• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песні пра каханне

    Песні пра каханне


    Выдавец: Навука і тэхніка
    Памер: 616с.
    Мінск 1978
    91.55 МБ
    — Я гэту бяду пальцам развяду, Да сваёй да Гэлі ў сваты прыду.
    211.	ОЙ, ТОНКА, ТОНКА САСОНКА
    Ой, тонка, тонка сасонка, Ці затым ты тонка, што адна. Чаго ты к яру прылягла, Дзевачкам дарожку заняла? Там дзевачкі часта хадзілі, На ваду вяночкі насілі: Адна Ганулька зблудзіла
    1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    I свой вяночак згубіла. Ходзіць Яначка гукае Сваёй Ганулькі шукае: Вярніся, Ганулька, вярніся, Мне маці сказала — жаніся. Вярніся, Ганулька, дахаты, Я прыду да цябе ў сваты.
    212.	ОЙ, ВАЛЭ MAE, ВАЛЭ
    Ой, валэ мае, валэ, Валэ крутарогі, Да й аб’ездзіў я на вас Усе сцежкі й дарогі.
    Дзе мы будзем начаваць?
    У дзяўчонкі Насці.
    Што мы будам вячэраць? Перапёлку ў маслі.
    Ой, ці ўсю яе з’ядзім. Ці крыльцы-рабельцы? Як узяло казака Да й за шчыра сэрца.
    [Як узяло казака] [Да й за шчыра сэрца,] А дзяўчына з казака У вочы смяецца.
    — He смейся, дзяўчынка, Я ў цябе ўлюбіўся, Цераз цябе, дзяўчынка, Ад роду адбіўся.
    213.	У САДЗЕ ХАДЗІЛА, КВЕТАЧКІ РВАЛА
    — У садзе хадзіла, кветачкі рвала, Мяне, дзяўчына, ачаравала.
    Ачаравала сэрца і душу, Цяпер да цябе хадзіці мушу.
    Хадзіці мушу, любіці буду, Скажу па праўдзе: сватаці буду.
    Ой ты, дзяўчына, ты горда, пышна, Чаму ты ўчора гуляць не вышла?
    — Ой, я не выйду, гуляць не стану, Я вышлю сёстру такую саму.
    — Ой, я з сястрою ўсю ноч прастояў, He тыя рэчы, што ў нас з табою.
    He тыя рэчы, не тая мова, He белаліца, не чарнаброва.
    214.	Ой, У ЛУЗЕ, У ЛУЗЕ ЗЯЛЁНЫ БАРОЧАК
    Ой, у лузе, у лузе зялёны барочак.
    Зялёны барочак.
    — He плач, не журыся, малады казачак, Малады казачак.
    — Ой, не сам я плачу, плачуць кары вочы, Плачуць кары вочы.
    He дадуць спакою, а ні днём, ні ночы, А ні днём, ні ночы.
    He дадуць хадзіці, дзяўчыны любіці, Дзяўчыны любіці.
    — Памру, памру, міла. а ты будзеш жыва, А ты будзеш жыва.
    На маю магілу не будзеш хадзіці, He будзеш хадзіці.
    He будзеш хадзіці, да й мяне любіці, Да й мяне любіці.
    Ой, у лузе, лузе зялёны барочак, Зялёны барочак.
    — He плач, не журыся, малады казачак, Малады казачак.
    На тваю магілу я хадзіці буду, Я хадзіці буду.
    I цябе, казачак, я любіці буду, Я любіці буду.
    — Прыдзеш на магілу — не махай рукою,
    He махай рукою,
    Бо ўсе людзі скажуць, што я жыў з табою, Што я жыў з табою.
    — Няхай людзі кажуць, а я не баюся, А я не баюся.
    Каго верна люблю, з тым я расстаюся, 3 тым я расстаюся.
    215.	САКОЛЕ, САКОЛЕ, ВЫСОКА ЛЯТАЕШ
    — Саколе, саколе, высока лятаеш, Высока лятаеш, далёка чуваеш.
    Раскажы. саколе, пра сваё лятанне, Пра сваё лятанне, пра маё каханне.
