• Газеты, часопісы і г.д.
  • Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі  Алесь Горбач

    Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі

    Алесь Горбач

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 65с.
    Мінск 2007
    24.15 МБ
    Алесь Горбач
    нлшы славугыя землякі
    Серыя акадзмічная. Заснаваная ў 1988 годзе
    Алесь Горбач
    ПЕСНЯЙ
    ДАВАЎ ЛЮДЗЯМ
    РАДАСЦЬ
    Міхась Забэйда-Суміцкі
    мінск «ТЭХНАЛОГІЯ» 2007
    УДК 784.071.2(476)(092) + 929 Забэйда-Суміцкі
    ББК 85.314(4 Бел)
    Г 67
    Галоўны рэдактар серыі Зьміцер Санько
    На франтыспісе — партрэт Міхася Забэйды-Суміцкага. Баранавічы, 1938 год
    Горбач, А.
    Г 67 Песняй даваў людзям радасць : Міхась Забэй-да-Суміцкі / Алесь Горбач. — Мінск : Тэхналогія, 2007. — 65 с., [9] арк. іл.; партр. — (Нашы славу-тыя землякі).
    ISBN 978-985-458-151-4.
    Кніга прысвечана жыццю і творчасці выдатнага опер-нага спевака Міхася Забэйды-Суміцкага (1900-1981). Ягоны лірычны тэнар гучэў у тэатрах Харбіна і Мілана, Познані і Прагі. Крытыкі ставілі яго поруч з славутымі мэтрамі сусветнага опернага мастацтва. Здабыў ён славу і як выканаўца народных песняў, праз якія раскрываў асаблівасці беларускай нацыянальнай душы.
    Для шырокага кола чытачоў.
    УДК 784.071.2(476) (092) +929 Забэйда-Суміцкі
    ББК 85.314 (4 Бел)
    ISBN 978-985-458-151-4.
    © Горбач А„ 2007 © Афармленне.
    “Тэхналогія”, 2007
    УСТУП
    Разважаючы пра геаграфію беларускай дыяспары, міжволі згадаеш коласаўскае “куды не тра-пяць беларусы...”. Частыя войны, палон, выгнанне, урэш-це пошукі заробкаў ды лепшай долі раскідалі нашых суродзічаў па ўсіх кантынентах, па ўсіх кутках свету — Расеі і Польшчы, Канадзе і Аргенціне, Амэрыцы і Аўст-раліі. Амаль чацвертая частка беларускага этнасу, каля трох мільёнаў, жыве сёння па-за межамі свае Бацькаў-шчыны*.
    Гэтакая доля эмігрантаў, што яны, як правіла, зму-шаныя аддаваць сваю працу, свой талент чужому на-роду, чужой зямлі, што дала ім прытулак, узбагачаць чужую навуку ці культуру. Але шмат хто з іх, нават жывучы далёка на чужыне, здабыў вялікую славу ды гонар менавіта Беларусі.
    Ці не першым ў гэтым шэрагу павінна стаяць імя Міхася Забэйды-Суміцкага - спевака з эўрапейскім імем, якога некалі прыраўноўвалі да Леаніда Собіна-ва, Ціта Скіпа, Энрыка Каруза, іншых славутых мэт-раў опернага майстэрства. Шкада толькі, што сярэдне-статыстычны, як сёння прынята казаць, беларус, хоць і далёкі ад мастацтва, здольны згадаць тых жа Каруза, Собінава, урэшце Шаляпіна, але нават не чуў, што наша зямля на світанку XX стагоддзя дала свету не меншы талент, голас якога зачароўваў мільёны сэрцаў у Эўро-пе, Азіі, Амэрыцы.
    Нельга сказаць, што пра Забэйду-Суміцкага зусім нічога і ніколі не пісалі. Можа, нават наадварот. У зор-ны час спявака яго імя не сыходзіла з старонак харбін-скай, італьянскай, польскай, чэшскай прэсы. Здарала-ся, згадвалі і на Радзіме. Аднак гэта былі сапраўды толькі згадкі, якія не паказвалі асобы спевака, не да-валі поўнага ўяўлення пра гэтага выдатнага чалавека і ягоную творчасць, пра ўсё тое, што зрабіў Забэйда
    * Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Мн.: БелЭн, 1998. Т. 6. С. 315.
