Песні пра каханне

Песні пра каханне

Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
91.55 МБ
Ой, белая бяроза, ты кудрава, У стужу, ў холад ты стаяла, Дзе матуля з дачушкай размаўляла.
— He аддай мяне, маці, за старога,— 3 старым ночку начаваці, Як за гнілой калодай паляжаці.
He аддай мяне, маці, за малога,— 3 малым ночку начаваці, Як рыбачцы пад лёдам прастаяці.
Ты аддай мяне. маці, за раўнога,— 3 роўным ночку начаваці, Як салавейку ў садочку шчабятаці.
168.	ЯК ПАЙДУ Я 3 ГАРЫ ДЫ У ДАЛІНУ
Як пайду я з гары ды ў даліну Ды выламлю вярбу ды каліну.
Як сяду я каліначку есці — Ідуць, ідуць ад мамачкі весці.
[Ідуць, ідуць ад мамачкі весці: ] Хочыць маці за старога аддаці.
Я старога змалку не любіла — Яго следам камень пакаціла.
Як каменю цяжэнька каціцца, Так мне, маладзе, са старым жаніцца.
Як пайду я з гары ды ў даліну Ды выламлю вярбу ды каліну.
Як сяду я каліначку есці — Ідуць, ідуць ад мамачкі весці,
Ідуць, ідуць ад мамачкі весці: Хочыць маці за роўніцу аддаці.
А роўніцу змалку я любіла, Яго следам калечка каціла.
Як калечку лёгенька каціцца, Так мне, маладзе, з роўніцай жаніцца.
169.	МАЛАДА ДЗЯУЧЫНАЧКА
— Малада дзяўчыначка, Чаго зажурылася?
— Як жа мне не журыцца, Каго ж я любіць буду?
Любіла б жанатага, Жонка будзе сердзіцца,
Любіла б халастога, Халасты ажэніцца.
Халасты ажэніцца, Любоў пераменіцца.
Любіла б ваеннага, Салдаціка беднага.
Салдат будзе служыці, Я ж, малада, тужыці,
Салдат будзе ваяваці, Я ж, малада, гараваці.
Салдат будзе з пушкі біць, Я ж, малада, слёзкі ліць.
170.	А У НЕБЕ, НЕБЕ ЗОРАЧКІ ЯСНЫ
А ў небе, небе зорачкі ясны, А ў нашай вуліцы дзеванькі красны.
Ой, красны-красны, ды ўсё з каснікамі, Танцуюць, гуляюць ды ўсё з казакамі!
— На пячы гаршчок поўны з вадой, He люблю таго, хто з барадой!
Ах, люблю, люблю мёд салодзенькі, Люблю малойца, хто малодзенькі.
171.	ОЙ, 3-ПАД ЛЕСІКУ, ЛЕСУ ЦЕМНАГА
Ой, з-пад лесіку, лесу цёмнага, Ой-лі, ой-люлі. лесу цёмнага.
Што з-пад гаіку, з-пад зялёнага, Ой-лі, ой-люлі, з-пад зялёнага.
Тудой ішлі ўсё два малайцы, Ой-лі, ой-люлі, ўсё два малайцы.
Усс два малайцы, абодва холасты, Ой-лі, ой-люлі, абодва холасты.
Яны йшлі-прайшлі, станавіліся, Ой-лі, ой-люлі, станавіліся.
За адну дзевачку пасварыліся, Ой-лі, ой-люлі, пасварыліся.
«Вы ж не біцеся, не сварыцеся, Ой-лі, ой-люлі, не сварыцеся.
Аднаму каму я застануся, Ой-лі, ой-люлі, я застануся:
Ці то старшаму, ці то младшаму, Ой-лі, ой-люлі, ці то младшаму».
Старшы моладзец ўзяў за ручаньку, Ой-лі, ой-люлі, ўзяў за ручаньку
Да павёў яе ды к таварышам, Ой-лі, ой-люлі, ды к таварышам.
«Ці пахваліце маю дзевачку, Ой-лі, ой-люлі, маю дзевачку?
Хоць пахваліце, то не возьмеце, Ой-лі, ой-люлі, то не возьмеце.
Хоць пагудзіце — не разлучыце, Ой-лі, ой-люлі, не разлучыце».
172.	ЗА ГАРОЮ ЛЯЛЕЯ ЛЯЛЕЛА
За гарою лялея лялела,1 За другою дзяўчына гуляла. — Гуляй, гуляй, цябе маці клічыць, — Няхай клічыць, я ведаю нашто, Хочыць маці за старога аддаці, Я старога даўна не любіла, Яго следам каменне каціла, Цяжка, цяжка каменне каціці, Яшчэ цяжэй за старэнькім жыці. За гарою лялея лялела, У садочку дзяўчына гуляла, — Гуляй, гуляй, цябе маці клічыць, — Няхай клічыць, я ведаю нашто, Хочыць маці за малайца аддаці, Я ж малайца даўненька любіла, Яго следам пярсцёнак каціла, Лёгка, лёгка пярсцёнак каціці, Яшчэ лягчэй за малайцом жыці.
