Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
Нідзе не відаці, ні ў будзень, ні ў святы.
435. ДА УСЕ ХМАРАЧКІ ДА ПА ПАРАЧКІ
Да ўсе хмарачкі да па парачкі, Адна хмара розна.
Да сварыць мяне мая мамачка, Што я хаджу позна.
О хоць ты сварысь, О хоць не сварысь, Ты мяне не навучыш, Каго верна люблю, Ты мяне не разлучыш.
436. НА КАПУСТУ ВОДУ НОШУ *
На капусту воду ношу,
На руту не буду.1
Прыйдзе восень — замуж пайду, Шчыпаці не буду.
Прыйшла восень, замуж не йшла: Маці не аддала.
Дзякуй табе, матулечка, Што я пагуляла.
He аддай мяне вясною
За таго другога,
3 маім любым кавалерам Расстацца не могу.
He бі мяне, матуленька, Бярозавым прутам,
He разлучыш, дарагая, 3 гэтым баламутам.
437. ВЕЦЕР ВЕЕ, СОНЦА ГРЭЕ*
Вецер вее, сонца грэе, Жыта палавее, Маладая дзяўчыначка Работкі не ўмее.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца тройчы.
Ані шыці, ані прасці,
Ані кросны ткаці, Як зайграюць музыканты,— Першая гуляці.
На вуліцы белы камень Сонца асвяціла, Кліча маці вячэраці, Вячэра не міла.
— Ой, вячэрай, мая маці, Калі наварыла,— Няма майго міленькага, 3 кім я гаварыла.
А з усходу вецер вее, Былінку калыша, А мой мілы штось сярдзіты — Лісточкаў не піша.
Пішы, міленькі, лісточкі
Ды не забывайся, На чужыя харошыя Ты не заглядайся.
Бо чужыя харошыя,
Яны сабе пышны,
А мы з табой, мой міленькі, Як у садзе вішні.
438. ВЕЦЕР ВЕЕ, СОНЦА ГРЭЕ
Вецер вее, сонца грэе, Былінку калыша, А мой мілы, чарнабрывы Штодзень лісты піша.
Піша лісты, піша лісты: — У тугу не ўдавайся, Да к другой жа нядзеленцы Мяне спадзявайся
— Здаецца, я, мой міленькі, У тугу не ўдаюся, Як выйду я на вуліцу, Ад ветру валюся.
Здаецца, мой міленькі, He тужу, не плачу, Як выйду я за вароты, Сцежанькі не бачу.
439. ОЙ, У ЛУЗЕ КАЛІНА СТАЯЛА
Ой, у лузе каліна стаяла, На каліне зязюля кувала.
На каліне зязюля кувала, Пад калінай дзяўчына гуляла.
Пад калінай дзяўчына гуляла, Яна ўсіх казакоў чаравала.
Аднаму казачэньку не шкодзіць, Да дзяўчыны штовечара ходзіць.
— Ой, дзяўчына мая, чорны бровы, Пагуляй хоць ты ночку са мною.
— Я б і рада і тры пагуляці, Ды баюся, казак каб не здрадзіў.
— Я не ўбіў нават пташкі маленькай, Я не здраджу табе, маладзенькай.
440. ЗАЕЗДЖУ Я КАНЯ, ЗАЕЗДЖУ ВАРАНОГА
— Заезджу я каня, заезджу варавога, Што то будзе, дзяўчына, і з тога.
Скажы, дзяўчына, праўду мне, Ці пойдзеш, дзеўка, за мяне?
— Ці пайду я за цябе, ці не, Возьмуць мяне людзі без цябе.
У мяне пасагу не будзе,
і вайму сэрданьку жаль будзе.
— У мяне пасаг ты сама, Як на небе ясная зара.
— Цяпер жа ты кажаш, што зара ясная, А напотым скажаш: доля няшчасная.
He то ты скажаш, то маць, Было сіраты не браць.
— He ўважай, дзяўчына, што матуля кажа, He будзе ўстыду, як ксёндз ручкі звяжа. Ксёндз ручкі звяжа стулою, А мы будзем жыці з табою.
Пойдзем мы да касцёла, станем шлюб браці, Трэба, дзяўчына, усю праўду сказаці.
Прысягаю богу і табе, А ты прысягні верна мне.
— Прысягаю богу і ўсяму тваему роду, Каб у нас не было з табою заводу.
Каб у нас не было ні тугі, Каб ты не глядзеў на другіх. Цяпер мяне бярэш млоду і вясёлу, Як я западу на тугу, Каб ты не глядзеў на другу.
— Скарай мяне, божа, у вялікай дарозе, Калі я замыслю аб іной нябозе.
Ты ў мяне, дзяўчына, ты адна, Як на небе ясная зара.
441. ХАДЗІЛА-БЛУДЗІЛА *
Хадзіла-блудзіла Паміж дарожкамі, Заламала розавы цвет. Плачу і рыдаю, Што долі не маю,— Завязаны маленькай свет.
