Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
— Дзяўчынанька люба, Гасподзь бог з табою. Як паздаравееш, Вазьму шлюб з табою.
— Бадай цябе ўзяла Ліхая гадзіна,— Адраклась ад мяне Уся мая радзіма.
Адрокся і бацька, Адраклася й маці, А мне, маладзенькай, Трэба прападаці.
385. ЦІХА, ДЗЕЎКА, ЦІХА
Ціха, дзеўка, ціха Нарабіла ліха, Заклікала ваячэнька Да каморы сціха.
Ваячок пабыўшы, Прычыну зрабіўшы, На каня сядае, 3 падвор’я з’язджае.
Стала дзеўка, падумала, Тры лісты спісала, Да таго Ясенька, Што верна кахала.
А Ясенька, ўзяўшы, Лісты прачытаўшы: — Пусці мяне, пане, 3 Русі на Валыня.
Пусці мяне, пане, 3 Русі на Валыня, Mae дзеўка сына Праз маю прычыну.
— Сядлай, Касю, сядлай, Каня варанога, На табе, Ясеньку, На помач другога.
Едзе Ясю, едзе, Брамы памінае, Там яго радзіма Усенька спатыкае:
— Вітай, Ясю, вітай, Клічуць прыяцелі, Ужо твая дзяўчына На белай пасцелі.
Ходзіць Ясю, ходзіць, Ходзіць машаруе, Прыдзе да дзяўчыны, У лічка пацалуе.
— Бадай табе, Ясю, Ліхая гадзіна Як мяне выраклася Уся мая радзіма.
Ой, выракся ойцец, Радзімая маці, Праз цябе, Ясеньку, Трэба паміраці.
— He ўмірай, дзяўчына, Гадуй маго сына, 3 Русі павярнуся, 3 табой ажанюся.
— Бадай табе, Ясю, Вайну зваяваці, Павернешся з Русі, To не будзеш браці.
За мой вяночак, За мае таляры, Каб цябе, Ясеньку, Вынеслі на мары!
386. ОЙ, У ПОЛІ, У ПОЛІ СТАЯЛА БЯРОЗА
Ой, ў полі, ў полі стаяла бяроза, Пад тою бярозай стаяў улан гожы.
Ды таго улана тры дзеўкі кахалі, Першая кахана — шыла-вышывала.
Другая кахана •— бела вымывала, Трэцяя кахана — белу пасцель слала.
Трэцяя кахана — белу пасцель слала Белу пасцель слала ды й зачаравала.
— Каб табе, улане, ліхая гадзіна, Цураецца мяне ўся мая радзіна.
Цураецца ойцец, цураецца маці, Праз тваю прычыну мушу паміраці.
— He ўмірай, дзяўчына, не ўмірай, малода, Як з вайны вярнуся, з табой ажанюся.
Грача воран, грача, цераз бор лятучы, Плача улан, плача, у паход ідучы.
He так жа улане, як млода дзяўчына, Вышла за вароты да й загаласіла.
Вышла за вароты да й загаласіла, Дзяржаўшы на ручках уланскага сына.
— Сыночак, сыночак, няма ў моры конца, Няма, мой сыночак, родненькага ойца.
Сыночак, сыночак, няма ў моры плоду, Няма, мой сыночак, ойцецкага роду.
387. ОЙ, TAM ЗА ГАРОЮ
Ой, там за гарою Крамень краміною. Ой, там расстаецца Казак з дзеўчыною.
Казак ад'язджае, Дзеўка горка плача: — Скарай цябе божа За мяне, казача.
Казак ад язджае, На двор не ўз язджае. 3 вялікага жалю Дзеўка памірае.
— Ой, не плач дзяўчына, He плач, не журыся, Ты замуж не выйшла, А я не жаніўся.
— Ой, як мне не плакаць, Ой, як не думаці, Злякаецца бацька I родная маці.
388. Ой, УЧОРА 3 ВЯЧОРА *
Ой, учора з вячора Зышоў месяц, ясна зора,— Там мая дзяўчына, Сэрцайка адзіна, У чыстым полі лён поле.
Ой, яна там лён поле, Угару паглядае: — Ой, дзе мой міленькі, Галубок сівенькі Із арламі лятае!
Ой, лятае, лятае, Да бруку прыпадае: — Ой ты, бруку, бруку, Падай, міла, руку, Ой, падай, міла, руку!
— Я не буду даваці
I з табою размаўляці — Сядлай свайго коня, З’язджай з майго двора, Ты не мой, я не твая!
Яся коніка сядлае, I да яго прамаўляе: — Нясі мяне, конік, Нясі, вараненькі, Да быстрага Дунаю!
Ой, Дунаю, Дунаю, Я на цябе паглядаю, Ці мне тапіціся, Ці мне жывіціся,— Сам я, млоды, не знаю!
Бяры, божанька, душу, А, рыбанька, бела цела,— Праз цябе, дзяўчына, Сэрцайка адзіна,
Сваё жыцце канчаю.
