Песні пра каханне

Песні пра каханне


Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
А я за ім, молада, не ганюся, На другога, лепшага, спадзяюся.
Гоніцца душа яго ўсё за мною, За маёю русаю за касою.
397а. Ой, ХАДЗІЛА МАШАНЬКА*
Ой, хадзіла Машанька,
Ой, па садочку, Эй, закалола ножаньку На вішнёчку.1
Баліць, баліць ножанька,
Ой, ды не больна,
Эй, любіў хлопец дзяўчоначку, Ды не доўга.
Забіраюць парнішачку,
Ой, у салдаты, Эй, забылася дзяўчоначка Папытаці.
Забылася дзяўчоначка, Ой, папытаці:
— Эй! Ці мне замуж выхадзіці, Ці гуляці?
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
— Гуляй,гуляй, дзяўчоначка, Ой, як гуляла.
Эй, тапчы, тапчы чаравічкі, Як таптала.
He сцялі ты пасцель белу, Ой, як ты слала, Ой, не кажы ты хлопцам праўду, Як казала.
Яны тваю пасцель белу,
Ой, параскінуць,
Эй, яны цябе любіць будуць, Ды пакінуць.
398.	Ой, КРАСНА Ж Я *
Ой, красна ж я Па саду гуляла, Красна ж я Крапівушку жала.
Ой, жала ж я — Нямножка нажала, Здайся ж, я 3 нікім не стаяла.
Ой, здайся ж, я 3 нікім не стаяла, Толькі ж я
3 мілым гаварыла:
— Мой міленькі, Дружочак сардэчны, Чула ж я
На цябе патугу,—
Ой, чула ж я На цябе патугу, Пойдзеш ты У ваенную службу,
Ой, вазьмеш ты Мяне за сабою, Назавеш Радною сястрою.
— А ў тым палку Афіцэраў многа, Усе знаюць Мяне, маладога.
Ой, што ў мяне Радной сястры няма, Толькі ёсць Жана маладая.
Ой, толькі ёсць Жана маладая, Ды тая Глупы розум мае,
Ой, ды тая Глупы розум мае, Што мужа Братам называе.
399.	АЙ, У ПОЛІ БЯРОЗАЧКА СТАЯЛА
Ай, у полі бярозачка стаяла,1 3-пад яе крынічанька працякала. Маладая малодачка ваду брала, Ваду брала, брала, уздыхала, У яе, белае бярозы, спапытала: — Што, чаго ты, малодачка, уздыхаеш? — А як жа мне, бярозачка, не ўздыхаці? Заказалі майму міламу ў дарогу, У вялікую дарогу, у салдаты.
3 тае яму дарожанькі не звярнуцца. Што забыла міленькаму прыказаці, Што не пі-ка, мой міленькі, гарэлачкі,
1 Кожны радок паўтараецца.
He ўдавайсь, мой міленькі, у вялікі сон, He ўлюбляйсь, мой міленькі, ў чужых жонак. Гарэлачка, мой міленькі, не здароўе, Вялікі сон, мой міленькі, збязуміць, Чужы жоны, харошыя, з розуму звядуць.
400.	Ой, TAM НА ГАРЭ, TAM НА ВЫСОКАЙ *
Ой, там на гарэ, там на высокай, Ой, там сівы конь да разгуляўся, Малады хлопец, маладзюсенькі, На вайну, вайну, ах, прыбіраўся.
Ах, прыбіраўся, да ўсім скланяўся: Айцові, матулі, а сваёй мілай, А сваёй мілай, а чарнабровай, Ох, да найніжай ён скланяўся.
— Пакідаю це, мая мілая, Пакідаю ў цёмненькім да лесе, Гаруй, гаруй, як ластаўка ў стрэсе.
Цябе не знала, не гаравала, He гаравала, а цяпер мушу. Высушыў мяне, маладзенькую, Высушыў маю, ох, высушыў душу.
401.	ДЗЯУЧЫНАЧКА ПШАНІЧАНЬКУ ЖАЛА
Дзяўчыначка пшанічаньку жала, Жала яна, жала — нямножка нажала.
Жала яна, жала,— нямножка нажала, А здаецца ж: ні з кім не стаяла.
А здаецца ж: ні з кім не стаяла, Толькі з сваім мілым гаварыла.
— Міленькі ты мой, любенькі ты мой, Ты едзеш у войска — вазьмі мяне з сабой.
Ты едзеш у войска — вазьмі мяне з сабой, Назаві мяне ты роднаю сястрой.
— Дзяўчына мая, дурны розум твой: Мяне ў войску ўсе пісары знаюць.
Мяне ў войску ўсе пісары знаюпь, Што v мяне ооднай сястры няма,
Што ў мяне матулька старая, Што ў мяне жана маладая.
