Песні пра каханне

Песні пра каханне


Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
Затужыў, затужыў малады малойчык Па харошай дзяўчыне.
—Да чаго ты ходзіш, да чаго ты нудзіш Да галоўку хлапочаш?
— Я сама знаю, мне людзі гавораць. Што пакінуці хочаш.
— Спакідаю ж цябе, мая міла, Пры ядынаму богу, Сам сяду, ад’язджаю У вяліку дарогу.
— Да як будзеш, маё сярдэнька, Цераз Дунай плысці.
Прысылай да мне, маё сярдэнька, Прысылай хаця весці.
— Я пісаць буду, прысылаць буду, Сам жа я не прыбуду.
— Так збудую я святлічаньку, Да адна жыці буду.
Да хіліцеся, зялёны лозы, Да адкуль вепер вее.
Да глядзіце, мае сіні вочы, Адкуль мілы прыедзе.
Да хіліліся, зялёныя лозы, Да і на зямлю палі, Наглядзеліся мае сіні вочы Да і плакаці сталі.
339.	ЯК ЧУУ ДА ПАЧУУ СІЗЫ ГАЛУБОЧАК, СЕУШЫ НА ТЫЧЫНЕ
Як чуў да пачуў сізы галубочак, сеўшы на тычыне, Як заплача праўдалы казача па сваёй дзяўчыне.
Любіў казак дзяўчыну, не мог яе ўзяці,
За ліхімі за варагамі мусіў спакідаці.
— Спакідаю цябе, маё сэрданька, адзінаму богу, А сам пайду на Дунай да на быструю воду.
Хіліціся, да ніцыя лозы, адкуль вецер вее, Дзівіціся, кары вочы, адкуль мілы едзе. Дажыдай мяне, сэрданька, дажыдайся ў госці, Як парасце шаўковая трава ў стэпу на памосце. Расла, расла шаўковая траўка, да й пахілілася, Ждала, ждала я свайго мілога, да і зажурылася. Хіліліся да ніцыя лозы, да ўжо і паўсталі, Журылася дзяўчыначка, да ўжо і перастала.
340.	ОЙ, СІВЫ КОНЬ БЯЖЫЦЬ*
Ой, сівы конь бяжыць, На ім бела грыва, Ой, спанаравілась, Ой, спанаравілась Мне тая дзяўчына.1
He так та дзяўчына, Як яе лічанька.
— Ой, падай, дзяўчына, Ой, падай, дзяўчына, На каня ручаньку.
Рукі не падала, Тры словы сказала: — Няхай бы я была, Няхай бы я была, Кахання не знала...
Бо тое каханне 3 вечара да рання... Як сонейка ўзыдзе, Як сонейка ўзыдзе, Каханне разыдзе.
1 Лпошнія тры радкі кожнай страфы паўтараюцца.
341.	ОЙ, ГАЮ МОЙ, ГАЮ, ГАЮ ЗЕЛЯНЕНЬКІ
Ой, гаю мой, гаю, гаю зеляненькі, He плач, не журыся, казак маладзенькі. — He сам жа я плачу, плачуць кары вочы, He даюць спакою ні ў дзень і ні ў ночы; Суседзі блізкія, варогі цяжкія, He вяляць хадзіці, дзяўчыны любіці. Засватаў дзяўчыну, да й не даюць людзі, Ой, памру, памру я, ты жыва будзеш. Там мая магіла, у сіняга мора, I там будзе ўся мая размова.
Прыдзеш і к магіле, не станавісь нагою, Бо сама знаеш, як цяжка пад ёю, Прыдзеш на магілу, не махай рукою, А бы людзі скажуць, што я жыў з табою.
342.	3-ПАД ЦЕМНАЙ ХМАРЫ
3-пад цёмнай хмары Сонейка зыходзіць, За ліхімі варагамі Мой мілы не ходзіць.
Ждала я, ждала, Сталы засцілала, Сталы мае цясовыя, Абрусы трайчасты.
Вочкі мае чорненькія, Прапала я з вамі, He хочаце начаваці Hi ночанькі самі.
Хоць хочаце не хочаце. Трэба прывыкаці, Ой, паехаў мой мілы У стэпу гараці.
Учора гараў у стэпочку, А цяпер ў садочку, Выплакала чорны вочы За чатыры ночкі.
А гэты чатыры ночы Ды за восем сталі, Бадай майго міленькага Волікі прапалі.
Няхай валы жывы будуць, Кружок паламаўся, Каб мой мілы, чарнабрывы 3 валамі прыгнаўся.
343.	ПАСЕЯЛА КАНАПЕЛЬКІ, ЗЯМЛЕЙ HE ПРЫКРЫЛА
Пасеяла канапелькі, Зямлёй не прыкрыла, Па казаку дзяўчынанька Громка галасіла.
Галасіла маладая, He знала пакою.
Вараненькі конь застаўся, Залатая зброя.
Няма ж майго міленькага, Няма ж майго пана, Няма з кім мне гаварыці 3 вечара да рана.
