Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
— Ці не быстрая рэчка Ваду замуціла?
Чаго плачаш, дзяўчынанька, Ці не матуля біла? 1
— Ой, біці не біла, Толькі засмуціла.
He даў мне бог, не судзіў мне бог, Каго верна любіла.
Пайду я гарою, А ты даліною, Сама знаю, людзі гавораць, Што не быць мне з табою.
— Няхай сабе кажуць Усякае ліха,
А мы з табой, дзяўчынанька, Любімося ціха.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
ОЙ, У ПОЛІ КДЛІНA *
Ой, у полі каліна
Ды з вятром гаварыла: «Павей, павей, ціхі ветрык, Каб я тут не тужыла!» 1
Ой, ні вецер не вее, Hi сонца не грэе, Толькі гарох пры дарозе, Як трава зелянее.
Ой, у полі азерца, Там плавала вядзерца, Выйдзі, выйдзі, пагаворым, Маё мілае сэрца.
— Ой, не раз выхадзіла Ды з табой гаварыла, Людзі кажуць і гавораць, Што цябе не любіла.
— Няхай кажуць, гавораць Хоць па цэламу свету, А я цябе любіць буду, Мой ружовенькі цвету.
87. ПАСЕЮ Я КАНАПЕЛЬКІ*
Пасею я канапелькі, 3 густа зеляненькі.2
Нагневаўся мой міленькі Цераз варажэнькі.
Ой, вазьму я гостру косу, Канопелькі скошу,
А я свайго міленькага 3 радком перапрошу.
’ Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца. 2 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Просіць бацька, просіць маці, Уся мая радзіна,
Няхай яго перапросіць Ліхая гадзіна.
88. ДОСЫЦЬ, КАЛІНКА ЧЫРВОНЕНЬКАЯ
Досыць, калінка чырвоненькая,
Табе ў лузе стаяці,
Цябе, калінка чырвоненькая, Пташачкі аклявалі.
He так пташачкі, не так пташачкі,
Як дробны птушаняткі, Прылятуць — клюнуць, палятуць — клянуць Ягадкі несалодкі.
Досыць, дзевачка маладзенькая, Табе ў мамкі гуляці.
Цябе, дзевачка маладзенькая, Суседкі асмяялі.
— He так суседкі, не так суседкі, Як мае пароўніцы.
Ай, няхай судзяць, няхай гавораць, Бо я іх не баюся.
Ай, няхай судзяць, няхай гавораць, Бо я іх не баюся.
Сваты прыедуць, я замуж пайду,
I я з іх насмяюся.
89. ПА САДОЧКУ ХАДЖУ
— Па садочку хаджу. Барвяночак саджу,
Прыхіліся, мая міла, Што ж я табе скажу.
Ой, ці чуеш, міла, Што людзі гавораць, Што да цябе маладыя Афіцэры ходзяць.
— Ой, няхай гавораць, Было не лядашча, Тады, мілы, пакараеш, Ой, як будзе зашча.
To на свеце стала, Шчо ўсё людзі гудзяць, Справядліва і няслушна Усякага асудзяць.
А я, маладзенька, Гуляю і скачу.
Бо добрая мая доля, To й і не заплачу.
90. ШТО ЗА МЕСЯЦ, ШТО ЗА ЯСНЫ *
Што за месяц, што за ясны,— Уночы свеціпь, а ўдзень не.
Што за міленькі дружочак,— Калі прыйдзе, калі не.
Усе людзі, людзі кажуць,
Усе людзі гавараць: — Сорам, дзеўка, сорам, красна, Позна з вечара гуляць.
Дзяўчыначцы кепска стала, Стала плакаць ды ўздыхаць, Хлапчыноньку шкода стала, Стаў дзяўчынку суцяшаць.
— He плач, дзеўка, не плач, красна, Прыйду ў госці да цябе, Разгарыцца кроў гарача — Вазьму замуж за сябе.
91. ДЗЯУЧЫНА-САРДЭНЬКА *
— Дзяўчына-сардэнька, Выйдзі пад акенка, Прынясе хлапчына Яблычка красненька.1
Прынясе адное, Прынясе другое, Ой, выйдзі, дзяўчына, Ты сардэнька мое!
— He выйду, не выйду, Бо людзей баюся, Будуць гаварыці,— 3 табою люблюся.
— Няхай пагавораць, Мы іх не баімся, Прыдзе та нядзеля, На шлюб станавімся.
Станем мы на шлюбе Абое цясненька, Няхай пагавораць Людзі галасненька.
92. ЯШЧЭ ПОЛЕ HE АРАНА*
Яшчэ поле не арана, Само жытэ сходзіць. He любіла кавалера, Сам да мяне ходзіць.
Нахіліўся клён-дзераўца Пад маё аконца,
Я думала нелюб стаіць, Ажно маё сэрца.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Прашу, прашу, сарданятка, Са двара у сені, А ўжо мае варажэнькі На вячэру селі.
