Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
— Ссушыла мяне Тая дзяўчына, Што з чорнымі брывамі.
Хаджу я за табою, Стаю я пад канвою: — Выйдзі, дзяўчына, Выйдзі, рыбчына, Пагаворым мы з табою. — Ах, і рада б я выйці, Ды з табою гаварыці: Ляжыць нялюбы На правай руцэ, He магу ж я адкаціцца. — Дзяўчыначка мая люба, Адкаціся ад нялюба, Буду страляці, Буду лучаці 3-за зялёнага дуба. Заб’ю нялюба 3 тугога лука, Як сізага галуба.
— А ці ўлучыш, ці не ўлучыш, Толькі з нялюбым разлучыш! Засядлай каня, З’язджай з двара: Ты не мой, Я не твая!
Мілы коніка сядлае I з конікам размаўляе: — Бяжы, мой косю, Бяжы, вароны, Ты да ціхага Дунаю. Дунай-рэчка возміць крушу, А ангелы — маю душу. Тыж мая рэчка, Ты ж мая быстра, Вынесь косці на сушу.
2696. НЯМА У СВЕЦЕ ТАК НІКОМУ *
Няма ў свеце так нікому, Як казаку маладому.1
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца.
Нідзе з каня не ссядае, Лучка з плечка не здымае.
3 сядла ножак не вымае, Да дзяўчыны ад язджае.
Як прыехаў пад варота:
— Чом не выйдзеш, дзеўча-злота?
Чом дзяўчына не выходзіш, Чом да мяне не гаворыш?
— Ой, як жа мне выхадзіці
I з табою гаварыці?
Ляжыць нелюб на пасцелі, Штоб мне яго не збудзіці.
— Дзяўчынанька мая люба, Адхіліся ад нялюба.
Адхіліся ад нялюба, Заб ю яго, як галуба!
— Ой, ці трапіш, ці не трапіш, Адно маё жыццё страціш.
Сядзь на каня варанога, Выедзь із двара маёга.
Сядзь на каня, едзь з двара, Ужо ты не мой, я не твая.
Ужо ты не мой, я не твая, Галованька бедна мая!..
269в. ТЫ, ГАЛУБКА, ТЫ, СІЗАЯ
Ты, галубка, ты, сізая, Твая галава малая, Ты скрозь свету пралятаеш, Ты ўсё гора маё знаеш.
А што гэта за дарожка, Што ад гаю да Дунаю? Што направа — да радзімы, А налева — да дзяўчыны.
Я направа запытаю, А налева заязджаю. Пад’язджаю пад акенца: — Добры вечар, маё сэрца.
Ці спіш-ляжыш, ці што робіш, Чаму са мной не гаворыш? — Як я буду гаварыць, Збоку нялюбы ляжыць.
[— Адкаціся ад старога,] [Любі мяне, маладога,] Любі мяне, маладога, Заб’ю твайго нелюбога.
— А ці ўлучыш, ці не ўлучыш, Толькі мяне з ім разлучыш.
А ці ўдарыш, ці не ўдарыш, Толькі яго з свету збавіш.
ЗАЛЯЦАННІ, СУСТРЭЧЫ
270. Ай, КОСЯ, МОЙ КОСЯ
— Ай, кося, мой кося, Кося вараненькі.
Ай, чаго ж ты, кося, Так цяжка ўздыхаеш?
А ці табе цяжка Раменная ўпражка? Ці раменна ўпражка, Ці я, маладзенькі?
— Ай, мне не цяжка Hi раменна ўпражка, Hi раменна ўпражка, Hi ты, маладзенькі.
А толькі мне цяжкі Начныя паезды.
Начныя паезды, Дальнія палёты.
А ты ж паедзеш К дзеўцы віно піць, А мяне пакідаеш Сыру землю біць.
271. ЧЫРВОНА РУЖА ПАД ГАРОЙ
Чырвона ружа пад гарой, Вандруй, дзяўчына, ў свет са мной.
Раз-два, раз-два-тры,
Вандруй, дзяўчына, ў свет са мной.1
1 Другі радок кожнай страфы паўтараецца з рэфрэнам «Раз-два, раздва-тры».
Правандравалі тры мілі, Аж да чырвонай каліны.
А ў лесе цёмна, зор не відаць, Тут будзем ночку начаваць.
А хто нас заўтра разбудзе, Калі далёка ад людзей?
Разбудзіць песняй салавей, Хоць і далёка ад людзей.
Ціха, салоўка, не спявай, Майму мілому спаць ты дай.
I спіць салодка мой мілы, Яго хусцінкай накрыла.
272. ОХ, КАЗАЧА, КАЗАЧЭНЬКА
— Ох, казача, казачэнька, Дзе будзем начаваць?
— Пад цёмным лесам, зялёным гаем, Ты, мая люба, дарага.
— Ох, казача, казачэнька, Што мы будзем прасцілаць?
— Сцялі радзенцы ты, маё сэрца, Мая люба, дарага.
— Ох, казача, казачэнька, Чым мы будзем укрывацца?
— Я адзяяльцам, а ты рукаўцам, Мая люба, дарага.