    5
    для Беларусі, якую так моцна любіў і ад якой амаль усё сваё жыццё быў адарваны. Большасць з апубліка-ванага пра Міхася Забэйду-Суміцкага — гэта фрагменты ягонай эпісталярнай спадчыны, газетныя ці часопісныя артыкулы. Дзеля справядлівасці трэба заўважыць, што некаторыя з іх даволі салідныя. У 1938 годзе ў віленскім часопісе “Калосьсе” выйшла праца Адама Станкевіча “Міхал Забэйда-Суміцкі і беларуская народная песьня”. А ў 1944-м у “Беларускай газэце” пабачыла свет мана-графія Міколы Шчаглова “Беларускі салавей”, значна паўнейшая і больш дасканалая за папярэднюю — За-бэйда асабіста інфармаваў М. Шчаглова пры падрыхтоў-цы працы, а пасля сам жа ёй карыстаўся пры напісанні аўтабіяграфіі (таму Сяргей Панізнік абсалютна спра-вядліва заўважыў, што ўсе, хто піша пра Забэйду, хаце-лі б таго ці не, у многім паўтараюць Шчаглова*. “Не-дахоп” манаграфій А. Станкевіча і М. Шчаглова ў тым, што абымаюць яны толькі блізу паловы жыцця спевака.
    Напрыканцы 60-х гадоў віленскі беларус, былы рэ-дактар і выдавец заходнебеларускага часопіса “Калось-се" Янка Шутовіч загарэўся ідэяй напісаць манагра-фію пра артыста, з якім быў асабіста знаёмы з 30-х гадоў. І напісаў. Ягоная праца, хоць і не ахоплівала зноў жа ўсяго жыцця Забэйды, але была паўнейшая за іншыя. Аднак часопіс “Полымя”, куды аўтар накіра-ваў свой рукапіс, адмовіўся яго друкаваць — не ўклад-валася біяграфія спевака ў тагачасныя ідэалагічныя рамкі. Неўзабаве Я. Шутовіч памёр, а на ягоную працу неяк і забыліся.
    І ўсё ж у савецкай Беларусі ў 60—70-х гадах міну-лага стагоддзя пра Забэйду пісалі часам у газетах, зрэд-ку ягоны голас гучэў на радыё, найперш дзякуючы на-маганням Рыгора Шырмы, блізкага сябра спевака і галоўнага прапагандыста яго творчасці на радзіме. У канцы 80-х гадоў рэжысёр Рычард Ясінскі зняў фільм “Вяртанне Міхася Забэйды” (сцэнар І. Цішчанкі). Ад-нак лёс фільма нешчаслівы — бадай, разы два паказа-ла яго беларускае тэлебачанне, дый — на паліцу.
    * Панізнік С. Яшчэ адно вяртанне Забэйды-Суміцкага // Голас Радзімы. 1994. 3 лютага.
    6
    Імя Міхася Забэйды-Суміцкага аўтар гэтых радкоў упершыню сустрэў у кнізе Барыса Сачанкі “Сняцца сны аб Беларусі” ў годзе 1991-м ці 1992-м і быў моцна здзіўлены. Здзіўлены больш тым, што сустрэў у тэксце знаёмыя геаграфічныя назовы: Шэйпічы, Галоўчыцы, Падароск. “Няўжо тыя самыя Шэйпічы, што праз рэч-ку Зяльвянку ад маіх Кулянаў? — не давала спакою думка. — Чаму ў такім разе я ніколі нічога не чуў пра такога славутага земляка? Чаму нічога не гаварылі пра яго ў школе? Чаму ніколі не чытаў у газетах?” He мог паверыць, што талент такога масштабу сапраўды дала свету мая родная Ружаншчына. Бадай, тады ўпершы-ню у жыцці (пазней гэтае пачуццё давядзецца зведаць яшчэ не раз) я адчуў сябе духоўна абрабаваным. Пры-ехаўшы дадому, найперш пацікавіўся ў свае бабулі, ці чула яна што пра Забэйду-Суміцкага. “А як жа! — пачуў у адказ, - Быў гэдакі спявака. Мой стары многа пра яго расказваў” (дзед Ёзік быў сам з Шэйпічаў). 3 гэтага пачалося маё знаёмства з Міхасём Забэйдам-Суміцкім. Так, можна сказаць, пачалася і праца над гэтай кніжкай.
    Чым больш я даведваўся пра спевака, тым больш захапляў ягоны багаты на розныя падзеі, але не ска-заць, каб надта шчаслівы, лёс. Паўтаруся, што ўсяго напісанага і апублікаванага стала яўна недастаткова, каб мець пра яго больш-менш поўнае ўяўленне. Такое ўяўленне змог даць толькі асабісты архіў артыста, што захоўваецца ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. Тут усё, ад выпіскі з метрыч-най кнігі аб нараджэнні да пасведчання аб смерці і некралогу. Сотні перабраных дакументаў і фотаздымкаў розных гадоў, а таксама сустрэчы з людзьмі, што аса-біста ведалі артыста, паступова рабілі мяне нібыта Забэйдавым сучаснікам, чалавекам, які прайшоў no-634 з ім усё ягонае жыццё.