402.	Ой. У ЛУЗЕ КАЛІНА *
Ой, ў лузе каліна,1 Ой, ў лузе, сэрданька, каліна, Там стаяла дзеўчына, Там стаяла, сэрданька, дзеўчына, Цвет-каліну ламала, Цвет-каліну, сэрданька, ламала, На улана кідала, На улана, сэрданька, кідала, Ой, улане, саболю, Ой, улане, сэрданька, саболю, Бяры мяне з сабою, Бяры мяне, сэрданька, з сабою, Буду табе жаною, Буду табе, сэрданька, жаною. Я й і коніка папасу, Я й і коніка, сэрданька, папасу, Я й і да стайні завяду, Я й і да стайні, сэрданька, завяду, Аўса, сена залажу, Аўса, сена, сэрданька, залажу. Пасцель белу пасцялю, Пасцель белу, сэрданька, пасцялю. Яшчэ ж таму спаць лягу, Яшчэ ж таму, сэрданька, спаць лягу.
1 Кожны радок паўтараецца.
403.	Ой, У ПОЛІ, ПОЛІ HE ДЫМ, HE ТУМАН
Ой, у полі, полі не дым, не туман, Да паехаў мой міленькі ў далёкі край,
А я, маладзенька, па ём журуся.
Краса мая, краса мая, дзе ты дзелася,
Ці я цябе, красную, ў воду ўпусціла, Ці я цябе, красную, ў саду згубіла?
Да ты, дзяўча, ты дурное, неразумнае: Да ты, маладзенька, нас дваіх любіла,
Да ты, маладзенька, нас дваіх любіла, Да ты сваю красату між нас згубіла.
404.	НАПІСАЛА Б ПІСЬМО
Нагіісала б пісьмо, Да пісаць не ўмею, Наняла б пісара, Пісарам не веру;
Пісары зладзеі, Абмануць нас захацелі.
Напішу я пісямечка
Сваімі думамі.
Напішу я пісямечка
Сваімі думамі, Пашлю я пісямечка Буйнымі вятрамі.
Буйныя вятры калышуць, Мілому пісьмо прыносяць;
Мілы пісямцо чытае, Слёзкамі аблівае.
405.	ЗА ЛЮТЫМІ МАРОЗАМІ
За лютымі марозамі Мая рута не ўсходзіць, За людскімі языкамі Мой мілы не ходзіць.
Узайдзі, узайдзі, мая рута, Узайдзі, хоць пакажыся, Прыдзі, прыдзі, мой міленькі, Людзям паругніся.
На вуліцы на шырокай Дзяўчына гуляець, Рад бы я яе зачапіць, Будзе маці лаяць, Матуленька, сардуленька, He паглядай скрыва, Няпраўданька твая будзе, Штоб нас разлучыла. Разлучьшь нас зямля і вада I смерць няшчасная. Ты умры з вечара, А я умру з ранку, Ты схавай нас, матуленька, Хоць у адну ямку. Любіліся, кахаліся, Нас маці не знала, А цяпер нам расстаціся, Як цёмная хмара.
406.	ПА САДОЧКУ ПАХАДЖАЮ
Па садочку пахаджаю, Сама сабе разважаю.
Сама сабе разважаю: Каго люблю, ды не маю.
Каго люблю, ды не будзе, Адлучылі яго людзі.
Адлучылі, адсудзілі, Каб мы ў пары не хадзілі.
Каб мы ў пары не хадзілі, Адзін другога не любілі.
Я, малада, пакарана:
У мяне пара не дабрана.
Пайду ў рэчку утаплюся Ці аб камень разаб’юся.
Няхай усе людзі знаюць, Што з кахання паміраюць.
— Ой, у садзе вішня расла, He плач, дзеўка, не плач, красна:
Будзеш меці з кім гуляці, Галовачку хлапатаці.
407.	ОЙ, ВІШАНЬКА-ЧАРЭМШАНЬКА
— Ой, вішанька-чарэмшанька, Чаму ягад не родзіш?
Ой, чаму ты, дзяўчынанька, Гуляць не выходзіш?
— Як мне ягады радзіці — Корань высыхае.
Як мне гуляць выхадзіці — Мілы пакідае.
— Ой, дзяўчына, дзяўчынанька, Ці будзеш тужыці, Як паеду я ў салдаты На тры гады служыці?
— А я выйду на вуліцу Ды й моцненька крыкну: Ой, як жа я, мой міленькі, Без цябе прывыкну?
— Ой, прывыкай, мая міла, Так, як і за мною.
— Сэрца баліць, душа вяне, Мілы, за табою.
Ой, вярніся, казачэнька,— Маці умірае.
— He вярнуся, бо спазнюся,— Хай бог забірае.
— Ой, вярніся, казачэнька,— Дзяўчына ўмірае.
— Буду ехаць, каня гнаці, Каб жыву застаці.
Пад’язджае казачэнька Пад сяло блізенька.
Ударылі па дзяўчыне Звоны галасенька.
Пад’язджае казачэнька Пад сяло Дубінку — Сталярыкі-мулярыкі Робяць дамавінку.
Сталярыкі-мулярыкі, Нашто дамавінка?
— Цераз цябе, казачэнька, Памёрла дзяўчынка.
— Ой, казала дзяўчыначка: «Не буду тужыці».
А цяпер як затужыла Дык рукі злажыла.
408.	СІЗ ГАЛУБЧЫК, ДУША МОЙ
Сіз галубчык, душа мой, Жаль расстацца нам з табой.