    — А маё лятанне па цэламу свету, А тваё каханне да пілюбу прыбрана.
    — А чаго ж ты плачаш, а чаго ж ты тужыш, Няўжо ты на свеце адну мяне любіш?
    Было тады браці, як ты заляцаўся, Цяпер бярэ другі, то ты не мяшайся.
    — Гаю ты мой, гаю, зялёны мой гаю, Страціў я дзяўчыну, цяпер не паймаю.
    А хоць і паймаю, то ўсё ж не такую: Да сэрца прытулю, ды не пацалую.
    216.	Ой, У ПОЛІ ПРЫ РАЗДОЛЛІ
    Ой, у полі пры раздоллі Дзеўка жыта жала.
    Пры шырокай крынічэньцы Коніка паяла.
    Конік піе, ножкай біе, Ен дарожку чуе.
    А бог знае, бог ведае, Дзе казак начуе.
    Ой, начуе казачэнька У карчме на краваці.
    Прышла ж яго родна маці, Кліча вячэраці.
    — Ой, вячэрай, мая маці, Калі наварыла, А я пайду вячэраці, Дзе дзяўчына міла.
    — He йдзі, не йдзі, мой сыночак, Табе горай будзе.
    Лепей ідзі утапіся — Табе лепей будзе.
    Утапіўся казачэнька, Шапачка плывае.
    Ходзя дзеўка каля рэчкі, Ручачкі ламае.
    Заламала белы ручкі Ад пальца да пальца: «Нету майго казачэнькі, Нет майго красаўца».
    217.	КАЛІНА-МАЛІНА *
    Каліна-маліна, Чом не чырванееш, Ці сушы баішся, Ці дажджу жалееш?
    — Сушы не баюся, Дажджу не жалею, На пяску выросла, To й не чырванею.
    Малады казача, Чаго зажурыўся, Ці валы прысталі, Ці з дарогі збіўся?
    — Валы не прысталі, 3 дарогі не збіўся,— Любіў я дзяўчыну, Ды не ажаніўся.
    Узяў я другую, Толькі не такую,— Прытулю да сябе, Ды не пацалую.
    Маладыя хлопцы, Ды ўсе рыбалоўцы, Вы закіньце сетку На ўсю быстру рэчку,—
    Вы закіньце сетку
    На ўсю быстру рэчку Ды злавіце долю Хлопцу маладому.
    Шчука-рыба йграе, Сабе пару мае, А я, маладзенькі, Парачкі не маю.
    217а. ЗЯЛЁНЫ ДУБОЧАК*
    Зялёны дубочак На яр пахіліўся, Малады малойчык, Чаго засмуціўся?
    Ці валы прысталі, Ці з дарогі збіўся? Ці ў карчомцы п’яны 3 суседзьмі пабіўся?
    — Hi валы прысталі, Hi з дарогі збіўся — Малады малойчык Без долі радзіўся.
    Ой, пашоў я з гора Ды ў чыстае поле, У чыстае поле Шукаць сваёй долі.
    Як пашоў я долам, Долам-далінаю, He знайшоў я долі, Толькі быстру рэчку.
    А каля той рэчкі Стаяла карчомка, А у той карчомцы Ды тры рыбалоўцы.
    Ой вы, рыбалоўцы, Удалы малойцы! Закіньце вы сетку У быстраньку рэчку.
    Закіньце вы сетку У глыбоку рэчку, Ды мне, маладому, Вылавіце долю.
    He ўлавілі долі, Ды ўлавілі шчуку: Шчучка ў вадзе грае, Сабе пару мае.
    А я, маладзенькі, Долечкі не маю. Долечкі не маю, Парачкі не знаю.
    Толькі ўсяе пары, Што вочанькі кары. Толькі ўсяе долі, Што чорныя бровы.
    2176. ШТО, ЗЯЛЁНЫ ДУБЕ
    — Што, зялёны дубе, На ель пахіліўся? Беленькі малойчык, Аб чом зажурыўся? Ці валы прысталі, Ці з дарожкі збіўся? — Валы не прысталі, 3 дарожкі не збіўся, Аб тым зажурыўся,— Без долі радзіўся. Як пайду я ў поле Сабе долі іскаці. He найшоў я долі, Найшоў рыбалова.
