Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
33. ОЙ, HE ВІДНА ТАГО СЯЛА *
Ой, не відна таго сяла, Адно відна пакрыванне, Бог жа знае, бог ведае, Ой, дзе ж маё каханне?
Ой, не відна таго сяла, Адно відна грушу, Каго люблю, не забуду I заплакаці мушу.
Адзін піша на Валыне, А другі на Украіне, Разрываюць маё сэрца Да й на дзве палавіны.
Адзін піша на паперы, А другі на кітайцы, Усе прыслалі з чужых краёў Белы лістанькі каханцы.
34. Ой, КОЦЯЦЦА ДВА ЯБЛЫЧКІ *
Ой, коцяцца два яблычкі, Абодва садавыя.
Любяць мяне два хлопчыкі, Абодва маладыя.
Адзін хлопец з Валожына, А другі з Украіны.
Харошыя, прыгожыя, К аднэй ходзяць дзяўчыне.
Адзін любіць хусткі дарыць, А другі сукеначку, Адзін любіць, мёд-віно носіць, А другі гарэлачку.
Адзін лкзбіць, за ручку вядзець, А другі — за другую.
Адзін ў адну шчочку цалуе, А другі — ў другую.
А я, млода, не ведаю, Што рабіць мне, дзяўчыне? Разарвіце маё сэрданька Ды на дзве палавіне.
35. У ЛУЗЕ КАЛІНА БЕЛЫМ ЦВЕТАМ ЦВІЛА*
У лузе каліна белым цветам цвіла, Цераз цябе, казача, мяне маці біла.1
Біла мяне маці беразовым прутам, Каб я не стаяла з маладым рэкрутам.
Я сабе стаяла — трэці пеўні пелі, На дзверы воду ліла — кабы не рыпелі.
На дзверы воду ліла, на пальцах хадзіла, Каб маці не пачула, каб не пасварыла.
А маці не спала, ды ўсё чыста чула, Дый мяне не сварыла, сама такая была.
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
36. НА ГАРЫ ЛЕН БЕЛЫ, ЧЫСТЫ
На гары лён белы, чысты, Белы, чысты, кужалісты.
He з кім стаці лён ірваці, Лён ірваці, лён ірваці.
Матка кажа: «Я з табою, Я з табою, маладою».
— Мне з табою не ірванне, Адно толькі гараванне.
Татка кажа: «Я з табою, Я з табою, маладою».
— Мне з табою не ірванне, Адно толькі гараванне.
На гары лён белы, чысты, Белы, чысты, кужалісты.
He з кім стаці лён ірваці, Лён ірваці, лён ірваці.
Мілы кажа: «Я з табою, Я з табою, маладою».
— Есць з кім стаці, лён ірваці, Лён ірваці, лён ірваці.
37. ТУМАН ЯРАМ, ЯРАМ-ДАЛІНОЮ *
Туман ярам, ярам-даліною, Туман ярам, ярам-даліною.
За туманам нічога не відна, Толькі відна дуба зелянога.
Пад тым дубам крыніца стаяла, Там дзяўчына воду набірала.
Ды ўтапіла залато вядзерца, Засмуціла казакова сэрца.
А хто ж тое вядзерца дастане, Той са мною на ручніку стане.
Хлопец тое вядзерца дастане, Ён з табою на ручніку стане.
38. ОЙ, ЗА ГАЕМ, ГАЕМ
Ой, за гаем, гаем, Гаем зеляненькім Там арала дзяўчыначка Волікам чарненькім.
Арала, арала, He ўмела араці, Да й наняла музычаньку На скрыпачцы йграці.
Музычэнька йграе, Вочкамі маргае;
— Чорт яго бацька знае, На каго маргае.
Ці на мае валы сівы, Да ці на каровы, Ці на маё бела лічка, Ці на чорны (бровы?
He на мае валы сівы I не на каровы, Да й на маё бела лічка Да й на чорны бровы.
39. ТРАВАЧКА-МУРАВАЧКА
Т равачка-муравачка, Зялёненькі лужок.
Я па табе скучыла, Мой міленькі дружок.
Я па табе, травачка, He нахаджуся.
На цябе, мой міленькі, He нагляджуся.
Сама сабе кралечка Дзівавалася, Дзе ж мая красотачка Падзявалася.
Ці на той на рэчачцы, Што ўмывалася.
Ці на том на зеркальцы, Што ўглядалася.
He на тым на зеркальцы, Што ўглядалася, А на тым на моладцу, Што ўлюблялася.
40. АХ ТЫ, ЗІМАЧКА-ЗІМА *
Ах ты, зімачка-зіма, Зіма лютая была, Завеяла, замяла Усе дарожкі, ўсе пуці.
Завеяла, замяла
Усе дарожкі, ўсе пуці, Усе дарожкі, ўсе пуці,— Негдзе к мі.хаму прайці.
Я дарожку размяту, Сама к міламу пайду, Сцялю, сцялю, пасцялю Пасцель пухавую.
