Песні пра каханне

Песні пра каханне

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
Прывязу Марусю, Пасаджу ў куточку: — Глядзі яе, мамка, Як родную дочку.
— У пісьмах не пісана, У кнігах не чытана, Каб дзіця чужое Было, як радное.
Дам табе, Маруся, Каня варанога: Адвяжысь, Маруся. Ад сына раднога.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
— Я коніка прадам, Вазьму добры грошы, He адвяжусь ад сына, Бо твой сын харошы.
Ен хлопец харошы, А я дзеўка пышна, Ен за мною ходзіць, Каб за яго вышла.
241.	ЛЯЦЕУ СЕЛЕЗЕНЬ ЦЕРАЗ НОВЫ ДВОР
Ляцеў селезень цераз новы двор, Чаму ты, селезень, смуцён, невясёл?
Як мне, селезню, вясёламу быць, Любіў дзяўчыну, ды вяляць забыць.
Любіў дзяўчыну паўтара рока, Пакуль не ўзналі суседзі збоку.
А як узналі — маці сказалі, Мяне, малойца, пазневажалі.
А ў маёй матулі ліха натура, He дала селезню ні піці, ні есці.
— Кідай, селезень, дзяўчыну любіці, Ідзі, селезень, у войска служыці.
Я ў войска пайду — ваяваць буду, Цябе, дзяўчына, вавек не забуду.
242.	Ой, ЗА ГАЕМ, ЗА ДУНАЕМ *
Ой, за гаем, за Дунаем, Там дзяўчына лён збіра(а)ла. ’
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Там дзяўчына лён збірала, К сырой зямлі прыпада(а)ла.
Роля мая сырэнькая, Якая ж ты міленька(а)я.
Узяла бацьку і матулю,— Вазьмі мяне, маладу(у)ю.
Вазьмі мяне, маладую, Як вішаньку садаву(у)ю.
А вішанька ў саду цвіце, А мой мілы з вайны е(э)дзе.
— Ціха, міла, не журыся,— Яшчэ я не ажані(ы)ўся.
Як назад я варачуся. To з табою ажаню(у)ся.
243.	ПА-ЗА ЛУГАМ ЗЕЛЯНЕНЬКІМ
Па-за лугам зеляненькім 1 Брала ўдоўка лён драбненькі. Яна брала, выбірала, Тонкі голас падавала.
А Васіль там сена косіць, Тонкі голас пераносіць. Кінуў косу ён да долу, А сам пайшоў ён дадому. Выйшла маці яго з хаты, Стала ў Васіля пытаці: — Чом, Васіль, зноў не вяселы, Буйну голаву павесіў?
Чом не п'еш ты, не гуляеш, Калі чорны бровы маеш?
1 Кожны радок паўтараецца.
243a. Ой, ЗА ГАЕМ ЗЕЛЯНЕНЬКІМ
Ой, за гаем зеляненькім Рвала ўдова лён драбненькі,
Яна рвала, выбірала, Тонкі голас падавала.
Там Васілька сена косіць, Тонкі голас пераносіць.
Кінуў косу на траваньку, А сам пайшоў дадоманьку.
I сеў сабе на лаваньку, Схіліў голаў на столеньку.
Выйшла маці воду браці, Стала Васіля пытаці:
— Чаго, Васіль, ты ду.маеш? Чаму не п'еш, не гуляеш?
— Пазволь, маці, удову браці, Тагда буду піць, гуляці.
—He пазволю ўдову браці, Удова ўмее чараваці.
Счаравала мужа свайго, Зачаруе й сына майго.
— Ой, я чараў не баюся, А на ўдове ажанюся.
244.	П’Е П’ЯНІЦА, П’Е
П е п’яніца, п е, У яго грошы е. Ой, за ім, за ім Яго стара маці Дробны слёзы лье.
— Ой, сыночак мой, Дзяціна мая.
Ой, пакінь, пакінь Гарэлачку піці, Бо прап’еш каня.