344.	КАЦІЛАСЯ ЗАРАНАЧКА 3 НЕБА
Кацілася зараначка з неба, Яна ўпала на землю.
Журылася красная дзяўчоначка
Ды па свайму ropy:
— А хто ж мяне, красную дзяўчыначку
Ды справадзіць дадому?
Адазваўся малады казачанька
Ды на вараным коні:
— He плач, не плач, красная дзяўчыначка.
Я справаджу дадому.
He павёў жа ён яе дадому, А павёў у салому. А салома не папона ■— Белы ручанькі пакалола.
345.	КАЦІЛАСЯ ДЫ ЯСНАЯ ЗОРАЧКА *
Кацілася ды ясная зорачка Ды упала дадолу.1
Заплакала ды красна дзяўчоначка, Ідучы дадому.
Наплачашся, мая красна дзеванька, Ідучы да шлюбу.
Як павядуць маю красну дзеваньку, Ды з нялюбым вянчацца.
346.	КУПАЛАСЯ КАСЯ У МОРЫ
Купалася Кася ў моры, Пасла конікі ў збожжы. Ехаў Ясенька з Вяльбора, Забраў конікі да двора. Дала Кася Ясю два таляры, Адзін таляр новы, другі — стары. — Схавай ты таляры, Кася, к сабе, Я прыеду ў госці, Касенька, к табе. — Прыедзь, Ясенька, з вячора, Адамкнёна будзе камора, Бела пасцель расцялёна
I коўдарачка зялёна.
Памаленьку, Ясю, ты ступай, Каб мамуня не ўслышала I старому не сказала.
Як ма.муня ўслышала, Да старому павядала: — Устань, душка, устань, душка, Есць у Касі нехта ў ложку.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
347.	КАБ I У САДЗЕ, У ВІНАГРАДЗЕ
Каб і ў садзе, ў вінаградзе
Калінка стаяла.1
Пад калінай, пад малінай
Дзявіца гуляла.
Прышоў к дзеўцы, прышоў к краснай
Казак маладзенькі:
— Пойдзем, дзеўка, пойдзем, красна, 3 табой у маліну.
— Багдай, казак, не дачэкаў,
Каб пашла ў маліну.
Ужо твая маліна
Мяне падманіла.
— Прыйман дзеўка, прыйман красна, Нічым не падманіш.
Пад калінкай, пад малінкай
Дзявіца гуляла:
Прышоў к дзеўцы, прышоў к краснай
Казак маладзенькі:
—• Пойдзем, дзеўка, пойдзем красна
3 табой у ягодкі.
— Ужо твае ягодкі
Здзелалі гаворкі.
348.	ОЙ, БОРАМ, БОРАМ, УСЁ БАРЫНОЮ
Ой, борам, борам, усё барыною.
Там нехта едзе вечарыною.
Ой, едзе, едзе Іванка п’яны.
— Адчыні, Ганнулька, я твой каханы.
— Ой, не адчынюся, бо мамы баюся. Перад табою лісцем сцялюся.
Ой, лісцем, лісцем усё й зеляненькім Перад табою, дый маладзенькім.
1 Другі радок паўтараецца.
349.	ПЛЫВЕ ЧОВЕН ВАДЫ ПОВЕН
Плыве човен вады повен, Кругом вада хлюп-хлюп-хлюп. Ідзе казак к дзяўчыначцы Да й ножкамі туп-туп-туп.
Плыве човен вады повен Да й накрыўся лістам. — He хваліся, дзяўчыначка, Чырвоным маністам.
Бо як выйдзеш на вуліцу — Твой маніст парвецца.
Над табою, дзяўчыначка, Казак насмяецца.
Плыве човен вады повен Да й накрыўся лубам.
— He хваліся, казачэнька, Кучаравым чубам.
350.	ЗАЦВІЛІ САДОЧКІ *
Зацвілі садочкі
Буйнымі цвятамі.1
Ды пакрылась роўнае поле Коннымі вайскамі.
А на тым жа полі
Казакі гуляюць.
Адзін хлопец красную дзеўку К сабе намаўляіць.
—	Едзем, дзеўка, з намі,
3	намі, казакамі:
Лепей табе, дзеўка, будзе, Як у роднай мамы.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Едуць яны поле, Едуць і другое, На трэцяе толькі уз’язджаюць, Сталі коні ля Дунаю.
— Вось цяпер, дзяўчына, Прад табой дзве волі: Калі хочаш, к мамцы вярніся Ці ў Дунаі ўтапіся.
— Назад не вярнуся, У Дунаі ўтаплюся: Хай старэнька маці думае, Што дачушка шчасце мае.
351.	СІНЕ МОРА ЗАЦВІТАЕ
Сіне мора зацвітае, Казак каня напасае, 3 сабой дзеўча намаўляе. — Едзем, едзем, дзеўча, з намі, 3 маладымі казакамі. Дзеўча таго паслухала, Села і паехала.
