Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
Здрада, здрада, чорны бровы, здрада!
А ўсё ж твая, мой мілы, няпраўда.
Як жаніўся, любіці маніўся, А цяпер ты ад мяне ад’язджаеш.
А куды ж ты ад мяне ад’язджаеш, Каму, маладую, мяне пакідаеш?
Рана ўстаеш, каню аброк даеш, На повадзе к вадзе каня вядзеш.
Як белы свет коніка сядлаеш, У абед дык з двору выязджаеш.
Я пастаўлю стоража ў парозе, Сама лягу на цісовай ложы.
Чую, чую, стораж мой гаворыць, Што мой мілы ўжо ад'язджаець.
— Зламі, конік, нагу вараную, Скруці, мілы, галаву змянную.
Скруці, мілы, галаву змянную, Як ты змяніў мяне, маладую.
328. ЗДРАДА, ЗДРАДА, ЧОРНЫ ВОЧЫ, ЗДРАДА
Здрада, здрада, чорны вочы, здрада, Чаму ў цябе, малойча, няпраўда? 1
Ой, ты казаў, будзеш мяне браці, А цяпер едзеш другой шукаці.
Хоць праедзеш Польшчу і Краіну, To не знайдзеш над мяне дзяўчыну.
А хоць знайдзеш з коньмі і валамі. To не знайдзеш з чорнымі брывамі.
А хоць будзе ад мяне пякнейша, To не будзе сэрца прыхільнейша.
329. ЁСЦЬ У ПОЛІ ЛОЗЫ — ПАБІЛІ МАРОЗЫ
Есць у полі лозы — пабілі марозы,
Разбі, божа, разлучніка, сіроцкія слёзы,2
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
2 Тое ж.
Сіроцкія слёзы дарам не праходзяць:
На бел камень як спадаюць — камень разбіваюць.
Есць у полі ліпа — казачэнька ўбіты, Чырвонаю кітайкаю лічанька накрыта.
Есць у полі жыта — ў копачкі збіта, Зялёнаю кітайкай вярхушка накрыта.
Есць у полі чай, чай, пад тым чаем хатка: — He пакідай, мой міленькі, не вялела матка.
Калі ж ты пакінеш — на свеце пагінеш, На рэчачцы на быстранькай будзеш патанаць,
Будзеш патанаць — ручку падаваць, А я, млада-младзёшанька, не буду хватаць.
Плыві, плыві, мой міленькі, жоўтымі пяскамі, А я астаюся, младзёшанька, з другімі дружкамі.
330. ПРЫЛЯЦЕЛІ ГУСІ 3 ДАЛЁКАГА КРАЮ *
Прыляцелі гусі з далёкага краю, Ваду замуцілі на ціхім Дунаю.
Пачакайце, гусі, я вас запытаю, Ці вы з таго краю, дзе мілую маю?
Мо яна забіта, мо ў няволю ўзята, Мо ў няволю ўзята, ці з другім занята?
Hi яна забіта, ні ў няволю ўзята, Няшчасным замужжам навекі занята.
Ой, дзе сонца ўзыйдзе, там расы не будзе, 3 нашага кахання нічога не выйдзе.
Пайду я ў садочак, вышчыпну лісточак, Буду я пісаці міленькай лісточак.
Буду я пісаці чорным атраментам, Чорным атраментам, плачам і ляментам.
Буду я пісаці белымі рукамі, Белымі рукамі, дробнымі слязамі.
ЗЗОа. ОЙ, ЛЯЦЕЛІ ГУСІ *
Ой, ляцелі гусі Ды з-пад Белай Русі, Селі яны, палі На ціхім Дунаю.
Селі яны, палі, Ваду замуцілі, А нас, маладзенькіх, 3 табой разлучылі.
Бадай тыя гусі Марна запрапалі, Як мы кахаліся, Цяпер перасталі.
Як мы кахаліся,
Як ластаўкі ў стрэсе, Цяпер разышліся, Як дарожкі ў лесе.
Як мы кахаліся, Нас бяда не знала,— Цяпер разышліся, Як цёмная хмара.
3306. ПРЫЛЯЦЕЛІ ГУСІ *
Прыляцелі гусі 3 далёкага краю, Ваду замуцілі На ціхім Дунаю.1
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Бадай тыя гусі Так марна прапалі, Як мы любіліся, Цяпер перасталі.
А мы любіліся, Як ластаўкі ў стрэсе, Цяпер разышліся, Як сцежанькі ў лесе.
А мы любіліся, Як брат і з сястрою, Цяпер разышліся, Як сонца з луною.
А з цёмнае хмары Дажджу ды не будзе, 3 нашага кахання Нічога не будзе.
На вуліцы камень Сонца асвяціла.
Кліча маць вячэраць — Вячэра не міла.
Вячэрай жа, маці, Калі наварыла: Няма міленькага, Што я палюбіла.
Няма міленькага, Няма маёй душкі, Каму застануцца Пуховы падушкі?