Мілы ад язджае, Мяне пакідае Hi дзяўчынай, ні ўдавой. Можа б мяне сватаў, Ды не мае хаты, Ды не мае волі сваёй.
He плач ты, дзяўчына, He плач ты, адзіна, Ты не бойся маткі маёй: Ты не бойся ойца, Любі мяне хлопца,— Прычакаем долі з табой.
442. ІШЛІ ЗОРКІ, ІШЛІ ХМАРКІ
Ішлі зоркі, ішлі хмаркі, Ішлі яны розна.
Хадзіў казак да дзяўчыны, Ен рана і позна.
0, ён хадзіў, о, ён любіў, Верна заляцаўся, Яна яго асудзіла, Ен не спадзяваўся.
— He я цябе, сэрца, суджу, Судзяць на нас людзі: Што з нашага каханнейка Нічога не будзе.
О, выйду я за варота, Стаю, як сірота, Прыдзе мілы з Украіны, Як шчырае злота.
Сам бяленькі, вус чарненькі, Да ў дудачку йграе: — Няхай маёй любезнай Ніхто не займае.
Хоць займае, не займае.. Няхай не цалуе.
Няхай маёй мілёначцы Лічанька не псуе.
443. СЯДЗІЦЬ ГОЛУБ НА ДУБКУ
Сядзіць голуб на дубку, Галубка на вішні,
Скажы, скажы, дзяўчыначка, Штоўцябе за мыслі?
— Як не хочаш, мой міленькі, Гы мяне любіці — Парай, парай ты мне зелля, Каб скарэй забыці.
— А я знаю тое зелле Блізка пералазу, Як папарыш і нап’ешся — Забудзеш адразу.
— Буду парыць, буду піці, Каплі не апушчу, Тады я цябе забуду, Як вочы заплюшчу.
444. ПА БАРУ ХАДЖУ*
Па бару хаджу, Па бару хаджу, Я ягодкі бяру! 1
Памачылася,
Урасілася, Я й пазябла дужа!
А ты, сонейка,
Да ты, жаркае, Абагрэй ты мяне!
А ты, ветрычак, Да ты, буйненькі, Абсушы ж ты мяне!
1 Апошні радок паўтараецца.
А мой міленькі, Чарнабрывенькі, Пажалей ты мяне!
Я на цябе He забуду, Пакуль жыва буду!
А калі памрэш, А калі памрэш, Буду плакаць па табе.
445. Ой. З-ЗА ГАРЫ СОНЦА СКЛЕЕ*
Ой, з-за гары сонца склее, Ой, там буйны вецер вее, Ой, там ходзіць чумак гожы, На лічанька прыгожы.
Скора яго увідала, Зараз сабе спадабала, I не знала, што рабіці, Да й мусіла палюбіці.
Люблю яго бровы чорны
I за тое, што маторны, Люблю яго вочы сівы I за тое, што шчаслівы.
Будзь спакойна, мая міла, Мне дарога наступіла, Як з дарогі павярнуся, To з табою ажанюся
Сказывалі мене людзі,
Што ўжо чумака не будзе, Сказывалі і суседзі, Што ўжо чумак не прыедзе.
Ой, не веру я нікому, Толькі чумаку самому.
Ужо чумак павяртае, Чуці, на валы гукае.
Ужо чумак павяртае, Чуці, на валы гукае: Гэй жа, гэй жа, серы валы, На падворцы да мілае.
Скора яго увідала, Харашэнька прывітала Як ся маеш, мой чумача, Ці не сталась як іначай.
Перад богам прысягаю, Як любіў, так і кахаю, Тады скончу міласць к тобе, Калі лягу ў цёмным гробе.
446. ЛЮБІУ КАЗАЧЭНЬКА *
Любіў казачэнька Харсшу дзяўчынку, Хацеў яе ўзяці,— He давала маці.
— Казачэ, саколе, Трэба гэта знаці, Да свайго сардэнька Другое шукаці.
— Шукаю, шукаю
I буду шукаці, Пайду на магілу Сабе дол капаці.
— Капай, казачэнька, Капай шырачэнька, Можа й я прылягу Пры тваім бачэньку.
Капай, казачэнька, Шырокую яму, Пайду я дадому Развітаюсь з мамай.
Прыйшла я дадому Белу сукню скласці, Галубую стужку Да боку вязаці.
Прыйшла мая мама 3 мяне засмяялась: — А чаго ж ты, дочка, Харашо прыбралась?
Ой, не смейся, мама, He смейся нада мною, Паследню гадзіну Відзімся з табою.
447. ПТАШКІ-САЛАВЕЙКІ ЖАЛОСНЕ ПАЮЦЬ
Пташкі-салавейкі жалосне паюць.
Нам з табою, мой Ясю, разлуку даюць, Разлука, разлука, чужа старана, Толька ж яна жалю сэрцу задала.
Ужо нас не разлучыць ні світ, ні зара, Хіба нас разлучыць сырая зямля. Ой, вы да варагі, што жа вам далі, Што ж вы дасталі, што нас разлучылі, Толькі, ах, смутку залажылі.