1 Кожны радок паўтараецца.
Ой, долам, долам I далінаю, Ой, ехаў казак Украінаю,
Ой, ехаў казак Украінаю, Знайшоў дзяўчыну Пад калінаю.
Каліна цвіце, Дзяўчына плача.
— Ой, чаго, дзеўка, Так сільна плачаш?
— Ой, як жа бо мне Дый не плакаці, Хацела маці За ўдаўца ’ддаці!
He люблю хрэну, Hi цвету яго, He люблю ўдаўца, Hi следу яго.
Я люблю мядок, Ен салодзенькі, Люблю малайца, Ен малодзенькі,
Бо мяне ўдавец
Усё будзе біці, Маладзец будзе Верна любіці.
174.	ЗЯЛЁНАЯ ЁЛКА, БЕЛАЯ БЯРОЗКА *
Зялёная ёлка, белая бярозка, Заплакала дзеўка, бедная сіротка.1
1	Кожны другі радок паўтараецца.
Яна заплакала, яшчэ затужыла.
— Ой, чаго ж я. млода, цяпер заслужыла.
Згубіў мяне ойцец, шчэ й згубіла маці, За каго хацела — не хочуць аддаці.
Каго я любіла — не нагаваруся, Ой, пайду я з жалю ў рэчцы ўтаплюся.
— He тапіся, дзеўка, бо душу загубіш, А ідзі за таго, каго верна любіш.
— Каго я любіла, той не хоча браці, Вялю табе, маці, магілу прыбраці.
Вялю табе, маці, магілу прыбраці, Чым не з любым другам пад вянцом стаяці.
175.	Ой, БОЖА МОЙ, БОЖА
Ой, божа мой, божа, Жалка маладосці. Даў бог мне шчасце Да й не па шчыросці.
Даў мне бог коні, Даў бог мне волы, Даў бог мне друга, Да не ўдалога.
Ой, вялела б, маці, Гораньку капаці, Чым з нялюбым другам, На каберцы стаці.
Гораньку скапаю, Лягу сапачыну, А з нялюбым другам Навекі загіну.
А ў майго таткі Сад над ракою, Сад над ракою, Люлі, люлі. Двор над вадою.1
Пусці, татулька, У сад пагуляці, Тваіх не буду Вішань шчыпаці.
Толькі вышчыплю Вінаградачку, Прынясу татачку На парадачку.
Парадзь, татулька, Як лепей быці, Ці замуж ісці, Ці дома быці.
Дома жывучы — Людская справа, Замуж пашоўшы — Вяліка гора.
Лепш у татулькі Горы капаці, Чым з благім мужам Век гараваці.
Горы капаўшы, Сядзеш аддыхнеш, А з благім мужам Што дзень заплачаш.
1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца з прыпевам «Люлі, люлі»
177.	HE ХАДЗІ, ДЗЕУКА, ДА КАЛЯ ДУБУ
He хадзі, дзеўка, да каля дубу, He любі, дзеўка, ты хлопцаў-дурняў.
Ён ця палюбіць, навек загубіць, Ён ця пакахаіць, навек аславіць.
— Пусці, татулька, у сад пагуляці,
А я не буду саду таптаці,
А толькі зламлю вінаградачку Свайму татульку на парадачку.
Парадзь, татулька, што мне рабіці, Ці замуж ісці, ці дзеўкай быці.
Няйшоўшы замуж — людская мова, Зайшоўшы замуж — горкая доля.
Лепей мне ў таткі, чым мне з нялюбым
Увесь век жыці і гараваці.
Лепей мне ў таткі хлеб горкі есці, Як із нялюбым за сталом сесці,
Лепей мне ў таткі пагараваці, Як із нялюбым у шлюбе стаці.
178.	ЦЯКЛА РЭЧКА, ЦЯКЛА РЭЧКА *
Цякла рэчка, цякла рэчка Быстраю вадою, Маладая дзяўчыначка, Размаўляй са мною!
— Лепей буду, лепей буду Горанькі капаці, Ніж з нямілым, з нехарошым Сесці размаўляці.
Лепей буду, лепей буду Горкі чэмер піці, Ніж з нямілым, з нехарошым Аж да смерці жыці!
179.	ОХ ТЫ, ДЗЯЎЧЫНА, ЧЫРВОНАЯ ВІШНЯ
— Ох ты, дзяўчына, чырвоная вішня, Чаму да мяне з вечара не выйшла?
— Я не выйшла, баюся марозу, Бо я свае ножкі вельмі памарожу.
— Ох ты, дзяўчына, не бойся марозу, Я твае ножкі ў шапаньку ўложу.
Мая ж шапанька вельмі дарагая, За чатыры валы яна купавана,
За чатыры валы, за пяту карову, За бела лічка і чорныя бровы.
За бела лічка і чорныя бровы, Ступай, дзяўчына, на чаўнок за мною.
Яшчэ дзяўчына на чаўнок не села, А ўжо нахапілась няшчасна гадзіна.
Шчука-рыба чоўна затапіла, Малада дзяўчына на Дунай паплыла.
