Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
Багатая ды пышная, Цябе глуміць будзе, А бедная Пракседунька Цябе любіць будзе.
149. ОЙ, У ПОЛІ ТРЫ КРЫНІЧАНЬКІ *
Ой, у полі тры крынічанькі, Там стаялі тры дзяўчынанькі: Чарнявая і бялявая, А трэцяя прыбагатая.
Я чарнявую з душы люблю, 3 бяляваю павянчаюся, А з трэцяю, прыбагатаю, Прыйдзе вечар — развітаюся.
He ўсе разам ды сады цвітуць, He ўсе разам асыпаюцца. He ўсе тыя ды да шлюбу йдуць, Што любяцца ды кахаюцца.
Палавіна тых садоў цвіла, Палавіна асыпалася, Палавіна пажанілася, Што й зроду не відалася.
150. У АГАРОДЗЕ РЭЧКА
У агародзе рэчка, Купалася качка, Любіць, любіць мой міленькі, Хоць я не дварачка.
У агародзе мята, За гародам мята, Любіць, любіць мой міленькі, Хоць я не багата.
У агародзе вішня, За гародам вішня, Любіць, любіць мой міленькі, Хоць я не яешня.
151. ЗАКАЦІ, ЗАКАЦІ ТЫ, ЯСНАЕ СОНЕЙКА*
Закаці, закаці Ты, яснае сонейка, Хоць за лес, за лясок. Ты прыйдзі ка мне, Мой мілы дружочак, Хоць на час, на часок.
Хоць на час, на часок, На мінутач(ы)ку, На цябе пагляджу, Свае думач(ы)кі Невясёленькія Я табе раскажу.
А хацела ж мяне Мая мамач(ы)ка За нялюбага аддаць, А хацелася ж мне, Мой мілы дружочак, Ды цябе пачакаць.
152. ПАЛЫН, ПАЛЫН, ПАЛЫН ЗЯЛЕНЫ
Палын, палын, палын зялёны,1 Хто цябе, палын, у гародзе сеяў? — Мяне сеялі буйныя ветры, А палівалі дробныя дажджы, А палівалі дробныя дажджы, А пашчыпалі дзеўкі-паненкі.
А ў полі, полі сад зеляненькі, А ў тым садочку дзяўчына гуляла. [А ў тым садочку дзяўчына гуляла,] Дзяўчына гуляла, міленькага ждала. — А прыйдзі, прыйдзі ка мне, міленькі, А прыйдзі, прыйдзі хоць на часочак, Хоць на часочак, хоць на мінутачку, Хачу расказаць табе сваё горачка.
А аддаюць мяне замуж за нялюбага, За нялюбага, за няўдалага, ды багатага. Я таго багацця не хачу, з табой жыць хачу, Прыйдзі ка мне, міленькі, на выручку.
153. ОЙ, БЕЛАЯ БЯРОЗАНЬКА*
Ой, белая бярозанька Голлечкам да сонца. Заплакала дзяўчыначка, Седзячы ў ваконца.
Ой, белая бярозанька Шумна зашумела, Маладзенькай дзяўчынаньцы Галоўка балела.
1 Кожны радок паўтараецца.
Ой, балела, не балела, Самі слёзы льюцца, Што да мяне, маладое, Няўдалыя шлюцца.
Хоць шлецеся, не шлецеся, Я ваша не буду, Каму дала белу ручку, To з тым жыці буду.
Адзін стаіць на ганачку, Другі — за плячыма, Адзін сыпле дукатамі, А другі слязіма:
Ой, каб табе, таварышу, Дукатаў нястала, Як я любіў дзяўчыначку, Табе шкода стала.
Ой, каб жа ты, таварышу, 3 ёю не разбыўся, Як я любіў дзяўчыначку, А ты ажаніўся.
Ой, бадай жа, таварышу, Маё ліха табе, Як я любіў дзяўчыначку, А ты забраў сабе.
154. ЗАКАЦІЛАСЬ СОНЦА ЗА ЦЕМНУЮ ХМАРУ
Закацілась сонца за цёмную хмару, Маці сваёй доні выбірае пару.
Яна выбірае багатага сына, А яе вітае бедна сіраціна.
Вітае, вітае да й думае браці.
— He мяшай у любові, мая родна маці.
Ой, як будзеш, маці, у любові мяшаці, To пазволь мне, маці, явара зрубаці,
Явара зрубаці, труну збудаваці, Труну збудаваці, мяне пахаваці.
Лучшай буду, маці, у зямлі ляжаці, Як з нялюбым, маці, у пары стаяці.
155. ЛУГАМ ІДУ, КАНЯ ВЯДУ
— Лугам іду, каня вяду, Разлілася лужа.
Сватай мяне, казачэнька, Люблю цябе дужа.
Сватай мяне, хоць не сватай, Толькі не цурайся, Каб жа слова не прапала, Што са мной кахаўся.
— Ой, кахаўся, не смяяўся, Думаў цябе браці: Цераз злыя варажэнькі Мушу пакідаці.