Прашу, прашу, сарданятка, А з сяней да хаты, А ўжо мае варажэнькі Палягалі спаці.
А ўжо мае варажэнькі Моцненька заснулі, А ўжо мяне, маладую, Судзіці забылі.
93. ПЛЫЛІ ГУСІ, ПЛЫЛІ ГУСІ
— Плылі гусі, плылі гусі Быстраю вадою, Маладая дзеўчыненька, Размоўся са мною.
— Як я буду, як я буду 3 табою размаўляці, Калі відзіць праз акенца Мая родна маці.
Матуль мая, матуль мая, Парадніца ў хаце, Парадзь жа мне, парадзь жа мне, Як мілога зваці?
— А як сядзеш, мая доньку, За цясовым столам, Назвеш яго, назвеш яго Мілым да саколам.
94. КАЛЯ МАЙГО ЦЕРАМА, КАЛЯ МАЙГО НОВАГА*
Каля майго церама, 1 каля майго новага Бітая дарожачка, таптаная сцежачка. Туды ішлі малойцы, у гуселькі йграючы, У гуселькі йграючы, песенькі спяваючы. Як зачула дзевіца, як зачула красная, У цераме седзячы, кашулечку шыючы. Прасілася дзевіца а ў роднай маманькі: — Пусці мяне, мамачка, пусці мяне родная, 3 церама на ганачак гуселек паслухаці, Гуселек паслухаці, песенак наўчыціся.
94а. КАЛЯ МАЙГО LIEPAMA
Каля майго церама А там ішла сцежачка, А па той сцежачцы Там ішоў моладзец.
Там ішоў моладзец.
У гуселькі іграючы, У гуселькі іграючы, Песенькі спяваючы.
Як учула дзевіца,
У свяцёлцы седзючы, У свяцёлцы седзючы, У аконца гледзючы.
— Ой, маць мая, матулька, Ды пусці на вуліцу Гуселек паслухаці, Песенек паўчыціся.
— Ой, доч мая, дочанька, Гуселькі з пуця звядуць, Гуселькі з пуця звядуць, Песенькі састараюць.
Першая палавіна кожнага радка паўтараецца.
— Ой, маць мая, матачка, Ды не праўдачка твая — Ліхі муж з пуця звядзець, Бедачкі састараюць.
95. УСЕ ХМАРАЧКІ ДЫ ПА ПАРАЧЦЫ
Усе хмарачкі ды па парачцы, Адна хмарачка розна.1
А не сварыся, мая мамачка, Што прыходжу я позна.
А хоць сварыся, хоць не сварыся, Гы мяне не навучыш.
Каго я люблю, каго кахаю, Ты мяне не разлучыш.
Дай волечку мне, да мне, маладой, Дык помніці буду.
Замуж выйду, хоць як жыць буду — Цябе не забуду.
96. ОЙ, У ЛУЗЕ, СУХАЛОЗЕ
Ой, у лузе, сухалозе Трубіць казак пры дарозе, Ой, ён трубіць і не трубіць, Пад ім конік часта блудзіць. Прыблудзіў ён да Дунаю, Стаў дарожанькі пытаці, Стала зязюлька каваці.
— He куй, не куй, зязюленька, Няхай пяе салавейка — Салавейка боле й знае, Нам дарожку распазнае.
Ой, па праваму — дарожка, А па леваму — дзяўчына, -Забыўся я папытаці,
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
За што біла дзеўчу маці. — Хоць і біла ці не біла, To на ліха не вучыла,— Каб з казакам не стаяла, Белых ручак не давала. Персцянёчкаў не мяняла, Шчырай праўды не казала.
97. TAM, ЗА МОРАМ, ЗА РАКОЙ
Там, за морам, за ракой 1 Жыла-была ўдава.
Яе дочка хараша, Цёмнай ночкай уцякла.
Маці дочку шукала, Ахвіцэра пытала.
— Ахвіцэрык малады, Ці не бачыў маю дочку?
— Бачыў, бачыў тваю дочку Пад прыгожанькім дварцом,
Там з прыгожым малайцом Яны стаяць, гутараць,
Што ліхая наша маці He пускае нас гуляці.
98. ЦЕРАЗ ГАЙ ЗЕЛЯНЕНЬКІ
Цераз гай зеляненькі Бяжыць конь вараненькі, Грыўкаю памахае, Вуздзечкам пабразгае
1 Першы радок кожнай страфы паўтараецца.
Ой, за кім уздагоны Малады хлопчык бяжыць? Ен бяжыць, шапку зняўшы, Кудзеркі расчасаўшы.
— Дзевачка, душа мая, Пераймі майго каня, Пераймі варанога, Пажалей маладога.
— Рада бы пераняці, Дык баюся ж я маці: Мяне маці беражэ, 3 чапялою сцеражэ.
99. НА НЕБЕ СТУЧЫЦЬ, ГРУЧЫЦЬ
На небе стучьшь, гручыць, Матулька дамоў клічыць. — Йдзі, дзіця, дамоў, дамоў, He ўдавайся ў любосці.
