Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
—А ці табе, дачушачка, Мала хлопцаў стала?
А ў каго ты. дачушачка, Вочанькі ўкляпала?
106. НЯДОЛЕЧКА ДА НЯШЧАСЦЕЧКА
Нядолечка да няшчасцечка — Ніхто праўды не скажа.
He гаворыць і мая мамачка, 3 кім мне ручанькі звяжа.
— He вяжы, матка, не вяжы, родна, Як сваю горку долю.
Як пападзецца не за любага — Дык з масточка да ў воду.
— He тапіся, маё дзіцятка, Бо ты душу загубіш, Да скажы сама шчыру праўданьку, Каго верненька любіш?
— Да яшчэ, мая мамачка, Нікога не любіла, Хай бы я яшчэ, мая мамачка, Хоць гадок пахадзіла.
ДЗЯВОЧАЯ ДОЛЯ. НЕДАБРАНАЯ ПАРА. ШЧЫРАСЦЬ У КАХАННІ
107. СОНЦА НІЗЕНЬКА
Сонца нізенька, Вечар блізенька, Спяшу да цябе, Маё сардэнька.
Ой, спяшу, спяшу Да й не застану, Выйду на гару — На поле гляну.
Выйду на гару, Гляну на поле, Сама я бачу, Што мне нядоля.
Сама я знаю, Па кім я плачу, Каго любіла — Цяпер не бачу.
108. КРУГЛА-МАЛА БАЛОЦЕЧКА
Кругла-мала балоцечка, Там хадзіла малодачка.
Да хадзіла, напявала, Сваю красу засявала.
— Расці, расці, краса мая, Тонкая, высокая, Каранём глыбокая, Лісцейкам шырокая.
А калі ты не вырасцеш, Дык я цябе з карнём вырву, Дык я цябе з карнём вырву Ды цераз плот перакіну.
Няхай цябе валы з’ядуць, Няхай цябе коні стопчуць. Валы з’ядуць палавыя, Коні стопчуць вараныя.
Валы з’ядуць палавыя, Коні стопчуць вараныя, Валы з’ядуць бушуючы, Коні стопчуць гарцуючы.
109. БЯРОЗА, БЯРОЗА. HE П'ЯНА, ЦВЯРОЗА
— Бяроза, бяроза, не п’яна, цвяроза, Чаго хмурна стаіш? Ці ветру баішся,
Ці ветру баішся, ці дажджу жадаеш? — Ветру не баюся, дажджу не жадаю,
Ветру не баюся, дажджу не жадаю, Таго я хмурна, што месца не маю.
Бо на маём месцы зялён явар расце, Зялён явар расце — іпырокае лісце.
— Дзяўчына, дзяўчына, чаго хмурна ходзіш? Ці галоўка баліць, ці свет заняволіць?
— Галоўка не баліць, свет не заняволіць, Да таго я хмурна, што не даў бог долі,
Да таго я хмурна. што не даў бог долі, Што не даў бог долі, як маёй радзіме.
От мая радзіма багата і шчасліва, А я, дзяўчыненька, надта нешчасліва.
110. ЗА ГУСТЫМІ ЛОЗАНЬКАМІ
За густымі лозанькамі
Плача дзеўча слёзанькамі:
— He плач, не плач, дзяўчыненька!
— Ой, як жа мне не плакаці,
Бо я адна ў маткі ў хаце. У каторае маткі сем, To е і доленька ўсім. А я ў свае маткі адна, To і доленька жадна. Да пайду я да рэчанькі, Да пайду я падзіўлюся, Да пайду я ўтаплюся, Аб бел-камень разаб юся, Няхай людзі тое знаюць, Як з кахання паміраюць.
111. Ой, ПАЙДУ Я КАЛЯ РЭЧАК
Ой, пайду я каля рэчак, Там плавае стада качак,
Качар качку паганяе, Кожна сабе пару мае,
А я ў бога адна ў кары, Што не маю сабе пары.
Ой, я на іх падзіўлюся Ды й аб камень разаб’юся,
Будуць хлопцы валы гнаці,
Тую дзеўку спамінаці,
Тую дзеўку спамінаці, Што з кахання ўміраці.
112. ПА САДОЧКУ ПАХАДЖАЮ
Па садочку пахаджаю,1 Каго мела — ўжо не маю, Каго мела —■ мець не буду: Адмовілі злыя людзі,
1 Кожны радок паўтараецца.
Адмовілі, адсудзілі, Каб мы ў пары не хадзілі. А пайду я на астравочак, Плывець вутак табуночак. Усе вуткі пару маюць, Адна адну наганяюць. А я жыву ў божай кары, Што не даў жа мне бог пары, А я жыву ў божай волі, Што не даў жа мне бог долі. А я пайду ж я, разыдуся, Аб бел камень разаб’юся. [Аб бел камень разаб’юся,] Драбней маку рассыплюся: Няхай людзі тое знаюць, Што без долі паміраюць.
113. ЛЯЦЕУ ГОЛУБ ПА-НАД МОРАМ*
Ляцеў голуб па-над морам, Падаў ў мора піці, Ой, цяжанька сіротаньцы У чужых людзях жыці.