Едзе поле і другое, На трэцяе заязджае, Чорны вочкі зарушала. Села, лісток запісала, Да радочку адаслала. Няхай радочак не таскуе, Мне пасагу нагатуе. Я свой пасаг прагуляла, Пад яварам начавала. Пад яварам зеляненькім, 3 казачэнькам маладзенькім. Напілася я мядочку, Выспалася ў халадочку.
352.	ОЙ, КРУШЫНА, КРУШЫНА
Ой, крушына, крушына, Ты мяне засушыла.
Ты вырасла ў полюшку На маю нядолюшку.
Як ты распускалася, Я з мілым спаткалася.
Як ты ягадзілася, Я з мілым схадзілася.
Як ты асыпалася, Я з мілым рассталася.
Праз твой зелен кусточак Я згубіла вяночак.
353.	ЛАМАЛА КАСЯ КАЛІНУ*
Ламала Кася каліну,1 Пусціла каня ў ярыну.
Ехаў Ясенька са Львова, Заняў коніка да двора.
— На табе, Ясь, два таляры, Адзін новы, другі стары, Пускай коніка дадому.
— Ой, не хачу таляраў браць, Толькі з Касяю ноч начаваць!
— He едзь, Ясеньку, ізранку,— Прыедзь, Ясеньку, звечара, Як будзе пасцель гатова.
— Бывай, Касенька, здарова, Я кавалер, а ты ўдова!
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Я кавалер да дзяўчыны, А ты ўдова без прычыны!
У нядзельку на раначку Ходзіць Кася па рыначку, Купляе сабе вяночка.
Яся пад крамай стоячы
I да Касі гаворачы:
— He купляй, Касю, вяночка, А за тры рублі чапочка, Бо ты цяпер не дзевачка.
— Доля ж мая нешчасліва, Якая ж я ўзычліва:
Адну ночку з Ясем была Дый вяночка загубіла!
354.	У РОУНЫМ ПОЛІ КРЫНІЧАНЬКА *
У роўным полі крынічанька,1 Там сцюдзёна вадзічанька.
Там гусары коні поюць, 3 дзяўчыначкай размаўляюць:
— Ой, дзяўчына-дурачына, Калі хочаш, едзь із намі,
Калі хочаш, едзь із намі, 3 маладымі гусарамі.
Едуць поле і другое, На трэцяе — начаваці.
На трэцяе начаваці, Гусар кажа пасцель слаці.
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Выйду на высоку горку, Ой, гляну пад ясну зорку.
Там дзевачкі рвуць цвяточкі, Самі сабе на вяночкі.
— Вы, дзевачкі, вы, сястрыцы, Накажэце маёй мамцы,
Няхай па мне не бядуе, Мне вяночка не гатуе,—
Я свой венчык утраціла, Пад яварам зеляненькім,
Пад яварам зеляненькім, 3 гусарыкам маладзенькім.
355.	МЯНЕ MAMA ГАДАВАЛА
Мяне мама гадавала — Хлеба з соллю не давала,
Каб вяліка не расла я, Скора замуж не пашла я,
Каб з хлопцамі не гуляла Ды вяночак не ўцірала.
Пацірала я вяночак У адзін цёмны вечарочак
Пад яварам зеляненькім —
3 салдапікам маладзенькім.
356 У НЯДЗЕЛЬКУ РАНА МАЦІ ДОНЬКУ БІЛА
У нядзельку рана маці доньку біла:
— Ой, нашто ты, шэльма, венчык утраціла?
— На Дунаю сінім белы хусты мыла, Там я залаценькі венчык утраціла.
— Будзем, донька, будзем нядзелі чакаці, Будзем, донька, будзем людзей сабіраці.
Будзем, донька, будзем людзей сабіраці, Будзем тады, донька, праўданькі пытаці.
— Ой, нашто нам, маці, людзей сабіраці? Лепей табе, маці, ўсю праўду сказаці:
На Дунаі сінім белы хусты мыла, Там я залаценькі венчык утраціла,
Бо тудою ехаў хлопчык маладзенькі, Зняў ён з мяне венчык, венчык залаценькі.
357.	ОЙ, ЗА ГАЕМ, ЗА ДУНАЕМ
Ой, за гаем, за Дунаем, Там Іванька з канём грае. А з кармана платок мае. — Іванюша, гарны хлопец, Бадай жа ты марна прапаў, Як ты майго вянка сцяраў. — He я ж твайго вянка сцяраў. Сцяраў твой дурны розум, Дзявоцкае дзеваванне, Хлапецкае жартаванне.
358.	КАЛІНА-МАЛІНА *
Каліна-маліна Дзесятага года, Страціла вяночак Дзяўчына малода.1
Страціла, страціла, Па воду ідучы, Знайшоў яго хлопец, 3 паходу едучы.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
— Аддай, аддай, хлопец, Бо ты марна страціш, Як маці дазнае, Дорага заплаціш!
— He аддам, не аддам, Бо ты будзеш моя,— Сядайма на коня, Паедзем абое.
Паедзем, паедзем Пад гай зеляненькі, Мяне ты ўжо слухай, Бо я твой міленькі.