Песні пра каханне

Песні пра каханне

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
Усякая струнанька: па залатому!
Гэй, гэй, джум, джум, па залатому.
284.	Ой, БОРАМ, БОРАМ ДЫ БАРАВІНАЮ
Ой, борам, борам ды баравінаю, А хто там ехаў ды вечарынаю?
Ой, ехаў, ехаў Яначка п'яны:
— Адчыніся, Зося, бо я твой каханы.
— Я не адчынюся, бо мамы баюся, А я тваёй маме да ножак скланюся.
А я тваёй маме да ножак скланюся, А ў цябе, маладой, я нанач прашуся.
Мне ноч начаваці, касу таргаваці, Цябе, маладую, за сябе ўзяці.
За русую касу тры тысячы кладу, Цябе, маладую, з сабою бяру.
285.	Ой, ПАЙДУ ДА Й У ДАЛЬ ДАЛІНОЮ
Ой, пайду да й у даль даліною
Да й знайду я каліну з вярбою.
Ці мне цябе, каліна, паламаці?
А ці мне яшчэ з год пагуляці?
Да й пайду ж я у сад зеляненькі — Сустракае казачок маладзенькі.
Сустракае да й дарожкі пытае, А я ж, малада, да й дарожкі не знаю.
Да й даў казак каня падзяржаці, А сам пайшоў дарожкі шукаці.
Да й стаіць конік без аброку, Да й заржаў у мяне ля боку.
Конік укусіць, то за год загаюся, А казак здрадзіць — навек не ўтаюся.
286.	ОЙ, ШТО ПА ТОЙ КАЛІНОНЬЦЫ*
Ой, што па той каліноньцы, Што па ёй ветрык вее, Ой, што па той дзяўчыноньцы, Што на чужой краіне.
Ляцеў голуб каля хаты, Ен сівы, валахаты, Як загудзе галасненька,— Майму сэрцу трудненька.
Ой, нап’юся я вадзіцы Ды з новага калодца, He стой, не стой блізка мяне I не крой майго сэрца.
Бо ты стаіш блізка мяне
I з другою гаворыш, Сэрца маё маладое Без нажа ты мне кроіш.
Ой, зраблю я пробу з воску
I пушчу я на воду: Ці харошых айца-маткі, Ці харошага роду.
287.	ЖАЛКА, ЖАЛКА ВЕЧАРОЧКА
Жалка, жалка вечарочка, Што я была дома, Пацярала галасочак, Як сіняе мора.
Галасочак на лясочак, Як хмарачкі розна.
Сварылася родна маці, Што я хаджу позна.
Ой, я хаджу, пахаджаю, Я свой розум маю: Каля ціхага Дунаю Каня напаваю.
Конь вараны не п’е вады, Ён дарожку чуе.
Ой, бог знае, бог ведае, Дзе мой мілы начуе.
Начуе мой мілы У лузе пры даліне, Прывязаўшы канячаньку К чырвонай каліне.
288.	ЗАКУВАЛА ЗЯЗЮЛЬКА *
Закувала зязюлька
У вішнёвым садочку, Ой, баліць, баліць маё сэрданька Па маім галубочку.1
Ой, зязюлька кукуе, Салавей тое чуе, А я не знаю ды не ведаю, Дзе мой мілы начуе.
Калі дзе пры дарозе, Прынясі яго, божа, Калі ў дзеванькі у святлічаньцы, Пакарай яго, божа.
Пакарай яго, божа, Хоць маёю бядою, Бо я да яго з шчырым сэрданькам, Ен да мяне з непраўдою.
288а. ЧЫРВОНА КАЛІНА*
Чырвона каліна
Ды із ветрам гаварыла.
Я сама знаю, мне людзі кажуць, Што яму я не міла. 2
Ой, у полі вазерца, Там вісела вядзерца. Ой, сыйдземася, пагадземася, Маё мілае сэрца.
Салавейка шчабеча, А зязюлька кукуе.
Ой, бог то знае, а бог ведае, Дзе мой мілы начуе.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паутараюцца.
2 Тое ж.
Калі ён у дарозе, Прынясі яго, божа, Калі ў дзеванькі на пасцеленьцы, Пакарай яго, божа.
Пакарай яго, божа, Ды вялікаю бядою, Бо я да яго з шчырым сэрданькам, Ён да мяне з непраўдою.
289.	HE СПАЛАСЯ МОЛАДЗЕ, HE ДРАМАЛАСЯ
Эй, не спалася моладзе, не драмалася.1 Прыснілася моладзе мілага рука, Прачнулася молада — мілага няма. А пайду я, молада, у сад гуляючы, Віджу-віджу, міленькі шчыпіць вішанькі. — Шчыпі-шчыпі, міленькі, і сабе і мне, — Шчыплю-шчыплю, мілая, сабе, не табе. Ёсць у мяне мілая лепша за цябе, Як сівыя голубы гняздзечка вілі, Тады з табой, мілая, хораша жылі, Як сівыя голубы на зямлю палі, Тады з табой, мілая, разлуку мелі.