— Казача, казачэнька, Хто нас будзе будзіць?
— Голуб загудзіць, ён нас разбудзіць, Мая люба, дарага.
— Казача, казачэнька, Чым мы будзем умывацца?
— Што я расою, а ты слязою, Мая люба, дарага.
273. САКОЛІК МОЙ ЯСНЫ
Саколік мой ясны, Моладзец пракрасны, He круці ты мною, Як віхар гарою.1
Мароз даліною, Салдат дзяўчыною! — Матусенька мая, А дзе дочка твая?
— Пайшла мая дочка У чыстае поле, У чыстае поле Пшанічаньку жаці!
Казак да пшанічкі, Там нету дзявічкі:
—Матусенька мая, А дзе дочка твая?
— Пашла мая дочка, Пашла да крынічкі, Пашла да крынічкі Сцюдзёнай вадзіцы!
Казак да крынічкі, Там нету дзявічкі. — Матусенька мая, А дзе дочка твая?
— Пашла мая дочка
У нову камору, У нову камору Белу ложу слаці.
— Ты дзеўка-сіротка, He сцялі шырока, Пасцялі вузенька, Прыгарнісь блізенька.
1 Апошні радок кожнай страфы паўтараецца.
Пасцялі вузенька,
Прыгарнісь блізенька,
Будзем гаварыці, Як на свеце жыці.
274. У ЛЕСЕ, У ЛЕСЕ НА БОРКУ
У лесе, у лесе на борку, Ды рубіў дзяціна каморку.
К яму дзяўчына падбягала Ды рубіць каморку памагала.
— Ды рубі, дзяцінка, з канцом, Будзем жыць з табою, з малайцом.
275. ОЙ, У САДЗЕ ВІШНІ ПАХІЛІЛІСЯ
Ой, у садзе вішні пахіліліся, Маруся з Ясюлём палюбіліся.
Паехаў Яся па журавіны, Пагубіў коні, божа ядыны.
Паехаў Яся на паляванне, Пакінуў Марусю як маляванне.
—Ой, Ясю, Ясю, ў каго ты ўдаўся, Пераплыў рэчку ды й не ўмываўся.
— Як пераплыву, то й умыюся, 3 табою, Маруся, нагаваруся.
276. ДЗЯУЧЫНЕНЬКА, ШУМІЦЬ ГАЙ *
— Дзяўчыненька, шуміць гай,1 Каго верна любіш, не забывай.
1 Кожны радок паўтараецца.
— Няхай шуміць, хай гудзе: Ды хто верна любіць — той сам прыйдзе. — Дзяўчыненька, адчыні, Хаця ж маё сэрца развесялі.
— Ой, не буду адчыняць, Бо захочаш ночаньку начаваць. — Ой, не буду, не буду, Толькі ўзыдзе месячык, я пайду. Мы сядзелі да зары, Пакуль стала відненька на двары. Зышоў месяц і зара, Аставайся, мілая, здарова!
276а. ДЗЯУЧЫНАЧКА, АДЧЫНІ, АДЧЫНІ
— Дзяўчыначка, адчыні, адчыні, Сама сваё сэрцайка звесялі.
— Я ж не буду адчыняць, адчыняць, Бо ты будзеш ночачку начаваць.
— Я ж не буду начаваць, начаваць, Пажартую з вечара — пайду спаць.
Жартавала дзеўчына да зары, Пакуль стала відненька на двары.
277. СЦЯЛІСЬ, СЦЯЛІСЬ, БАРВІНАЧАК
Сцялісь, сцялісь, барвіначак, He коранем — лістам.
Клікаў казак дзяўчыначку He голасам — свістам.
— Ці ты чула, дзяўчыначка, Як я цябе клікаў, Цераз тваё падвор’ечка Сівым конем ехаў.
— Ой, хоць чула, хоць не чула, He адзывалася.
Цёмна ночка, дробны дожджык — He спадзявалася.
'— Ьадай жа ты, дзяўчыначка, Зязюлькі не чула, Як ты майго галасочку Са сну не пачула.
277а. ЦВІЛА РУЖА У АГАРОДЗЕ
Цвіла ружа ў агародзе Чырвоненькім цветам.
Ехаў хлопчык да дзяўчыны Віднюсенькім светам.
— Ці ты чула, дзяўчыначка, Як я цябе клікаў, Каля тваіх новых варот Сівым канём ехаў.
— Ці я чула, ці не чула, He адзывалася,
Бо на цябе, мой міленькі, He спадзявалася.
Голуб сізы, голуб сізы Высока лятае.
Няхай таму цяжка жыці, Хто нас разлучае.
278. ЗГАРЭУ ДОЛ
Згарэў дол,
Там новы двор. Ой, люлі, люлі, Там новы двор.
A y тым двары, Дзеўка хараша, Дзеўка хараіпа, Маруся-душа.
— Маруся-душа, Адкрый варатца, Адкрый варатца, Упусці малайца.
— He маю часу, Косаньку чашу, Косаньку чашу Ды й заплятаю.
Другою рукой Падпаясваюся, Цябе, маладога, Я дажыдаюся.