    — Рыбалоўцы-хлопцы, Белыя малойцы, Закідайце сеці А злавіце рыбку-долю. He ўлавілі долю-рыбку, А ўлавілі рыбку шчуку. Рыба шчука йграе, Сабе пару мае.
    А я ж то гуляю Да й пары не маю. Толькі ў мяне долі, Што чорныя бровы. Толькі ў мяне пары, Што вочанькі кары. А пайду я ў поле, Пайду ўтаплюся. Няхай людзі знаюць, Як з гора ўміраюць.
    217в. ЗЯЛЁНЕНЬКІ ДУБЧЫК HA ВІР НАХІЛІУСЯ *
    Зялёненькі дубчык на вір нахіліўся,1 Бяленькі малойчык, аб чом зажурыўся: — Ці валы прысталі, ці з дарожкі збіўся? — Валы не прысталі, з дарожкі не збіўся, Аб том зажурыўся: холаст, не жаніўся, А сватаўся дзеўку, дзеўку чарнаброўку, Сватаўся другую, што людзі ўзялі...
    217г. ЗЯЛЕНЫ ДУБОЧАК
    Зялёны дубочак На бок пахіліўся, Малады мальчышка, Аб чым зажурыўся: Ці коні прысталі, Ці з дарогі збіўся? — Коні не прысталі, 3 дарогі не збіўся, Зайшоў я ў карчомку, Водачкі напіўся. Слугі мае, слугі, Слугі дарагія, Запрагайце коні, Коні вараныя. Я пайду у поле Іскаць сабе долі.
    He найшоў я долю, Найшоў сіне мора. А ў тым сінім моры, Хлопцы-рыбалоўцы, Перакіньце сетку Цераз сіне мора, Улавіце шчуку Хлопцу маладому. Рыба-шчука йграе, Сабе пару мае, А я, маладзенькі, Парачкі не маю.
    1 Кожны радок паўтараецца.
    218.	ЦІ TO, БОЖА, 3 ТВАЕй ВОЛІ
    Ці to, божа, з тваёй волі, Ці з няшчаснай мае долі, Што я жыву на пустыні, Трачу лета без дружыны?
    Лета ж мае маладыя, Чаму ж вы так нешчасныя? Каго люблю — няма таго, Хто мяне любіць — не я яго.
    Божа, з неба высокага Глянь на мяне, маладога!
    Глянь на мяне, што я прашу, I дай мне жонку харашу.
    Штоб была добра гаспадыня
    I харошая дружына,
    I каб хаты пільнавала,
    I другога не кахала.
    219.	ЧАМУ, САЛАВЕЙКУ, PAHA HE СПЯВАЕШ
    — Чаму, салавейку, рана не спяваеш, Гей, гей, рана не спяваеш? 1
    Зачым, салавейку, голасу не маеш, Гей, гей, голасу не маеш?
    — Пацяраў голас ў вішнёвым садочку,
    Гей, гей, у вішнёвым садочку,
    У вішнёвым садочку, у ліповым кусточку, Гей, гей, у ліповым кусточку.
    Малінкі едучы, зімну воду п’ючы, Гей, гей, зімну воду п’ючы.
    1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
    — Чаму ты, малойчыку, доленькі не маеш, Гей, гей, доленькі не маеш?
    — Пацяраў я долю праз сваю сваволю, Гей, гей, праз сваю сваволю.
    У карчме, у стадоле і ў новай каморы, Гей, гей, і ў новай каморы.
    Мёд, віно п'ючы, дзевачкам даючы, Гей, гей, дзевачкам даючы!
    220.	ЧАГО, ІВАНЬКА, ЖУРЫШСЯ
    Чаго, Іванька, журышся, Чаго засмучаешся?
    — Як жа не журыціся, Як не засмучаціся: Таварышы жэняцца, Я ж, молад, не думаю. Хаджу каля Дунаю, Тапіціся думаю, Думаю тапіціся, Некаму журыціся: Мамачка старэнькая, Сястрыца маленькая, Братцы — пераспелачкі, Ходзяць да дзевачкі. Пойдуць з завячоркамі, Прыйдуць з апаўночачкі. А мая дзяўчыначка — Бедна сіраціначка.