Ой, каб жа ты, дзяўчыначка, Была багаценька,
Узяў бы цябе за ручаньку, Павёў да баценька.
Ой, каб жа ты, дзяўчыначка, Капу грошай мала, To са мною, дзяўчыначка, У пары б стаяла.
— Ой, калі б я, казачэнька, Была багаценька, Наплявала б на цябе я, й на твайго баценька.
Ой, калі б я, казачэнька, Капу грошы мала, Я б такімі жаніхамі Хату падмятала.
Лугам іду, каня вяду, Разлілася лужа.
Сватай мяне, казачэнька, Люблю цябе дужа.
156. ЗАЙДЗІ, ЗАЙДЗІ, ЯСНА СОНЦА
Зайдзі, зайдзі, ясна сонца, За круту гару, А я з сваёй міленькаю Трошкі пастаю.
— Ды паслухай, дарагая, Што буду казаць: He вяляць мае радныя Цябе, бедну, браць.
[He вяляць мае радныя] [Цябе, бедну, браць,] Адпраўляюць на Украіну Багату шукаць.
— Ты паедзеш на Украіну, А я тут памру.
Ты прыедзеш з Украіны — Зробіш мне труну.
3 Украіны я вярнуўся — Званы ў цэркве б’юць, А ўжо маю міленькую Хаваці вязуць.
Стаіць маці, стаіць бацька, Насміхаюцца:
— За кім, за кім наш сыночак Так ганяецца?
— Ты не ёсць радзімы бацька, Ты чужы айчым: Нашто ты нас з міленькаю Навек разлучыў?
157. ОЙ, ВАЛЫ MAE, ДЫ ПАЛОВЫЯ *
— Ой, валы мае, ды паловыя, Чаму вы не арэце?
Ой, гады мае, ды малодыя, Чаму вы марна йдзеце? 1
Каб маім валам ды добры ратай, To б яны аралі, Каб маім гадам жыццё лепшае, To б яны гулялі.
Дробны пташачкі, як мурашачкі, Па дарожачцы скачуць;
Дурна дзяўчына, неразумніца Па малойчыку плача.
— Ой, я не плачу, ой, я не тужу, Самі слёзкі льюцца, Што ад мілага лісточкаў няма, Ад нялюбага шлюцца.
157а. ВАЛЫ MAE ПАЛАВЫЯ
Валы мае палавыя, Чаму не арэце?
Леты мае маладыя, Чаму не гуляеце? Валы мае палавыя Да ўжо атаралісь, Леты мае маладыя Да ўжо адгулялісь.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Дробна пташачка Па лісціку скача, Бедны рольнічак Па дзяўчыне плача. Як не плакаць, не тужыць, Самі слёзы льюцца.
Весці ад мілай не ідуць, Ад нямілай шлюцца.
А хоць шлюцца, хоць не шлюцца, Маёю не будзе, Хто дала мне белу ручку, Са мной жыць не будзе.
158. Ой, У САДУ, У САДУ Я КОНІ ПАСУ *
Ой, ў саду, ў саду я коні пасу,
Усё й жалезныя путы.
Каб не ты, дзяўчына, сэрцу ядына, To не быў бы я тута.
Зыдзі, месячык, зыдзі, ясненькі, Як млынава кола.
Выйдзі, дзяўчына, сэрцу ядына, Пагаворым з табою.
Як мне выходзіць, як мне выходзіць, Гаварыці з табою —
Мне людзі кажуць, я й сама знаю, Што не буду тваёю.
Салавеюшка, дробна пташачка,
Усё й па ельнічку скача.
Бедна дзеўчына, неразумная
Па кавалеру плача.
Як мне не плакаць, як мне не плакаць, Усё й самі слёзы льюцца.
Ад міленькага пісьмачка няма, Ад нялюбага шлюцца.
Ой, у саду былі ды два яблычкі, Абодва скаціліся.
Ой, былі ў мяне два кавалеры, Абодва скруціліся.
Адзін паехаў на Валынушку, А другі на Украіну.
Ой, разрэзалі маё сэрданька Ды й на дзве палавіны.
158а. А У ЛУЗЕ ПРЫ ДАРОЗЕ СТАЯЛА БЯРОЗА
А ў лузе пры дарозе стаяла бяроза, А пад той бярозай плача дзевіца, як роза. — Чаго тужыш, чаго плачаш, бедная дзяўчына? Чаго журышся, нябога, якая прычына? Цябе можа матка біла ці сястра журыла? — А не маці мяне біла, не сястра журыла. Да ў мяне, маладое, самі слёзы льюцца, Што да мяне няўдалыя кавалеры шлюцца. Шлюцца, шлюцца няўдалыя па тры, па чатыры, Да ў гэтых кавалераў залёты не шчыры. He аддавай мяне туды, дзе не лад у хаце, Аддавай мяне, маці, дзе мірна ў хаце, Дзе дзевяры два і тры, ёсць з кім размаўляці, Дзе залоўкі дзве і тры, ёсць з кім жыта жаці. Займем постаць шырокую, будзем паджынаці. Як жа сядзем палуднаваць, ёсць з кім размаўляці. Няма цвету сінейшага, як цвет васілёчак, Няма друга вярнейшага, як мілы дружочак.