— Ой, маці мая, He пакіну я.
Ой, да не пакіну я Гарэлачку піці, Бо салодкая.
— Ой, сыночак мой, Дзяціна мая.
Ой, пакінь, пакінь, Удовачку любіці,— He пара твая.
— Ой, маці мая, He пакіну я.
Ой, да не пакіну я Удовачку любіці, Бо красівая.
— Ой, сыночак мой, Дзяціна мая.
Ой, пакінь, пакінь Гасцінцы насіці, Бо грошай няма.
— Ой, маці мая, He пакіну я.
Ой, да не пакіну я Гасцінцы насіці, Бо лаўка свая.
— Ой, сыночак мой, Дзяціна мая, Пакінь да пакінь Дзяўчыну любіці, Бо звядзе з ума.
Ой, маці мая, He пакіну я. Ой, да не пакіну Дзяўчыну любіці, He звядзе з ума.
Ой, маці мая, He пакіну я, Ой, да не пакіну, Дзяўчыну любіці, Бо й любоў мая.
ЖУРБА ХЛОПЦА
245 Ой ТЫ, ЦЕМНАЯ ВЕЧАРЫНАНЬКА *
Ой ты, цёмная вечарынанька, He відна хадзіці,1 Ой, не відна хадзіці.
Ой, харошую ды дзяўчынаньку He вяляць любіці, Ой. не вяляць любіці.
Ой, як я выйду ды на вуланьку,
У дуданьку йграюць, Ой, у дуданьку йграюць.
Ой, няхай мае ды дзяўчынанькі Ніхто не займае, Ой, ніхто не займае.
Ой, няхай мае ды дзяўчынанькі Ніхто не цалуе, Ой, ніхто не цалуе.
Ой, няхай яе бела лічанька Ніхто не сапсуе, Ой, ніхто не сапсуе.
Бо яе лічка так, як яблычка,
Як чырвона ружа, Ой, як чырвона ружа.
Ой, як выйду я ды на вуланьку, To ўсім люба-гожа, Ой, усім люба-гожа!
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
246.	БЫВАГІЦЕ ЗДАРОВЫ
Бывайце здаровы, Добрыя людзі!
Прашу спамінаці, Як мяне не будзе.
Прашу спамінаці
Добрымі славамі: Дзе ж тая дзяўчынка 3 чорнымі брывамі?
Ці яна на службе, Ці замуж узята, Што яе не відна Ні ў будзень, ні ўсвята?
Яна ні на службе, Hi замуж узята, Сядзіць яна ў хаце I ў будзень,і ў свята.
247.	НА ДУБОЧКУ, НА ВЯРШЭЧКУ
На дубочку, на вяршэчку, Там пасеяў казак грэчку.
Узнялася шура-бура, Казакову грэчку здула.
А ні грэчкі, ні мякіны, Hi дзяўчыны чарнабрывы.
А каб жа мне тое далі, Што учора абяцалі,—
Чатыры волы і каровы
I дзяўчыну чарнаброву.
248.	ДЗЯУЧЫНАЧКА, А СУХОТАЧКА МАЯ
— Дзяўчыначка, а сухотачка мая,1 Кажуць людзі, што не будзеш ты мая, Кажуць людзі, што ты будзеш чужая Чаму ж ты мне праўды не сказала, Як ты ў мяне падарачкі брала?
— Невялікі я падарачак брала, Да сем парак чаравічак стаптала Ды й восьмую ў кладоўку схавала. — Аддай, маці, ключы ад кладавой, Кіну, брошу я падарак на вочы, Хай ён яго хоць на носу чапляе, Хай ён сабе да другую шукае.
249.	СПІУСЯ КАЗАК, СПІУСЯ
Спіўся казак, спіўся, 3 дарожачкі збіўся, Коню вараному На грыву схіліўся.
— Ляці, сівы коню,
У шырока поле: Там мая дзяўчыначка Пшанічаньку поле.