    Зрэшты, яшчэ шмат што ў лёсе спевака застаецца невядомым і да канца не зразумелым, нешта яшчэ ўдас-ца высветліць, знайсці, а штосьці назаўсёды сышло ў нябыт. Магчыма, высветліцца, што ў нейкіх сваіх зда-гадках ці меркаваннях, выказаных на старонках гэтае кніжкі, я не маю рацыі — няхай будучыя даследнікі
    7
    паправяць мяне. Беручыся за гэтую працу, мэту я ставіў адну: імя Міхася Забэйды-Суміцкага, вялікага спева-ка і слаўнага сына беларускае зямлі, павінна ўрэшце заняць належнае месца як у нашай нацыянальнай гісто-рыі, мастацтве, так і ў сэрцы і розуме кожнага, хто лічыць сябе беларусам. А каб так сталася — пра гэтае імя людзі павінны ведаць.
    Аўтар выказвае шчырую падзяку дырэктару Бела-рускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мас-тацтва Ганне Запартыка і намесніку дырэктара гэтай установы Ганне Жукавай за дапамогу ў працы з архіў-нымі дакументамі; галоўнаму рэдактару газеты “Раён-ныя будні” (г. Пружаны) Міколу Антаноўскаму за ма-лавядомыя звесткі з жыцця М. Забэйды-Суміцкага; гісторыку Міхасю Чарняўскаму за інфармацыю пра Мікалая Лосіка; чэшскай арганізацыі “Чалавек у нядо-лі”, Беларускай службе “Радыё Свабода ”, Іллі Глыбоў-скаму і Руслану Равяку за арганізацыю маёй паездкі ў Прагу; галоўнаму рэдактару выдавецтва “Тэхналогія” Зьмітру Санько за дапамогу ў падрыхтоўцы гэтае кнігі да выдання.
    НА ПАРОЗЕ ЖЫЦЦЯ
    Дзе нарадзіўся Міхась Забэйда? * Пра бацькоў нашага героя * Шэйпічы — дарагі сэрцу куток * Першае далучзнне да музыкі * “Ад маці я пераняў любоў да песні" * Нялёгкая сіроцкая доля * У Маладзечанскай настаўніцкай семіна-рыі * Вайна
    Для кожнага чалавека свет пачынаецца з калыскі, з бацькоўскае хаты, з таго самага краю, які прынята называць “малой радзімай”, з таго мілага сэр-цу кутка, дзе чалавек упершыню ўбачыў свет, дзе ўсё да болю ў сэрцы знаёмае і дарагое, дзе ведаеш кожны пагорачак, кожны камень пры дарозе, урэшце — лю-дзей, сярод якіх рос. Гэта тое, што застаецца ў сэрцы, у чалавечай памяці назаўсёды, куды б ні закінуў лёс. Такім дарагім і мілым сэрцу кутком для Міхася Забэй-ды-Суміцкага безумоўна была вёска Шэйпічы, што блізу Ружанаў. Праўда, спявак, і сам добра не ведаў, дзе нарадзіўся. У дзяцінстве, зразумела, гэта яго зусім не турбавала. Пазней, калі даводзілася запаўняць розныя анкеты, дакументы, пытаўся ў маці. Але тая была ўжо старая ды не памятала, казала: “Сынок, было вас ся-мёра. Я - непісьменная, запісваць не магла. Ці ж магу я памятаць, дзе каторы і калі нарадзіўся? Можа ў Па-дароску, але можа і на лузе, бо быў у мяне і такі выпа-дак — пайшла грэбці сена ды там і рассыпалася. Можа гэта якраз ты і быў...”*
    Для самога спевака, трэба адзначыць, факт блыта-ніны з месцам яго нараджэння не быў асабліва істот-ным. “Цяпер, - пісаў Забэйда ў сваіх успамінах, - калі людзі хутка паляцяць на іншыя планеты (а можа і на-раджацца там будуць) хопіць ведаць, што я нарадзіўся
    *Беларускі дзяржадны apxig-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс 1, справа 128, аркуш 4.
    9
    на Зямлі, а дзеля паперак-дакументаў — у вёсцы Не-сцяровічы, дзе нарадзіўся мой бацька”. Ёсць падставы меркаваць, што на самой справе было не так. У асабі-стым архіве артыст захаваў выпіску з метрычнай кнігі Садэльніцкай царквы аб народжаных у 1900 годзе *. 3 дакументу мы даведваемся, што нарадзіўся ён 1 чэр-веня (па новым стылі — 14-га), а пахрышчаны быў адзі-наццатага дня таго ж месяца. Адсюль можна мерка-ваць і пра месца яго з’яўлення на свет. Калі б адбылося гэта ў Шэйпічах, дык там хутчэй за ўсё яго і хрысцілі б, бо тады ў вёсцы была свая царква, якую знішчылі ў часы ваяўнічага атэізму. Несцяровічы ад Садэльнікаў яшчэ далей. І ў адным, і ў другім разе якая патрэба везці хрысціць немаўля недзе за свет? Зусім побач з Садэльнікамі Падароск. Хутчэй за ўсё якраз там і з’я-віўся на свет будучы спявак.