Сцялю, сцялю, пасцялю Пасцель пухавую, Каго верна я люблю, Таго пацалую.
41. ВОЙ, ГЫЛЯ, ВОЙ, гыля
Вой, гыля, вой, гыля, Гусанькі на стаў, Добры вечар, дзеўчына, Бо яшчэ не спаў.1
Ой, не спаў, не спаў
I не буду спаці.
Ой, дай мне, дзеўчына, Павечараці.
— Я не паліла,
Я не варыла,
Усё для цябе, сэрданька, Прыгатавіла.
Рыбка варана,
Рыбка жарана,
Усё для цябе, сэрданька, Прыгатоўлена.
Я й гатавала, Усміхалася, Усё на цябе, сэрданька, Спадзявалася.
42. СКАЦІЛАСЯ ДЫ ЯСНАЯ ЗОРАЧКА
Скацілася ды ясная зорачка Ды ўпала да долу.
О-о-о-о, ды ўпала да долу, О-о-о-о, ды ўпала да долу.
Журылася ды красная дзевачка, Хто давядзе дадому.
О-о-о-о, хто давядзе дадому, О-о-о-о, хто давядзе дадому.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
Адазваўся малады казачэнька
На вараным кані.
О-о-о-о, на вараным кані, О-о-о-о, на вараным кані.
— He журыся, малада дзяўчыначка, Я давяду дадому.
О-о-о-о, я давяду дадому, О-о-о-о, я давяду дадому.
— Вядзі, вядзі, малады казачэнька, Вядзі, не барыся.
О-о-о-о, вядзі, не барыся, О-о-о-о, вядзі, не барыся.
За тры часы цёмнае ночкі
Назад вараціся.
О-о-о-о, назад вараціся, О-о-о-о, назад вараціся.
43. ЗАЙШЛО СОНЦА ЗА АКОНЦА
Зайшло сонца за аконца, За зялёны сад.
Цалуюцца, мілуюцца, А хто каму рад.
Там дзевачка Ганулечка Вымывалася.
Вымыўшыся, прыбраўшыся, Пайшла жыта жаць.
Жыта жала, жыта жала — Замарылася.
А на свайго міленькага Зажурылася.
— He журыся, мая міла, Ты будзеш мая.
Есць у мяне бочка піва, Другая — віна.
Ёсць у мяне калясачка
I вараны конь — А мы сядзем і паедзем Дый у цешчын двор.
— Добры вечар, стара маці, А я вось — твой зяць.
Ці не пусціш Ганулечку У сад пагуляць?
— Мая дочка Ганулечка — Як розавы цвет.
Калі хочаш яе ўзяці — To на цэлы век.
44. А КАЛІ ТОЙ ВЕЧАР*
А калі той вечар Ды павечарэе, Калі маё сэрца Ды й павесялее? 1
Калі мой міленькі, Каго я чакаю, Да мяне дахаты Ціха завітае.
Ціха завітае, Каб не чула маці, Каб нам, закаханым. He магла мяшаці.
Пойдзе ён гарою, Я пайду далінай,
3 ім мы пад калінай.
У полі пад калінай, Што ля ручаёчка, Прасядзім мы доўга, Да рання ўсю ночку.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
44a. A КАЛІ Ж ТОЙ ВЕЧАР *
A калі ж той вечар Дый павечарэе? Калі ж маё сэрца Дый павесялее? 1
— Прыйдзі, прыйдзі, мілы, Да мяне дахаты, Адчыню я дзверы, Каб не чула маці.
Каб не чула маці, Дый не гаварыла, Каб нас, маладзенькіх, Дый не разлучыла.
А як адчыняла,
Цяжка я ўздыхала, А як выпускала, Мілага пытала.
— Скажы, скажы, мілы, Скажы, мой міленькі, LIi напраўду любіш, Ці з мяне смяешся?
Ці напраўду любіш,
Ці з мяне смяешся, Да другое ходзіш —Мне не прызнаешся?
— Я цябе, дзяўчына, Любіў, любіць буду, Сазнаюсь па праўдзе — Сватаці не буду.
Рад бы цябе ўзяці — He вяліць мне маці.
Як цябе вазьму я, To не ўседжу ў хаце.
1 Апошнія два радкі кожнай страфы паўтараюцца.
45. ПЛЫЛІ, ПЛЫЛІ ГУСІ ЦІХАЮ ВАДОЮ
Плылі, плылі гусі ціхаю вадою, — Выйдзі, дзяўчынка, пастаім з табою.
— А не раз, не два я з табою стаяла, Нігды табе праўды не казала.
Буду табе праўду я тады казаці, Як маю ручэньку ды з тваёю звяжуць.
Сталі маю ручку з тваёю вязаці, Стала маё сэрца праўданьку казаці.
А дай бог вечар, дай павечарэе, Можа, маё сэрца дай павесялее.
А дай божа вечар, да сонейка зыйдзе, Можа, мой міленькі дай да мяне прыйдзе.
А хоць не да мене, дык да маёй хаты, Пад тое акенца, дзе я буду спаці.