ЗЗОв. ЛЯЦЕЛІ ДЗВЕ ГУСІ 3 ДАЛЁКАГА КРАЮ *
Ляцелі дзве гусі з далёкага краю, Памуцілі воду на сінім Дунаю.1
Бадай тыя гусі на моры прапалі, Як мы кахаліся — цяпер перасталі.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Як мы кахаліся, як голубы ў пары, Цяпер разышліся, як цёмныя хмары.
Як мы кахаліся, як голубы ў стрэсе, Цяпер разышліся, як ягадкі ў лесе.
Каму маё сэрца, каму мае думкі, Каму застануцца пуховыя падушкі.
Ідзе цёмна хмара — дожджыку не будзе, 3 нашага кахання нічога не будзе.
Ідзе цёмна хмара, дробны дождж спусціўся, Скажы, скажы, мілы, чаго зажурыўся?
Таго зажурыўся, што ў цябе ўлюбіўся. Быў вечар халодны, моцна прастудзіўся.
ЗЗОг. ПРЫЛЯЦЕЛІ ГУСі
Прыляцелі гусі, Селі на даліне, Ніхто не шкадуе Маладой дзяўчыны.
He шкадуе айцец, He шкадуе маці, Толькі той шкадуе, Хто думае браці.
Варота цяжкія, Суседзі ліхія, He даюпь хадзіці, Дзяўчыну любіці.
Як мы любіліся, Як ластаўкі ў стрэсе, Цяпер разыйдземся, Як туман па лесе.
Туман разышоўся, Усюды светла стала.
Нашая любоўня Навекі прапала.
331. КАЛЯ МЛЫНА, КАЛЯ БРОДУ
Каля млына, каля броду Два голуба пілі воду. Яны пілі, варкуцелі, Узняліся, паляцелі.
Крылышкамі ўстрапянулі, Пра каханне ўспамянулі. Як мы з табой любіліся, Сухі дубы развіліся.
Як мы любіцца перасталі, Тай зялёны паўсыхалі. Ой, пайду я вакол саду, Там гуляе гусей стада. Адна другу паганяе, Кожна сабе пару мае. А я, малада, й божай веры, He даў жа мне гасподзь пары. А ні пары, ні паранькі, А ні шчасця, ні доленькі.
332. А НЕТУ-НЕТУ ЛЕПШАГА ЦВЕТУ
А нету-нету лепшага цвету, Як сінь васілёчак.1
А нету-нету лепшага слоўца, Як мілы дружочак, як мілы дружочак.
Па сінім моры ды па Дунаі
Рыбак рыбку ловіць, рыбак рыбку ловіць.
Яго чаўночак маляваненькі
Сярод мора тоніць, сярод мора тоніць.
Яго платочак вышываненькі
Па Дунаі плывець, па Дунаі плывець.
Яго дзяўчына, яго кахана
Беражочкам ідзець, беражочкам ідзець.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
А не жаль жа мне таго чаўночка — Жаль мне малявання, жаль мне малявання.
А не жаль жа мне таго платочка — Жаль мне вышывання, жаль мне вышывання.
А не жаль жа мне той дзяўчыны — Жаль яе кахання, жаль яе кахання.
Мы любіліся, мы кахаліся, Нас гора не знала, нас гора не знала.
А як прыйшлося расхадзіціся, Як цёмная хмара, як цёмная хмара.
Мы любіліся, мы кахаліся, Як ластаўкі ў стрэсе, як ластаўкі ў стрэсе.
А як прыйшлося расхадзіціся, Як ягадкі ў лесе, як ягадкі ў лесе.
333. Ой, У ЛУЗЕ ЦВЕТ-КАЛІНА*
Ой, у лузе цвет-каліна, Няма таго, што любіла,1
Няма яго І не будзе, Адгудзілі злыя людзі.
Адгудзілі, дгаварылі, Каб мы ў пары не хадзілі.
Як мы, сэрца, любіліся, Сухі дубы развіліся,
А цяпер, як перасталі, To й зялёны паўсыхалі.
Як мы ў параньцы хадзілі, Варажэнькі пасушылі,
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
А цяпер мы перасталі,— Варажэнькі рады сталі.
Бяжы, коню, плаўком, плаўком, А на плаўцы дзве чыранкі;
Адна другу паганяе, Кожна сабе пару мае.
Я, малада, ў велькай кары, Ой, не даў мне госпад пары,
Ой, ні пары, ні парэнькі, Ані шчасця, ні доленькі.
334. ПА САДОЧКУ ПАХАДЗІЛА
Па садочку пахадзіла, Сама сабе гаварыла,1
Сама сабе гаварыла: — Няма таго, што любіла,
Няма таго і не будзе, Рассудзілі ліхі людзі.
Рассудзілі, разгудзілі, Каб мы ў пары не хадзілі.
Каб мы ў пары не хадзілі, Друг дружочка не любілі.
Як мы, сэрца, любіліся, Сухі дубы развіліся,
Любіціся перасталі, Зялёныя сохнуць сталі.
