Песні пра каханне
Выдавец: Навука і тэхніка
Памер: 616с.
Мінск 1978
Такую ж значную ролю, як ва ўступах напеваў, скачкі на сексту (вялікую і малую) адыгрываюць і ў сярэдзіне шмат якіх песень, запісаных у розных раёнах Беларусі. Так, у зборы Р. Шырмы (т. 1) ва ўзыходзячым руху яны прыпадаюць на словы, якія знаёмяць з «героем» песні: тут і Кася (№ 117), і «бярозанька» (№ 159), і «Украіна» (№ 7). Аднак у такіх напевах, як № 39, скачок узнікае паміж словамі. У песні № 156 інтэрвал унізідучай сексіы ўзнік у выніку распеву аднаго са складоў слова, пры распеве танічнага ўстою. Такі рух ад квінтавага тону да ўводнага з далейшым выхадам у асноўны тон — тоніку — тыповы для гарадскога раманса ў міноры, але тут напеў выкладаецца ў мажорным ладзе.
У Анталогіі Г. Цітовіча таксама ў шэрагу песень інтэрвальны скачок на сексту мае сэнсавае значэнне. Так, у песні «Учора не быў» (№ 99) секста прыпадае на слова, якое падкрэслівае, менавіта каго забыў хлопец. У песні № 96 — што ў хлопца «няма праўданькі», у № 115—што зорачка «ўпала» да долу і г. д. Некаторыя скачкі на сексту з’яўляюцца і на мяжы слоў або падзелаў напеву. У тэксце тады даецца тлумачэнне да апавядання або прыводзяцца паэтычныя паралелізмы (№ 114, 126 і інш.).
Такую ж самую ролю адыгрывае інтэрвал сексты ў напевах са збору М. Чуркіна (1959). Так, у № 144 падкрэсліваецца, што дзяўчына выпусціла «малойчыка», у № 88, што малады хлопец закахаўся ў прыгожую дзяўчыну і г. д.
Скачкі на септыму і актаву ўнутры меладычных пабудоў сустракаюцца даволі рэдка. Яны падкрэсліваюць падзел формы, як у № 8ZZ, або сэнс асобных слоў (№ 69а) — «з далёкага краю». Прыкладамі скачкоў на ўзыходзячую актаву на мяжы слоў могуць служыць № 24а, 49, 111 і інш. № 122 — прыклад скачка ўніз на інтэрвал актавы.
Беларускія народныя песні пра каханне характарызуюцца варыянтнасйю папевак. Тут і меладычныя і рытмічныя варыянты — № 13, 34; 120 і інш. У некаторых напевах, на якіх адбіўся ўплыў гарадской песеннай мелодыкі, сустракаюцца секвентныя пабудовы. Такія, напрыклад, № 114, дзе паўтор падкрэслівае выказванне «Ой, спанаравілася»; № 33 — «не бачыла міленькага». У некаторых выпадках секвенцыя вытрымана не поўнасцю — № 74, 129 («сушы не баюся, луга...») і г. д.
Нягледзячы на тое што большасць аднагалосых песень пра каханне характарызуецца адназначнай адпаведнасцю складоў і гукаў напеву, можна прывесці шэраг прыкладаў, дзе, як ужо раней адзначалася, мы знахо-
дзім унутрыскладовыя распевы па два, па тры і болей гукаў. У большасці выпадкаў гэта звязана з пэўным выразным сэнсам і са зместам пссні. Перш за ўсё такія распевы сустракаюцца ў напевах жалобных песень, дзе аплакваецца нераздзеленае каханне дзяўчыны або расказваецца аб закаханых, якіх разлучылі. Тут значную ролю адыгрываюць нізыходзячыя секундавыя інтанацыі галашэння, напрыклад, Ns 51, 58, 93, 109а, 204, 205 і інш. Можна прывесці адзіны ў нашым збсры прыклад журботнага характару распеваў — № 92 з узыходзячым рухам. Тут вядзецца гаворка аб дзяўчыне, якая знаходзіцца на чужыне.
Распевы падаюць на акцэнтныя і неакцэнтныя склады тэксту, сустракаюцца ў розных частках напеваў з пераважна паступова нізыходзячым рухам. У старых зборах музычнага фальклору распяванне асобных складоў сустракаем рэдка. У наш час іх шмат. Гэта знаходзім у фондах ІМЭФ АН БССР, у запісах 3. Мажэйкі і інш. У яе манаграфіі 11 асабліва падкрэслівэецца багатая меладычная арнаментыка падводкі і двухгалосся (некаюрыя напевы з гэтай працы змешчаны ў нашым зборы — № 204, 206, 207, 208). Прыкладамі своеасаблівага заканчэння напеваў глісандыруючым слізганнем могуць служыць № 197, 204, 208, 209, таксама ўзяты са збору 3. Мажэйкі. Яны паказваюць неабгрунтаванасць сцвярджэння Т. Паповай, што «доўгія меладычныя разводы на адзін склад тэксту... ў беларускай песеннай музыцы амаль не сустракаюцца» '2.
