Песняй даваў людзям радасць: Міхась Забэйда-Суміцкі
Алесь Горбач
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 65с.
Мінск 2007
Цікава, што як толькі з імя спевака ў Савецкім Саюзе было знятае табу, пра яго ўспомнілі ўсе, каму даводзілася ў жыцці сустракацца з артыстам. У Прагу адзін за адным пайшлі поўныя цеплыні і павагі лісты
* Рогач П. Мужным мне нялёгка быць... // Дзеяслоў. 2006. № 5. С. 272.
47
ад суродзічаў, ад тых, хто захапляўся чароўным Забэй-давым голасам у Заходняй Беларусі ў 30-х гадах, ад тых, каму надарылася пачуць Забэйду пад час ягоных прыездаў у акупацыю. Быў сярод іншых і такі, даволі адметны, ліст:
“Добры дзень, Міхаіл Іванавіч! Аднойчы ў эфіры прагучэў голас дыктара, які аб’явіў перадачу пра Міха-ся Забэйду. Гэтая перадача зрабіла на мяне ашалам-ляльнае ўздзеянне, расхвалявала да глыбіні душы... Ёсць людзі, якія пасля сустрэчы пакідаюць пра сябе назаў-сёды след у памяці. Для мяне такі чалавек ёсць Вы, Міхаіл Іванавіч. Без сумневу, Вы той самы М.І. Забэй-да, якога я ведала ў далёкія-далёкія гады... Тады я ву-чылася ў пачатковай школе, у Кітаі, на ст. Паграніч-ная. Аднаго дня перад пачаткам заняткаў наша настаўніца зайшла ў клас з нейкім маладым чалаве-кам вельмі прыемнага выгляду, стройнага і вельмі аку-ратнага. Яна абвясціла нам, што часова яе заменіць настаўнік Міхаіл Іванавіч Забэйда... Так Вы сталі маім настаўнікам, пра якога захаваліся самыя светлыя ўспа-міны, не толькі ў мяне, але і ва ўсёй нашай сям’і... Скла-лася так, што Вы калісьці жылі на маёй радзіме, a цяпер я жыву на Вашай роднай Беларусі. Прывітанне Вам ад яе... Праз усё жыццё захоўваю найвялікшую павагу да Вас, у мінулым — маленькая дзяўчынка Маша, а сёння — пажылая жанчына, якой шмат давялося пе-ражыць, Марыя Спічкова. Брэст.” Гэты ўнікальны жыццёвы выпадак акрамя ўсяго яшчэ і шмат у чым характарызуе нашага героя.
Дзякуючы намаганням Рыгора Шырмы, Максіма Танка ды іншых дзеячоў беларускай культуры вясной 1963 года былі наладжаныя гастролі Міхася Забэйды-Суміцкага на Бацькаўшчыне. 1 траўня 1963 года Шыр-ма пісаў у Прагу: “Запланаваны нашы лепшыя гара-ды — Віцебск, Магілёў, Гомель, Бабруйск, Пінск і іншыя. Спатканне будзеце мець у Кансерваторыі, у Акадэміі Навук, у Саюзе кампазітараў, у Саюзе пісьменнікаў. He хвалюйцеся, усё будзе добра. Вас тут ведаюць, Вас тут любяць...”*.
* Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293, вопіс I, справа 208, аркуш 10.
48
Паводле прызнання самога маэстра, гэтае запра-шэнне на Бацькаўшчыну з гастролямі сталася для яго “вялікай ўзнагародаю за ўсё тое, што прыйшлося вы-церпець, несучы нашу песню ў свет”*.
Пад час прыезду ў Беларусь спявак даў адзінац-цаць канцэртаў. Першыя музычныя вечары Міхася Забэйды адбыліся ў памяшканні Саюза кампазітараў БССР і Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі для кампазітараў, пісьменнікаў, работнікаў культуры і мастацтва беларускай сталіцы. Затым было гастроль-нае падарожжа: Віцебск — Магілеў — Гомель — Пінск — Берасце — Баранавічы — Горадня — Ліда і, нарэшце, пятага чэрвеня — зноў Менск. Пад час гэтага турнэ наведаў маэстра і родныя Шэйпічы, магілу свае маткі, паводле успамінаў землякоў распытваўся пра сваё даў-няе каханне Стасю Ляўковіч.
