Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
Ой, хмель, мамка, ой, хмель, мамка, Хмель галованьку клоніць!
— Гэта табе, мой сыночку, Усё сваволенька робіць.
Што позненька кладавішся Ды раненька не ўстаеш, Што ў дзяўчыны у каморы Чабаткоў забываеш.
Ехаў казак, ехаў казак
I з коніка схітнецца,— Сядзіць дзеўка ля ваконца Ды з казака смяецца.
— Ой, не смейся, дзяўчынонька, Ой, не смейся, не смейся, Бо я ў цябе, маладое, Атрутанькі наеўся.
У адным рагу у пірагу Той зялёная рута, У другім рагу у пірагу Справядлівая атрута.
70. А У МАРУСІ ХАТА НА ПАМОСЦЕ*
А ў Марусі хата на памосце,
А ў Марусі, а ў Марусі хата на памосце.
Прыехалі тры казакі ў госці, Прыехалі, прыехалі тры казакі ў госці.
— Ой, хто ж бо мне зеллейка дастане,
Ой, хто ж бо мне, ой, хто ж бо мне зеллейка дастане,
Той са мною на ручнічку стане, Той са мною, той са мною на ручнічку стане!
Першы кажа: Я Марусю люблю!
Другі кажа, другі кажа: Я Марусю вазьму!
Трэці кажа: Зеллейка дастану,
Я з Марусяй, я з Марусяй на ручнічку стану!
Есць у мяне тры кані на стайні,
Есць у мяне, ёсць у мяне тры кані на стайні.
Адзін конік як лебедзь бяленькі, Другі конік, другі конік як голуб сівенькі.
Трэці конік як воран чарненькі,
Трэці конік, трэці конік як воран чарненькі.
Белым канём поле пераеду,
Сівым канём, сівым канём за мора даеду,
Чорным канём зеллейка дастану,
А з Марусяй, а з Марусяй на ручнічку стану!
Ой, стаў Яся зеллейка капаці,
Стала над ім, стала над ім зязюлька куваці.
— Годзе, Яся, зеллейка капаці, Бо ў Марусі, бо ў Марусі вяселлейка ў хаці!
БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ
Бывайце здаровы, Чужыя парогі, Дзе мае хадзілі Беленькія ногі.
Дзе яны хадзілі, Хадзіці не будуць. [Mae варажэнькі] [Мяне прызабудуць.]
Ах, божа мой, божа!
Да што мне рабіці, Ці ў белым, ці ў чорным На вуліцу выйсці?
Пашоўшы у белым, Скажуць: разлучніца, Пашоўшы у чорным, Скажуць: чараўніца.
72. A НА НЕБЕ, НЕБЕ
А на небе, небе Цёмна хмара ўстала, На цябе, Ганнулька,
Ды няслава ўспала. — Бадай тыя людзі Ды хлеба не елі, Як я, маладая, Чараваць не ўмею. Як я, маладая, Чараваць не ўмею. [Чараваць не ўмею] [I зелля не знаю.] Адно толькі знаю — Хмель да пятрушку, Хмель да пятрушку, Мілога душку.
73. ЦЕРАЗ РЭЧАНЬКУ, ЦЕРАЗ БАЛОТА*
— Цераз рэчаньку, цераз балота Падай ручэньку, маё залота.
— Ручкі не падам, бо душу згублю, He скажу праўды, каго я люблю.1
— Цераз рэчаньку, цераз быструю Падай ручэньку, падай другую.
— Ой, знаю, знаю, каго кахаю. Толькі не знаю, з кім жыці маю.
Ой, там у саду, саду-садочку, Там расцвітаюць розны цвяточкі.
Ой, я хадзіла і гаварыла, Судзі мне, божа, каго любіла.
— Ой ты, дзяўчына, чараўнічэнька, Ачаравала маё лічэнька, Ачаравала цела і душу, Цяпер да цябе хадзіці мушу.
— Каб так дайшоў з сяней да хаты, Колькі я знаю, як чараваці.
А мае чары напагатове — Белае лічка, чорныя бровы.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
НАГАВОРЫ НА ДЗЯУЧЫНУ. МАЦІ-ПАРАДНІЦА
74. ЯК ПАЙДУ Я КАЛЯ ЛУГУ
Як пайду я каля лугу, Ой, міламу на паругу.
Як пайду я каля саду, Ой, міламу на дасаду.
Як пайду я каля лугу На людскую пераругу.
75. ДРАМЛІВА ПОЛЕ, ДРАМЛІВА
Драмліва поле, драмліва, А на ягадкі ўрадліва.
Пашла Яначка ў ягадкі — заснула, Ехаў Яначак — не чула.
Махнуў платочкам — не дастаў, Кінуў яблычкам — не ўлучыў.
Кінуў яблычкам — не ўлучыў, А злез з коніка — разбудзіў.
— He спі, Яначка, на полі,
А спі, Яначка, у каморы.
У каморы мамка пабудзіць,
I ніхто ведаць не будзіць.