Даў бог ручкі, даў бог ножкі
I светлыя вочкі,— Гаруй, працуй, сіротанька, Аж да цёмнай ночкі.
Ой, выйду я на вуліцу, Стану пад варота, А хто ідзе, той спытае: -Што плачаш, сірота?
— Ой, плачу я, сіротанька, Плачу маладая,
Што ніхто мне ў няшчасцейку He дапамагае.
114. Ой, ХАДЖУ Я, ДА ПАХАДЖАЮ*
Ой, хаджу я, да пахаджаю Да па чыстаму полю.
Ой, сею я, да рассяваю Сваю горку долю.
— Расці ж, мая горкая доля, Усё густымі кустамі!
Цвіці ж, мая горкая доля, Рознымі цвятамі.
Да ніводзін так цвет не харош Да як той васілёчак, Ніхто не міл, да ніхто не люб, Да як верны дружочак.
115. СТАІЦЬ ВЕРБА НАД ВАДОЮ
Стаіць верба над вадою, Над рэчкаю, над быстрою.
Над рэчкаю, над быстрою Пасеяла дзеўка долю.
— Плыві, доля, ты з вадою, А я, млода, за табою.
Пры беражку спачывала, Да ойчанька ліст пісала:
Няхай айцец не турбуе, Мне пасагу не гатуе,
Я свой пасаг пацярала У чыстым полі пад яворам,
Пад яворам зеляненькім
I з Ясенькам маладзенькім.
Пад белаю бярозаю, He п’янаю — цвярозаю;
Пад сухою ляшчынаю. He быць жа мне дзяўчынаю.
116. ОЙ, ПАСЕЮ СВАЁ ГОРА
Ой, пасею сваё гора 1 Па чыстаму полю.
Расці, расці, маё гора, Травой, муравою.
Ой, травушка, муравушка, Беленькі цвяточак, Усе цвяточкі беленькія — Адзін найбялейшы, Усе хлопцы міленькія — Адзін наймілейшы.
He хадзі ты, бел-кудравы, Край маго садочку, He тапчы ты руткі, мяткі. He рабі слядочкаў, Каб матуля не пазнала, Што я це кахаю.
117. ПАД КАМЕНЕМ ВАДУ БРАЛА
Пад каменем ваду брала, На камені суха.
— Выйдзі, выйдзі, дзяўчынанька, Ты мне харашуха.
— Я ўсякаму харашуха, Я ўсякаму люба.
А я, млода, вытачона 3 зялёнага дуба.
А не з дуба, не з бярозы Матуля радзіла.
У няшчасну гадзіначку На святок пусціла.
1 Кожны радок паўтараецца.
118. ЗАЦВІЛА У ЛУЗЕ КАЛІНА, СТОЯЧЫ У ЦЯНЁЧКУ
Зацвіла ў лузе каліна, стоячы ў цянёчку, Спарадзіла мяне маці, няшчасную дочку.
Спарадзіла мяне маці на ранку ў нядзелю Ды ўдзяліла горку долю, дзе ж яе падзену.
Павязу ж я горку долю на торг прадаваці, Людзі знаюць горку долю, не хочуць купляці.
— Пайдзі, пайдзі, горка доля, на луг адпасіся, Ад мяне, маладзенькай, на год адвяжыся.
— Пайду, пайду, горка доля, на луг адпасуся, А ад цябе, маладой, нідзе не адвяжуся.
119. А У САДЗЕ КАЛІНАЧКА
А у садзе каліначка Белым цветам зацвіла,
Белым цветам зацвіла, А чырвоным даспела.
Пасылала дачку маці У сад каліну ламаці.
Дзяўчына да каліны — Каліна схілілася.
Каліна схілілася, Дзяўчына здумілася.
Дзяўчына здумілася: «Дзе доля падзелася?
А дзе я радзілася — Там доля ўтапілася,
А дзе я купалася — Там доля засталася».
Адгукніся ты, доля, Пасярэдзіне мора,
Адгукніся ты, друга, Пасярэдзіне луга.
120. ГОРА Ж MAE, ГОРА
Гора ж маё, гора, Няшчасная доля, Загарала дзяўчынанька Мысленкамі поле.1
He так загарала, Як завалачыла, Дробненькімі слёзанькамі Поле ўсё зрасіла.
— Мусіць мяне, матка, У касцёл не насіла, Што для мяне, маладой, Долі не ўпрасіла.
— Я ў касцёл насіла, Я богу мадлілася.
Така ж табе, мая доню, Доля судзілася.
121. МАМКА Ж МАЯ
Мамка ж мая 2 Старэнькая, Як галубка, Сівенькая.
Што ж ты, мамка, Нарабіла, Чаму рана He збудзіла?
1 Чацвёрты радок кожнай страфы паўтараецца.
2 Першы радок і два апошнія паўтараюцца.
Усе дзевачкі Рана ўсталі, Шчасце й долю Разабралі.
Я, малада, Спазнілася, Шчасця й долі Умылілася.