Трэба зазначыць, што арганізацыяй гастроляў спя-вак застаўся незадаволеным, пра што пазней пісаў Максіму Танку**. Забэйда скардзіўся, што афішы былі вельмі агульныя, на расейскай, дарэчы, мове, як і бук-леты, мала пра што казалі недасведчанаму гледачу, дый расклееныя былі рэдка. Таму шмат хто ішоў на канцэрт проста так, з цікавасці. Але выдатны голас, прыемна шчымлівы, незвычайна вабны і пранікнёны спеў, чысцюткая беларуская мова, светлы і зычлівы позірк — усё гэта паланіла прысутных у зале, кранала сэрцы, прасвятляла твары.
А для рэжыму Забэйда-Суміцкі быў асобай непа-жаданай. Рабілі ўсё, каб на канцэрты прыйшло як мага менш людзей. Неаднойчы ў білетных касах казалі, што білеты ўсе прададзеныя, а пасля зала была напалову пустая***. На канцэрце ж у Баранавічах, як успамінае сведка, большую частку месцаў у зале занялі салда-тамі мясцовага гарнізона паходжаннем з Сярэдняй Азіі
* Карпюк І. Лісты праз дзесяцігоддзі: 3 эпісталярнай спадчы-ны пісьменніка Аляксея Карпюка // Культура. 1994. 13 сакавіка.
** Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 25, вопіс 2, справа 61, аркуш I.
*** Грахоўскі С. Вярнуўся песняй на радзіму // Беларуская мінуў-шчына. 1993. № 5-6. С. 67.
49
і Каўказа*. Здараліся пад час выступленняў і спробы адкрытых правакацый. Паводле сведчання відавочцаў, на канцэрце ў кансерваторыі спадар Міхась з дакорам прамовіў да залы:
— Вось мой акампаніятар, чэх, пахадзіў сёння па вуліцах Мінска, паслухаў, яктутлюдзі гавораць, і кажа мне: “Пан Міхал, я не ведаю, куды мы прыехалі на гастролі. У вашую Беларусь ці ў Расію? Тут жа ўсе гавораць па-расійску. Можа, мы памыліліся і не ў той цягнік ускочылі?”
У адказ з залы пачуўся чыйсьці голас:
— В самом деле, вы селн не в тот поезд. Н давно в нем едете...**
Праз некалькі месяцаў Рыгор Шырма з пачуццём віны пісаў свайму сябру: “Усе мы ўспамінаем Вас і моцна радуемся, што злым людзям не ўдалося нарабіць перашкод”***. Зразумела, што не з самым лепшым на-строем пакідаў маэстра Радзіму. Пакідаў назаўсёды, больш у Беларусь ён так і не вярнуўся. Хоць пасля гэтых гастроляў шмат хто з вядомых людзей, якія маглі пераступаць парогі “высокіх" кабінетаў, рупіліся, каб вярнуць спевака на Бацькаўшчыну. Гісторыя з гэтым вяртаннем трохі заблытаная — часам даводзіцца чы-таць і чуць, што Забэйда хацеў вярнуцца, марыў да-жыць век на роднай зямлі, прасіўся, але не дазволілі. Дакументальна гэта нічым не падцвярджаецца. Але эпісталярная спадчына наводзіць на трохі іншую дум-ку: што хацеў і марыў - нічога дзіўнага, але, мабыць, не болей за тое. Пабыўшы на Радзіме, адчуўшы “цёп-лы” прыём, артыст, відаць па ўсім, прыйшоў да высно-вы, што спакайней будзе дажыць век там, у Празе, без лішняй згрызоты, цкавання, якога і так за жыццё хапі-ла. Дый ведаў ён лёсы тых, хто ўжо аднойчы, у 20-х гадах, паверыў савецкай уладзе і вярнуўся на Баць-каўшчыну з той самай Прагі ды транзітам праз Бела-
* Антановіч Лідзія. Успамікы пра канцэрт М. Забэйды-Суміц-кага // Прыватны apxiij аўтара.
** Капыловіч М. Трохі пра адзіны канцэрт на радзіме // На-родная газета. /995. 14 чэрвеня.
*** Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, фонд 293. вопіс I, справа 208, аркуш /4.
50
русь пайшоў у Сібір. Ведаў і пра лёс Браніслава Та-рашкевіча, якога бальшавікі “вызвалілі з польскай турмы, выменяўшы на Францішка Аляхновіча, а пасля расстралялі як “ворага народа”.Дакладна ведаў і пісаў нават з намёкам на гэта аднаму свайму адрасату. Ці мог ён паверыць, што ўсе тыя жахі засталіся ў міну-лым, што нялюдская сістэма гвалту і тэрору раптам “ачалавечылася”? He, не мог. І меў рацыю.