389. I АГОНЬ ГАРЫЦЬ, I ВАДА КІПІЦЬ
I агонь гарыць, і вада кіпіць, Маладзенькае сэрданька баліць.
Ой, баліць, баліць, не знае, па кім: Ці па ойчаньку, ці па матуленьцы?
He па ойчаньку, не па матуленьцы, А па той дзеўцы, па красавіцы.
Ой, пайду, пайду я ў канюшаньку, Забяру каня неязджонага,
Забяру каня неязджонага, Неязджонага, невучонага,
Сяду, паеду на магілачку, Прывяжу каня за ляшчыначку,
Прывяжу каня за ляшчыначку, А сам я пайду на магілачку.
Жоўценькі пясок, сырая зямля, Тут пахавана мілая мая.
Жоўценькі пясок рассыпаецца, Мілая мая адзываецца:
Цяпер я твая не таварачка, Маладым хлапцам не падманачка.
390. ТЫ, МОЙ КАЗАЧА, ТЫ, МОЙ ЛЮБЕНЬКІ
— Ты, мой казача, ты, мой любенькі, Калі мы будзем ад язджаць?
— Тады мы будзем ад’язджаць, Калі ўсе людзі лягуць спаць.
— Ты, мой казача, ты, мой любенькі, А дзе ж мы будзем начаваць?
— Я пад вярбою і ты са мною, Ты ж мая люба, дарага.
—Ты, мой казача, ты, мой любенькі, А што мы будзем з табой слаць?
— Сцялі радзенца, ты ж маё сэрца, Ты ж мая люба, дарага.
— Ты, мой казача, ты, мой любенькі, А чым мы будзем накрывацца?
— Я чорнай хмарай, ты — людскай славай, Ты ж мая люба, дарага.
— Ты, мой казача, ты, мой любенькі, А чым мы будзем умывацца?
■— Ой, я вадою, а ты — слязою, Ты ж мая люба, дарага.
— Ты, мой казача, ты, мой міленькі, А што мы будзем снедаці?
— Я — белы булкі, ты — думай думкі, Тыж мая люба, дарага.
391. КАЗАК АД’ЯЗДЖАЕ
Казак ад’язджае, Дзяўчынанька плача. — Куды едзеш, казача?
— Дзяўчынанька міла, Еду-ад’язджаю На Украіну далёку.
— Казача-саколе, Вазьмі мяне з сабою На Украіну далёку.
— Дзяўчынанька міла, Што будзеш рабіці На Украіне далёкай?
— Буду шыці, прасці, Зялёнае жыта жаці, Цябе верна кахаці.
— Дзяўчынанька міла, Што будзеш ты есці На Украіне далёкай?
— Сухары з вадою, Толькі б, сэрца, з табою На Украіне далёкай.
■— Дзяўчынанька міла, Дзе будзеш ты спаці На Украіне далёкай?
— У стэпе пад вярбою, Толькі б, сэрца, з табою На Украіне далёкай.
— Дзяўчынанька міла, Чым будзеш укрывацца На Украіне далёкай?
— Цябе ўкрые чорна хмара, Мяне ўкрые цёмна слава На Украіне далёкай.
— Дзяўчынанька міла, Чым будзеш умывацца На Украіне далёкай?
— Ты умыешся расою, А я Ўмыюся слязою На Украіне далёкай.
392. ОЙ, ПАЙДУ Ж БО Я. МАЛАДЗЕНЬКАЯ
Ой, панду ж бо я, маладзенькая, Ды й на крутую гару.
I сюды гляну, і туды гляну Аж пад ясную зару.
Ой, я думала, маладзенькая, Ой, што сам конь лятае, Аж мой міленькі, чарнабрывенькі На сівым кані грае.
— Годзе, міленькі, да й чарнабрывенькі, На сівым кані граці, Сядай ты са мной, маладзенькаю, Вячэру вячэраці.
— Мая міленькая, мая дарагая, Ой, вячэрай ты сама, Бо мне запісана, ўжо заказана А да войска дарожанька.
— Ой, табе, міленькі, да войска дарога, А мне гасцінец біты.
Ой, табе, міленькі, хустачка шаўкова, А мне вяночак віты.
393. СМУТНЫ ВЕЧАР, ЦІХІ РАНАК
Смутны вечар, ціхі ранак, Дзе ж паехаў мой каханы?
Ой, ён едзе, а я бачу, Ен смяецца, а я плачу.
Ен паехаў да й не будзе, А хто мяне любіць будзе?
Ен паехаў, паязжае, 3 стрэмя ножак не ўнімае.
Як аб ехаў ўсю краіну —
Пусціў каня ў даліну.
Пусціў каня ў даліну, А сам лёг спаць на часіну.
Спіць часіну, спіць другую, А трэцюю — шчаслівую.
Ідуць дзеўкі жыта жаці, Сталі казака ўзбуджаці.
— Уставай, казак, годзе спаці:
Хочуць твайго каня ўзяці.
— Няхай бяруць — другі будзе, Мяне заб юць — жаль не будзе.