Эй! Нам з табой.
Жаль расстацца нам з табой, Як рыбачцы су вадой.
Эй! Су вадой.
Як рыбачцы су вадой, Як плотачпы з акуньцом.
Эй! 3 акуньцом.
Як плотачцы з акуньцом, Так мне з табой, малайцом.
Эй! Малайцом.
409.	ПА ДУБРОВЕ, ПА ЗЯЛЕНАЙ
Па дуброве, па зялёнай Эй, хлопец дзеўку водзіць.
А ён водзіць і гаворыць, Эй, дзеўку навучаець.
— Во табе, дзевачка, навука, Эй, з малайцом разлука.
Салучалісь мы з табою, Эй, ва ў новай каморы.
Разлучалісь мы з табою, Эй, у зялёнай дуброве.
Салучалісь мы з табою, Эй, нас людзі не зналі.
Разлучалісь мы з табою, Нас людзі ўсе ўвазналі.
Усе людзі, усе людзі, Эй, усе дробныя дзеці.
Салучалісь мы з табою, Эй, гарэлачку пілі.
Разлучалісь мы з табою, Эй, мы слёзачкі лілі.
410.	ОЙ, ПАЙДУ Я КАЛЯ ЛУГА
Ой, пайду я каля луга, Шукаючы свайго друга.
А ў том лузе нікагенька, Толькі ціхі салавейка.
Салавейка на каліне, Мой міленькі на Украіне.
■— Салавейка, лець да бору, Мой міленькі, едзь дадому —
На цёплую вячэраньку, На белую пасцеленьку:
Вячэранька мядовая, Пасцель бела пуховая.
Салавейка не злятае, Міленькі не прыязджае.
411. КАЛІНА-МАЛІНА
— Каліна-маліна, Што не расцвітаеш? Малада дзяўчына, Што стаіш, думаеш?
— Я стаю, думаю
I думаці буду: Мілы на Украіне — Успамінаці буду.
Буду ўспамінаці, Лісточкі пісаці, Лісточкі пісаці, На Украіну слаці.
Лісточкі пісала
Белымі рукамі
I перадавала Буйнымі вятрамі.
— Ляці, мой лісточак, Ляці на Украіну, I ўпадзі, лісточак, Міламу ў пярыну.
Мілы як праснецца, За лісток вазьмецца, Лісток прачытае, Мяне ўспамінае.
412.	ПАЕХАУ МОЙ МІЛЫ БЫСТРАЙ РАКОЮ
Паехаў мой мілы быстрай ракою, Адламаў ветачку правай рукою.
А ў правай ручачцы ветачка звяла, Я свайго мілага тры гады ждала.
Тры гады, тры гады, тры гадзіначкі, Прыехаў мой мілы з Украіначкі.
•— Чаму ж ты не ехаў, як я казала — Я ж усю ночачку хвора ляжала.
Чаму ж ты не ехаў, як я вялела — Праз усю ночачку свечка гарэла.
413.	ЗА ЗЯЛЁНЫМ ДЗЯРЭВЕЙКАМ
За зялёным дзярэвейкам Бяроза бялее, За табою, дзяўчыначка, Маё сэрца млее.
Ой, ідзі ж ты, дзяўчыначка, Хоць каня паіці,
А я выйду, глядзець буду, Як конь будзе піці.
Ой, ідзі ж ты, дзяўчыначка, Хоць з вядром па воду, А я выйду, глядзець буду, На тваю паходу.
Голуб сівы, голуб сівы.
Галубка сівейша, Бацька мілы, матка міла. Дзяўчына мілейша.
3 бацькам жыву, з маткай жыву Ды не нажывуся,
А з табой, дзяўчыначка, He нагаваруся.
414.	ОЙ, ГАЮ МОЙ, ГАЮ
Ой, гаю мой, гаю, Я на цябе гляну. Выпусціла малойчыка, Да ўжо не спаймаю.
А хоць жа спаймаю, Ды ўсё ж не такога, Прыгарнула к свайму сэрцу Дружка нелюбога.
На новы вароты Сакол прылятае.
Верны дружок у дзяўчыны Усю праўду пытае:
— Дзяўчына, дзяўчына, Скажы верну праўду: Ці ты мяне верна любіш, Ці на яку здраду?
— Ох, я цябе люблю, Сам бог гэта знае, Бадай таму цяжка жыці, Хто нас разлучае.
415.	ПАД ДУБІНАЮ, ПАД ЗЯЛЕНАЮ
Пад дубінаю, пад зялёнаю
Там сядзеў галуб з галубінаю.1
Яны сядзелі, любаваліся, Правым крыллейкам прыкрываліся.
Прыляцеў другі з другой стараны, Забіў галуба, галубка -— удава.
Прыляцеў другі з другой стараны, Прыгнаў галубкоў сорак чатыры.
1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца.
Сыплю пшаніцы, лею вадзіцы: — Пі, еж, галубка, малада ўдава.
— He хачу есці, не буду піці, Няма галубка, няма з кім жыці.
— Ляці, галубка, з канца да канца, Выбірай сабе свайго малайца.