He ўдавайся ў любосці, He цярай маладосці. — Я й сама тое знаю, Маладосць пацяраю.
Я й сама тое віджу — Маладосць пацяраю. Я й сама таго плачу — Маладосць сваю трачу.
100. Ой, НА ГАРЭ НА КРУТОЙ
Ой, на гарэ на крутой, Стаіць явар зеляной, Гей,гей, явар зеляной!
А пад тым жа яварцом, Стаіць дзеўка з малайцом, Гей, гей, дзеўка з малаййрм.
Як стаялі, так стаяць, Пра матушку гавараць, Гей, гей, пра матушку гавараць.
— Што ліхая наша маць, He пушчае ў ноч гуляць, Гей, гей, не пушчае ў ноч гуляць.
— Ой ты, мая міла доч, Ідзі гуляй на ўсю ноч, Гей, гей, ідзі гуляй на ўсю ноч.
— Ой, гуляла, гуляла, Пакуль дружка саймала, Гей, гей, пакуль дружка саймала.
Пакуль дружка займала, Па іменушку назвала! Гей, гей, па іменуіпку назвала.
ЮОа. ОЙ, НА ГАРЫ НА КРУТОЙ
Ой, на гары на крутой Стаяў явар зеляной.
А пады тым жа яварцом Стаіць дзеўка з малайцом.
I стаялі, і стаяць, I да мамы гавараць.
— Ой, мама, наша маць, Пусці дочку пагуляць.
— Ідзі, ідзі, мая доч, Хоць на ўсю цёмну ноч.
Як я была малада,
I сама я гуляла,
Я гуляла, гуляла, Пакуль дружка саймала,
Пакуль дружка саймала, Па імені назвала.
— Ванька, Ваня, дружок мой, Спадабаўся розум твой.
He так розум, як ты сам, Як сядзеў і пісаў.
— Ой, дзяўчыначка ласкава, Як ты да мяне прыстала!
101. ОЙ, ЧУЦЬ, МАЦІ, ЧУЦЬ
Ой, чуць, маці, чуць, Дзе малойцы п’юць.
Вясёлая там вулачка, Кудой яны йдуць.
А знай, маці, знай, Дачку замуж дай.
He дай мяне за п’яніцу, После ж будзе жаль.
— Дачушка мая, Родная мая!
Шукай сабе, выглядывай, Яшчэ ж малада.
— Матулька мая, Родная мая!
Я й шукала, выглядала, А не выбрала.
Нямаш мне раўні У сяле між сваймі.
Хіба ўжо там далёканька Паміж чужымі.
102. Ой, ВЫРАСЛА БЯРОЗАЧКА
Ой, вырасла бярозачка, Дзе яе садзіла.
Няма майго міленькага, Што верна любіла.
Ой, вырасла бярозачка Ружовага цвету.
Няма мне з кім гаварыці Да белага свету.
Айцец добры, айцец добры, Матуля ліхая:
He пускае на музыку, Кажа: маладая.
Пусці, маці, пусці, родна, Я доўга не буду.
Толькі з міленькім сыйдуся, Назад варачуся.
103. ОЙ, У ПОЛІ КРЫНІЧАНЬКА
Ой, у полі крынічанька, Там халодная вада.
Была ў бацькі адна дочка — He дажыла да дабра.
Бацька добры, бацька добры, А маці ліхая:
He пускае на вуліцу — Вуліца смутная.
— Пусці, бацька, пусці, маці, Я не забаўлюся,
Як запяе першы певень, Дадому вярнуся.
Пяе певень, пяе другі, Ужо й кура сакоча, Кліча маці вячэраці, А дачка не хоча.
— Вячэрайце, бацька, маці, Вячэрайце самі, А я пайду на вуліцу Гуляць з казакамі.
КАЛЯ МЛІНА, КАЛЯ МЛІНА
Каля мліна, каля мліна Расцвіла каліна. Прасілася пагуляці Малада дзяўчына.
— Ідзі, доня, ідзі, доня, Ідзі пагуляці, Як запяе першы певень, To дадому спаці.
Пяе певень, пяе другі, А кура сакоча.
Кліча маці вячэраці, А дачка не хоча.
— Ой, вячэрай, мая мамка, Калі наварыла.
Мне сягоння, мая мамка, Вячэра няміла.
105. ХАДЖУ, ХАДЖУ ПА БАЛОТУ
Хаджу, хаджу па балоту — Балоцейка суха.
Выйдзі, выйдзі на вуліцу, Мая шчабятуха.
Ды не выйшла яна сама, Выйшла яе маці.
— Пазнай, пазнай, мая маці, А як зяця зваці.
Маці зяця не пазнала, У хату не пазвала. — Ой, пі, маці, тое піва, Што я наварыла.
[— Ой, пі, маці, тое піва,] [Што я наварыла,] Любі, маці, таго зяця, Што я спалюбіла.
He п’е маці таго піва — Толькі пралівае,
I не любіць свайго зяця — Толькі праклінае.