290.	ОЙ, HE ШУМІ ТЫ, ГАЮ *
Ой, не шумі ты, гаю, He задавай мне жалю.2
Ой, не шуміце, лугі, He задавайце тугі.
Я сама тугу знаю, Што мілога не маю.
Ой, паехаў міленькі Ды за гай зеляненькі.
Ой, за гай, за ляшчыну Па харошу дзяўчыну.
1 Кожны радок паўтараецца з воклічам «Эй».
2 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
291.	ПА САДОЧКУ ПАХАДЖАЮ
Па садочку пахаджаю Ды сам сабе разважаю.
Ды сам сабе разважаю, Што далёку мілу маю:
Hi да яе ліст пісаці, Hi да яе каня слаці.
Ліст пісаці — людзі бачаць, Каня слаці — месяц свеціць.
Свяці, месяц, пасвячайся, Ляці, конік, паспяшайся,
Каб дзевачка не заснула, Вароцечкаў не замкнула.
Пад’язджаю пад варота, Стаіць міла шчыра злота.
Пад’язджаю пад акенца, Стаіць міла шчыра сэрца.
Ўзяла каня за грываньку Дай павяла на стаеньку,
А мілога за ручаньку Да й павяла ў святлічаньку.
Дала каню аўса есці, А мілому крэсла сесці,
А мілому мёду-віна, Сама села ля стала.
Сама села ля стала
I слова не падала.
А міленькі здагадаўся
I ў дзяўчыны запытаўся:
— Чаго, міла, засмутнела? Каню аўса пажалела?
— Толькі жаль мне маладосці, Што любіла да шчыросці.
292.	Ой, ВЫЙДУ Я НА ГОРАЧКУ
Ой, выйду я на горачку, Гляну я пад горачку,
Мілы мой з вайны ідзе, Коніка ў руцэ вядзе.
Я ж яму рада была, Вароцейкі адчыняла.
Коніка — за вуздзечку, Мілага — за ручэчку.
Коніку — аўса, сена, 3 міленькім сама села.
Конік мой не п’е, не есць, Міленькі не гаворыць.
Конічак тужыць па канях, Міленькі па дзевачках.
292а. Я ДУМАЛА, СОНЦА СВЕЦІЦЬ
Я думала, сонца свеціць,1 Аж мой мілы з вайны едзіць.
Я мілога пераймаці, Вароцечкі адчыняці.
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Я коніка за цуглічкі, А мілога за ручачкі.
Я коніка да стаёнкі, А мілога да свяцёлкі.
Я коніку сена, аўса А мілому мёду, віна.
He есць конік сена, аўса, He п’ець мілы мёду, віна.
Іржэць конік па коніках, Плачыць мілы па дзевачках.
Я мілому пярыначку, Мілы кажыць — дзяўчыначку.
2926. ОЙ, ПРЫ ЯСНАЙ СВЯЧЫ
Ой, пры яснай свячы Ехаў да мілае ў начы.
Ой ты, свяча, гары, гары, Ты, коніку, бяжы, бяжы. Ой ты, свяча, разгарайся. Ты, міленька, распрашчайся.
Як прыехаў перад варота, Стаіць міла крашай злота. Як прыехаў перад дзверы, Стаіць міла на паперы.
Узяла каня за грываньку Да павяла ў стаеньку, Узяла мяне за ручаньку Да павяла ў святлічаньку.
Дала ж каню аўса, сена, Дала ж бо мне мёду, віна I вячэры наварыла, Белу пасцеленьку слала.
Стала ж яна, задумала, Белы рукі заламала, Белы рукі заламала, Чорны вочы зарумала.
Чаго ж, міла, задумала, Белы рукі заламала, Белы рукі заламала, Чорны вочы зарумала?
Чы жалееш аўса, сена, Чы жалееш мёду, віна, Чы смачнае вячэранькі, Чы белае пасцеленькі?
He жалею аўса, сена, Ані таго мёду, віна, Hi смачнае вячэранькі, Hi белае пасцеленькі.
Як жалею заляцання Да нявернага кахання, Што да мяне заляцаеш, А да іных паязджаеш,
Хоць да іных паязджаю, Абы цябе ў сэрцы маю.
293.	СКОРА ДАСЦЬ БОГ ВЕЧАР*
Скора дасць бог вечар Ды павечарэе, На маім сардэньку Ды павесялее.
Ды ўжо скора вечар Ды сонейка зайдзе, Можа, мой міленькі Ды да мяне прыдзе,
А як не да мяне, To да мае хаты,— Адчыню вароты, Каб не чула маці.
Дзверы адчыняла, Мілага ўпускала, Мілага ўпускала, Праўданькі пытала:
— Скажы, мілы, праўду, Ці ты мяне любіш, Ці ты мяне любіш, Ці з мяне смяешся?
Ці ты мяне любіш, Ці з мяне смяешся,— Да другое ходзіш,— 3 другою гаворыш.
Да другое ходзіш, 3 другою гаворыш, А мне, маладзенькай, Няславаньку робіш.
— Хоць да яе хаджу, Жаніцца не буду, А хоць ажанюся, Любіці не буду.