Значная колькасць песень пра каханне характарызуецца ямбічнай пабудовай верша, таму напеў іх пачынаецца з-за такту. Асабліва шмат такіх прыкладаў у зборах Р. Шырмы, Г. Цітовіча (Анталогія), у запісах фонду ІМЭФ АН БССР (№ 34, 37, 51, 71, 96, 101, 119, 122, 132, 136, 187, 201, 210, 211, 212, 213, 214, 215 і інш.).
Канцоўкі напеваў завяршаюцца як на складах верша з націскам, так і на складах без націску. У апошнім выпадку часта тут ёсць ферматы — № 57, 81, 93а, 102„ 170, 216 і іншыя прыклады. Завяршэнне напеву з націскам — № 85, 213, 215 і інш.
У канцы напеваў часта сустракаецца рытмічны малюнак тыпу: j г. зн. з зацягваннем першага гуку за кошт наступнага (№ 39, 69а, 77б, 115, 129 і інш.). Аднак такія рытмічныя малюнкі не сустракаюцца ў фондавых запісах 70-х гадоў, якія знаходзяцца ў ІМЭФ АН БССР. Завяршэнне напеву на паўторы тонікі — з гукамі роўнай даўжыні — з’ява частая, напрыклад, Ns 29, 52, 169, 175, 183 і інш.
Пераважная колькасць беларускіх народных песень пра каханне завяршаецца нізыходзячым рухам мелодыі — плаўным ходам або скачком на розныя інтэрвалы. Тут і нізыходзячыя секунды, напрыклад, № 130, 201 і іншыя, і рух тэрцавага гуку ладу да тонікі № 94, 172, 178 і інш. Шмат
11 3. М о ж е й к о. Песенная культура Белорусского Полесья. Мн., 1971.
12 Русское народное музыкальное творчество, вып. II. М., 1956, с. 158.
калі канцоўка напеву стварае ўнізідучае раскладзенае трохгучча: № 118, 133, 174.
Скачком на кварту ўніз—IV—-1 ступені — завяршаюцца напевы № 19, 43, 119, 184, 188, скачком ад V ступені ладу да першай уніз — напевы № 33, 120. Плаўнае, паступовае завяршэнне напеву можа быць рознай працягласці дыяпазону: гукарад запоўненай тэрцыі (№ 26, 59, 176), кварты (№ 93а, 187), квінты (№ 32, 34, 83а), сексты (№ 108а, 109а, 132, 212— з апяваннем). Вельмі рэдка сустракаецца завяршэнне напеву запоўненай септымай, як № 202, але і ён утрымлівае ў сабе апяванне.
У песнях пра каханне напеў строга звязаны з тэкстам. Гэта выяўля«цца не толькі ў мелодыі — яе інтанацыях, але і ў меі ра-рытмічнай арганізацыі твора. Так, у ідэйна значных эпізодах паэтычнага тэксту песні змяняецца размер напеву. Напрыклад, № 218"— «Ой, да давяла любоў да гора», вылучаецца размерам 3/4 замест 4/4, у якім выкладаецца ўвесь напеў. Змяненне размеру ўнутры напеву іншы раз звязана з дыялогам, напрыклад у № 89а — пытанне «што цябе зламіла?» гучыць у напеве на 3/4, а адказ— «буйныя ветры» -— на 2/4.
Значнай частцы песень пра каханне ўласцівы нязменны размер і выразная тактавая рытміка. Аднолькавымі працягласцямі звычайна рытмізуюцца толькі песні жартоўнага характару. Большасць з іх выкладаецца ў двухдольным размеры, са жвавым тэмпам, як № 46, 52. У двухдольным размеры сустракаем некаторыя песні са збора М. Федароўскага (V том), якія абазначаюцца тэмпам думкі (№ 172), кракавяка (№ 176), паланеза (№ 175). У зборы Р. Шырмы (т. 1), наадварот, шмат якія напевы двухдольнага размеру распеўныя, павольнага тэмпу (№ 95, 109а). Такія ж прыклады і ў зборах іншых фалькларыстаў — Э. Ледаховіча, М. Федароўскага, а таксама ў запісах фондаў ІМЭФ АН БССР (№ 155, 179, 188 і інш.).