О цяпер я пагуляю, Як рыбанька па Дунаю,
Як рыбанька пад аірам, Так я, млода, з кавалірам.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
334a. ЗЯЛЁН ЛІСТОК НА ДУБОЧКУ
Зялён лісток на дубочку, Я й хадзіла па садочку.
Я й хадзіла, гаварыла, Няма таго, што любіла,
Няма, няма і не будзе — Рассудзілі мяне людзі.
Рассудзілі, разлучылі, Каб мы ў пары не хадзілі.
А мы ў пары хадзіць будзем I друг друга любіць будзем.
От пайду я на прастору, Пагляджу я ў тую строну,
Дзе мой мілы ваду бярэ
I з другою размаўляе,
А мне маё сэрца крае, Што з другою размаўляе.
Вот вазьму я тры патроны, Расстраляю чорны бровы.
Няхай людзі гэта знаюць, Што з кахання смерць бывае.
I з кахання, і з мілосці Прыкрывае зямля косці.
335. А У ГАРОДЗЕ ГАРДАВІЦА*
А ўгародзе гардавіца Павілася ў трубку.
Любіў хлопец дзяўчынаньку, Як голуб галубку.
Любіліся, кахаліся — Іх маці не знала, А цяпера разышліся, Як цёмная хмара.
Чорна хмара разайдзецца, Дожджыку не будзе, А з нашага каханнечка Нічога не будзе.
А з нашага каханнечка —
Hi славы, ні ўжытку: Чорным вочкам спання няма, Ножкам — супачынку.
На шалфею ваду грэю, На руту не буду,— Нагневаўся мой міленькі, Прасіці не буду.
Нагневаўся ён на мяне, Я на яго двойчы,— He садзіся каля мяне, Бо плюну ў вочы.
335а. ДА ЛЯЦЕЛІ ГУСІ ЦЕРАЗ СІНЕ МОРА
Да ляцелі гусі цераз сіне мора, Скалыхнулі дуба, ой, да зелянога.
Ой, бадай вы, гусі, з пер’ямі прапалі, Як вы нашу пару, ой, да разагналі.
Ой, як мы любілісь чатыры гадочкі, Як мы разышліся бадай у два часочкі.
А як мы любілісь, не знала і мамка, Ой, мы разышліся, як цёмная хмарка.
Хмарачка находзіць, дожджыка не будзе, А я пайду сяду ў вішнёвым садзе.
А я пайду сяду ў вішнёвым садзе, Ой, да ці не прыдзе доля на параду.
Сонейка заходзіць, доля не прыходзіць, Ой, божа мой, божа, а што мне рабіці.
Ой, божа мой, божа, а што мне рабіці, Угнявіла долю, не магу ўпрасіці.
336. Ой, САДЫ MAE, САДОЧКІ
Ой, сады мае, садочкі, Сады зялёныя.
Як па вас, мае садочкі, Розныя цвяточкі.
Што адзін быў сінь-цвяточак — I той пасыхаіць,
Што адзін быў міл дружочак — I той пакідаіць.
У чужу дальню староначку Ен жа ад’язджаіць.
Ці з чужых ён разгавораў?
Ці з сваёй галоўкі?
А што людзечкі гавораць — Нас з табой разводзяць, Што суседзі навучаюць — 3 табой разлучаюць.
337. Ой, ЗАРЖЫ, ЗАРЖЫ, СІВЫ КОНІКУ*
Ой, заржы, заржы, сівы коніку, Рана з поля йдучы. 1
Ці не пачуе мая мілая, Пасцельку сцелючы?
Яна пачула, цяжка ўздыхнула, Сільна заплакала.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца тройчы.
Няма мілога, чарнабрывога, Што верна кахала.
Ой, стаіць явар дый над вадою, Кудравы да долу.
Ах, мой міленькі, з Украіненькі Вярніся дадому.
Ой, стаіць явар дый над вадою, Явар вада мые.
Ах, міленькі, з Украіненькі Сэрца ж маё ные.
Ой, стаіць явар дый над вадою, Каб не абярнуўся.
Ах, мой міленькі, з Украіненькі Каб скора вярнуўся.
338. ВАРКАВАУ, БРУКАВАУ СІВЫ ГАЛУБОК *
Варкаваў, брукаваў сівы галубок На чырвонай каліне.
Гараваў, тужыў малады казак Ды па добрай дзяўчыне.
— Чаго ты тужыш, аб чым думаеш Ды галоўку клапоціш?
Сама ведаю, людзі гавораць, Што пакінуці хочаш.
Пахіліцеся, зялёны лозы, Адкуль вецер павее, Ой, дзівіцеся, сінія вочы, Адкуль мілы прыедзе.
Пахіляліся зялёныя лозы, А цяпер перасталі.
Ой, дзівіліся сінія вочы — Цяпер плакаці сталі.
338a. ЗАБРУКУЙ, ЗАБРУКУЙ, СІЗЫ ГАЛУБОЧАК
Забрукуй, забрукуй, сізы галубочак, На чырвонай каліне.