А як упускала ды я рада была, А як выпускала, плакала, рыдала.
46. ТРАВУШКА-МУРАВУШКА — ЗЯЛЕНЫ ЛУЖОК. ГЭЙ! *
Травушка-муравушка — зялёны лужок. Гэй! 1 Я па табе, травушка, не нахаджуся, Каго верна люблю — не налюблюся, Каго ненавіджу — зараз убачу.
Ой, бачу я, бачу надзею сваю: Ходзіць жа, гуляе па маім саду, Крышыць жа, ламае вішаньку маю, Кідае, кідае пад ялушачку, He так пад ялушачку, як пад новы двор, He так пад новы двор, як пад бел шацёр. Пад белым шатрочкам дзеўка стаяла.
1 Кожны радок паўтараецца.
Русую касіцу сваю часала, Пад шаўкову нітачку перабірала, Да свайго міленькага лісты пісала: — He едзь, не едзь, міленькі, ка мне удзянёк I не смяшы, міленькі, бога і людзей, Прыедзь, прыедзь, міленькі, ка мне з поўначы I застанеш, міленькі, мяне не сплючы, Застанеш кашулечку табе шыючы.
47. ЛЯЦІЦЬ САРОКА*
Ляціць сарока Ды скрай аблока, Ўсё крача.
Ходзіць Ясенька Дь: скрай ваконца, Усё плача:
— Выйдзі, дзяўчына, Сэрца адзіна, Да мяне.
Сінія вочы Спаці не хочуць Без цябе!
— Свечанька гарыць, Матуля не спіць, Ах, баюсь!
Свечанька згасне,
Матуля засне, To прыду.
Параўнуй, божа, Горы, даліны Роўненька.
Прынясі, божа, Майго мілога Раненька!
А хоць раненька, А хоць позненька —
He баюсь.
Свайго мілога Па ціхай мове Пазнаю.
48. ЧАМУ HE ПРЫШОУ, ЯК МЕСЯЦ УЗЫШОУ
— Чаму не прышоў, як месяц узышоў, Як я цябе ждала?
Ці каня не меў, ці сцежкі не знаў, Ці маць не пускала?
— I каня я меў, і сцежку я знаў,
I маці пускала.
Меншая сястра, дай бог, не ўзрасла, Сядзельца схавала.
Большая сястра сядзельца знайшла, Коніка сядлала:
«Пайзджай, браток, да тае дзеўкі, Каторая ждала».
Цячэ рэчанька невялічкая, Скочу-пераскочу.
Аддай, мамачка, аддай, родная, За каго я хочу.
48а. ЧАМУ HE ПРЫЙШОУ ЦІ HE ПРЫЕХАУ
Чаму не прыйшоў ці не прыехаў, Як я цябе прасіла?
Ці каня не меў, ці сам не пасмеў, Ці матка не пусціла?
— Я й коніка меў і ехаць хацеў, Мамачка выпраўляла,
Меншая сястра, лет не дарасла, Яна мяне не пускала.
— He едзь, брацетка, не едзь, родненькі, Бо туды не даедзеш.
Дзеўкі не зап’еш, коніка заб’еш, Дадому не вернешся.
3 ездзіш коніка вараненькага, Па полі гарцуючы,
Стопчаш боцікі казловенькія, 3 дзеўкамі танцуючы.
Сатрэш шапачку бабровенькую, 3 галоўкі знімаючы.
А хусціначку шаўковенькую, Слёзкі ўціраючы.
49. ТАМ, У ЗЯЛЕНЕНЬКІМ САДОЧКУ
Там, у зялёненькім садочку, Там салавейка шчабятаў.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, Ай-яй-яй, ох-ох-ох, Там салавейка шчабятаў.
Там, у зялёненькім садочку, Казак дзяўчыне гаварыў. Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, Ай-яй-яй, ох-ох-ох, Казак дзяўчыне гаварыў.
— Ой ты, дзяўчына чарнабрыва, Ой, ці ты пойдзеш за мяне?
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
Ой, ці ты пойдзеш за мяне?
Ой, не пайду я за цябе, У цябе хаты немае.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, Ай-яй-яй, ох-ох-ох, У цябе хаты немае.
Мая матуля цябе знае, Ты той казача, што гуляе. Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, Ай-яй-яй, ох-ох-ох, Ты той казача, што гуляе.
— А я маці не баюся, А я з табою ажанюся.
Віць-віць-віць, цёх-цёх-цёх, Ай-яй-яй, ох-ох-ох,
А я з табою ажанюся.
50. САКОЛ, МАЦІ, САКОЛ, МАЦІ
— Сакол, маці, сакол, маці, Сакол прылятае.
— Давай, доньку, прынаданьку, Няхай прывыкае.
— Якую жа яму, матка, Прынаданьку даці?
— Сцялі, доньку, пасцель тонку, Кладзі яго спаці.
— А я сцялю пасцель тонку, А ён не лажыцца,
Да за мае бела цела Лберуч дзяржыцца.