394. ДЗЯУЧЫНА ЖАУНЕРАНЬКУ ЛЮБІЛА
Дзяўчына жаўнераньку любіла, Яна яго пад рукі вадзіла.
Ой, вадзіла, праваждала.
Віном, мёдам частавала.
— А цяпер жа я вадзіць не буду, Віном, мёдам частаваці не буду.
Ой, я знаю, маладая,
Ой, я знаю, няшчасная, He мой будзеш.
Ты паедзеш, мой міленькі, за гару, А я цябе вочанькамі правяду.
— Праводзь. міла, вочанькамі, He плач, міла, слёзанькамі, He дадавай сэрцу тугі.
— Ой, вярніся, мой міленькі, вярніся, Хоць са мною віна, мёду напіся.
У чыстым полі крынічанька, Там зімная вадзічанька.
395. А ЧЫЙ ГЭТА ГОЛАС *
А чый гэта голас Раздаецца ў полі?
To мая падруга Расстаецца з Колем.
Праваджала яго Па чыстаму полю, Гаварыла яму Патайныя рэчы:
— Куды, мілы, едзеш? Куды ад’язджаеш?
На каго, мой мілы, Мяне пакідаеш?
— Пакідаю цябе На людзей, на друга, На людзей, на друга — Нас на свеце многа.
На людзей, на друга — Нас на свеце многа, Нас на свеце многа — Выбірай другога.
— Выбіраці буду, Ды любіць не буду, Пра цябе, мой мілы, Павек не забуду.
396. ШУМЯЦЬ ВЕРБЫ КАЛЯ ГРЭБЛІ *
Шумяць вербы каля грэблі, Што я пасадзіла;
Няма майго міленькага, Што я палюбіла.1
Няма яго і не будзе,— Паехаў далёка, А мне кажа:
— Расці, дзеўка, да другое вясны.
Расла, расла, падрастала Да другое вясны, Гадок ждала, другі ждала Да плакаці стала.
He я яго узлюбіла,— Узлюбіла маці;
— Праз цябе я, мая маці, Буду гараваці.
396а. ШУМІЦЬ ЛІСЦЕ, ШУМЯЦЬ ВЕРБЫ *
Шуміць лісце, шумяць вербы, Што я(й) насадзіла.
Няма ж майго міленькага,1
Што я(й) палюбіла.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Няма ж яго ды не будзе, Паехаў ў Адэсу.
Сказаў — расці, расці, дзяўчыначка, На трэцюю весну.
Расла, расла дзяўчыначка, Расці перастала, Ждала, ждала казачэньку I плакаці стала.
Плачце, вочы, плачце, кары, Така ваша доля.
Палюбіла казачэньку Без таскі, без гора.
He сама я палюбіла,
Палюбіла маці, Заставіла сваю дочку Увесь век гараваці.
3966. У КАНЦЫ ГРЭБЛІ ШУМЯЦЬ ВЕРБЫ
У канцы грэблі шумяць вербы, Што я іх садзіла.
Няма таго казачэнькі, Што я палюбіла.
Няма яго і не будзе Паехаў ў Адэсу.
Расці, расці, дзяўчыначка, На будучу весну.
Расла, расла дзяўчыначка, Расці перастала.
Ждала, ждала казачэнька Ды плакаці стала.
Плачце, вочы, плачце, кары,
Така ваша доля, Палюбіла казачэнька Тры годзікі ўчора.
He я яго палюбіла, Палюбіла маці, Абяцала казачэньку
Тры хустачкі даці.
Адну дала, другу дала, Трэцю затрымала, Чацвёртаю бяленькаю Ручанькі звязала.
У канцы грэблі шумяць вербы, Што я іх садзіла, Няма таго казачэнька, Што я палюбіла.
396в. ШУМЯЦЬ ВЕРБЫ, ШУМІЦЬ ЛІСЦЕ
Шумяць вербы, шуміць лісце, Што я насадзіла.
Няма таго міленькага, Што я палюбіла.
Ой, няма яго ды й не будзе, Паехаў ў Адэсу:
А мне сказаў: расці, дзеўча, На другую весну.
Расла, расла дзяўчыненька, Расці перастала.
Ждала, ждала казачэньку Ды й плакаці стала.
— He разлівай, маці, вады, Што я нанасіла,
He праклінай, маці, хлопца, Што я й палюбіла.
— Буду ліці, разліваці Ваду, што насіла, А нялюбага мне зяця Буду чараваці.
Ачарую ручкі, ножкі, Шчэ чорныя бровы, Шчасліва тая дзяўчына, Што не знае любові.
397. ПАХАДЗІЛА ДЗЕВАЧКА ПА САДОЧКУ
Пахадзіла дзевачка па садочку, Закалола ножачку на быльнёчку.
А мне тая ножачка дый не больна, Любіў мяне міленькі, дый нядоўга.
He доўга, не маленька — тры гадочкі, А паехаў міленькі ў гарадочкі.
3 усімі дзевачкамі папрашчаўся, А са мною, моладай, пастыдаўся.