праўдзе жывеш:] Мой двор мінаеш ды да лепшых ідзеш.
— Да ўсадзі, міла, ў варотах вярбу: Адкуль ні ісціму — я к табе зайду.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Ды высып, міла, жоўтым пяском двор — Каб не памараў конь залатых падкоў.
Пасцялі, міла, белу мякку пасцель •— Каб не памуліў я сваіх касцей.
—He на тое мяне маці радзіла, Каб я ў варотах вярбу садзіла.
He на тое мяне маці гадавала, Каб я табе белу мякку пасцель слала.
301а. ОЙ, ПАСЕЮ ЯРЫЦУ-ПШАНІЦУ
Ой, пасею ярыцу-пшаніцу, На весну авёс.
Знаю, знаю, мой міленькі, He дружна жывеш.
Да ходзячы да іншае, Песенькі пяеш, Да на маё новае падвор’е Голас падаеш.
— Высадзь, высадзь, мая міла, Вішанькамі двор, Каб не павеяў вецер галасочку На мой новы двор.
Высцель, высцель, мая міла, Хустачкамі двор, Каб не замачыў я Сваіх новых ботаў, Залатых падкоў.
He капаўшы ў саду крынічэнькі. He піці вады,
He любіўшы харошае дзеўкі, He меці жаны.
Выкапаўшы ў саду крынічэньку, Халодна вада,
Палюбіўшы харошу дзяўчыну, Мілая жана.
3016. РАЗВІВАЙСЯ, ЗЯЛЁНЫ СПАРЫШУ
Развівайся, зялёны спарышу, Як ліст на водзе,
He цешцеся, мае варожанькі, А маёй прыгодзе.
Ды мая прыгода, ды мая прыгода, Як ранняя раса:
Соўнейка ўзыдзе, ветрык павіне, Ападзе ж яна ўся.
Ты ж, мой міленькі, галубчык сівенькі, He па праўдзе жывеш.
Міма маёй хаты, міма вароцечак Ды да іншай ідзеш.
Да іншай ідучы, да іншай ідучы, Песенькі пяеш,
А мне, маладзенькай, галубцы сівенькай, Жалю задаеш.
— Ты ж мая мілая, галубка сівая, Абсадзі садам двор, Каб табе не зайшоў сардэчны Галасочак мой.
— Я не садзіла, я не палівала, Сад сам прыняўся, Каго не любіла, каго не кахала, Той сам прыслаўся.
Каго не любіла, каго не кахала, Той сам жа прыслаўся.
Мне, гаротніцы, дзень белы Чорнай ноччу здаўся.
Развівайся, зялёны спарышу,
Як ліст на водзе,
He цешцеся, мае варожанькі, А маёй прыгодзе.
301в. Ой, ДА ВЫХОДЗІЛА
Ой, да выходзіла Дзеўка са двара, Яна выводзіла Варанога каня.
Ой, да сіне мора, Зачым шыбка ідзеш?
Малады малойчык, Зачым без праўды жывеш?
Як прыдзе вечар, Да іншай ідзеш, Мяне, маладзеньку, Ды адну кідаеш.
— Пасадзі, дзяўчына, Ды ў варотах вярбу, Куды буду ехаць, Да цябе зайду.
— Каб я высадзіла Да палавіну двара, Усё роўна я не буду Мілая твая.
Пасцялі, дзяўчына, Дыванамі двор, Каб не запыліці Мілага падкоў.
— Каб я высцілала Палавіну двара, Усё роўна не буду Мілая твая.
301г. АХ ТЫ, МОРА, МОРА
Ах ты, мора, мора, Чаго шыбка йдзеш?
Конік вараненькі, Вадзіцы не п’еш.
Конік вараненькі, Вадзіцы не п'еш, Між травой густою Капыцечкам б’еш.
Між травой густою Капыцечкам б’еш. He па праўдзе, мілы, Са мною жывеш.
He па праўдзе, мілы, Са мною жывеш, А як прыдзе вечар Да другой ідзеш.
А як прыдзе вечар Да другой ідзеш, Цераз мой жа дворык Музыку вядзеш.
Цераз мой жа дворык Музыку вядзеш, А мне, маладзенькай, Жалю задаеш.
— Перасадзі, міла, Калінаю двор, Каб жа не даходзіў Галасочак мой.