I ніхто ведаць не будзіць, На полі людзі асудзяць.
76. ОЙ, РАЗВІЛАСЯ ЗЯЛЕНА ДУБРОВА*
Ой, развілася зялёна дуброва
На той круценькай гарэ;
Ой, разышлася варожа забава Аб маёй дзявочай красе.
Вецер павее, сонейка прыгрэе, Рана раса ападзе, Так мая доля, краса маладая, На век марна, эх, прападзе.
А ў тэй дуброве птушачка спявае, Сэрцу жалю надае, Дзевачка плача, долю праклінае: А хто любіць, не прыдзе.
76а. ОЙ, РАЗВІЛАСЯ ЗЯЛЁНА ДУБРАВА*
Ой, развілася зялёна дубрава На той круценькай гарэ, Ой, разышлася варожа забава Аб маёй дзявочай красе.
Вецер павее, сонейка прыгрэе, Ранняя раса ападзе,
Так мая доля, краса маладая, На век вечны прападзе.
А ў дубраве пташачка спявае, Тонкі голас падае,—
Дзеўка гукае, долю выклікае, Толькі доля к ёй не ідзе.
77. A ЗА ЛІХІМІ ЗА МАРОЗАМІ *
А за ліхімі за марозамі Рутачка не ўсходзіць.1
1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца тройчы.
А за людскімі за языкамі Міленькі не ходзіць.
Ой, узыйдзі, узыйдзі, узыйдзі, рутачка, Хаця завяжыся!
Ой, прыдзі, прыдзі, прыдзі, міленькі, Хаця пакажыся!
78. А Я У БАРУ ВАДУ БЯРУ
— А я ў бару ваду бяру, Ставу не дастану.
Сватай мяне, казачаньку, He ўводзь мяне ў славу.
— Сама бо ты, дзевачка, Славачку даходзіш, Што позненька да не раненька 3 вуліцы не сходзіш.
— Ох і рада б, казачанька, Раненька схадзіці.
Як паймае за ручэньку, He можа пусціці.
Як паймае за другую, Гаворыць, гаворыць, Як па майму па сэрданьку, Як ножыкам кроіць.
— He патурай, дзяўчыначка, Сваёй гаворанькі.
Дзяржы розум да і добры, А і ум жа да доўгі.
— Як дзяржала розум добры, Да пусціла ў воду.
ГІаўпавала на казака, На яго чорны бровы.
79. А ПАД ГАЕМ, ГАЕМ
А пад гаем, гаем, Гаем зеляненькім, Там арала дзяўчыніца Канём вараненькім.
Арала, арала У тры баразёнкі, Засеяла, запахала Траякія зёлкі.
Раслі тыя зёлкі, Сталі паспяваці, Пара, пара, дзяўчыніца, Зёлкі зажынаці.
Пайшла дзяўчыніца Зёлкі зажынаці, Дзе узяўся казачок — Снапочкі вязаці.
Жала яна, жала, Захацела есці: Мусіў казак для дзяўчыны Абедаць прынесці.
Ела яна, ела —
Захацела піці:
Мусіў казак для дзяўчыны Жбан піва купіці.
Піла яна, піла — Захацела гуляці: Мусіў казак для дзяўчыны Цымбалы наняці.
Гуляла, гуляла — Захацела спаці: Мусіў казак для дзяўчыны Белу ложу слаці.
Спала яна, спала — Захацела ўкрыцца: Мусіў казак да дзяўчыны I сам прытуліцца.
Пайшла тая слава Далей за Варшаву: Маладая дзяўчыніца Ды й з казакам спала.
79а. А ПАД ГАЕМ, ГАЕМ
А пад гаем, гаем, Гаем зеляненькім, Там арала дзяўчыначка Волікам чарненькім.1
Арала, арала У тры баразёнкі, Паследчыла, запахала Свае чарназёмкі.
Раслі, раслі ёлкі, Сталі пасыхаці, Ехаў казак з Украіны, Мусіў каня ўняці.
Мусіў каня ўняці, Сярпочак скаваці, Пара, пара, дзяўчыначка, Чарназёмку жаці.
Яна жала, жала, Захацела есці, Мусіў казак для дзяўчыны Абедаць прынесці.
Яна ела, ела, Захацела піці, Мусіў казак для дзяўчыны Жбан віна купіці.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Яна піла, піла, Захацела гуляць, Мусіў казак для дзяўчыны Цымбалачкі наняць.
Гуляла, гуляла, Захацела спаці, Мусіў казак для дзяўчыны Каптанік паслаці.
Яна спала, спала, Захацела ўкрыцца, Мусіў казак да дзяўчыны Бліжай прыкаціцца.
А як пашла слава, Слава да Аршава, А што дзеўка з казаком Ночку начавала.
Ая ж тыя славы, Славы не баюся, Як пайду я ў чыста поле, У полі расхаджуся.
Ай у чыстым полі Траякія зёлкі, Паб’юць цябе, казачэнька, Сіроцкія слёзкі.