    220а. ДА ЧАГО Ж, ВАНЬКА, ЖУРЫШСЯ *
    — Да чаго ж, Ванька, журышся, Да чаго ж ты пячалішся? Люлі, люлі, люлі, Да чаго ж ты пячалішся? 1
    1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца з прыпевам «Люлі, люлі».
    люлі,
    — Як жа мне не журыціся, Як жа мне не пячаліцца?
    Да таварышы жэняцца, Толькі я шчэ не думаю.
    Толькі я шчэ й не думаю, 3 недаросткамі гуляю.
    Вот сяджу каля Дунаю Ды тапіціся думаю.
    Можа стаў бы тапіціся, Ды хто ж будзе журыціся?
    221.	HE ХАДЗІ, КАЗАЧА, ПА-НАД БЕРАГАМІ
    He хадзі, казача, па-над берагамі, He плач, не журыся з чорнымі брывамі. Зялёны дубочку, чаго пахіліўся, Малады казача, чаго зажурыўся? — Як мне не хіліцца, вада корань мые, Як мне не журыцца, калі сэрца ные? He хілісь, дубочку, бо шчэ зеляненькі, He журысь, казача, бо шчэ маладзенькі. Чом, дуб, не зялёны, бо туча прыбіла, Казак не вясёлы, ліхая гадзіна.
    Чорны бровы маю, да не ажаніўся, Хіба ж пайду да рэчачкі, з жалю утаплюся. He тапісь, казача, бо душу загубіш, Ходзім, павенчаймось, калі верна любіш. Толькі ж да любові, што чорныя бровы, Толькі ж да пары, што вочанькі кары.
    222.	ТЫ, ДУБ ЗЕЛЯНЕНЬКІ *
    Ты, дуб зеляненькі, Цябе туча ўбіла.
    Хлопец маладзенькі — Доля нешчасліва.
    Чорны вочкі маю.
    Ды не ажанюся, Дзяўчаты не любяць — Пайду утаплюся.
    He тапіся, хлопча, Бо душу загубіш, Скажы шчыру праўду, Каго верна любіш?
    223.	ЧАГО ТЫ ХОДЗІШ
    — Чаго ты ходзіш, Чаго ты блудзіш, Чаму не скажаш, Каго ты любіш ?
    — Ой, знаю, знаю, 3 кім я люблюся.
    Толькі не знаю, 3 кім ажанюся.
    Ой, знаю, знаю, Каго кахаю, Толькі не знаю, 3 кім жыці маю.
    224.	Ой, БОЖА МОЙ, БОЖА *
    Ой, божа мой, божа, Дзяўчыну люблю, Сам я добра знаю, Яе не вазьму.1
    Думаў ажаніцца, Думаў яе браць, He зваляе маці,— Мушу пакідаць.
    1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца.
    Ой, дай божа, божа, Вечара даждаць: Пайду да дзяўчыны У астатні раз.
    He дайходжу хаты, На двары стаіць, Казаў «добры вечар», А яна маўчыць.
    — Ой ты, хлопец, хлопец, Ты цяпер не мой: На тваё калечка, Хустку дай маю.
    Пакацілісь слёзы 3 маіх чорных глаз... — Хадзі, пацалую Хоць апошні раз!..
    У маленькай хатцы Аганёк гарыць, Малада дзяўчына Смутная сядзіць.
    225.	А КАМУ ВЕЧАР, A МНЕ ВЕЧАРЫНКА *
    А каму вечар, а мне вечарынка,1 Каму дзеці, а мая кручынка. Прывяжу я каня ка тычыне, А сам пайду [я к сваёй дзяўчыне]. Ты здарова, мая чарнабрыўка! Чарнабрыўка вячэру гатовіць, Павячэраўшы, пасцелюшку сцеле, Паслаўшы, спатанькі лажыцца. Трудна, маці, у пярынах ляжаці. Трудней малайцу пад вакном стаяці Мяцель глазкі, глазкі замятае, Буйны вятры кудры раздзімаюць, Белы ножкі ліпнуць кі дарожкі.