Перасадзі, міла, Палову двара, Бо я ўжо не твой, А ты не мая.
301д. ВЫХАДЗІЛА ДЗЕУЧА СА ДВАРА
Выхадзіла дзеўча са двара, Вывадзіла варанога каня.
— Конік вараненькі, чаму вады не п'еш?
Толькі пад сабою сыру землю б’еш?
Міленькі дружочак, не па праўдзе жывеш, Як прыдзе вечар, да другое ідзеш,
Як прыдзе вечар, да другое ідзеш, А мне, маладзенькай, голас падаеш.
— Пасадзі, мілая, у варотах вярбу, Адкуль буду ехаць, да цябе зайду.
— Я засадзіла б палавіну двара, Цяпер ты не мой, а я не твая.
302.	РЭЧАНЬКА ВУЗКАЯ, ВАДЗІЦА МУТНАЯ
Рэчанька вузкая, вадзіца мутная, Да чаго ж ты, дзяўчыначка, сягоння смутная? — Да як жа мне жыці, вясёлаю быці?
Каго люблю, каго люблю, не магу забыці. Прыляцела пава, села на прывале Вот няма, не відаць, каго я кахала.
Сівы селязенька стаў вутцы на ножку, Вот няма, не відаць мілога на ложку Соўнышка заходзіць, мілы не прыходзіць, Вот я знаю, панімаю, за другою ходзіць.
АШУКАНЫ ДАВЕР. ЗДРАДА
303.	ЛЯЦЯЦЬ ГУСІ 3 БЕЛАЙ РУСІ
Ляцяць гусі з Белай Русі, У моры вады не напіўшыся. Ішоў казак з Украіны Малодзенькі, не жаніўшыся. I сам ідзе, каня вядзе, Шабелькаю апіраецца, За ім дзеўча, за ім сэрца, Слёзанькамі абліваецца.
— He плач, дзеўча, не плач, сэрца, He клапаці ты галованькі, Вазьму цябе, не пакіну Для людской пагаворанькі.
Ці ўсе тыя сады цвітуць, Што зелена развіваюцца, Ці ўсе тыя да й шлюб бяруць, Што верненька да й кахаюцца? Палавіна саду цвіце, Палавіна развіваецца, Палавіна шлюб бяруць, Палавіна раскідаюцца.
304.	УЧОРА HE БЫУ*
Учора не быў, Сягоння не быў, Знаць, мой міленькі Мяне пазабыў?
Яшчэ не забыў, Яшчэ забуду, Сяду, паеду, Сем год не буду.
Едзь жа сабе, едзь, Такое бяды: Знайду сакола 3 сваёй стараны.
Пасаджу яго У канцы стала, Буду глядзеці, Як на сакала.
Чаму ж ты, сакол, Хмуран, не вясёл, Знаць, у сакола Саколкі няма.
Учора з вячора Саколка была, Сягоння зрана — Заручоная.
305.	УЧОРА HE БЫУ, СЯГОННЯ HE БЫУ
— Учора не быў, сягоння не быў, Знаць мой міленькі мяне пазабыў.
— Я не пазабыў, не пазабуду, Сяду паеду, сем лет не буду.
— Язджай сабе, з такой бяды, Найму молайца з чужой стараны.
Пасаджу яго ў канцы стала, Буду глядзець, як на сакала.
— Саколе, саколе, зачым не вясёлы?
Знаць, у сакола саколкі няма.
Учора звячора саколка была, Сягоння рана расстраляна была.
Вот не жаль бы быў, каб дзе на лужку, А гэта на грудзе, на жоўтым пяску.
— Малойцу, малойцу, чаму не вясёл? Знаць, у малойца дзяўчынкі няма.
Учора звячора дзяўчынка была, Сягоння рана заручоная.
Вот не жаль бы быў, каб далёкі браў, Бяруць суседзі па адным двары.
Па вадзіцу ідзе, мне ручку дае, Майму сэрцу жалю задае.
Вадзіцу нясе — праліваецца, Маё сэрцайка разрываецца.