“He так даўна быў я ў Мінску і гутарыў з Максі-мам Танкам аб тваёй справе. — пісаў Забэйду ў 1968 годзе з Горадні яго даўні сябар, кампазітар Аляксандр Шыдлоўскі. - Ён сказаў, што вельмі цікавіўся і рабіў захады аб тваім вяртанні на Радзіму ў афіцыйных уста-новах, і ўсюды яму адказалі, што такія старанні павін-ны рабіцца ад асобы, якая хоча вярнуцца. Так рабілі і робяць усе, хто хоча вярнуцца на Радзіму. Але з апош-няга твайго ліста відаць, што ў цябе няма ніякага ў гэтым напрамку намеру.”
«Ці не можа здарыцца такое, што ўсё будзе гатова к прыёму Вас, а Вы адмовіцеся ехаць? - пісала Забэй-ду з Менска прыхільніца ягонага таленту, што мела дачыненне да таго “вяртання”. — Я многае разумею з таго, што Вы гаварылі і аб чым пішаце. Але я бачу нейкія добрыя змены і вельмі веру, што яны дапамо-гуць нам сустрэцца...»*
Тыя добрыя змены, аднак, нічога не гарантавалі. Да таго ж, хрушчоўская “адліга” мінула, і ніхто не ведаў, што прыйдзе ёй на змену. Забэйда бачыў і выдатна разумеў, што грамадства яшчэ не атрэслася ад змроч-най спадчыны, і менавіта гэтага найбольш асцерагаўся.
Паспрыяць вяртанню на Радзіму Забэйду абяцала і ўдава Язэпа Урбановіча Бася Кнубавец. Яе слова, як ёй падавалася, слова жонкі партызана — героя вайны, магло мець нейкую вагу, нечым дапамагчы. Аднак і на гэтую прапанову Забэйда далікатна адказаў: Пера-езд - справа цяжкая. He варта турбавацца”.
А сэрца безумоўна рвалася на Бацькаўшчыну, Міхась Забэйда-Суміцкі дужа хацеў яшчэ раз наведаць
* Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратпуры і мастацтва, фонд 293, вопіс 1, справа 154, аркушы 30, 32.
51
Беларусь з канцэртамі. “Хачу вясной ізноў паспяваць на Радзіме, — пісаў ён у студзені 1964 года Максіму Танку. — Гатоўлю новы рэпертуар. Трэба толькі каб Мінск у час звярнуўся ў Госконцерт у Маскве за дазво-лам... Спадзяюся, што ў Мінску нехта што трэба робіць. (Так мы перад маім ад’ездам дагаварыліся). Але буду і табе ўдзячны, калі знойдзеш час і зацікавішся гэтаю справаю бліжэй. Ведаю толькі, што пры добрай аргані-зацыі мае паўторныя выступленні мелі б яшчэ большы поспех... Памятаю, як у Віцебску па канцэрце слухачы чакалі больш паўгадзіны каля аўтобусу, у якім мяне адвозілі да гатэлю, і сказалі, што калі б раней было вядома, хто да іх прыехаў, дык зал не памясціў бы ўсіх, хто хацеў бы паслухаць свае песні.”* Аднак, нягледзя-чы на ўсе намаганні, паўторныя гастролі так і не адбы-ліся. Ніхто нібыта катэгарычна не забараняў, але і даз-волу не давалі. Забэйда доўга спадзяваўся, але дарэмна. На пачатку 70-х гадоў надзея паспяваць яшчэ раз на Бацькаўшчыне згасла канчаткова.
Напрыканцы 1965 года адбыліся гастролі Забэйды-Суміцкага ў Польшчы, па Беласточчыне, арганізава-ныя Беларускім грамадскім культурна-асветніцкім та-варыствам. Хоць на той час дужа падводзіла здароўе, і лекары раілі не ехаць, але спявак не пагадзіўся і на перасцярогі медыкаў адказаў: “Лепш спяваючы па-мерці, чым плачучы жыць”. Найперш цешыла Забэйду тое, што запрашалі туды, дзе яшчэ нядаўна забаранялі спяваць беларускую песню, смяяліся з яе. Гэта была вялікая маральная перамога. Суправаджаў Забэйду ягоны неадлучны сябар і акампаніятар Здэнак Кажы-на, адзін з знакамітых піяністаў Чэхаславакіі. Падво-дзячы вынік гастроляў, беластоцкая газета “Ніва” піса-ла: “І так. Доўгачаканыя гастролі Міхася Забэйды на Беласточчыне закончыліся. Тыдзень яго ў нас быў пра-цавіты. Штодзень канцэрт, штодзень у іншай мясцо-васці. Умовы для канцэртаў далёкія ад добрых. Неда-строеныя піяніна, халодныя залы. Але пясняр трымаўся. Спяваў і, нягледзячы на арганізацыйныя праблемы,