А за Дунаем тры казакі ходзіць, Адзін да другога сціхенька гаворыць:
Адзін кажа: «Рыба ў моры грае», А другі кажа: «Дзяўчына ўтанае».
А трэці кажа: «Што будзе, то будзе, Такі дзяўчыну ратаваці буду».
— Ратуй, ратуй,казачэньку, з мора, Будзеш меці ад маткі заплату.
1 Апошні
Ратуй, ратуй мяне, маладую, Будзеш меці ад бацькі другую.
— Ой, я не хачу заплатанькі браці, Я цябе хачу за мілую ўзяці.
— Ой, лепш я буду ў моры патапаці, Ніж з нялюбым другам на шлюбе стаяці.
Лепш я буду ў моры пясок есці, Ніж з нялюбым за столікам сесці.
У моры патапаўшы, то ўтану, то зрыну, За нялюба пайду, навекі загіну.
У моры ўтаплюся, да краю прыплыву, За нялюба пайду, навекі загіну.
У моры патапаўшы, мо хто выратуе, За нялюба пайду, ніхто не жалуе.
Няхай мае рукі ад ядаюць шчукі, Няхай мае косы вадзіца падносіць.
180.	МІЖ ГАРАМІ, МІЖ БАРАМІ
Між гарамі, між барамі, Пайшла дзеўка за грыбамі За быстру раку.
Ух! за быстру раку.1
Яшчэ к рэчцы не дайшла, Мухаморыка знайшла, Краснага грыба.
Грыба краснага схваціла Ды ў карзінку палажыла. Дай сама адна.
Ой, запалю свечу з лою, Да выведу дзеўку з бою. Маладзюсеньку.
радок кожнай страфы паўтараецца з выклічнікам «Ух
Ой, запалю другу васкавую, Ды тры разы пацалую, Кладу яе спаць.
Дзеўка спаці не кладзецца Ды ўсё слёзанькамі льецца, Баіцца мяне.
He плач, дзеўка, не плач, красна. He лі слёзачак напрасна, He бойся мяне,
He псуй слёзачкамі лічка,— Куплю табе чаравічкі, Насі здарава.
— Лепш хадзіці басяком, Ніж любіцца з дураком Непанятлівым.
181.	ПРЫЛЯЦЕЛА ПАВА
Прыляцела пава Да на дварэ пала, He відаць, не відаць, Каго я кахала.
Прыляцела пташка, Залатыя крыльца. He відаць, не відаць Майго чарнабрыўца.
He хадзіць мне туды, Куды я хадзіла, He любіць мне таго, Каго я любіла.
Каго я любіла, Даўно прызабыла, А каго не знала, 3 тым пад шлюбам стала.
182.	0Й, HE ЛЁН Я СЕЯЛА
Ой, не лён я сеяла, Капусту садзіла, Што не даў мне бог, Каго я любіла.
Ох, і не даў мне бог, Каго я жалала, Што за тыя пераборы, Што перабірала.
Ох, і тыя пераборы, Да да смерці дакоры.
183.	БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ
Бывайце здаровы, Бацькавы парогі, Кудою хадзілі Mae белы ногі.
Кудою хадзілі Да й хадзіці будуць, Каго я любіла, Да й любіці буду.
Каго я любіла, Стаіць за плячыма, Каго знаць не знала, Той перад ачыма.
Каго я любіла, Гой паплыў з вадою, Каго знаць не знаю, Той жыве са мною.
КАХАННЕ ХЛОПЦА
ПРЫЗНАННЕ
184.	Я ПЕРАПЯЛІЧКА, ПЦІЧКА НЕВЯЛІЧКА
Я перапялічка, пцічка невялічка, У полі лятаю, к дрэву прывяртаю, К дрэву прывяртаю, сокала шукаю. Сокал мой ясны, малойчык пракрасны, Згордзіўся ты мною, як вецер гарою, Як туман далінаю, як сонца калінаю. Вулан прыглядае за краснай дзяўчынаю. Вуланчык да хаткі, пытаецца ў маткі: — Матулька мая, айдзе донька твая? — Донька выйшла ў поле пшанічаньку жаці. Вулан да пшаніцы, аж нет там дзявіцы. Вуланчык да хаткі, пытаецца ў маткі: — Матанька мая, а й дзе донька твая? — Пашла да гаёчку збіраці грыбочкаў. Вулан у гаёчак — прапаў і слядочак.
Вуланчык да хаткі, пытае ў маткі: — Мамачка мая, а й дзе донька твая? — Пашла да каморы пасцель белу слаці.
185.	ІШЛІ ХЛОПЦЫ 3 ЯРМАЛКУ
Ішлі хлопцы з ярмалку Дай зрубалі яблыньку. Ой лі, ой лі, ой да люлі, Да зрубалі яблыньку.1
Да яблынька садовая, Грушыца мядовая.
1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца з прыпевам «Ой лі, ой лі, ой да люлі».
Да грушыца мядовая, Дзеўка чарнабровая.
Да дзеўка чарнабровая Пад нораў не падышла.
Да пад нораў не падышла, Цалавала малайца.
Да цалавала малайца, Лепей мацеры, айца.