279. ХАДЗІУ, БЛУДЗІУ КАЗАК ПА ДАЛІНЕ
Хадзіў, блудзіў казак па даліне,1 Як прыблудзіў к маладой дзяўчыне: — Дзяўчыначка, пусці начаваці. — Я не пушчу — будзеш жартаваці. — Mae жарты к табе не прыстануць. Я сам, малады, ложы не пралежу, Mae сукні крука не правесяць, Mae коні стайні не прастояць, Дзяўчыначка, будзі мяне рана, Вот так рана, штобы не світала, Штобы гусі на стаў не ляцелі, Штобы куры на смецці не пелі.
Ужо гусі на стаў паляцелі, Ужо куры пелі, перапелі, — Дзяўчыначка, праз тваё каханне, Ссякуць мяне, як бела качанне, Дзяўчыначка, праз тваю распусту, Ссякуць мяне, як белу капусту.
1 Кожны радок паўтіраецца.
279a. ХАДЗІЎ, БЛУКАУ КАЗАК ПА ДАЛІНЕ
Хадзіў, блукаў казак па даліне 1 Ды прыблудзіў к маладой дзяўчыне: — Дзяўчыначка, пусці начаваці! — Ой, не пушчу,— будзеш жартаваці! — Дзяўчыначка, далі-бог, не буду! Дзяўчыначка, будзі мяне рана, Вось так рана, каб куры не пелі, Куры не пелі, зоры не гарэлі, Каб салдаты на вайну не сталі, Ружжаў, мечаў у ручачкі не бралі! Дзяўчыначка сільненька заснула, Куры пелі ды ўжо перапелі, Зоры гарэлі, ды ўжо перазрэлі, Усе салдаты на вайну пасталі, Ружжа, мечы ў ручачкі пабралі.
— Дзяўчыначка, што ж ты мне зрабіла, Цяпер мяне на векі згубіла!
Схавай мяне ў вішнёвым садочку, Выкапай мне глыбоку магілу, Пасадзі мне ў галоўках каліну, Прыдзе ка мне родны бацька, маці, Будуць нада мной каліну ламаці, Будуць мяне век успамінаці.
280. СОНЦА НІЗЕНЬКА
— Сонца нізенька і вечар блізенька, Прыязджай да мяне, казача-сардэнька.
Прыязджай да мяне і да мае хаты, To я цябе ўпушчу да сябе ў хату.
Калі ўпускала, лічка цалавала, Калі выпускала — слёзанькі пускала.
Прызнайся, казача, прызнайся, казача, Калі сам сабою, то начуй са мною.
Калі сам сабою, то начуй са мною, Калі жонку маеш, то ступай дадому.
1 Кожны радок паўтараецца.
— Ox, я жонку маю і дзетачак двое, Ох, да не прыстае, сардэнечка мое.
— Як тая пташачка па бару лятае, Па бару лятае і та пару мае,
Па бару лятае і та пару мае, А я, маладая, парачкі не маю.
Толькі ўсяе пары, што вочанькі ў твары, Толькі ўсяе славы, што чорныя бровы.
281. СЕНА MAE, MAE СЕНА
— Сена маё, маё сена, Па-пад сенам вада, Чаго, дзеўка, плачаш, такая малада. Чаго, дзеўка, плачаш, лічанька марнуеш, Знаці па дзяўчыне — казака жалуеш. — Жаль мне казака, адно яго рэчы, Жаль па косаньках, што заслалі плечы. Плечы ўсцілала, пояса пакрыла, Да мне, маладзенькай, жалю нарабіла. Сядлай, хлопча, каня, сядлай варанога, Паедзема да двора новага.
Прыязджае да двора новага, А дзяўчына дзверы зачыняе. — Адчыні, дзяўчынанька, стайню, Тут я свайго коніка пастаўлю.
— Яшчэ ж бо я стайні не рабіла, Штоб казаковы коні станавіла. — Ой, адчыні, дзяўчынанька, сені, Бо ўжо мяне сабакі заелі.
— Да няхай ядзяць, хоць кусаюць, Бо ўжо мяне іншы кахаюць.
282. СВЕЦІЦЬ МЕСЯЦ НА НЕБЕ ВЫСОКІМ *
Свепіць месяц на небе высокім,1 Ходзіць мілы па дварэ шырокім.
1 Кожны радок паўтараецца двойчы.
— Адчыні жа, міленькая, дзверы, Каб жа мяне сабакі не з’елі!
— Няхай табе тая адчыняе, Што 3 табою ціха размаўляе.
283. ДА ІШОУ КАЗАК 3 ГАРЫ 3 ВАДОЮ
Да ішоў казак з гары з вадою, Гэй, гэй, джум, джум, з гары з вадою!
Надыбаў дзяўчыну з бандурыною, Гэй, гэй, джум, джум, з бандурыною!
— Дзень добры, дзяўчына! Як ся ты маеш?
Гэй, гэй, джум, джум, як ся ты маеш!
Пазыч мне бандурку, што сама йграеш, Гэй, гэй, джум, джум, што сама йграеш!
— Мая ж бандурка: не па такому!
Гэй, гэй, джум, джум, не па такому!