Мая доля, Як макаў цвет: Рана цвіце, Удзень ападзе! Што ж ты, мамка, Нарабіла, Чаму рана He збудзіла?
122. ЗЯЗЮЛЕНЬКА САДАВАЯ
Зязюленька садавая, Чаму рана не кавала, Мяне, младу, не будзіла? Таварышкі паўставалі, А я, млада, спазнілася, Ліха доля прыснілася.
123. ОЙ, У ПОЛІ ЛІПІНУШКА, ПАД ЕЮ ВАДА
Ой, у полі ліпінушка, пад ёю вада, Бедна мая галованька, што долі няма.
А дзе ж доля падзелася, ці ў агні згарэла? Калі ў агні згарэла — ляці папяльцом.
Калі ў агні ты згарэла — ляці папяльцом, Калі ў вадзе патанула — ляжы камянцом.
А я, млода, младзюсенька, да пайду гуляць, А ўсе жа мне варожанькі мне завідаць муць.
124. A HA ДВАРЭ ВЕЧАР ВЕЧАРЭЕ
A на дварэ вечар вечарэе, Маё сэрца па дзяўчыне млее.
Яно ные, ные, занывае, Мая маці к мілай не пушчае.
— Прывяжу каня я да тычыны, А сам пайду да краснай дзяўчыны.
— Добры вечар, мая чарнабрыва! А ці дома твая горка доля?
— Дома доля вячэру гатовіць, Згатаваўшы, яна спаць кладзецца.
— Худой долі ў пярынах ляжаці, А мне зімна пад сцяной стаяці,
Мароз цісне, сапожкі сціскае, Худа доля ў хату не пушчае.
125. Ой, ВЯДУ БЯДУ*
Ой, вяду бяду, ой, вяду бяду, Ды бяда не вядзецца.
А пад вішняю, пад чарэшняю
Бяда спаці кладзецца.1
Ой, ляжы, бяда, ды засні, бяда, На ўсю ночаньку спаці, А я, молада-маладзюсенька, Пайду міла шукаці.
126. ЛЯЦІЦЬ ГАЛКА ЦЕРАЗ БАЛКУ
Ляціць галка цераз балку, Лятаючы, крача.
Маладая дзяўчыначка Ходзіць гаем, плача.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
He пускае яе маці Рана да крыніцы, Hi жыта жаці, ні лён рваці, Hi на вечарніцы.
А раз вечарам пазненька, Як маці заснула, Выйшла слухаць салавейку, Бо зроду не чула.
Выйшла, стала пад вярбою Ды дзівіцца ў воду.
•— Цяжка, маці, важка, маці, Што й дала ўроду.
Нашто дала кары вочы, Малёваны бровы.
I ўсё дала, і ўсё дала, Да не дала долі.
Трэба было, мая маці, Тых броў не даваці, А лепш было б, мая маці, Шчасце, долю даці.
127. РАСЦЕ РАМОН ПРЫ ДАРОЗЕ
Расце рамон пры дарозе Ды ў кубачкі ўецца.
Доля мая няшчасная За мной валачэцца.
Загараджу густым плотам Ды й высокім тынам.
Нельга выйсці на вулачку За ўдовіным сынам.
Харош-прыгож удовін сын, Мой міленькі лепшы.
Сядзіць сабе на коніку Ды ў дудачку грае.
[Сядзіць сабе на коніку] [Ды ў дудачку грае.] А ля яго малодачак — Як мак зацвітае.
128. ЦЕМНА НОЧКА, ДА НЯВІДНАЯ
Цёмна ночка, да нявідная, Галовачка мая бедная.
Дзе ж я буду да начаваці, Што ж я буду да вячэраці?
Начавацьму ў лузе-каліне, Вячэрацьму да шчуку-рыбу.
Буду спаці сама з сабою, Белы ручкі пад галавою.
129. ПАЙДУ Я БОРАМ, БОРАМ
Пайду я борам, борам, Гаворачы з богам, з богам.
•— Дай, божа, мне долечку харошую, Свякровачку, як мамачку,
А свёкарку, як татачку, А дзеверку, як братачку,
А залвіцу, як сястрыцу, А мілога, як я сама.
130. Ой, ЗА ЛЕСАМ, ЗА БОРАМ
Ой, за лесам, за борам Э-э, да за лесам, за борам Гаварыла дзеўка з богам.
Ой, дай жа ты мне, божа, Э-э, ой дай жа ты мне, божа, Да мілога удалога.
Да мілога удалога, Э-э, мілога удалога, А свякратка багатага.
А свякроўку рабочую, Э-э, свякроўку рабочую, Залувіцы ахвочуя.
Каб я дзела не рабіла Э-э, я дзела не рабіла б, Бела, хораша хадзіла б.
Да што дзень, то ў таляццэ Э-э, што дзень, то ў таляццэ, Што нядзелькі, ў кітаечцэ.
131. ПАШЛА ДЗЕУКА ХУСЦЕ МЫЦІ
Пашла дзеўка хусце мыці
I з яварам гаварыці.
— Цяпер явар ты зялён,
Цяпер явар ты харош,
А як прыдзе ды на цябе мароз, Буйны вецер, дробны дождж,