293а. Ой, КАЛІ ТОЙ МЕСЯЦ
Ой, калі той месяц Ды з-за хмары выйдзе, Калі маё сэрца Ды да мяне прыйдзе.
А як не да мяне, To да хаты мае. Адчыню я дзверы, Каб маці не ўчула.
А як адчыняла, Лёгенька ступала, А як праваджала, Плакала, рыдала:
— Скажы, мілы, праўду, Ці ты мяне любіш, Ці ты мяне любіш, Ці з мяне смяешся?
Ці ты мяне любіш, Ці з мяне смяешся? Да другое ходзіш, Мне не прызнаешся.
Да другое ходзіш, 3 другою гаворыш, А да мяне прыйдзеш — Слова не прамовіш.
He хадзі, няверны, Да маёй ты хаты, He тапчы, няверны, Кучаравай мяты.
He табе, няверны, Я яе садзіла, He табе, няверны, Яе палівала.
294.	ОЙ, TAM. НА ГАРЭ, TAM, НА ВЫСОКАЙ
Ой, там, на гарэ, там, на высокай, Ой, там сівы конь да разгуляўся,
Малады хлопец, маладзюсенькі.
На вайну, вайну, ах, прыбіраўся.
Ах, прыбіраўся, да ўсім скланяўся: Айцове, матулі, а сваёй мілай,
А сваёй мілай, а чарнабровай, Ox, да найніжай ён скланяўся.
— Пакідаю це, мая мілая, Пакідаю ў цёмненькім да лесе,
Пакідаю ў цёмненькім да лесе, Гаруй,гаруй, як ластаўка ў стрэсе.
— Цябе не знала, не гаравала, He гаравала, а цяпер мушу.
Высушыў мяне, маладзенькую, Высушыў маю, ох, высушыў душу.
295.	Ой, БАЛІЦЬ СЭРЦА, РАЗГАРАЕ
Ой, баліць сэрца, разгарае, Да любіў мілы, пакідае.
He знаю, што рабіць, Як яго забыць.
Мілы да другой ідзе, Сабе песеньку пяе, Голас падае, Маё сэрца мрэ.
А я, млода, пачула, На ганачак вышла, За ручку ўзяла, У горнічку ўвяла.
Пасадзіла да на краваці, Стала ў яго пытаці: — Дзе, мілы, будзеш Вечар праважаці?
Мілы да мне не гаворыць, Толькі ж маё сэрца кроіць, Потым гаворыць, Правясці вяліць.
А я, млода, з жалю млею, Правясці яго не смею: — Баюся цябе, Ты здрадзіш мяне.
Ты мяне, млоду, ашукаеш, Радню маю аплюшаеш, Няславу зробіш Айцу, матулі.
296.	ТЫ, ДУБОЧАК ЗЕЛЯНЕНЬКІ *
Ты, дубочак зеляненькі, Шырок лісток на табе. Ты, казача маладзенькі,— Няма праўданькі ў цябе.
Ах, ты кляўся і бажыўся: — He пакіну я цябе.
А цяпер ты пакідаеш, Сабе другую бярэш.
Выйду ў поле, выйду рана, Дый сяду я пад кустком.
Ой, гукну я, маладзенька, Сваім тонкім галаском.
— Вы, кусточкі ракітовыя, Прыхініцеся к зямле, Ой вы, птушкі, вы, вясёлыя, Заспявайце песню мне.
Заспявайце песню гэтак, Каб далёка паплыла, Ды каб сэрцу гаратному Яна ўцеху прынясла.
297.	ЗАКУКУЙ, ЗАБУРКУЙ, СІВЫ ГАЛУБОЧАК *
Закукуй, забуркуй, сівы галубочак, Ды на жаркай каліне,—
Заплач, затужы, малады малойчык, Па харошай дзяўчыне.
Ой, чаго ты плачаш, ой, чаго ты тужыш Ды галоўку клапоціш?
Ты людзям кажаш, мне людзі гавораць, Што пакінуці хочаш.
Пакідай сабе, мой хлопча маладзенькі, Я плакаць не буду,— Ды збудую святліцу нову, Адна жыці буду.
Ды хіліцеся, зялёныя лозы, Адкуль вецер вее,— Пазірайце, ясныя вочкі, Адкуль мілы едзе.
Ды хіліліся зялёныя лозы
I зноў перасталі, Ды пазіралі ясныя вочкі I зноў плакаці сталі.
Ды заплакалі ясныя вочкі,— Слёзак не вытруся, А едзе мой мілы ды вязе другую,— 3 жалю разарвуся.
298.	Ой, УЧОРА, УЧОРА ДЫ У НАС МЯЦЕЛІЦА БЫЛА
Ой, ўчора, ўчора ды ў нас мяцеліца была, Пазавявала ўсе слядочкі і лугі,—
Пазавявала ды ўсе слядочкі і лугі, Ой, ды замяла майго мілага друга.
Ох, з кім жа цяпера я пахажываць буду,
Ох, з кім жа цяпер разгаварываць буду?
Ох, ці з тым, ці з тым, да, што я ўчора гуляла, Ох, ці з тым, ці з тым, што глазамі відала?