Пшанічаньку поле, Куколь выбірае, Коню вараному На грыву кідае.
— Кідай ты, дзяўчыначка, Куколь выбіраці, Ідзі ты, дзяўчыначка, Пасцель белу слаці.
— Куколь выбіраўшы, На мяжы палажу.
Пасцель пасцяліўшы, 3 табой спаць не ляжу.
1 Кожны радок паўтараецца.
250.	ДЗЯУЧЫНА, ПА САДОЧКУ ХАДЗІЛА?
— Дзяўчына, па садочку хадзіла? Красная, ягадкі збірала?
— Сам бачыш, што не смародзіну.
— Дзяўчына, у кабачык збіраеш? Красная, у кабачык збіраеш?
— Сам бачыш, што не ў шапку тваю.
— Дзяўчына, знаць, маме панясепА Красная, знаць, маме панясеш?
— Сам бачыш, сваёй, не тваёй.
— Дзяўчына, знаць, мяне не любіш? Красная, знаць, мяне не любіш?
— Сам бачыш, што я цябе не люблю, Сам бачыш, што я цябе не люблю.
251.	ДЗЯУЧЫНА МАЯ ЗАРУЧОНАЯ *
— Дзяўчына мая заручоная, Чаго так ходзіш засмучоная?
— Як мне хадзіці, вясёлай быці? Каго любіла, трэба забыці.
— Дзяўчына мая. славамі блудзіш. Сама не знаеш, каго ты любіш.
— Ой, знаю, знаю, каго кахаю, Адно не знаю, з кім жыці маю.
251а. АХ ТЫ, ДЗЯУЧЫНА ЗАРУЧАНАЯ
— Ах ты, дзяўчына заручаная, Чаго ты ходзіш засмучаная.
— Я хаджу, хаджу засмучаная, Што не папраўдзе заручаная
— Ах ты, дзяўчына, чаго ўздыхаеш, Сама не знаеш, каго кахаеш.
— Я знаю, знаю, каго кахаю, Толькі не знаю, з кім жыці маю.
— Ах ты, дзяўчына, сама ты пышна, Чаму на вулку гуляць не выйшла?
— А я не выйду, а я не стану, А вышлю сёстру такую саму.
— Я із сястрою ўсю ноч прастою, He тыя рэчы, што із табою.
He тыя рэчы, не та размова. He бела лічка, не чарнаброва.
252.	БОЖА МОЙ, БОЖА, ПА КІМ Я УДАУСЯ?
Божа мой, божа, па кім я ўдаўся?
Плаваў па моры, ды не ўмываўся.
Плаваў па моры, ды не ўмываўся, Любіў дзевачку, ды не абвянчаўся.
— Дзевачка мая засватаная, Чаго ты сядзіш заплаканая?
Дзевачка мая заручоная, Чаго ты сядзіш засмучоная?
— Таго я сяджу заплаканая —
He па любові засватаная.
Таго я сяджу засмучоная — He па любові заручоная.
253.	А ДЗЕ ТАЯ КРЫНІЧАНЬКА
А дзе тая крынічанька, Што голуб купаўся, А. дзе ж тая дзяўчынанька, Што я заляцаўся?
Ужо тая крынічанька, 7'равою зарасла, А ўжо тая дзяўчынанька За іншага пашла.
Ой, я тую крынічаньку, Тыччам ператычу, Да я сваю міленькую, К сабе пераклічу.
[Да я сваю міленькую] Чаўном пераплаўлю, А я сваю міленькую К сабе перабаўлю.
253а. А ДЗЕ ТАЯ КРЫНІЧАНЬКА*
А дзе тая крынічанька, Голуб што купаўся?
А дзе тая дзяўчынанька, 3 каторай кахаўся?
А ўжо тая крынічанька Даўно замучона, А ўжо тая дзяўчынанька 3 другім заручона.
Ой, я тую крынічаньку 7 ыччам ператычу, Ды я сваю міленькую К сабе пераклічу.