Сіроцкія слёзкі Дарма не мінаюць, На камені падуць, Камень разбіваюць.
80. ТАМ У ЛУЗЕ, ЛУЗЕ
Там у лузе, лузе Зацвіла каліна, Захацела ў садзе спаці Малада дзяўчына.
Захацела ў садзе спаці Там пад яблынькамі: — Пусці, маці, пагуляці Ночку з малайцамі.
Сядзіць братава на лаўцы, У вокны паглядае: — Ужс твая дочка, маці, 3 хлопцамі гуляе.
— Ой, бадай ты, братава, 3 лаўкі ды не ўстала, Як на мяне, маладую, Няпраўду сказала.
Бадай жа ты, братава, 3 хаціны не выйшла, Як на мяне, маладую, Няславанька выйшла.
81. ОЙ, НА ГАРЭ СУХІ ДУБ
— Ой, на гарэ сухі дуб, А ў даліне арашок,
А ў даліне арашок, Падай, дзеўка, галасок.
— Ой, я рада б голас даць, Завуць мяне ў сад гуляць.
У саду вішанькі шумяць, Праз нас людзі гавараць,
Пра цябе ды пра мяне, Што ты ходзіш да мяне.
Ой, як ходзіш, то й хадзі, Нагавору не рабі,
Нагавору не рабі, Мяне верна век любі.
Бо як зробіш нагавор, He заходзь і на мой двор.
He заходзь і на мой двор, Я чужая, ты — не мой.
82. НА ГАРЭ ДУБОЧАК *
На гарэ дубочак, Зялёны лісточак. He бачыла міленькага Ужо другі дзянёчак.1
Учора панядзелак, Сягоння аўторак.
Я думала, маладзенька, Што нядзелек сорак.
Па садочку хаджу, Руту-мяту саджу. — Выйдзі, выйдзі, мой міленькі, Штось. я табе скажу.
— А я табе скажу, Што людзі гавораць,— Што да цябе, мая міла, Кавалеры ходзяць.
Чатыры хадзілі, Няверна любілі, Стаў пяты хадзіці, Стаў верна любіці.
— Перастань, міленькі,
Да мяне хадзіці, Як дазнае мая маці, Будзе мяне біці.
Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
— Ой, я не пакіну, Я не перастану, Пакуль жа ты, мая міла, На шлюбаньку станеш.
— Есць у мяне зелле Ніжай пералазу, Як дам табе напіціся,— Пакінеш адразу.
82а. НА ГАРЫ ДУБОЧАК
На гары дубочак, Зялёны лісточак, Няма майго міленькага Ужо трэці дзянёчак.
Адзін панядзелак,
А другі аўторак, Я думала, маладзенька, Што нядзелек сорак.
Біла мяне маці, Будзе яшчэ біці, Пакінь, пакінь, мой міленькі, Да мяне хадзіці.
— Ой, не перастану, Як на шлюбу стану, Ліца твайго румянага, Сардэчнага стану.
— Ест у мяне зелле — Вышэй пералазу, Як дам зелле напіціся, Пакінеш адразу.
83. ОЙ, ЗЫДЗІ, ЗЫДЗІ, ЯСНЫ МЕСЯЦУ
— Ой, зыдзі, зыдзі, ясны месяпу Як млыновае кола, Ой, выйдзі, дзеўча, сэрца і душа, Да прамоў жа ж мне слова.
— А хоць я зыйду, хоць я не зыйду, To свяціці не буду, А хоць я выйду, хоць я не выйду, Гаварыці не буду.
Людзі гавораць, людзі сачуюць, Штоб цябе не любіці.
Няхай гавораць, няхай сачуюць Хоць па цаламу свету.
Няхай гавораць, няхай сачуюць Хоць па цаламу свету.
Я цябе любіў, любіці буду, Мой ружовенькі цвету!
Мала пташачка, невялічкая Да па ельнічку скача, Дурная дзеўча, неразумная Па кавалеру плача.
— Ой, я не плачу, ой, я не тужу, Самі слёзанькі льюцца, Што ад мілага лістоў не чую, Ад нялюбага шлюцца.
Хоць яны шлюцца, хоць яны не шлюцца. Я на тое не дбаю, Ой, расці, каса, ніжэй пояса, Яшчэ з рок пагуляю.
84. ПАЙДУ У ЛЯСОК, ПАЙДУ У ЛЯСОК
Пайду ў лясок, пайду ў лясок, Дзе ліпаньку чэшуць.
Як выйду я на вулічку, To ўсе людзі брэшуць.
Няхай брэшуць, няхай брэшуць — Набрэшуцца ліха.
А я з сваім мілюсенькім Пагавару з ціха.
Два галубкі воду пілі, А два калацілі.
Бадай тыя паўміралі, Што нас разлучылі.
Два галубкі воду пілі, А два купаліся.
Бадай тыя паўміралі, Што з нас смяяліся.
85. ЦІ HE БЫСТРАЯ РЭЧКА*