159. БЫСТРАЯ РЭЧКА ВАДУ ЗАМУЦІЛА
Быстрая рэчка ваду замуціла, Ой, не даў мне бог, не судзіў мне бог, Каго верна любіла.
Быстрая рэчка ваду замуціла, Ой, чаго ж, дзеўка, ой, чаго ж плачаш, Ці не матуля біла?
Біці не біла, толькі засмуціла,
Ой, не даў мне бог, не судзіў мне бог, Каго верна любіла.
160. ЧЫРВОНАЯ КАЛІНОНЬКА*
Чырвоная калінонька На дол падалася.
Маладая дзяўчынонька
У казака ўдалася:
Такі й вочы, такі й бровы, Така й галавонька, Як зыдземся да купонькі — Ціха размавонька.
Наша ціха размавонька Паплыве з вадою;
Ты вялікі, я малая — He зыдусь з табою.
Ты вялікі, я малая —
He зраўняемося;
Трудна, нудна на сэрданьку — He звенчаемося.
161. КАЦІЛАСЯ ДА ЯСНАЯ ЗОРАЧКА
Кацілася да ясная зорачка, Да й упала дадолу, Прасілася прыкрасная дзевачка, Хто завядзець дадому.
Абазваўся ды казак маладзенькі На вароненькім коню.
— Гуляй, гуляй, прыкрасная дзевачка, Я й завяду дадому.
Вядзі, вядзі, казак маладзюсенькі, Да вядзі, не ўмарыся.
Па мне, па мне, па мне маладзюсенькай.
Да ўвесь род зажурыўся.
He так род жа, як родная мамачка, Да як родная маці.
Хочаць мяне, мяне маладзюсеньку, За нялюбага аддаці.
162. Ай ТЫ, БЕЛАЯ БЯРОЗА
Ай ты, белая бяроза, Будзе табе прыгода,
Будзе табе прыгода, Прыгодачка — злы мароз.
Марозік змарозіць, А ветрык лісток абаб'е.
А ветрык лісток абаб е, Аж на мора занясе.
Маладая дзяўчына, Будзе табе прыгода,
Будзе табе прыгода Прыгодачка — злы мужык,
3 дзевачкамі разлучыць
I да жанок прылучыць.
Дзеўкі будуць гуляці, А ты будзеш плакаці.
Дзеўкі пойдуць на вулку, А ты пойдзеш за люльку.
Дзеўкі будуць гуляці, А ты будзеш люляці.
Дзеўкі будуць піва піць, А ты будзеш слёзы ліць.
163. HE БЯЖЫ, КОНЬ, ЗЯЛЕНЫМ ЛУГАМ
He бяжы, конь, зялёным лугам, Ты не еж, конь, лугавой травы,
Ты не еж, конь, лугавой травы, Ты не пі, конь, ключавой вады.
У тым ключы дзеўка мылася, Сваёй красы дзівілася:
— Ох, краса мая, краса мая, Ты каму, краса, дастанешся?
Ці старому, а ці малому, Ці ўдалому малойчыку?
Калі старому дастанешся,
Каса мая, набадзяешся,
Калі малому дастанешся,
Каса мая, нагаруешся,
А калі ўдалому малойчыку, Каса мая, накрасуешся.
164. ДУМА МАЯ, ДУМАЧКА
Дума мая, думачка, Думаць дзеўцы нечага,
Думаць дзеўцы нечага, Любіць дзеўцы некага.
— Любіла б я старога, Дык старога не хочацца.
Любіла б я малога, Малога не прыхочацца,
Любіла б я роўнага,
Роўны скора жэніцца,
Роўны скора жэніцца, Любоў пераменіцца.
165. СЯЧЫ ДЗЕРАУЦА, КУДЫ ХІЛІЦЦА
Сячы дзераўца, куды хіліцца, Ой і ой люлі, куды хіліцца.
Аддай дочачку, куды хочацца, Ой і ой люлі, куды хочацца.
Ці за старага, ці за малага, Ой і ой люлі, ці за малага,
Што й за старага — сухатосць мая, Ой і ой люлі, сухатосць мая.
Што й за малага — шчыпатосць мая, Ой і ой люлі, шчыпатосць мая.
А што пораўну — красатосць мая, Ой і ой люлі, красатосць мая.
166. А ТЫ, ТАТАЧКА-КАНАРЭЕЧКА
А ты, татачка-канарэечка, А ты, мамачка, мая пташачка.
He сячы дрэва, куды не хінецца, He аддай дачку, куды не хочацца.
А сячы дрэва, куды хінецца, Ты аддай дачку, куды хочацца.
He за старага, не за малага, А аддай дачку ўсё за роўнага.
Што за старым жыць — гараваць, тужыць, Што за малым жыць — сухата мая,
Што за старым жыць — сухата мая, А за роўным жыць — красата мая.
167. ОЙ, БЕЛАЯ БЯРОЗА, ТЫ КУДРАВА*