Чатырохдольны размер таксама характэрны для песень. напрыклад № 24а, 85, 88, 97, 108а і інш. Гэтым творам уласціва распеўнасць. Некаторыя песні чатырохдольнага размеру азпачаны тэмпам марша, як № 173.
У трохдольным размеры гучаць песні № 33, 93а, 108 ', 121. 122 і інш. Частка з гэтых напеваў больш рухавая, некаторыя характарызуюцца сваімі распевамі. Сустракаюцца і такія напевы, рытміка якіх вызначаецца жанрава-структурна-рытмічнай формулай танца. Гак, на аснове рытму вальса, мазуркі, паланеза выкладаюцца напевы песень № 17, 157, 180, 181.
Існуе значная колькасць прыкладаў песень з напевамі складаных размераў — шасці-, васьмі-, дзесяці-, дванаццацідольных. Шасцідольныя размеры назіраюцца як у быстрых, так і павольных напевах; як у вясёлых, так і сумных песнях. Такія — № 23, 36, 55, 76, 93, 96", 180 ", 198, 219 і інш. У № 178 напеў у тэмпе баркаролы, а ў № 171 —тэмп хуткі. Іншы раз у песню шасцідольнага размеру ўкліньваецца адзін такт другога раз-
меру, г. зн. адбываюцца пераборы рытмікі, напрыклад № 18 — з тактам на 3/8, № 186 —з тактам на 8/8 і г. д.
Прыкладам песні васьмідольнага размеру ў так званым «чыстым выглядзе» з яўляецца № 189, які знаходзіцца ў запісах фонду ІМЭФ АН БССР. Васьмідольныя размеры ўзнікаюць у шэрагу выпадкаў — ад суміравання тактаў, што перыядычна паўтараюцца, як гэта мае месца ў № 40: 2 + 6. Дзесяцідольныя напевы можна ўявіць сабе як 4 + 3+3 долі такту, што мы сустракаем у № 8а, або як суміраванне 4 + 6, што знаходзім у № 220. У нашым зборы ёсць адзінкавыя прыклады дзесяцідольных размераў у «чыстым» выглядзе — № 191, а таксама і ў ДЕанаццацідольным размеры— № 217. Есць і прыклад напеву, дзе перыядычна паўтараюцца такты на 12/8 і 9/8 — № 221. Прыведзеныя прыклады № 191, 217, 220, 221 запазычаны з навейшых запісаў фонду ІМЭФ АН БССР.
Побач з напевамі чоткай тактавай рытмікі і цотных сіметрычных размераў, якія створаны пад уплывам гарадской песні, значная колькасць песень таксама, як гэта мае месца і сярод напеваў традыцыйнага сялянскага фальклору, выкладаецца ў несіметрычных размерах (хоць, трэба адзначыць, што ў «чыстым выглядзе» яны сустракаюцца не так ужо часта). Прыкладамі напеваў гэтых песень пяцідольнага размеру з’яўляюцца № 74, 215 і пачатак другога варыянта № 184. № 74 і 184 характарызуюцца зацягваннем канцоў напеваў, a № 184 цікавы тым, што з’яўляецца рэдка сустракаемым прыкладам рытмічнага паскорання сярод напеваў песень пра каханне. Тут 5/4 змяняецца на размер 5/8. Трэба адзначыць, што пяцідольны размер у шэрагу выпадкаў змяняецца на размер чатырохдольны, напрыклад № 7, або ўкліньваецца ў шасцідольны напеў — № 194. Сямідольны размер у песнях № 38, 211.
Як відаць з прыведзеных прыкладаў, большасці песенных напеваў пра каханне характэрна пераменнасць размераў, што выклікана строгай адпаведнасцю напеваў тэкстам песень. У большасці выпадкаў перабоі рытмікі можна адзначыць у наступным плане: 2/4 і 3/4 або наадварот (№ 77б» 92, 96, 116, 130). У Анталогіі можна знайсці прыклады, дзе спалучаюцца размеры 4/4, 5/4, 3/4 (№ 8, 101). У сучасных запісах на магнітафоне з прафесійнай расшыфроўкай рытміка больш складаная. Так, у запісах фонду ІМЭФ АН БССР ёсць прыклады, дзе спалучаюцца размеры 5/4, 4/4, 2/4, 5/8, 3/4, 5/4, 4/4, 2/4, 5/8, 3/4 —№ 210. Або знаходзім прыклады напеваў, дзе чаргуюцца размеры 8/8, 7/8, 9/8 — № 167.