Ой, я тую крынічаньку Чаўном пераплаўлю, Ды я сваю міленькую К сабе перабаўлю.
Вой, стаяла калінанька На заходзе сонца, А плакала дзяўчынанька Гледзячы ў ваконца.
Зажурылі, засушылі Мяне, маладзеньку, Яшчэ з войскам у свет далёкі З’ехаў і міленькі.
He плач, не плач, дзяўчынанька, Я к табе вярнуся.
Ўсёй душою, шчырым сэрцам К табе прыхілюся.
Зажывём мы, запануем, Як галубкоў двое, I раздзелім з табой шчасце, Долю і нядолю.
2536. А ДЗЕ Ж ТАЯ КРЫНІЧАНЬКА
А дзе ж тая крынічанька, Што голуб купаўся?
А дзе ж тая дзяўчынанька, што з ёю кахаўся?
А ўжо тую крынічаньку Галубкі выпілі.
А ўжо ж тую дзяўчынаньку Малайцы ўхапілі.
А я тую крынічаньку Тыччам ператычу, А я ж тую дзяўчынаньку Да се пераклічу.
А я тую крынічаньку Плавам пераплаўлю, А я ж тую дзяўчынаньку Да се перабаўлю.
Ой, клікаў я, ой, клікаў я, Клікала радзіма.
Бадай цябе перакліча Няшчасна гадзіна.
254.	РАСЛА, РАСЛА ЧАРОМУХА*
Расла, расла чаромуха, Тонка, высока, Тонка, гонка, высокая, Лістком шырока.
Няможна з той чаромушкі Лісточка сарваць, Няможна і дзяўчоначкі Засватанай браць.
Капаў, капаў крынічаньку Нядзелечак дзве, Кахаў, кахаў дзяўчынаньку Людзям — не сабе.
А ўжо ж з тое крынічанькі Арлы воду п’юць, А ўжо ж тую дзяўчынаньку Да шлюбу вядуць.
Адзін вядзе за ручаньку, Другі — за рукаў, Трэці стаіць, слёзы роніць: Любіў, да й не ўзяў.
255.	КАПАУ, КАПАУ КРЫНІЧАНЬКУ
Капаў, капаў крынічаньку Нядзелечак дзве.
Любіў, любіў дзяўчыначку Людзям — не сабе.
Жаль, жаль, жаль мне будзе: Возьмуць яе ў людзі, Возьмуць яе ў людзі —■ Мая не будзе.
А ўжо ж тая крынічанька Замуцілася.
А ўжо ж мая дзяўчыначка Зажурылася.
Жаль, жаль, жаль мне будзе: Возьмуць яе ў людзі, Возьмуць яе ў людзі — Мая не будзе.
Да ўжо з маёй крынічанькі Арлы ваду п’юць, До ўжо ж маю дзяўчыначку Да шлюбу вядуць.
Жаль, жаль, жаль мне будзе: Возьмуць яе ў людзі, Возьмуць яе ў людзі — Мая не будзе.
Адзін вядзе за ручаньку, Другі за рукаў, Трэці ідзе галосячы: «Любіў, ды не ўзяў». Ой, жаль не памалу: Любіў дзеўчыну змалу, Любіў дзеўчыну змалу, Любіў, ды не ўзяў!
255а. КАПАУ, КАПАУ КРЫНІЧАНЬКУ Я У СВАІМ САДУ
Капаў, капаў крынічаньку я ў сваім саду, Любіў, любіў дзяўчыну я ў сваім краю.
Ох, жаль, жаль, нямалы, любіў я дзяўчыну змала. Любіў яе нямала, любіў, ды не ўзяў!
He жаль мне тэй сцежанькі, што я пратаптаў, А жаль мне той дзяўчынкі, што любіў, ды не ўзяў! Ох, жаль, жаль мне будзе, возьмуць яе людзі, А мая не будзе!
He жаль мне тых падарункаў, што я накупляў, А жаль мне тых чырвоных губак, што я цалаваў!