448. ВЫЙДУ НА ГАРУ, ГЛЯНУ HA МОРА*
Выйду на гару, гляну на мора, Буду казаці, што мне за гора, Буду казаці ўсім у распачы, Што ўжо мілога свайго не забачу.
Пайду раскажу свету цалому, Хай жа не верыць ніхто нікому, Бо ўжо сама я тое дазнала, ІПто неўдзенчнога верненька кахала.
Калі ён ўспомніць мяне ў жалобе, Будзе чытапі надпіс на гробе: «Тут ляжыць тая, што цябе любіла»,Не злучыў бог нас — злучыць магіла.
449. ОЙ, ДУБЕ МОЙ, ДУБЕ *
Ой, дубе мой, дубе, Да кучаравы дубе, Ой, на табе, дубе, Два галубы гудзе.1
Ой, трэцця галубка Па саду жаркоча. Любіў казак дзеўку, А цяпер не хоча.
Сарву з таго дуба Да зялёны лісточак, Накрыю лісточкам Мілага слядочак.
Каб раса не ўпала, Птушкі не брадзілі, Каб майго мілога Іншы не любілі.
Яны палюбілі
Ды пачаравалі: Несалёну рыбку Вячэраць давалі.
449а. Ой, ДУБЕ МОЙ, ДУБЕ, КУЧАРАВЫ ДУБЕ
Ой, дубе мой, дубе, кучаравы дубе, А на тым на дубе сядзяць два галубе,
Трэцяя галубка сядзіць ды варкоча, Любіў хлопец дзеўку, а цяпер не хоча.
Любіў хлопец дзеўку, як месяц зарніцу, Цяпер пакідае бедну красавіцу.
Пайду я ў садочак, сарву я лісточак Дый панакрываю мілага слядочак,
Каб раса не ўпала, птушка не хадзіла, Каб другая дзеўка хлопца не любіла.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Паехаў мой мілы. He чуць, не відаці.1
Выйду за вароты, Два слядочкі знаці.
Ой, адзін слядочак — Каня варанога, А другі слядочак — Майго міленькога.
Ой, пайду я, пайду, У вішнёвы садочак,
Вышчыплю, выламлю 3 каліны лісточак.
Вышчыплю, выламлю 3 каліны лісточак,
Буду прыкрываці Мілага слядочак,
Каб па яго следу Людзі не хадзілі,
На чужой старонцы Дзеўкі не любілі.
На чужой старонцы Дзеўкі не любілі,
Мяне, маладую, За ім не судзілі.
Судзілі, судзілі Старыя й малыя,
Цяпер пачынаюць Хлопцы маладыя.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Хоць вы гаварыце, Хаця перастаньце,
Мяне, маладую, Болей не чапайце.
451. ОЙ, ЛЯЦЕЛІ ГУСІ 3 ДАЛЁКАГА КРАЮ
Ой, ляцелі гусі з далёкага краю, Пачакайце, гусі, я ў вас запытаю,
Пачакайце, гусі, я ў вас запытаю:
— Ці ж не з таго краю, скуль мілога маю.
Ці ён там запіўся, ці ён загуляўся, Ці з жалі, з пячалі ў чужы край забраўся.
Нідзе не відаці, нідзе не чуваці, Толькі ў чыстым полі два слядочкі знаці.
Адзін слядочак каня варанога, А другі слядочак то ж майго мілога.
Пайду у садочак, вышчыпну лісточак, Зышчыпну лісточак, накрыю слядочак.
Каб па тым слядочку людзі не хадзілі, Каб майго мілога іншы не любілі.
452. ПАЕХАУ. ПАЕХАУ
Паехаў. паехаў, Нідзе не відаці, На бітым гасцінцы Два слядочкі знаці.
Адзін слядочак Каня варанога, Другі слядочак Дружочка мілога.
Па бітым гасцінцы Буду пахаджаці, Гэтыя слядочкі Буду прыкрываці.
Гэтыя слядочкі Буду прыкрываці. 3 вішнёвага саду Пташачкі ганяці.
Каб ў гэтым садочку Птушкі не ляталі, Каб майго мілога Дружка не кахалі.
453. Ой, ПАЕХАУ МІЛЫ ТРЫМА ДАРОГАМІ
Ой, паехаў мілы трыма дарогамі, А мяне пакінуў паміж варогамі.
Варажэнькі кажуць, чаму я не плачу, Выйду на вуліцу, сцежачкі не бачу.
Варажэнькі кажуць, што я не журуся, Выйду на вуліцу, ад ветру валюся.
Ой, паехаў мілы, нідзе не відаці, На бітай дарожцы два слядочкі знаці.
Ой, адзін слядочак каня варанога, А другі слядочак, то майго мілога.
Пайду я ў садочак, вырву лапушочак
I вазьму накрыю мілага слядочак.
Каб таго слядочка людзі не тапталі, Каб майго мілога другі не кахалі.
Ой, божа мой мілы, што мне тут рабіці, Ці мне ўбіраціся, ці чорна хадзіці.