306.	ТЫ, ЗЯЛЕНЕНЬКІ ДУБОЧАК
— Ты, зялёненькі дубочак, Ці не жаль табе бярозы, Ці не жаль табе бярозы, Што сякуць яе, рубаюць. — Няхай сякуць і рубаюць, Толькі ў скірты не складаюць. — А ты, беленькі малойчык, Ці не жаль табе дзяўчынкі, Ці не жаль табе дзяўчынкі, Што чужога хлопца любіць. Няхай любіць і галубіць, Толькі ў лічка не цалуець. Яе лічка, як бруснічка, А сама малада, як ягада.
307.	ОЙ, ДА ПАЙДУ Я, МАЛАДА
Ой, да пайду я, малада, Да лугам, даліною. Ой, да сарву, зламаю Каліну з маліною.
Ой, да сяду я, малада, Да каліначку есці. Ой, да ці не прыдуць Ад мілога весці.
Ой, да бадай мяне Да каліна ўдавіла. Ой, як я свайго Да мілога ўгнявіла.
Ой, ці я табе, мілы, Да кашулі не шыла. Ой, ці я табе, мілы, Да не беленька мыла?
Ой, да мыла я кашулю Да на сіненькім моры.
Ой, да я слала пасцельку Да ў новай каморы.
308.	ГАРЫЦЬ АГОНЬ, ПАГАРАЕ
Гарыць агонь, пагарае, Любіў мілы — пакідае.
He знаю, як жыць, Без мілага быць. Ен па вулачцы ідзе, Розны песенькі пяе, Голас падае, Ка мне не зайдзе.
309.	БАЛІЦЬ МНЕ ГАЛОВАЧКА
Баліць мне галовачка, Сам не знаю чаму.
Пакідаю сваю дзяўчыначку, Сам не знаю каму.
А на моры ды на Дунаі Рыбак рыбку ловіць, Яго чаўночак размаляваны Сярод мора тоніць.
Яго платочак вышываненькі, Сярод мора плывець, Яго дзяўчыначка закаханая На беражку ідзець.
«Не жаль мне таго чаўночка, А жаль малявання, He жаль мне таго платочка, А жаль вышывання.
He жаль мне той дзяўчыначкі, А жаль закахання».
310.	ЦІ СВЕТ, ЦІ СВІТАЕ*
Ці свет, ці світае, Ці на зоры займае? А мой міленькі, Голуб сівенькі, Коніка сядлае.1
Сядлай, мілы, каня, Каня вараненькага, Прыязджай, мілы, He кідай, мілы, Мяне маладзеньку.
Ці ж я не такая, Як і тая, другая,— Я харошая, Я прыгожая, Толькі доля ліхая.
У полі асінка Вецярок калыхае, А мой міленькі, Чарнабрывенькі, Ад мяне уцякае.
У полі дубочак, На вярху жалудочак. Як не бачу я Цябе, міленькі,— Невясёлы дзянёчак.
1 Апошнія тры радкі кожнай страфы чаўтараюцца.
У полі азерца, Там плывала вядзерца. Ой, прыйдзі, прыйдзі, Ды парадзімся, Маё мілае сэрца.
Ты пойдзеш гарою, Я пайду даліною. Людзі кажуць мне Ды сама знаю, Што не жыць мне з табою.
311.	АДКАСНІСЯ, АДВЯЖЫСЯ, MAE ГОРА
Адкасніся, адвяжыся, маё гора, 1 Хоць я трошачкі без гора пагуляю, Красатосці, маладосці павідаю. Ці ведаеш, мой міленькі, ці забыўся Як мы з табой ў зялёным саду гулялі, Пад зялёнаю ігрушаю сядзелі?
Там мы тайныя славечкі гаварылі, А ты кляўся і бажыўся, што не кіну. А цяпер жа, мой міленькі, пакідаеш I на тайныя славечкі забываеш.
312.	ОЙ ТЫ, ДУБЕ, ДУБЕ
Ой ты, дубе, дубе, Ты, зялёны дубе, Ой, на табе, дубе, Два голуба гудзе.
Два голуба гудзе, Галубка сакоча.
Любіў казак дзяўчынаньку, Ды пакінуць хоча.
1 Кожны радок паўтараецца.
— Ты любіш, не любіш, Я плакаць не буду, Яшчэ маладая, Без пары не буду.
Толькі тваёй пары, Што вочанькі кары, Ды ўсяго размовы, Што чорныя бровы.